• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Вядомая каратканожка.
    Зарохкала гучна Свіння каля плота, Пачухала бок Аб штыкетнік з ахвотай. — Сябры, вы ў якія Сабраліся далі? — Спытала свіння.
    I свінні адказалі
    Гусак, ды індычка, Ды рыжая кошка, Ды качка —
    Вядомая каратканожка: — Дойдзем да саду, А потым і збочым, Сета — мурзілу Наведаць мы хочам. — Вазьміце мяне У дарогу з сабой.
    — Хадзем, калі хочаш,— Адказвалі ёй Гусак, ды індычка, Ды рыжая кошка, Ды качка —
    Вядомая каратканожка.
    Мінулі масток
    I бачаць — Мурзаты Сет крочыць насустрач: Кашуля памята, Брудам
    Па самыя вушы аброс. Запэцканы ногі, I рукі, і нос.
    — Схіліся хутчэй,— Замяўкала кошка,— Дай лапай цябе Абмыю хоць трошкі! I строга малому Індычка сказала:
    — Даўно ўжо вада Тваіх рук не кранала. — Спяшайся да рэчкі, Памыйся хоць трошкі,— Параіла качка — Каратканожка.
    Засыкаў гусак на малога: — Ану!
    Бяжы ды памыйся, A то ушчыкну!
    Зарохкала гучна Наводдаль свіння: — He мыйся, Будзь гэткі, як я!
    У полі
    Якуб Колас
    Грышка, хлопчык невялічкі, Ў поле выйшаў з дому.
    Люба там каля крынічкі Хлопчыку малому!
    Ў гушчары кустоў зялёных Многа розных пташак, Кветак белых і чырвоных, Мошачак, мурашак...
    Сядзе хлопчык над крынічкай I не зварухнецца, Пазірае, як над дзічкай Пташачка снуецца
    I сваіх маленькіх дзетак Корміць чарвячкамі.
    Эх, як слаўна сярод кветак Летнімі дзянькамі!..
    ■
    Пчолка
    Янка Журба
    Веснавое сонца Росы падбірае. Вылецела ў поле Пчолка залатая.
    Ёй за шчырай працай Весела на полі:
    Луг прыбраны ў кветкі, I наўкол раздолле.
    3 рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае.
    Шмат сабрала пчолка Мёду з розных кветак,— Дома ім накорміць Родных пчолак-дзетак.
    Шалтай-Балтай
    Іван Муравейка
    Шалтай-Балтай Па вёсцы блукаў, Шалтай-Балтай Работу шукаў.
    Цэлы дзень шукаў, He згуляў мінуты. Змарнеў, схуднеў I праспаў сем сутак.
    Увесь давай
    Іван Муравейка
    — Даць табе цукерку, Верка?
    — He хачу.
    — Две цукеркі хочаш,
    Верка?
    — He хачу!
    — Тры цукеркі возьмеш, Верка?
    — He хачу!
    — Увесь мяшэчак забірай...
    — Увесь? Давай!
    Рамонак
    Марыя Пазнанская
    На танюткай ножцы гнуткай
    • На лужку, ля ручая, У каўнерыку бялюткім Гэту кветку ўбачыў я.
    Ясным вокам, жоўтым гэткім, Паглядзела на мяне...
    Я сарваць памкнуўся кветку, А пчала сказала: — He!
    Каляровы певень*
    Васіль Суцееў
    Намаляваў Уладзя Пеўня, а вось расфарбаваць яго забыўся. Пайшоў Певень гуляць.
    — Што ты ходзіш такі нерасфарбаваны? — здзівіўся Сабака. Паглядзеў Певень у ваду. I сапраўды. Сабака слушна кажа.
    — He журыся,— сказаў Сабака,— ідзі да фарбаў: яны табе дапамогуць.
    Прыйшоў Певень да фарбаў і просіць:
    — Фарбы, фарбы, дапамажыце мне!
    — Добра,— сказала чырвоная фарба і расфарбавала яму грабеньчык і бародку.
    А сіняя фарба — пёркі на хвасце.
    Зялёная — крылцы.
    А жоўтая — грудку.
    — Вось цяпер ты сапраўдны Певень! — сказаў Сабака.
    А гэтага Пеўня ты сам расфарбуй. Ды не забудзься расфарбаваць і Куранятка — яно жоўценькае.
    * Пры чытанні выкарыстоўваецца кніжка для расфарбоўкі.
    Чужое яечка
    Канстанцін Ушынскі
    Раніцай устала бабулька Адарка, выбрала цёмнае, зацішнае месцейка ў куратніку, паставіла туды кашолку, дзе на мяккім сене былі раскладзены трынаццаць яек, і пасадзіла на іх чубатку.
