• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    — Баран, баран, я цябе з’ем.
    — Што ж,— кажа баран,— такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.
    — Дзякуй за параду,— сказаў воўк.— Так і зробім.
    Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.
    Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае: — Цікава: з’еў я яго ці не?
    А тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты.
    Пачуў ён ваўковы словы і кажа:
    — З’есці не з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба.
    He сілай, а розумам
    Беларуская народная казка
    Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць.
    Прыходзіць мядзведзь.
    — Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца!
    Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон!
    — Э,— кажа чалавек,— што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу.
    — А як глядзець будзем?— пытаецца мядзведзь.
    Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа:
    — Калі раздзярэш гэты пень лапаю,— значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду барукацца.
    Ну, мядзведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў расколіну. А чалавек тым часам трах абухом па кліне — той і выскачыў.
    Тут пень і сціснуў мядзведзеву лапу, як абцугамі.
    Раве мядзведзь, танцуе на трох лапах, але ні расшчапіць пень, ні вырвацца з яго не можа.
    — Ну, што,— кажа чалавек,— будзеш барукацца са мною?
    — He,— енчыць мядзведзь.— He буду.
    — Вось бачыш,— сказаў чалавек.— He толькі сілаю барукацца можна, а і розумам.
    Убіў ён клін назад у пень, мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкі.
    3 таго часу ён і баіцца сустракацца з чалавекам.
    185
    L	.	
    Лісіца-хітрыца
    Беларуская народная казка
    Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.
    Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:
    — Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?
    Баба замахала рукамі:
    — Што ты, дзед, надумаўся? Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
    Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зернетка і прынесла бабе.
    Дзед кажа:
    — Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку.
    Паглядзела старая на бобінку:
    — Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бобінкі? Я для яе і гаршка не падбяру. Давай лепш пасадзім яе. Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог.
    — Дзе ж мы яе пасадзім?— пытаецца дзед.
    — На полі.
    — На полі яе варона выдзеўбе...
    — Дык на двары.
    — На двары яе курыца выграбе...
    — Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палаткамі.
    — Добра,— згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палаткамі.
    Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаткі.
    — Што, баба, рабіць будзем?— пытаецца дзед.
    — Трэба палаткі разбіраць.
    Дзед разабраў палаткі, а бобінка як расці ды расці — дарасла да столі.
    — Што, баба, рабіць будзем?— зноў пытаецца дзед.
    — Трэба столь разбіраць.
    Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды расці — дарасла да страхі. Дзед і страху разабраў.
    Выглянула бобінка на свет і давай расці яшчэ весялей. Дарасла аж да неба.
    Узяў тады дзед торбу, палез па сцябле да неба, 186
    абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад. Зарадавалася баба: цэлую торбу бабовых струкоў прынёс дзед:
    — Ну, цяпер-то мы ўжо наямося пірага.
    Палузала баба струкі, высуіпыла боб на печы, змалола і рашчыніла ў дзяжы цеста на пірог. Цеста як расці ды расці — з дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзіла пірагом, размалявала рознымі ўзорамі, каб прыгожы быў, ды ў печ. А пірог як расці ды расці — з печы на прыпечак палез. Адсланіла баба засланку, а ён — скок на хату, з хаты за парог — і ўцёк...
    Кінуліся дзед з бабай даганяць пірог. Ды дзе там! Так і не дагналі.
    Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму рыжая лісіца-хітрыца. Схапіла яна пірог, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла з пірагом да пастушкоў. Знайшла пастушкоў у полі і кажа:
    — Пастушкі, пастушкі, дайце мне бычка-трацячка, а я вам дам за гэта пірог.
    Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоўценькая скарынка аж блішчыць, так і хочацца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і аддалі лісіцы бычка-трацячка.
    — Толькі ж, глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку,— кажа лісіца.
    Села яна на бычка вярхом і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з’ямо па кусочку!» Разламалі пірог, а там — адны шышкі яловыя... Падманула іх хітрая лісіца!
    Едзе лісіца на бычку, бачыць — на дарозе пустая павозка стаіць, а недалёка чалавек арэ. Падкралася яна цішком да павозкі, запрэгла ў яе бычка-трацячка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей, пугай бычка паганяе.
    Прыехала ў лес. Насустрач ёй воўк ідзе. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.
    — Куды, кума, едзеш?— пытаецца.
    — За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. — Чаго?
    — Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць...
    — А бараны ў тым царстве ёсцека?— аблізнуўся воўк.
    — Ды іх там хоць гаць гаці!
    — А лісічка, а сястрычка, вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост.
    — Што адзін хвост везці, садзіся ўвесь ты.
    Сеў воўк. Едуць далей. Сустракаюць мядзведзя.
    — Куды, куды едзеце?
    — За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства...
    — Чаго?
    — Там, кажуць, курзй і каршуны не дзяруць,— адказвае лісіца.
    — Там, кажуць, бараноў хоць гаць гаці,— падтаквае ёй воўк.
    — А мёду там многа?
    — Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць!
    Мядзведзь зарадаваўся:
    — To вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвязіце.
    — Што адну лапу везці, садзіся ўвесь ты.
    Уселіся ўтраіх, едуць далей. Аж раптам зламалася аглобля.
    Лісіца кажа мядзведзю:
    — Схадзі, куме, прынясі аглоблю.
    Пайшоў мядзведзь у гушчар, знайпіоў вывернутую елку і прывалок да воза. Убачыла лісіца, крыку нарабіла:
    — Ах ты, мядзведзішча, ах ты, дурнішча, ці ж гэта лясіна для аглоблі!
    I да ваўка:
    — Схадзі, куме, прынясі тонкую аглоблю.
