• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Вакол хаты абышоў, уздоўж плота прабег — на луг выйшаў. Бачыць, нейкія звяры пасвяцца — хвасты ледзь не да зямлі звісаюць.
    «Бач, колькі мышэй...— узрадаваўся Каток.— A хвасты ў іх яшчэ даўжэйшыя, чым бацька паказваў».
    Падкраўся ды хоп за хвост!
    — М-м-му-у! — спалохаўся звер ды як махне хвастом — ажно Каток тройчы цераз галаву перакуліўся.
    Падхапіўся, абтросся — з усіх ног дамоў панёсся.
    — Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот.— Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
    — Злавіў,— мяўкнуў Каток.— Толькі яна так хвастом махнула, што я тройчы цераз галаву перакуліўся.
    — Дурненькі,— уздыхнуў стары Кот,— ты ўхапіў за хвост не Мышку, а карову.
    — А якія яны, мышы? — другі раз пацікавіўся Каток.
    — А яны, гэта,— задумаўся стары Кот,— такія маленькія, шэрыя...
    Нічога не заставалася Катку, як зноў на паляванне падацца.
    За браму выйшаў, вакол хаты абабег — бачыць: на прызбе бабка Матруна сядзіць, у руках пруткі мільгаюць, а на зямлі каля яе нешта маленькае, шэрае падскоквае — хвост доўгі, проста бабулі Матруне ў рукі цягнецца.
    «Дык вось яна якая, Мышка!» — узрадаваўся Каток.
    Падкраўся неўпрыкметку — цоп! — і ўчапіўся кіпцямі ў маленькае і шэрае.
    — Ах ты, дурненькі,— устала з прызбы бабка Матруна.— Ты чаму не даеш мне ўнуку рукавічкі вязаць? — ды як шпурне ў Катка недавязанай рукавічкай.
    Яно і не балюча, ды крыўдна.
    Каток абтросся — і з усіх ног дамоў панёсся.
    — Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот.— Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
    — Злавіў,— мяўкнуў Каток.— Толькі	бабка
    Матруна адабрала — рукавічкай у мяне запусціла.
    I Каток расказаў усё, як было.
    — Дурненькі,— уздыхнуў стары Кот.— Гэта ты не Мышку злавіў, а ў клубок нітак учапіўся... Наша справа — мышы!
    — А якія яны, мышы? — трэці раз пацікавіўся Каток.
    — А яны, гэта,— наморшчыў лоб стары Кот,— сыр любяць. Я, помню, адну злавіў, калі яна галоўку сыру грызла.
    I зноў стары Кот, вырашыўшы, што растлумачыў дастаткова добра, улёгся зручней, каб сон дасніць, а Каток трэці раз на паляванне падаўся.
    Цераз двор прабег, вакол хаты абышоў, у хлеў зазірнуў. Бачыць — на бервяне звярок сядзіць, чорную скарыначку грызе. Сам маленькі, шэранькі, хвосцік да зямлі звісае.
    «Па ўсіх прыкметах — Мышка,— падумаў Каток.— Але чаму яна хлебную скарыначку грызе, а не
    сыр? Трэба спытацца, а то і трэці раз памыліцца няцяжка...»
    Падышоў Каток і ледзь чутна пьітае:
    — Ты любіш сыр?
    — Ой! — схамянулася Мышка і ад перапуду хлебную скарыначку ўпусціла.— Пюблю,—прызналася яна.
    — Цудоўна! — пацёр Каток лапкі.— Урэшце я цябе злаўлю і папалудную.
    Зразумела Мышка, што трэба неяк выкручвацца, сваё жыццё ратаваць,— пачала хітраваць.
    — Пачакай крышку, паважаны Кот,— пачала яна прасіць і наўмысна Катка Катом назвала.— Раз мне выпаў лёс табе на абед трапіць — нікуды не падзенешся. Толькі ў мяне зараз усе зубы чорныя — сам бачыў, я гарэлую скарьіначку грызла. Адпусці на хвілінку дадому — зубы пачысціць. He да твару табе, паважанаму Кату, нейкай там Мышкай-замухрышкай палуднаваць.
    Прыемна Катку такія словы чуць. Нават сам сябе паважаць пачаў.
    — Добра,— згадзіўся.— Ідзі, толькі доўга не затрымлівайся.
    Шмыгнула Мышка ў норку і як у ваду канула.
    А Каток аж дасюль каля норкі сядзіць— Мышку чакае. Калі, вядома, не падрос за гэты час ды не паразумнеў.
