Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
Укладальнікі
В. Р. ВЯЧОРКА, Н. I. МАСКАЛЕНКА, П. В. САДОЎСКІ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1990
ББК 83.3Бел-93
4-97
В кнлгу вошлн лучшне пронзведення белорусской детской лнтературы — сказкн, стнхн, рассказы, которые помогут воспнтателю в работе по развнтню речн детей н ознакомленню нх с окружаюпцш млром. Хрестоматня соответствует новой программе для детскнх садов с белорусскнм языком воспнтання н обучення.
Чытанка для дзіцячага сада / Уклад. 4-97 В. Р. Вячорка і інш.— Мн.: Нар. асвета, 1990.— 303 с.:іл.
ISBN 5-341-00581-3.
Хрестоматня для детского сада.
У кнігу ўвайшлі лепшыя творы беларускай дзіцячай літаратуры — казкі, вершы, апавяданні, якія дапамогуць выхавальніку ў рабоце па развіццю мовы дзяцей і азнаямленню іх з навакольным светам. Хрэстаматыя адпавядае новай праграме для дзіцячых садоў з беларускай мовай выхавання і навучання.
Ч
4305000000—064
М 303(03)—90
Б374—90
ББК 83.3Бел-93
ISBN 5-341-00581-3
© Укладанне В. Р. Вячоркі, Н. I. Маскаленка, П. В. Садоўскага
© Мастацкае афармленне
A. I. Карповіча
Ад укладальнікаў
У 1989 г. выйшлі друкам грунтоўна перапрацаваныя праграмы для дзіцячых дашкольных устаноў з беларускай і рускай мовамі выхавання і навучання. У абедзвюх праграмах значна пашыраны спіс беларускай мастацкай літаратуры. Творы на беларускай мове, уключаныя ў праграму для рускамоўных дзіцячых садоў, ёсць і ў праграме для беларускіх дашкольных устаноў. Хрэстаматыя складзена ў адпаведнасці з «Праграмай выхавання і навучання ў дзіцячым садзе (з беларускай мовай выхавання і навучання)», а менавіта з яе раздзеламі «Мастацкая літаратура», «Развіццё мовы», «Азнаямленне з наваколлем» і інш. Гэтай кнігай могуць карыстацца і педагогі рускіх дзіцячых садоў рэспублікі.
Творы, уключаныя ў хрэстаматыю, могуць быць выкарыстаны або непасрэдна для чытання, расказвання, завучвання на памяць, або як дапаможны матэрыял пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, пры азнаямленні з родным краем, порамі года, жывёльным і раслінным светам, прафесіямі, адзеннем, асаоістай гігіенай і пад.
Першую частку кнігі складаюць у пераважнай болыпасці творы, уключаныя ў раздзелы праграмы «Мастацкая літаратура». Яны размеркаваныя па ўзроставых групах. У праграме некаторыя творы паўтараюцца ў розньіх кварталах ці нават узроставых групах, але маюць рознае метадычнае прызначэнне: для чытання, выразнага чытання, пераказу; у хрэстаматыі яны падаюцца адзін раз.
Укладальнікі чытанкі (яны ж аўтары адпаведных раздзелаў праграмы) зыходзілі з таго, што праграму нельга разумець як догму. У хрэстаматыі ёсць пэўная частка непраграмных твораў, асабліва для малодшых узростаў. Гэта патрэбна для
таго, каб выхавальнік мог выбраць тэксты, даступныя разуменню дзяцей з розным веданнем беларускай мовы, знайсці творы з рознымі моўнымі асаблівасцямі.
У «Дадатку» сабраныя творы, якія могуць спатрэбіцца не толькі на занятках па мастацкай літаратуры або развіццю мовы, але і пры азнаямленні з наваколлем, у правядзенні ранііпнікаў, на фізкультурных занятках і г. д.
Неабходнасць у выданні адмысловай хрэстаматыі паўстала, між іншым, і таму, што ў праграму ўвайшлі многія малавядомыя і новыя творы, знайсці якія (асабліва не ў сталіцы) практычна немагчыма. Шырока прадстаўлены беларускі фальклор. Выкарыстана нямала твораў рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, армянскай, польскай, англійскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Імёны перакладчыкаў пададзены ў змесце, за выключэннем выпадкаў, калі прозвішчы аўтараў перакладаў, што выйшлі ў 30— 50-я гг., не ўдалося высветліць, а таксама выпадкаў, калі творы былі перакладзены ўкладальнікамі.
Пры рабоце над хрэстаматыяй быў улічаыы вопыт укладання папярэдніх зборнікаў для дашкольнікаў: У. Луцэвіч, В. Віткі, А. Каляды, М. Шаўлоўскай.
Асобныя тэксты падаюцца са скарачэннямі, некалькі твораў адаптаваныя. У некаторых выпадках бяруцца толькі асобныя строфы ці ўрыўкі з адпаведных твораў.
Просім выхавальнікаў дзіцячых садоў, іншых чытачоў дасылаць свае заўвагі і прапановы на адрас выдавецтва.
