Чытанка для дзіцячага сада
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
...Чарай асалоду Чэрпалі, як воду, Поўнаю, за край. Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта Шчырае «бывай»!
Восень
Якуб Колас
Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэлыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць.
Грэчка зжата. Гола ў полі. Жьіта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно.
Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер... Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер!..
Ссохлі травы, ўсё павяла. Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, хутчэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!
Восень залатая
Сяргей Новік-Пяюн
Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінім небе тае, Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне Ў косах сонейка блішчыць. Што за цуднае зіхценне! Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай, Як па мяккім дыване. Восень з ветлівай усмешкай На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала Усюды дрэвы і кусты I зямлю памалявала У колер жоўта-залаты.
Дождж і Гром
Васіль Сухамлінскі
На цёплай хмарцы спаў Дожджык. Спіць сабе Дожджык. Падкраўся да яго Гром. Падкраўся да Дожджыка ды як гыркне, як раўне!
Спалохаўся Дожджык, прачнуўся, заплакаў. Паліліся слёзы на зямлю.
А людзі кажуць: дождж ідзе.
Умываюцца поле і луг. Умываюцца пшаніца і трава. Выплакаўся Дожджык — перастаў дождж.
Хлеб
Максім Танк
Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так Азваўся: — Што бядуеш? Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
— Ну што ж, пабачым, хто — каго! — Той запярэчыў строга I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
I сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
Настаў і час перакуеіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі.
Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца хлеба крошкі.
Цяпер і сам сабе не рад.
He спіцца, не ляжыцца.
Ці не вярнудца лепш назад Ды з другам памірыцца?
Устаў Вандроўнік і брыдзе — Ідзе пад зорным небам На месца памятнае, дзе Ен пасварыўся з Хлебам.
О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
I Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
Саўка за сталом
Эдзі Агняцвет
Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
Дзве чыстыя лыжкі ляжаць. — Ну і што ж?
Ляжаць — хай ляжаць, іх не буду чапаць. Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой.
Ен пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
Відэлец не ўцерпеў:
— За цэлы мой век Мне трапіўся першы такі чалавек! Ускочыла лыжка
I ну рагатаць:
— Хі-хі, ха-ха-ха,
Ен дурненькі, відаць!
Саскочылі разам яны са стала —
Ніякая сіла спыніць не магла.
Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй.
Збянтэжыўся Саўка:
— Чакайце, э-гей!
Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць.
— Хі-хі, ха-ха-ха! — толькі лыжкі рагочуць.
Жывы капялюш
Мікалай Носаў
Капялюш ляжаў на шафе, коцік Базыль сядзеў на падлозе ля шафы, а Уладзя і Вадзік сядзэлі за сталом і расфарбоўвалі малюнкі. Раптам ззаду нешта пляснулася — упала на падлогу. Яны азірнуліся і ўбачылі на падлозе ля шафы капялюш.
Уладзя падышоў да шафы, нахіліўся, хацеў падняць капялюш — і раптам як закрычыць:
— Ай-яй! — і бягом убок.
— Чаго ты? — пытае Вадзік.
— Ен жы-жы-жывы!
— Хто жывы?
— Ка-ка-капялюхп.
— Што ты, хіба ж капелюшы бываюць жывыя?
— Паглядзі сам!
Вадзік падышоў бліжэй і стаў глядзець на капялюш. Раптам капялюш папоўз проста на яго. Вадзік як закрычьіць:
— Ай! — і скок на канапу.
Уладзя за ім.
Капялюш вылез на сярэдзіну пакоя і спыніўся. Хлопцы глядзяць на яго і трасуцца ад жаху. Тут капялюш павярнуўся і папоўз да канапы.
— Ай! Вой! — закрычалі дзеці. Саскочылі з канапы і бягом з пакоя. Прыбеглі на кухню і дзверы за сабой зачынілі.
— Я п-п-п-пайду! — кажа Уладзя.
— Куды?
— Пайду да сябе дадому.
— Чаму?
— Капелюша баюся. Я ўпершыню бачу, каб капялюш па пакоі хадзіў.
— А можа, яго хто-небудзь за вяровачку цягае?
— Дык схадзі паглядзі.
— Хадзем разам. Я вазьму клюшку. Калі ён да нас палезе, я яго клюшкай трзсну.
— Чакай, я таксама клюшку вазьму.
— Але ж у нас другой клюшкі няма.
— Тады я вазьму лыжны кіёк.
Яны ўзялі клюшку і лыжны кіёк, прачынілі дзверы і зазірнулі ў пакой.
— Дзе ж ён? — пытае Вадзік.
— Вунь там, ля стала.
— Зараз як трэсну яго клюшкай! — кажа Вадзік.— Хай толькі палезе бліжэй, валацуга такі.
Але капялюш ляжаў каля стала і не рухаўся.
— Ага, спалохаўся! — узрадаваліся хлопцы.— Баіцца лезці да нас.
— Зараз я спужаю яго,— сказаў Вадзік.
Ен пачаў грукаць па падлозе клюшкай і крычаць:
— Гэй, ты, капялюш!
Але капялюш не рухаўся.
— Давай набяром бульбы і будзем у яго бульбай страляць,— прапанаваў Уладзя.
Яны вярнуліся на кухню, набралі з кошыка бульбы і пачалі ёю шпурляць у капялюш. Шпурлялі, шпурлялі, урэшце Вадзік пацэліў. Капялюш як падскочыць угару!
— Мяў! — закрычала нешта.
Бач, з-пад капелюша высунуўся шэры хвост, потым лапа, а потым і сам коцік выскачыў.
— Базылёк! — усцешыліся дзеці.
— Пэўна, ён сядзеў на падлозе, а капялюш на яго з шафы ўпаў,— здагадаўся Уладзя.
Вадзік ухапіў Базылька і давай яго абдымаць.
— Базылёк, міленькі, як жа ты пад капялюш трапіў?
Але Базылёк нічога не адказваў. Ен толькі фыркаў ды жмурыўся ад святла.
Чарадзейныя словы
Валянціна Асеева
Маленькі дзядок з доўгай сівой барадой сядзеў на лаўцы і парасонам крэсліў нешта на пяску.
— Пасуньцеся,— сказаў яму Паўлік і прысеў на край.
Дзядок адсунуўся і, зірнуўшы на чырвоны, злосны твар хлопчыка, сказаў:
— 3 табой штосьці здарылася?
— Ну і хай сабе! А вам якая справа? — скоса паглядзеў на яго Паўлік.
— Мне ніякай. А вось ты толькі што крычаў, плакаў, сварыўся з некім...
— Дзіва што! — злосна буркнуў хлопчык.— Я хутка зусім уцяку з дому.
— Уцячэш?
— Уцяку! Праз адну Ленку ўцяку.— Паўлік сціснуў кулакі.— Я яе толькі што траха не адлупцаваў як след! Ніводнай фарбы не дае! А ў самой колькі!
— He дае? Ну, праз гэта ўцякаць не варта.
— He толькі праз гэта. Бабуля за адну моркаўку з кухні мяне прагнала... проста анучай... анучай...
Паўлік засоп ад крыўды.
— Нічога! — сказаў дзядок.— Адзін насварыцца, другі пашкадуе.
— Ніхто мяне не шкадуе! — крыкнуў Паўлік.— Брат на лодцы едзе катацца, а мяне не бярэ. Я яму кажу: вазьмі лепш, усё роўна я ад цябе не адчаплюся, вёслы сцягну, сам у лодку залезу!
Паўлік стукнуў кулаком па лаўцы. I раптам змоўк.
— Што ж не бярэ цябе брат?
— А чаму вы ўсё пытаеце?
Дзядок разгладзіў доўгую бараду.
— Я хачу табе дапамагчы. Есць такія чарадзейныя словы...
Паўлік разявіў рот.
— Я скажу табе гэтыя словы. Але памятай: гаварыць іх трэба ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы таму, з кім гаворыш. Памятай — ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы...
— А якія словы?
Дзядок нахіліўся да самага вуха хлопчыка, мяк-
кая барада яго дакранулася да Паўлікавай шчакі. Ен прашаптаў нешта і гучна дадаў:
— Гэта чарадзейныя словы. Але не забудзь, як трэба гаварыць іх.
— Я паспрабую,— усміхнуўся Паўлік,— я зараз жа паспрабую!
Ен усхапіўся і пабег дадому.
Лена сядзела за сталом і малявала. Фарбы — зялёныя, сінія, чырвоныя — ляжалі перад ёю. Убачыўшы Паўліка, яна адразу ж згрэбла іх у кучу і закрыла рукой.