    Ледзь світала, і бабуля не разгледзела, што трынаццатае яйка было зеленаватае і болыпае за іншыя. Сядзіць курыца старанна, грэе яйкі, збегае падзяўбці зярнятак, папіць вадзіцы і зноў на месца; нават выліняла, бедная. Сядзела курачка тыдні са тры, і пачалі з яечак кураняты вылуплівацца, адно за другім: праклюне шкарлупу дзюбкай, выскачыць, страсяяецца і пачне бегаць, ножкамі пыл заграбаць, чарвякоў шукаць.
    Пазней за ўсіх вылупілася кураня з зеленаватага яечка. I якое ж дзіўнае яно выйшла: кругленькае, пушыстае, жоўтае, з кароценькімі ножкамі, з шырокай дзюбачкай. «Дзіўнае ў мяне выйшла кураня,— думае курыца,— і дзяўбе, і ходзіць яно не па-нашаму; дзюбачка шырокая, ногі кароткія, нейкае крывалапае, з нагі на нагу перавальваецца».
    Пачала курачка дзетак вучыць, як з зямлі чарвячкоў выкопваць, і павяла ўсю сям’ю на бераг сажалкі: там чарвякоў болып і зямля мяккая. Як толькі каратканогае кураня ўбачыла ваду, дык проста і кінулася ў яе. Курыца крычыць, крыламі махае, да вады кідаецца; кураняты таксама перапалохаліся: бегаюць, мітусяцца, пішчаць, а адзін пеўнік з перапалоху нават ускочыў на каменьчык, выцягнуў шыйку і першы яшчэ раз у сваім жыцці закрычаў сіплым голасам:
    — Ку-ка-рэ-ку! Дапамажыце, добрыя людзі! Братка топіцца!
    Але братка не патануў, а весела і лёгка, як жмут ваты, плаваў сабе па вадзе, заграбаючы ваду сваімі шырокімі перапончатымі лапкамі. На крык курыцы выбегла з хаты бабка Адарка, убачыла, што робіцца, і закрычала:
    — Авохці мне, грэх які! Відаць, гэта я сослепу падлажыла качынае яйка пад курыцу.
    А курыца так і кідалася да сажалкі; ледзь-ледзь змаглі адагнаць, бедную.
    ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭПШАП ГРУПЫ
    Вавёрчына гора
    Васіль Вітка
    Пра Веру-вавёрачку, Пра яе гора-горачка, Пра яе маленькіх дочак, Пра вавёрчын малаточак, Пра птушынага пасла — Даўганосага бусла, Пра жыццё-быццё лясное I яшчэ пра сёе-тое.
    Забалелі ў вавёрачкі зубкі —
    He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі. Плача Вера-вавёрачка: — Ой, гора маё, Горачка...
    Сабралася ўся вавёрчына радня, Думаюць, гадаюць усю ноч да дня: Як тут быць, Што рабіць?
    Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі.
    Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі — He можа крануць арэхавай шкарлупкі.
    Вестку паслалі старэйшаму сыну, Той адразу ўсе справы пакінуў
    I праведаць хворую маці прыехаў, I прывёз поўны мех ёй арэхаў.
    Ен не знаў, што баляць у вавёркі зубкі, Што не можа крануць яна імі шкарлупкі.
    Госцю маці гаворыць: — Сыночак, Ты прывёз бы мне малаточак. He трудзіла б я зубкі, He верадзіла, Малатком бы шкарлупкі Біла.
    — Што ж,— кажа сын,—
    У маёй старане
    Есць каваль — лепшы мой друг,
    Ен можа зрабіць для мяне, Што я захачу,— нават плуг. — Мне плуг не патрэбен, сыночак; Хай зробіць ён мне малаточак.
    — Мама,—
    Гаворыць ёй сын у адказ,—
    Я дам тэлеграму — Ен зробіць ураз.
    Сарваў сынок
    Дубовы лісток —
    Тэлеграма гатова: «Я жывы і здаровы.
    Толькі баляць у мамачкі зубкі —
    He можа кусаць арэхавай шкарлупкі.
    Прашу, дружок, Зрабі малаток».
    Сказалі сёстры брату:
    — Навошта
    Табе самому хадзіць
    На пошту?
    Мы самі знаем, дзе стары граб.
    Даўно мы хацелі
    Збегаць на тэле...
    Даўно мы хацелі
    На тэле-
    Граф.
    — Ну, што ж, імчыце,—
    Сказаў браток,—
    Занясіце лісток, Вазьміце квіток.
    — Нясіце,— сказала мама,—
    Каб сёння ж
    Дайшла тэлеграма.
    Няхай сам начальнік на бланку
    Паставіць пячатку, Што гэта «маланка».
    Імчацца шустрыя сёстры, Мільгаюць дрэвы
    I вёрсты.
    Прымчаліся
    Ў самы гушчар.
    Што тут такое?
    Пажар!
    Усё у агні — і лісцё, і галіны,
    Але здагадаліся сёстры,
    Што гэта —
    Прыбеглі
    На самы разгар лета, I палаюць агнём
    He галіны, А спеюць Чырвоныя арабіны.
    Імчацца далей сёстры няспынна, Мінаюць гушчар
    I пажар арабінны.
    I вось перад імі —
    Новая пацеха:
    Дрэва,
    А на дрэве — арэхаў, арэхаў!
    А спеленеча-ча-ча-чкія,
    А жаўценеча-ча-ча-чкія, А на вяршэча-ча-ча-чку,— Шкада,
    He ўзялі з сабою Мяшэчачка.
    I тут яньі ўспомнілі,
    Што баляць у матулі зубкі,
    Што не можа яна раскусіць арэхавай шкарлупкі. Хутчэй жа, Хутчэй, Хутчэй туды, Туды,
    Дзе растуць
    Старыя дубы!
    Лістамі сцежку
    Сцеле
    Граб,
    Прыбеглі сёстры
    На тэле-
    Граф.
    Шматпаверхавы дом —
    Высознае дрэва
    3 акном-дуплом,
    Уваход налева.
    Калі ўмееш — чытай сам, Што напісана над аконцам: «Прыём тэлеграм Да захаду сонца».
    Вавёркі ў дупло Лапкамі: стук-стук! А ім у адказ: — Хто тут? Хто тут? He лезьце ў дупло — Ужо сонца зайшло!
    Сталі сёстры прасіць: — Дзядзюхна начальнік, Тэлеграму трэ адбіць;
    Гэтак мы імчалі, Гэтак беглі Праз гушчар, Праз агонь, Праз пажар... Хворая ў нас маці, Дзядзюхна дзяцел...
    Падабрэў начальнік, Непрыступны маўчальнік, Акуляры надзеў, На лісток паглядзеў.
    — Добра,— кажа,— пашлю Заўтра ўранку кавалю.
    — Як гэта заўтра ўранку? Нам загадала мама, Каб вы паслалі з маланкай Нашу тэлеграму.
    — 3 маланкай? — здзівіўся дзяцел.— А дзе ж яе ўзяці?
    He працуе бесперастанку У мяне на пасылках маланка. Бывае
    I яна выхадная.
    — Хай тады кавалю на дом Заімчыць тэлеграму гром.
    — Гром? — усміхнуўся начальнік,— Гром?
    Ен толькі з работы
    I спіць
    Непрабудным сном.
    — Хто ж перадасць тэлеграму, Хто ж?
    — Дождж,— сказаў ім начальнік,— Дождж!
    I застукаў Начальнік, Непрыступны маўчальнік, Дзюбаю: тук-тук!
    Тоўстаю: ток-ток!
    I з лістка на лісток Пацёк Ручаёк...
    Бягуць вавёркі дадому
    I чуюць, Як іх тэлеграму Кроплі друкуюць: «Тук-ток, Кавалёк, Прышлі маме Малаток.
    Разбалеліся ў мамачкі зубкі, He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі».
    Паплыў паток, Пагнаў лісток У тую даль, Дзе жыве каваль — Стары воран, Як вугаль, Чоран.
    Прыйшла тэлеграма якраз у час, Кавалю не дае спакою заказ...
    ...Добра сказаць —
    Заказ гатовы, А як паслаць Яго ў бор сасновы? Трэці дзень вавёрка малатка чакае, Можа, яна, бедная, з голаду канае.
    Гэтак моцна баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.
    Апусціліся галовы ніц I ў зайцоў, I ў сініц.
    Сядзяць у скрусе Бусел
    I гусі.
    Стаў ад гора Воран Яшчэ болей Чоран.
    Паўзе крот, Зямлі повен рот: — Ду-ду-ду,Ду-ду-ду.
    Я вашу бяду Адной лапай Развяду.
    Сталі ўсе яго прасіць: — Краточак, Крот, Браточак
    Фядот, Ты можаш зрабіць Самалёт?
    — Угу. Я магу.
    — Нам трэба, браточак, Паслаць малаточак...
    — Добра,— кажа ім крот,— Я зраблю самалёт.
    Скідай, каваль, Свой чорны Хвартух, Прынясі мне Шырокі лапух, А вы, зайкі, травы Нарвіце, Вяровачкі звіце, Малаток
    У вузялок Завяжыце. — А цяпер, Кажа крот,— Я буду галоўны пілот,—
    Мяне вы прасілі.
    Падымай, бусел, крылле, Бяры ў дзюбу лапух — Павязём малаток мы
    Удвух:
    Верхам сяду ў цябе я на шыі, Паляцім мы пад хмары густыя, Будзеш ты крыламі махаць, А я
    Буду табой кіраваць.
    — Дзякуй,— бусел яму ў адказ.— Гэта раз.
    Памагла нам твая галава —
    Гэта два.
    Ну, а болей не гавары —
    Гэта тры.
    Памагатых такіх мне
    He трэба.
    Калі ж хочаш
    Пабачыць ты неба
    I зайздросціш адно нам, Буслам,—
    Паспрабуй
    Узніміся
    Сам!
    Цвёрдае слова — Слова буслова.
    Узяў лапух у дзюбу ён, Варухнуў крыламі — I ляціць наш паштальён Лугамі, Лясамі.