• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    — А не пусціш, дык я ўзлячу на гарышча, усю зямлю са столі зграбу, у хату холаду напушчу!
    Бык пусціў і пеўня. Уляцеў певень у хату, сеў на жэрдку і сядзіць.
    Вось яны жызуць сабе — упяцёх — пажываюць. Даведаліся пра гэта воўк і мядзведзь.
    — Хадзем,— кажуць,— у хатку, усіх з’ямо, самі будзем там жыць.
    Сабраліся і прыйшлі. Воўк кажа мядзведзю:
    — Ідзі ты першы, ты дужэйшы.
    — He, я непаваротны, ты жвавейшы за мяне. Ідзі ты першы.
    Воўк і пайшоў у хатку. Толькі ўвайшоў — бык рагамі яго да сцяны і прыпёр. Баран разбегся ды — трах, трах! — ваўка па рэбрах. А свіння са склепа крычыць:
    — Рох-рох-рох! Нажы вастру, сякеры вастру, з жывога ваўка шкуру злуплю!
    Гусак яго за бакі шчыкае, а певень бегае па жэрдцы ды крычыць:
    — Так, так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!
    Мядзведзь пачуў крык — ды ходу. А воўк тузаўся, тузаўся, ледзьве вырваўся. Дагнаў мядзведзя і расказвае:
    — Ой, што мне было! Траха не забілі!.. Як усхапіўся мужычына ў чорнай світцы ды мяне віламі да сцяны і прыпёр. А крыху меншы мужычок, апрануты ў шэры армячок, мяне абухом па рэбрах ды ўсё абухом па рэбрах. А яшчэ меншы за таго, у беленькім каптанчыку, мяне абцугамі за бакі хапаў. А самы маленькі мужычок, у чырвоным халаціку, бегае па жэрдцы ды крычыць: «Так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!» А з-пад падлогі яшчэ нехта як закрычыць: «Нажы вастру, сякеры вастру, з жывога шкуру злуплю!»
    Воўк і мядзведзь з таго часу да хаткі і блізка не падыходзілі.
    А бык, баран, гусак ды певень і свіння жывуць там, пажываюць і гора не знаюць.
    Рукавічка
    Украінская народпая казка
    Ппоў дзед лесам, а за ім бег сабачка. Ішоў дзед, ішоў дый згубіў рукавічку.
    Вось бяжыць мышка, залезла ў тую рукавічку ды кажа:
    — Тут я буду жыць.
    А тым часам жаба — скок-скок! — пытаецца:
    — Хто, хто ў рукавічцы жыве?
    — Мышка-скрабушка. А ты хто?
    — А я жабка-скакуха. Пусці і мяне!
    — Хадзі.
    Вось іх ужо двое. Бяжыць зайчык. Падбег да рукавічкі, пытаецца:
    — Хто, хто ў рукавічцы жыве?
    — Мышка-скрабушка, жабка-скакуха. А ты хто?
    — А я зайчык-уцякайчык. Пусціце мяне!
    — Хадзі.
    Вось іх ужо трое. Бяжыць лісічка:
    — Хто, хто ў рукавічцы жыве?
    — Мышка-скрабушка, жабка-скакуха ды зайчык-уцякайчык. А ты хто?
    — А я лісічка-сястрычка. Пусціце і мяне!
    Вось іх ужо чацвёра сядзіць. Аж бяжыць воўк і таксама да рукавічкі дый пытае:
    — Хто, хто ў рукавічцы жыве?
    — Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчыкуцякайчык ды лісічка-сястрычка. А ты хто?
    А я ваўчок — шэры бачок. Пусціце і мяне.
    — Ну хадзі ўжо!
    Залез і гэты — стала іх ужо пяцёра. Раптам брыдзе дзік:
    — Рох-рох-рох, хто ў рукавічцы жыве?
    — Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчыкуцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок. А ты хто?
    — А я дзік ікласты. Пусціце і мяне!
    Вось нявыкрутка, усім у рукавічку ахвота.
    — Табе і не ўлезці!
    — Неяк залезу, пусціце!
    ’— Ну што ж з табой паробіш, лезь!
    Залез і гэты. Ужо іх шасцёра. Так ім цесна, што яны павярнуцца нават не могуць. А тут затрашчала
    сучча — вылазіць мядзведзь і таксама да рукавічкі ідзе, раве:
    — Хто, хто ў рукавічцы жыве?
    — Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчыкуцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок ды дзік ікласты. А ты хто?
    — Гу-гу-гу, шмат вас тут! А я мядзведзюхнабацюхна. Пусціце і мяне!
    — Як жа мы цябе пусцім? I так цесна.
    — Ды як-небудзь!
    — Ды хадзі ўжо, толькі з краёчку!
    Залез і гэты — сямёра стала, ды так цесна, што рукавічка як бач разарвецца.
    А тым часам дзед спахапіўся — няма рукавічкі. Ен тады вярнуўся шукаць яе. А сабачка наперадзе пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць — ляжыць рукавічка і варушыцца. Сабачка тады: «Гаў-гаў-гаў!»
    Звяры спужаліся, з рукавічкі вырваліся ды ўроссып па лесе. Ну а дзед прыйшоў ды забраў рукавічку.
    Чырвоная Шапачка
    Шарль Перо
    Жыла-была ў адной вёсцы маленькая дзяўчынка. Такая прыгожая, што прыгажэйшай за яе і на свеце не было. Маці яе вельмі любіла, а бабуля яшчэ больш.
    У дзень нараджэння ўнучкі падарыла ёй бабуля чырвоную шапачку. 3 таго часу дзяўчынка ўсюды хадзіла ў сваёй новай цудоўнай чырвонай шапачцы.
    Суседзі так пра яе і гаварылі:
    — Вунь Чырвоная Шапачка ідзе!
    Аднойчы спякла мама піражок і сказала дачцэ:
    — Схадзі ты, Чырвоная Шапачка, да бабулі, занясі ёй гэты піражок і гарнушак масла ды даведайся, ці здаровая яна.
    Сабралася Чырвоная Шапачка і пайшла да бабулі ў суседнюю вёску. Ідзе яна лесам, а насустрач ёй шэры воўк. Дужа захацелася яму з’есці Чырвоную Шапачку, ды толькі не асмеліўся ён: дзесьці непадалёку стукалі сякерамі дрывасекі. Аблізнуўся воўк і пытаецца ў дзяўчынкі:
    — Куды ты ідзеш, Чырвоная Шапачка?
    А Чырвоная Шапачка яшчэ не ведала, як гэта 112
    небяспечна — спыняцца ў лесе і размаўляць з ваўком. Павіталася яна з ваўком і кажа:
    — Іду да бабулі і нясу ёй вось гэты піражок і гарнушак масла.
    — А ці далёка жыве твая бабуля? — пытаецца воўк.
    — Даволі далёка,— адказвае Чырвоная Шапачка.— Вунь у той вёсцы за млынам, у першай хатцы з краю.
    — Добра,— кажа воўк,— мне таксама хочацца наведаць тваю бабулю. Я па гэтай дарозе пайду, а ты ідзі па той, паглядзім, хто з нас хутчэй прыйдзе.
    Сказаў гэта воўк і пабег з усіх ног па самай кароткай дарожцы. А Чырвоная Шапачка пайшла па самай доўгай дарозе. Ішла яна, не спяшалася, час ад часу спынялася, кветкі рвала і збірала ў букет. He паспела яна яшчэ і да млына дайсці, а воўк тым часам прыбег да бабулінай хаты і стукаецца ў дзверы:
    — Стук-стук!
    — Хто там? — пытаецца бабуля.
    — Гэта я, унучка ваша, Чырвоная Шапачка,— адказвае воўк тоненькім голасам.— Я да вас у госці прыйшла, піражок прынесла і гарнушак масла.
    А бабуля якраз хворая была і ляжала ў ложку. Яна падумала, што гэта і праўда Чырвоная Шапачка, і крыкнула:
    — Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё,— дзверы і адчыняцца.
    Воўк шмаргануў за вяровачку — дзверы і адчыніліся. Кінуўся воўк на бабулю і зараз праглынуў яе. Ен быў дужа галодны, бо тры дні нічога не еў. Потым зачыніў дзверы, улёгся на бабулін ложак і пачаў чакаць Чырвоную Шапачку. Неўзабаве яна прыйшла і пастукалася:
    — Стук-стук!
    — Хто там? — пытаецца воўк.
    А голас у яго грубы, хрыплы. Чырвоная Шапачка спалохалася спачатку, але потым падумала, што бабуля ахрыпла ад прастуды і таму ў яе такі голас.
    — Гэта я, унучка ваша,— кажа Чырвоная Шапачка.— Прынесла вам піражок і гарнушак масла.
    Воўк адкашляўся і сказаў тоненька:
    — Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё,— дзверы і адчыняцца.
    Чырвоная Шапачка шмарганула за вяровачку — дзверы і адчыніліся.
    Зайшла дзяўчынка ў дамок, а воўк схаваўся пад коўдру і кажа:
    — Пакладзі, унучка, піражок на стол, гарнушак на паліцу пастаў, а сама прыляж побач са мной. Ты, мусіць, вельмі стамілася.
    Чырвоная Шапачка легла побач з ваўком і пытаецца:
    — Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія рукі? — Гэта каб мацней цябе абняць, дзіцятка маё. — Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вушы? — Каб лепш чуць, дзіцятка маё.
    — Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вочы?
    — Каб лепш бачыць, дзіцятка маё.
    — Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія зубы? — А гэта каб хутчэй з’есці цябе, дзіцятка маё! He паспела Чырвоная Шапачка і войкнуць, як люты воўк накінуўся на яе і праглынуў разам з чаравікамі і чырвонай шапачкай.
    Але на вялікае шчасце, у гэты самы час міма хаткі праходзілі дрывасекі з сякерамі на плячах. Пачулі яны шум, убеглі ў хатку і забілі ваўка. А пасля распаролі яму жывот, і адтуль выйшла Чырвоная Шапачка, а за ёй бабуля — абедзве цэлыя, нібы нічога і не здарылася.
    Сняжынка
    Таццяна Бушко
    Выбегла Тацянка з дому. Снег мяккі сыпле, усцілае зямлю. Выцягнула ручкі ў сініх рукавічках. На іх зоркі-сняжынкі — мама вышывала. Але вось жа і яшчэ сняжынка прыбавілася. Сняжынка сапраўдная. Яна маленькая, куды меншая за вышываную. Толькі што гэта? Яна яшчэ меншая робіцца. Глядзіць на рукавічку Тацянка, а сняжынка ўсё меншае і меншае. Раптам зусім прапала. Дзе ж яна падзелася? Тацянка перавярнула руку — і тут няма!
    Тым часам на далоньку апусцілася яшчэ адна сняжынка. Вялікая, пушыстая.
    «Ну, цяпер я разумнейшая буду»,— падумала Ta-
    цянка. Сціснула яна сняжынку ў рукавічцы і дадому хутчэй пабегла — маме паказаць. Вельмі ўжо гэтая сняжынка да мамінай вышыванай падобная.
    — Мама, зірні, што я прынесла! — і выпрастала руку. А на далоні зноў нічога няма! Заплакала Тацянка ад крыўды.
    — I куды яна падзелася? — плача Тацянка.
    — Хто? — пытаецца мама.
    — Сняжынка! Я табе яе ў рукавічцы прынесці хацела. Несла, несла і згубіла па дарозе!
    — He плач! He згубіла ты яе...— і мама расказала Тацянцы, што здарылася са сняжынкай.
    А вы здагадаліся, дзе падзелася сняжынка?
    Бярозчыны валёнкі
    Уладзімір Юрэвіч
    Насупраць дома, дзе жыве Святланка, за лета вырасла высокая камяніца. Перад ёй на скверыку саджалі ўвосень дрэўцы. Адну бярозку, самую тонкую, адкінулі.
    — А гэтая не трэба вам? — спытала Святланка.
    — Бяры яе сабе, калі хочаш,— сказаў вясёлы дзядзька, які са шланга паліваў дрэвы.
    Святланка прынесла бярозку ў свой двор. Тата якраз быў дома. Дзяўчынка папрасіла яго пасадзіць дрэўца.
    Тата доўга трымаў тую бярозку, перабіраў пальцамі карэньчыкі і нешта думаў. Потым выкапаў ямку. Святланка прынесла з клумбы чарназёму, пасадзілі дрэўца, палілі.
    — Можа і прымецца,— сказаў тата.
    3 кожным днём станавілася ўсё халадней і халадней.
    — А бярозка ўзімку не змерзне? Яна ж голенькая,— трывожылася Святланка.
    — Чаму голенькая? — не пагаджаўся тата.— На ёй кара. Ей цёпла.
    — Можа апрануць яе на зіму? Ухутаць? — не сунімалася дзяўчынка.— На галінкі рукавічкі панадзяваць, а на ножкі — валёнкі?
    — А дзе ж у бярозкі ножкі? — усміхнуўся Ta­Ta.— Яе ножкі — карэнне.
    — Зямля ж халодная.
    — Гэта для нас з табой халодная, а для бярозкі цёплая. Вось выпадзе снег, укрые, як коўдрай, зямлю, і карэньчыкам стане яшчэ цяплей, а пакуль трэба паліваць бярозку, каб лепш расла.
    Святланка палівала бярозку і чакала, калі выпадзе снег. Лісточкі даўно апалі. Бярозка выглядала як сірацінка побач з высокімі каштанамі і таполямі. Пра іх Святланка і не думала. Яны ж вялікія, моцныя. А бярозка тоненькая-тоненькая.
    Прачнулася аднойчы Святланка, а на дварэ бела.