«Падмануў дзед! — з прыкрасцю падумаў хлопчык.— Хіба такая зразумее чарадзейныя словы?..»
Паўлік бокам падышоў да сястры і пацягнуў яе за рукаў. Сястра азірнулася. Тады, гледзячы ёй у вочы, ціхім голасам хлопчык сказаў:
— Лена, дай мне адну фарбу... калі ласка...
Лена шырока расплюшчыла вочы. Пальцы яе разняліся, прымаючы руку са стала, яна збянтэжана прамармытала:
— Як-кую табе?
— Мне сінюю,— нясмела сказаў Паўлік.
Ен узяў фарбу, патрымаў яе ў руках, пахадзіў з ёю па пакоі і аддаў сястры. Яму не патрэбна была фарба.
Ен думаў цяпер толькі пра чарадзейныя словы.
«Пайду да бабулі. Яна якраз абед гатуе. Прагоніць ці не?»
Паўлік адчыніў дзверы на кухню. Бабка здымала з патэльні гарачыя піражкі.
Унук падбег да яе, абедзвюма рукамі павярнуў да сябе чырвоны, маршчыністы твар, заглянуў у вочы і прашаптаў:
— Дай мне кавалачак піражка... калі ласка...
Бабуля ажно ахнула ад здзіўлення.
Чарадзейныя словы так і заззялі ў кожнай маршчынцы, у вачах, ва ўсмешцы.
— Гарачанькага... гарачанькага захацеў, галубок мой! — прыгаворвала яна, выбіраючы самы лепшы, румяны піражок.
Паўлік падскочыў ад радасці і пацалаваў яе ў абедзве шчакі.
«Чарадзей! Чарадзейі» —паўтараў ён сам сабе, успамінаючы дзядка.
За абедам Паўлік сядзеў ціха і лавіў кожнае
братава слова. Калі брат сказаў, што паедзе катацца на лодцы, Паўлік паклаў руку на яго плячо і ціха папрасіў:
— Вазьмі мяне, калі ласка.
За сталом адразу ўсе змоўклі. Брат узняў бровы і ўсміхнуўся.
— Вазьмі яго,— раптам сказала сястра,— хіба табе цяжка?
— Ну, чаму ж не ўзяць? — усміхнулася бабуля.— Вядома, вазьмі.
— Калі ласка,— паўтарыў Паўлік.
Брат гучна засмяяўся, паляпаў хлопчыка па плячы, ускудлаціў яму валасы:
— Эх ты, падарожнік! Ну, добра, збірайся!
«Дапамаглі! Зноў дапамаглі!»
Паўлік выскачыў з-за стала і пабег на вуліцу, але ў скверы ўжо не было дзядулі. Лаўка была пустая, і толькі на пяску засталіся накрэсленыя парасонам незразумелыя знакі.
Дзеці
Артур Вольскі
Розныя дзеці
Жывуць на планеце — Белыя,
жоўтыя, Чорныя дзеці. Розныя дзеці — Аднолькавы смех. Смех
у хвіліны Забаў і пацех. Розныя дзеці — I розныя вочы. Вочы —
як неба.
Вочы —>
як ночы. Вочы, што мора Ўвабралі глыбіні, Вочы —
пад колер Бязводнай пустыні.
Розныя вочы Адзіныя слёзы. Слёзы — ў хвіліны Бяды ці пагрозы. Вось бы зрабіць, Каб на нашай планеце Гора не ведалі Розныя дзеці!
Вось бы зрабіць, Каб у розных дзяцей Радасць гасціла Даўжэй I часцей!
Хай жа ідуць
У сусветную шыр
Роўнасць, Свабода, Праца і Мір!
Страшная казка
Васіль Вітка
Наталька і Стасік доўга не засыналі. А бабцы хацелася, каб яны спалі. Бабка збіралася ў госці. Яна абяцала, што прынясе пірага. Смачнага, салодкага. Нават кот, які сядзеў на пасцелі, і той не вытрываў і аблізнуўся.
— Раскажы нам казку,— папрасіў Стасік,— а тады ідзі сабе.
Бабка расказала казку. Страшную, пра ваўка. Стасік прыцішыўся. А Наталька пачала плакаць: