Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
Спеў срабрысты
Яднае
Свята нашых свят — Кастрычнік урачысты. He згасне ў памяці эпох Здзяйсненняў дзёрзкіх поўны Пачатак нашых перамог — Кастрычнік векапомны. Свабодзе крылы распасцёр, Паслаў планеце вёсны, Наш горды герб Узнёс да зор Кастрычнік зараносны.
Ласачка
3 народнага
— Ласачка, дзе ж была?
— Працавала да відна.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— Што зарабіла?
— Кавал сала.
— Дзе ж тое сала?
— Пад сталом.
— Чым накрыта?
— Пасталом.
— Сама паспытала?
— Кошка ўкрала.
— Дзе ж тая кошка?
— Пад печ пабегла.
— Дзе ж тое падпечча?
— Вада заняла.
— Дзе ж тая вада?
— У мора пацякла.
— Дзе ж тое мора?
— Краскамі зарасло.
— Дзе ж тыя краскі?
— Парвалі Параскі.
Ладкі
Ісан Муравейка
Ладачкі-ладкі!
Мы палолі градкі, Мы палолі самі, Сваімі рукамі.
Ад стараннай працы Выраслі на градцы Вось такія буракі! Вось такія агуркі!
А капусты качаны — Вось такой велічьіні!
Над калыскай
Сяргей Новік-Пяюн
Запаліла ночка Зорныя агні.
Спі, мая дачушка, Любая, засні.
Над тваёй калыскай Буду я пяяць, Пра ката і мышку Казачку казаць.
Пад акенцам кветачка Цудная цвіце.
Мая крошка-дзетачка 3 дня на дзень расце.
Вунь высока зорачка Золатам блішчыць, А мая дачушка Штосьці ўсё не спіць.
3-за хмурынкі месячык Беленькі ідзе, За сабою зорачак Карагод вядзе.
Бой
Сяргей Новік-Пяюн
Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, 3 чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь.
Поўсць ягоная, як шоўк, Зубы шчэрыць ён, як воўк, А кудлатка-галава Сапраўды, нібы у льва.
Ды вы, дзетачкі, смялей! Вельмі любіць Бой дзяцей.
У любы прыходзьце час. He пакрыўдзіць цюцік вас.
Белым хвосцікам махне, Рукі ветліва лізне: «Не пабруджу вас, не-не! Лапкі белыя ў мяне!...
Мушу вам яшчэ сказаць, Лапку ўмею падаваць!..» Вось які разумны мой Верны, шчыры цюцік Бой!
Восень
Янка Журба
Шумяць па-асенняму Пушча і бор, На дрэвах, кустах — Залацісты убор.
Заможная восень Прыйшла у калгас, Дарамі багатымі Радуе нас.
На полі калгасньім
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава На ўвесь родны край.
Мой край
Адам Русак
Куды ні глянь — лясы шумяць, цвіце за полем гай, а поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
Пшаніца, жыта на палях, усюды ураджай, стагі, як горы, на лугах. I гэта ўсё — мой край.
Жыве, працуе мсй народ ці ў снежань, ці у май, і харашэе з году ў год мой родны, вольны край.
Куды ні глянь — лясы шумяць, за полем рэчка, гай.
I ў сэрцы песні не стрыыаць пра мой любімы край.
Родны край
Артур Вольскі
Нам хораша жывецца,
I сонейка смяецца, I песенька ліецца За светлы небакрай.
Савецкай Беларуссю Наш родны край завецца, Рэспублікай Савецкай Завецца родны край.
Чырвоны колер звонкі —
У колерах старонкі: Рабінавыя гронкі I ў снезе снегіры.
А ў вышыні над намі Пунсовымі сцягамі, Святочнымі сцягамі — Палотнішча зары.
Няхай зіма злуецца —
Нам хораша жывецца
I весела пяецца, Нібы наўкола май.
Савецкай Беларуссю
Наш родны край завецца, Рэспублікай Савецкай Завецца родны край.
Чаму Волечка не сарвала кветкі
Васіль Сухамлінскі
Раніцай першакласніца Волечка ішла ў школу. Каля дарогі яна ўбачыла кветку рамонка.
Ой, якая прыгожая! Волечка працягнула руку, каб сарваць кветку і занесці ў школу. Але раптам яна ўбачыла на пялёстачку кропельку расы. А ў кропельцы — сонца. I блакітнае неба, і зялёная ніва, і высокая таполя — усё ў кропельцы!
Заглядзелася Волечка на чароўную расінку і не сарвала кветкі.
Лужа
Васіль Сухамлінскі
Марыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі спяваў салавейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужу. Марыйка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стала і чакала Марыйку. Ніна сказала: «Якая брудная лужа... Два дні стаіць вада, а ўжо і жабяняты плаваюць...»
Марыйка сказала: «Паглядзі, які там бязмежны свет, у гэтай лужы. Блакітнае неба, і сонца ззяе, і хмарка белая плыве... А вунь сады цвітуць, і хаты белыя над рэчкаю...»
Хацела галка піць
Леў Талстой
Хацела галка піць. На двары стаяў гарлач з вадою, а вада ў гарлачы была толькі на дне. Галцы не было як дастаць. Яна стала кідаць у гарлач каменьчыкі. I столькі наклала, што вада паднялася, і можна было піць.
Былінка і верабей
Беларуская народная казка
Сеў верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго пакалыхала. Але былінка не захацела калыхаць верабейку, узяла ды і скінула яго. Узлаваўся верабейка на былінку, зачырыкаў:
— Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз!
Паляцеў верабейка да коз:
— Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо былінка не хоча мяне калыхаць.
Козы не паслухалі верабейкі.
— Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў!
Паляцеў верабейка да ваўкоў:
— Ваўкі, ваўкі, ідзіце коз душыць, бо козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і ваўкі.
— Пачакайце ж, ваўкі, нашлю я на вас стральцоў!
Паляцеў верабейка да стральцоў:
— Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць, бо ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і стральцы.
— Пачакайце ж, стральцы, нашлю я на вас вяроўкі!
Паляцеў верабей да вяровак:
— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць, бо стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і вяроўкі.
— Пачакайце ж, вяроўкі, нашлю я на вас агонь!
Паляцеў верабей да агню:
— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, бо вяроўкі не хочуцв стР^ьцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухаў і агонь.
— Пачакай жа, агонь, нашлю я на цябе ваду! Паляцеў верабейка да рэчкі:
— Вада, вада, ідзі агонь тушыць, бо агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухала і вада.
— Пачакай жа, вада, нашлю я на цябе валоў!
Паляцеў верабейка да валоў:
Валы, валы, ідзіце ваду піць, бо вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і валы.
— Пачакайце ж, валы, нашлю я на вас доўбню! He паслухала і доўбня.
■ Пачакай жа, доўбня, нашлю я на цябе чарвякоў!
I чарвякі не паслухалі.
— Пачакайце ж, чарвякі, нашлю я на вас курэй!
Паляцеў верабейка да курэй, пачаў іх прасіць, каб бядзе дапамаглі. «Добра,— адказалі куры,— дапаможам!» Пайшлі куры чарвякоў дзяўбці — і цяпер дзяўбуць.
Пайшлі чарвякі доўбню тачыць — і цяпер точаць.
Пайшла доўбня валоў біць — і цяпер б’е. Пайшлі валы ваду піць — і цяпер п’юць. Паншла вада агонь тушыць — і цяпер тушыць. Пайшоў агонь вяроўкі паліць — і цяпер паліць. Пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць — і цяпер вяжуць.
Пайшлі стральцы ваўкоў біць — і цяпер б’юць.
Пайшлі ваўкі коз душыць — і цяпер душаць.
Пайшлі козы былінку абгрызаць — і цяпер грызуць. Стала былінка верабейку калыхаць — і цяпер калыша.
Зімоўка звяроў
Руская народная казка
У дзеда з бабай былі бык, баран, гусак ды певень і свіння. Вось дзед і кажа бабе:
— А што, баба, певень нам не так і патрэбны, зарэжам яго да свята!
— Ну што ж, зарэжам.
Пачуў гэта певень і ўцёк уночы ў лес. Назаўтра дзед шукаў, шукаў — не знайшоў пеўня.
Увечары зноў кажа бабе:
— He знайшоў я пеўня, прыйдзецца нам свінню закалоць!
— Ну, закалі свінню.
Пачула гэта свіння і ўцякла ўночы ў лес.
Дзед шукаў, шукаў свінню — не знайшоў.
— Прыйдзецца барана зарэзаць!
— Ну што ж, зарэж.
Баран пачуў гэта і кажа гусаку:
— Уцякайма ў лес, a то зарэжуць і цябе, і мяне!
I ўцяклі баран з гусаком у лес.
Выйшаў дзед на двор — няма ні барана, ні гусака.
Шукаў, шукаў — не знайшоў.
— Што за дзіва! Уся жывёла звялася, адзін бык застаўся. Давядзецца, відаць, быка зарэзаць.
— Ну што ж, зарэж.
Пачуў гэта бык і ўцёк у лес.
Улетку ў лесе прыволле. Жывуць сабе ўцекачы — гора не ведаюць. Але мінула лета, надышла зіма.
Вось бык пайшоў да барана:
— Што ж, брат, пара надыходзіць сцюдзёная — трэба хату будаваць.
Баран яму адказвае:
— У мяне кажух цёплы, я і так перазімую.
Пайшоў бык да свінні:
— Хадзем, свіння, хату будаваць!
— А мне хоць які мароз — я не баюся: зарыюся ў зямлю і без хаты перазімую.
Пайшоў бык да гусака:
— Гусак, хадзем хату будаваць!
— He, не пайду. Я адно крыло падсцялю, другім накрыюся — мяне ніякі мароз не пройме.
Пайшоў бык да пеўня:
— Давай хату будаваць!
— He, не пайду. Я зіму і так пад елкай перасяджу.
Бык бачыць — справы кепскія. Трэба аднаму турбавацца.
Ну,— кажа,— вы як хочаце, а я пачну хату ставіць.
I збудаваў сабе хатку адзін. Запаліў у печы і палежвае, грэецца.
А зіма настала халодная, пачалі прыціскаць маразы. Баран бегаў, бегаў, сагрэцца не можа — і пайшоў да быка:
— Бэ-э!.. Бэ-э! Пусці мяне ў хатку!
— He, баран. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты сказаў, што ў цябе кажух цёплы, ты і так перазімуеш.
— А калі не пусціш, дык я разганюся, выб’ю дзверы — табе ж будзе холадна.
Бык думаў, думаў: «Давай пушчу, a то замарозіць ён мяне».
— Ну, заходзь.
Баран увайшоў у хату і каля печкі на лаўку лёг.
Неўзабаве прыбегла свіння:
— Рох! Рох! Пусці мяне, бык, пагрэцца!
— He, свіння. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты сказала, што табе хоць які мароз — ты ў зямлю зарыешся.
— А не пусціш, я лычом усе вуглы падрыю, тваю хату абярну!
Бык падумаў, падумаў: «Падрые вуглы, аберне хату».
— Ну, заходзь.
Убегла свіння ў хату і залезла ў склеп, пад падлогу.
За свіннёю гусак ляціць:
— Га-гак! Га-гак! Бык, пусці мяне пагрэцца!
— He, гусак, не пушчу! У цябе два крылы, адно падсцелеш, другім пакрыешся — і так перазімуеш.
— А не пусціш, дык я ўвесь мох са сцен выскубу!
Бык падумаў, падумаў і пусціў гусака. Зайшоў гусак у хату і сеў на прыпек.
Праз нейкі час прыбягае певень:
— Ку-ка-рэ-ку! Бык, пусці мяне ў хату!
— He, не пушчу. Зімуй у лесе пад елкай.