    Лялька
    Яўген Баравы
    Мама вядзе Таню з дзіцячага садзіка. На сцяжынцы валяецца лялька — голая, з адарванай рукой. Хлапчук, які прабягаў міма, ударыў ляльку нагой. Яна ўпала на спіну і прастагнала:
    — Ма-ма!
    У лялькі адарвалася і другая рука. Бедная лялька! Таня пашкадавала яе, асцярожна ўзяла на рукі і спытала:
    — Табе баліць?
    — Ма-ма! — зноў жаласна прастагнала лялька і заплюшчьіла блакітныя вочы.
    — Таня, кінь ляльку! — загадала мама.— Паглядзі, якая яна брудная!
    — Мамачка, ёй жа баліць!
    — Ляльцы не баліць, яна не жывая,— растлумачыла мама.
    — Але ж яна плача, значыць — баліць,— сказала Таня і таксама заплакала.
    Дома Таня выкупала ляльку ў ванне. Тата прырабіў ёй рукі, а мама пашыла квяцістую сукенку.
    Ах, якой прыгажуняй стала лялька!
    Таня бярэ ляльку на рукі, і яна радасна кажа: — Мама!
    Матуліны рукі
    Вера Вярба
    3 маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка — Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу I сына суцешаць, Калі той заплача. Матуліны рукі Нас цешаць, галубяць, Так шчыра, як маці, Ніхто нас не любіць. Матуліны рукі — Адзіныя ў свеце, Шануйце, любіце Заўсёды іх, дзеці.
    Галінка і верабей
    Максім Танк
    — Галінка-вярбінка,— Прасіў верабей,— Мо пакалыхала б Маіх ты дзяцей? Галінка не хоча Дзяцей калыхаць.
    — Ідзіце, казулі, Галінку ламаць!
    Казулі не хочуць. — Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць. Ваўкі не схацелі. — Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць Казуляў караць, Якія ляняцца Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць... Пайшлі паляўнічыя Ў лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў, Пабеглі казуляў Лавіць і караць;
    Казулі пабеглі Галінку ламаць, Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб’іных дзяцей. 3 тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка Малых птушанят.
    Шпак
    Тадзіяна Кляшторная
    На бярозцы пад акном Я шпаку прыладзіў дом. Толькі адысці паспеў — Шпак адразу прыляцеў. Дом утульны аглядае, Песню весела спявае.
    У шпака ёсць у двары Вельмі добрыя сябры.
    Зубры
    Ларыса Геніюш
    Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары.
    I гарбы ў іх крутыя, і рогі, Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі Зразу кідаюцца ў бакі.
    Толькі зайчык адзін не баіцца, Скача, скача ля светлай крыніцы.
    Першамай
    Павел Марціновіч
    Як люблю я Гэта свята! Я іду ў калоне 3 татам.
    Разам з намі Крочыць брат. Ен таксама Вельмі рад.
    Мы сягоння Дэманстранты, На грудзях Палаюць банты.
    А ў руках у нас Шары!
    Паглядзі: Адзін, два, тры!
    На кані скачу
    Ганна Іванова
    — Я-чу, я-чу! На кані скачу. Ані ў кога, ані ў кога не было каня такога! Гоп-гоп!
    Гсй-гой!
    — Ты куды, герой? Ты куды на коніку, коніку-услоніку?
    — Я скачу дахаты! Там баран рагаты абаранкі дае, забаўлянкі пяе!
    Гоп-гоп!
    Гой-гой!
    — Можна мне з табой?
    Маша і мядзведзь
    Руская народная казка
    Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх унучка Маша. Сабраліся раз сяброўкі ў лес — у грыбы ды ў ягады. Прыйшлі зваць з сабою і Машу.
    — Дзядулька, бабулька,— кажа Маша,— пусціце мяне ў лес з сяброўкамі!
    Дзед і баба кажуць:
    — Ідзі, толькі глядзі ад сябровак не адставай, a то заблудзішся.
    Прыйшлі дзяўчаткі ў лес, пачалі збіраць грыбы ды ягады. Вось Маша — за дрэўца ды за другое, за кусцік ды за другі — і адышлася далёка ад сябровак.
    Пачала яна гукаць, пачала іх клікаць. А сяброўкі не чуюць, не адгукаюцца.
    Хадзіла, хадзіла Маша па лесе — зусім заблудзілася.
    Зайшла яна ў самую глуш, у самы гушчар. Бачыць — стаіць хатка. Пастукала Маша ў дзверы — ніхто не адзываецца. Штурхнула яна дзверы — дзверы і адчыніліся.
    Увайшла Маша ў хатку, села каля акна на лавачку.
    Села і думае:
    «Хто ж тут жыве? Чаму нікога не відаць?..»
    А ў той хатцы жыў вялізны-вялізны мядзведзь. Але яго тады дома не было: ён па лесе хадзіў.
    Вярнуўся ўвечары мядзведзь, убачыў Машу, зарадаваўся.
    — Ага,— кажа,— цяпер не пушчу цябе! Будзеш у мяне жыць. Будзеш у печы паліць, будзеш кашу варыць, мяне кашай карміць.
    Пабедавала Маша, пасумавала, ды нічога не зробіш. Пачала яна жыць у мядзведзя ў хатцы.
    Мядзведзь на цэлы дзень пойдзе ў лес, а Машы наказвае нікуды без яго з хаткі не выходзіць.
    — А калі пойдзеш куды,— усё роўна злаўлю і тады ўжо з’ем!
    Пачала Маша думаць, як ёй ад мядзведзя ўцячьі. Наўкол лес, у які бок ісці — не ведае, папытацца няма ў каго...
    Думала яна, думала і прыдумала.
    Прыходзіць раз мядзведзь з лесу, а Маша і кажа яму:
    — Мядзведзь, мядзведзь, пусці мяне на дзянёк у вёску: я бабулі і дзядулю гасцінцаў занясу.
    — He,— кажа мядзведзь,— тьі ў лесе заблудзішся. Давай гасцінцы, я іх сам занясу.
    А Машы якраз гэта і трэба!
    Напякла яна піражкоў, дастала вялізны кораб і кажа мядзведзю:
    — Вось глядзі: я ў гэты кораб пакладу піражкі, а ты занясі іх дзядулю і бабулі. Ды памятай: кораб па дарозе не адкрывай, піражкоў не даставай. Я на дубок залезу, за табой сачыць буду!
    — Добра,— кажа мядзведзь,— давай кораб!
    Маша кажа:
    — Выйдзі на ганак, паглядзі — ці не ідзе дожджык!
    Толькі мядзведзь выйшаў на ганак, Маша хуценька залезла ў кораб, а на галаву сабе паднос з піражкамі паставіла.
    Вярнуўся мядзведзь, бачыць — кораб гатовы. Узваліў яго на спіну і пайшоў у вёску.
    Ідзе мядзведзь паміж ялінкамі, брыдзе мядзведзь паміж бярэзінкамі, у лагчынкі спускаецца, на ўзгоркі падымаецца. Ішоў-ішоў, стаміўся і кажа:
    — Сяду на пянёк, З’ем піражок!
    А Маша з кораба:
    — Бачу, бачу!
    He сядай на пянёк. He еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
    — Ну і зіркастая,— кажа мядзведзь,— усё бачыць!
    Падняў ён кораб і пайшоў далей. Ішоў-ішоў, ішоў-ішоў, спыніўся, сеў і кажа:
    — Сяду на пянёк, З’ем піражок!
    А Маша з кораба зноў:
    •— Бачу, бачу!
    He сядай на пянёк, He еш піражок!
    Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
    Здзівіўся мядзведзь:
    — Ну і хітрая! Высока сядзіць, далёка глядзіць!
    Устаў і пайшоў хутчэй.
    Прыйшоў у вёску, знайшоў дом, у якім дзед з бабай жылі, і давай з усяе сілы стукаць у вароты:
    — Тук-тук-тук! Адмыкайце, адчыняйце! Я вам ад Машы гасцінцаў прынёс.
    А сабакі ўчулі мядзведзя і кінуліся на яго. 3 усіх двароў бягуць, брэшуць.
    Спужаўся мядзведзь, паставіў кораб каля варотаў, а сам хутчэй у лес наўцёкі.
    Выйшлі тут дзед і баба да варотаў. Бачаць — кораб стаіць.
    — Што гэта ў корабе? — кажа бабуля.
    А дзед падняў вечка, глядзіць — і вачам сваім не верыць: у корабе Маша сядзіць — жывая і здаровая.
    Узрадаваліся дзед і баба. Пачалі Машу абдымаць, цалаваць, разумненькай называць.
    Ехаў казачнік Бай
    Максім Танк
    — Ехаў казачнік Бай Цераз сёлы і гай.
    Баяць ці не?
    — Бай!
    — Ен пытаўся ў мяне, Што даць дзецям у сне? Баіць ці не?
    — Бай!
    — Я прасіў: дзецям дай Казку-песеньку, Бай!
    Баяць ці не?
    — Бай!
    — Казку,— кажа,— я дам, Толькі выберу сам.
    Баяць ці не?
    — Бай!
    — А найлепшую з іх Дам для самых малых. Баяць ці не?