    Пайшоў воўк і прынёс крывы яловы сук. Лісіца і на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аглоблю.
    Тым часам мядзведзь з ваўком з’елі бычка-трацячка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды пайіплі сабе пасміхаючыся. Вярнулася лісіца, бачыць — ні ваўка, ні мядзведзя, толькі бычок стаіць. Прыладзіла яна аглоблю, села ў павозку, махнула пугаю на бычка, а той — брык — і паваліўся. Паглядзела лісіца на бычка і аб усім здагадалася.
    — Пачакайце ж вы ў мяне! Я вам гэтага не дарую!— пагразіла яна ваўку і мядзведзю ды пайшла сваёю дарогаю.
    Шмат часу ішла, а ў дарозе ўжо і восень яе застала. Сустракае ваўка, таго, што з’еў бычка.
    — Добры дзень, кум! Як маешся?
    — Дрэнна,— кажа воўк.— Нешта азяб на дажджы, аж увесь калачуся. Зуб на зуб не трапляе.
    — To трэба новы кажух пашыць,— раіць лісіца.
    — Праўду, кумка, кажаш,— згадзіўся воўк.
    Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес.
    — Хопіць на кажух?— пытаецца ў лісіцы.
    — Мала,— кажа лісіца.
    Прынёс воўк яшчэ адну авечку:
    — Цяпер хопіць?
    — He, яшчэ адну трэба.
    Воўк і трэцюю прывалок.
    — Ну, а цяпер,— кажа лісіца,— трэба краўца шукаць.
    — Дзе ж мне яго шукаць, кумка?
    — Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.
    Прывяла лісіца ваўка на луг. Там, у кустах, на прывязі жарабец пасвіўся.
    — Вунь ён, кравец!
    Воўк зарагатаў:
    — Гэта не кравец, а жарабец! He, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала.
    Лісіца пакрыўдзілася:
    — Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Я была разумнай і буду, а ты быў дурань, дурнем і застанешся.
    Тут ужо і воўк пакрыўдзіўся, аж узлаваўся:
    — Паглядзім яшчэ, хто з нас разумнейшы!
    — He хваліся загадзя,— кажа лісіца,— лепш паглядзі, як зараз з цябе шкуру знімуць.
    — Хто зніме?— ляснуў зубамі воўк.
    — Гаспадар гэтага каня.
    — He можа быць!— не верыць воўк.
    — Пабачыш. На чым жарабец навязаны?— пытаецца лісіца.
    — На вяроўцы.
    Лісіца засмяялася:
    — Вось і відаць, што дурань!
    — Чаму?— падскочьіў воўк.
    — Жарабец на калку навязаны.
    — He можа быць!— залыпаў воўк вачамі.
    — Хадзем пакажу.
    Прывяла лісіца яго да калка, за які быў прывязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады лісіца падбегла да жарабца, замахала хвастом. Той спужаўся ды як драпануў дахаты, толькі падковы заблішчалі. Так і пры-
    цягнуў у пятлі ваўка да свайго гаспадара. Ну, а там з яго і шкуру знялі.
    Вярнулася лісіца ў лес, закапала авечак у мох на запас, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць.
    Ідзе мядзведзь, той, што бычка з’еў.
    — Што гэта ты, кума, жуеш?— пытаецца.
    — Мазгі. Сляпы ты, ці што?
    — А дзе ж ты іх дастала?
    — 3 галавы. I ты можаш дастаць, калі хочаш. — Як?
    — Вельмі проста: разганіся ды стукніся галавою аб дуб — мазгі і выскачаць.
    — Дзякую ж табе, кума, за добрую параду. Так я і зраблю. A то есці даўно хочацца.
    Знайшоў ён самы тоўсты дуб, разагнаўся з усяе сілы ды і грымнуўся ў яго лбом.
    Тут яму і канец.
    Жук і слімак
    Максім Танк
    Пагодным летнім ранкам На лузе за сялом Сустрэўся жук аднойчы 3 рагатым слімаком. — Здарова! — жук вітае.— Куды, браток, ідзеш? I з ракавіны хатку Нашто з сабой нясеш? Абцёр слімак пот з твару, Гаворыць так жуку: — Нямала перажыць мне Прыйшлося на вяку. To сцюжа, то марозы. To навальніца, дождж. To часам у дарозе Захопіць змрок і ноч. Шукай тады начлегу Пад нейкім пад кустом... Вядуць размову гэтак I раптам чуюць — гром.
    Ударыў дождж краплісты. I жук пабег шукаць
    У засені цяністай Шырокага лістка. Але на цэлым лузе Няма страхі нідзе, I мокры, ледзь жывы ён Да слімака ідзе.
    — Пусці, браток, пагрэцца. Змок дужа на лугу, Насіць за гэта хатку Табе дапамагу.
    У ракавіне шчыльнай Вандроўнікі сядзяць. Іх нават дождж краплісты He зможа ў ёй дастаць. Але мінулі хмары, I сонца ўстала зноў.
    Жук хатку слімакову Пакінуў і пайшоў. Забыўся пра нягоды, I не наўме жуку, Што абяцаў паднесці Ен хату слімаку.
    Канец лета
    Якуб Колас
    Лецейка ты, лета! Гучна песня спета. Весела было!
    Бралі поўнай чарай Шчодрасць тваю, дары — Сонца і святло.
    Цешыла ты дзетак, Ды ласкава гэтак — Матчынай рукой: Воляй маладою, Цёплаю вадою, Чыстаю ракой, Полем і лясамі, Спевам — галасамі Ясных дзён тваіх. Мыла іх расою, Сонцавай касою Уцірала іх...