Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хату? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец,— як дам, дык будзе табе канец!
Спалохаўся мядзведзь — ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў.
Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Дык як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Петрусёк,— плача зайка,— дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў, мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Пойдзем,— кажа пеўнік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукаракнуў, а потым як закрычыць:
— Я — пятух-чабятух,
Я — пявун-лапатун, На короткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
А лісічка ляжыць ды кажа:
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец,— як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
— Я — пятух-чабятух, Я — пявун-лапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісіцу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
Каза-манюка
Беларуская народная казка
Жыў дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасвіла, і назаўтра выправіў бабу.
Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.
Дзед зноў пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла. Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды
пайшоў сам пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вярнуўся дахаты, пераапрануўся, сеў на прызбе і чакае казу з пашы.
Прыйшла каза на двор. Дзед пытаецца:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу вастрыць, казу-манюку рэзаць.
Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі і пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.
Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаты і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.
— Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Падышоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзверы і кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае за дзвярыма, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк. А зайчык зноў сеў і плача. Ідзе мядзведзь:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа не плакаць, як не журыцца?
I расказаў мядзведзю пра сваю бяду.
— Ну добра,— кажа мядзведзь,— не плач, я таго звера адразу выганю.
Падышоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзвярэй ды кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся і мядзведзь ды ў гушчар — кульгець, кульгець... Ідзе певень. Убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
I расказаў зайчык пра сваю бяду.
— Э,— кажа певень,— такую бяду я адной лапай развяду. Я таго звера ведаю — гэта дзедава каза-манюка...
Падышоў певень да зайчыкавай хаты, залопаў крыламі, закукарэкаў:
— Кукарэку! Кукарэку! Заб’ю казу-недарэку!
Пачула каза ды як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Тады певень яшчэ мацней залопаў крыламі і закрычаў:
-— Гэй, каза, збірай манаткі, Уцякай хутчэй ты з хаткі. Бо вунь дзед ідзе, Ен касу нясе...
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулём выскачыла з хаткі. А зайчык з пеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.
Маланка і Гром
Юры Ярмыш
У згодзе калісьці жылі Маланка і Гром.
Любіла Маланка, калі хмары ўкрывалі неба і ажно чорным рабілася ўсё навокал.
А Гром, гледзячы на яе, шчыра радаваўся. Сябраваў ён з Маланкай. Ды неяк гарачая Маланка нізка над зямлёй шуганула і зачапіла дрэва. Загарэлася яно. Маланка ўзрадавалася і давай іншыя дрэвы паліць!
Гром разгневаўся на Маланку, пачаў сварыцца
5 Зак. 3111	129
на яе, каб не паліла дрэў. Але Маланка не паслухалася Грому. Людзей крыўдзіць пачала, будынкі падпальваць.
I цяпер у навальніцу — толькі блісне Маланка, Гром ужо злуецца, сварыцца на яе.
Маланка яшчэ больш разыходзіцца — Гром голас павышае. I так да таго часу, пакуль не ўтаймуе ліхадзейку, пакуль не перастане сваволіць Маланка. Тады і Гром сціхае. Тут, глядзіш, і дождж перастае.
А новая навальніца пачнецца — усё паўтараецца. Кароткая памяць у ліхой Маланкі!
Добры дзень, дзядуля Ленін!
Артур Вольскі
Добра мы ўсе знаем гэта, Хто глядзіць на нас з партрэта, Хто ў дзетсадзе кожны раз 3 новым днём вітае нас.
Мы прыйшлі ў дзіцячы сад, Бачым Леніна пагляд: «Добры дзень, дзядуля Ленін!» — Павітацца кожны рад.
А пагляд ласкавы гэткі,
Кажа ён: «Дзень добры, дзеткі, Вырастайце ў добры час, Буду рады я за вас».
Ната маму любіць надта
Рыгор Барадулін
Мама мые раму, Ходзіць мама ў краму. I ў дачушкі Наты Цэлы дзень заняты: To шукае
маму, To гукае маму: — Мама, дзе піжама?
— Мама, дзе панама?
— Мама, дзе праграма?..
Мама.
Мама.
Мама.
Ледзь прачнецца Ната, Шуму поўна хата, Поўна шуму, гаму, Бо дачушка Ната Надта
Любіць маму!
Шэранькі козлік
Міхаіл Зошчанка
Ленін, калі быў маленькі, амаль нічога не баяўся. Ен смела ўваходзіў у цёмны пакой. He плакаў, калі расказвалі страшныя казкі. I наогул ён амаль ніколі не плакаў.
А яго меншы брат Міця таксама быў харошы і добры хлопчык, але занадта жаласлівы. Заспявае хто-небудзь журботную песню, і Міця горкімі слязамі заліваецца.
Асабліва ён горка плакаў, калі дзеці спявалі «Козліка». Многія дзеці ведаюць гэтую песеньку. Пра аднаго шэранькага козліка, які пайшоў у лес пагуляць, а там на яго напалі ваўкі, разарвалі яго і пакінулі бабулі рожкі ды ножкі.
Праўда, песенька сумная. Але плакаць, вядома, не трэба было, бо гэта — песня. У песні знарок прыдумана, а не напраўду было.
Безумоўна, шкада козліка. Але ён і сам вінаваты, што без дазволу пайшоў у лес гуляць.
Адным словам, у Міці заўсёды дрыжаў галасок і крывіліся губкі, калі ён разам з дзецьмі спяваў гэтую песеньку.
А калі Міця даходзіў да сумных словаў: «Напалі на козліка шэрыя воўкі»,— ён заўсёды заліваўся горкімі слязамі.
I вось аднойчы дзеці сабраліся каля раяля і заспявалі гэтую песню.
Яны праспявалі два радкі. А калі дайшлі да сум-
най мясціны пра тое, як козлік пайшоў у лес, Міця пачаў усхліпваць.
Маленькі Валодзя, убачыўшы гэта, павярнуўся да Міці, зрабіў страшны твар і знарок жудасным і моцным голасам заспяваў:
«На-па-лі на козліка шэрьія воўкі...»
Тут Міця, безумоўна, не вытрываў і загаласіў яшчэ мацней. Большая сястра зрабіла брату заўвагу — навошта ён цвеліць Міцю.
На гэта маленькі Валодзя адказаў:
— А чаго ён баіцца? Я не хачу, каб ён плакаў і баяўся. Дзеці павінны быць храбрыя.
Міця сказаў:
— Тады я не буду болей баяцца.
Дзеці зноў заспявалі гэтую песеньку. I Міця храбра спяваў яе да канца. I толькі адна слёзка пацякла ў яго па шчацэ, калі дзеці канчалі песеньку: «Пакінулі бабулі рожкі ды ножкі». Маленькі Валодзя пацалаваў свайго меншага браціка і сказаў яму:
— Вось цяпер малайчьіна.
Наш дзень
Андрэй Александровіч
Ганка, Стась I я — Марцін — Мы раскажам вам аб тым, Як жывём і дружым мы, Як расцём мы дужымі,
Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.
Нават Стась маленькі жвава
Патрапляе з намі ў лад.
Ен стараецца, таму I ўдаецца ўсё яму.
Каб не быць слабым і хмурым. He цурайся фізкультуры!
Эх, як весела бруіцца, Льецца, булькае вадзіца. Возьмем шчоткі — зубы тром Беласнежным парашком.
3 мылам мы пад кранам мыем Рукі, вушы, твар і шыю.
Чыста мыцца — наша ўмова, Той, хто чысты,— той здаровы..
За сталом утрох сядзім.
Мы з ахвотаю ядзім.
Нам заўсёды ўсё па густу: Kama, бульба ці капуста.
— Я не буду... не хачу я...— Слоў такіх ты не пачуеш.
За сталом у нас заўжды Цішыня падчас яды.
Мы садоўніку старому Пасабляем каля дому — Сад у нас прыгожы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак;
Мы і дома пасабляем: Я падлогу падмятаю, Фартушок надзеўшы, Ганна Мые кубачкі старанна.
Стась сваю работу знае — Ен вазоны палівае.
Дзецям з працай трэба знацца, Памагай бацькам у працы!
Дом вялікі. На двары Шмат гуляе дзетвары,— Весела заўсёды.
Разам з імі, як сябры, Мы гуляем на двары, Водзім карагоды.
Песня з намі неразлучна. Падружыся з песняй гучнай!