ДЛЯ ДЗЯЦЕП РАННІХ УЗРОСТАУ I ПЕРШАЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЫ
Сонейка-сонца
3 народнага
Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
Мышка, мышка, дзе была?
3 народнага
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла. — А што далі? — Кавал сала. — Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрьіла? — Халяўкаю. — Дзе падзела? — Кошка з’ела.
Гого-гого, гусачок
3 народнага
Гого-гого, гусачок, Зрабі хлопчыку свісток 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
I зрабіў ён, і падаў, I сыночак заіграў.
Верабейчык
3 народнага
Верабейчык скача, скача, Яму холадна, няйначай, Бо мароз трашчыць, Бо сняжок блішчыць.
Верабейчык
Алег Лойка
Верабейчык, верабей, Шэранькая птуіпка. He чырыкай на вярбс, He будзі дачушкі.
Гэй, мой конік
Змітрок Бядуля
Гэй, мой конік, гэй, мой сівы! Танканогі, даўгагрывы!
Галавою страсяні, Капытамі зазвіні!
I далёка, мілы мой, Паімчымся мы з табой!
Белабока-сарока
3 народнага
Белабока-сарока Прыляцела здалёка, Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.
Т рах-бах-тарабах
3 народнага
Трах-бах-тарабах,
Едзе Юрка на валах, А волікі тупу-тупу, Юрка з возу цупу-лупу.
Божая кароўка
3 народнага
Божая кароўка, Што заўтра будзе? — Дождж ці пагода, Пень ці калода?
Пагода — ляці, Дождж — сядзі.
Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока
3 народнага
— Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока, А дзе была далёка?
— Была ў пана на таку, Малаціла асаку.
Грушка
3 народнага
Мы пасадзім грушку Усе, усе.
Няхай наша грушка Расце, расце.
Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Вырасці ты, грушка, Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка, Ды ў добры час, Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.
Люлі-люлі, люляшу
3 народнага
Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу. Нітачку звіваю, Песеньку спяваю.
Што выведу нітачку — Камару на світачку, Застануцца кончыкі Камару на штончыкі.
Ай, люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Ай, люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Сталі яны буркаваць: — Чым дзіцятка гадаваць? — Пакарміце малачком, Саладзенькім піражком.
Кую кую ножку
3 народнага
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая, Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка, У новай кашулі Да майго дзядулі. Скоранька паеду, Каб паспець к абеду.
Ішла каза
3 народнага
Ішла каза рагатая, бадатая: — Каго пападу, таго забаду! Аленку папала, Аленку забадала.
Будык-будык-будык!
Люлі-люлі, дзеця
3 народнага
Люлі-люлі, дзеця Ездзіла ў карэце, Зімою — ў вазочку На сівым канёчку.
Ходзіць певень па капусце
3 народнага
Ходзіць певень па капусце, Носіць сон у белай хусце.
Усім дзецям прадаваў, А Ганульцы дарма даў.
Люляю-люляю
3 народнага
Люляю-люляю, Я коціка налаю, Каб ён да нас не хадзіў, Цябе, дзетка, не збудзіў. А ты, каток, пайшоў вон, А дзетачцы аддай сон. Ходзіць сон каля вакон, А дрымота каля плоту. I пытае сон дрымоту: — Дзе мы будзем начаваць? — Дзе хацінка цяпленька, Дзе хацінка маленька.
А ты, коцінька-каток
3 народнага
А ты, коцінька-каток, У цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць, А я шэраму катку За работу заплачу — Дам гарлачык малака I кавалак пірага.
Рэпка
Руская народная казка
Пасадзіў дзед рэпку. Вырасла рэпка вялікая-вялікая. Пайшоў дзед рэпку з зямлі цягнуць. Цягнепацягне, выцягнуць не можа. Паклікаў дзед бабку. Бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала бабка ўнучку. Унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала ўнучка Жучку. Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала Жучка кошку. Кошка за Жучку, Жуч-
ка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала кошка мышку. Мышка за кошку, кошка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць — выцягнулі рэпку!
Ку рачкарабка
Беларуская народная казка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брзшуць.
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачкарабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Воўк, чаго выеш?
— Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць не ўмею, дык і завыў.
Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. 3 таго часу і жыве з куртатым хвастом.
Калабок
Руская народная казка
Жылі-былі дзед ды баба. Вось і кажа дзед бабе: — Схадзі, старая, па кадушцы паскрабі, па скрыні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок.
Узяла баба крыльца, па кадушцы паскрэбла, па скрыні памяла і наскрэбла мукі жмені са дзве. Замясіла муку на смятане, зрабіла калабок, спякла ў масле і на акенца студзіць паклала.
Калабок паляжаў, паляжаў, узяў ды і пакаціўся — з акна на лаўку, з лаўкі на падлогу, па падлозе да дзвярэй, скок цераз парог — ды ў сенцы, з сенцаў на ганак, з ганка на двор, са двара за вароты, далей і далей.
Коціцца калабок па дарозе, насустрач яму заяц:
— Калабок, калабок, я цябе з’ем!
— He еш мяне, зайчыку, я табе песеньку паспяваю:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Ад цябе, заяц, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — болып яго заяц і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму воўк: