Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— Вы паспелі самы раз. Той знаходзіць, хто шукае,— Сонца ў хмарах спачывае.
I сарока ўжо лапоча, Вожык — той кійком грукоча, Заяц б’е штосілы ў ладкі, Піск усчалі кураняткі, Качка крача: «Кра-кра-кра! Сонца, уставаць пара!» — Хто крычыць тут пад акном, Хто грукоча тут кійком?! — Запытала сонейка.
Спаць хачу сягоннейка! — Сонца, ты ж не абібок! Мы прыйшлі к табе здалёк. Вельмі просім, уставай I цяпло-святло нам дай. На дварэ ўжо раніца, Чаго ж табе бавіцца?!
Сонца гэтак адказала: — Хмарка чорная хавала Ад усіх мяне тры дні, I гайдала, і люляла, I казала: «Спі-засні».
Спаць мне хочацца яшчэ. Як жа сон сагнаць з вачэй?.. Зай, пачуўшы пра бяду, За вядро — і па ваду.
Кожны ведаў, што рабіць: Качка стала сонца мыць, Вожык шчоткай шараваць, Кураняткі — выціраць. Памагала ўсім сарока, Лапатала белабока.
Выйшла сонейка з-за хмары, Асвяціла скрозь абшары... Сонца весела смяецца, Сталі ўсе на сонцы грэцца... Аглянулася чубатка, Бачыць — дзеткі-кураняткі Бегаюць, дзяўбуць зярняткі, Як нідзе і не бывалі.
Толькі маці як пазналі, To адразу закрычалі: — Сонейка мы адшукалі!
Загадкі на градках
Рыгор Барадулін
От бабуля важна села I глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць.
Як зачэпіш — будзеш плакаць. Гэта злосная бабуля Называецца...
(цыбуля)
У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам, А да слёз давесці рад, Так, як і сяетрыца.
Сам сабе наўме панск, А прасцей сказаць...
(часнок)
3 вусамі, А не стары. Зайздросныя вочы. За што-небудзь на двары Учапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох, Ну, на тое ж ён...
(гарох)
He сыдзе з месца
Hi на крок, Зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок Ягоную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну Ды выцягнуць з пярыны — Пачырванее, нібы рак. Вядома, хто гэта...
(бурак)
Хлопчык, які не можа хадзіць
Васіль Сухамлінскі
Вясною адзін калгаснік прадаў хату і выехаў у горад. Хату купіла жанчына, што прыехала з далёкай Поўначы.
Аднаго разу каля хаты, дзе пасялілася жанчына, ішоў са школы Паўлік. Ен убачыў у садзе хлопчыка.
Хлопчык сядзеў у калясцы. Ногі яго былі накрытыя вялікаю цёплаю хусткаю.
Паўлік здагадаўся: гэта сынок жанчыны, што прыехала з Поўначы.
— Як цябе завуць? — спытаўся Паўлік.— Хадзем у сажалку купацца...
— Васіль завуць мяне,— сказаў хлопчык.— Я не магу хадзіць...
— Чаму не можаш? — здзівіўся Паўлік. — Ніколі я не хадзіў, бо ногі хворыя... Здзіўлены, Паўлік доўга глядзеў на Васілька. — I ты ў лесе не быў?
— He быў...— паціху адказаў Басілёк. Паўліку ж вельмі захацелася пайсці ў лес. У лесе ён сарваў тры кветкі ландышу і прынёс Васільку.
Пурга
Сяргей. Новік-Пяюн
Загуляла, закружыла, Свае песні завяла, Гурбы снегу наваліла, Усе сцежкі замяла. Сівер люта завывае, Свішча, гойкае, пяе, Снег ахапкамі кідае, Стрэхі ломіць, стрэхі рве. А пад раніцу сціхае Ды малым шчанём скуліць... I зямля супачывае — Ў белай світцы моцна спіць.
На каньках
Ларыса ГенЬош
Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц. Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня To ўпадзе, то ўстане. — Ой, ізноў я на баку!
211

Дай хутчэй, Алесь, руку.
— To трымайся, калі ласка, Дапаможа і Міхаська. Мы дзяўчатак анідзе He пакінем у бядзе.
Лісіца і сабакі
Руская народная казка
Бегла лісіца па полі. Hi адсюль ні адтуль — выскачылі сабакі і пагналіся за ёю.
Лісіца ну ўцякаць! Бегла, бегла ды пад пянёк у нару і залезла. Сядзіць у нары і кажа сама сабе:
— Вушкі, вушкі, што вы рабілі?
— Мы слухалі ды слухалі, каб сабакі лісічку не з’елі.
— Ножкі, ножкі, што вы рабілі?
— Мы ўцякалі ды ўцякалі, каб сабакі лісічку не дагналі.
— Вочкі, вочкі, што вы рабілі?
— Мы глядзелі ды глядзелі, каб сабакі лісічку не з’елі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— Я за пні, за кусты, за калоды чапляўся.
— А, дык ты вунь які? Наце ж, сабакі, ешце мой хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост і выцягнулі лісіцу. Ледзь жывая ўцякла яна ад іх.
Селянін, мядзведзь і лісіца
Беларуская народная казка
Араў селянін поле. He канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Hi голасу не слухае, ні пугі не баіцца. Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:
— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!
Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.
— Ну, давай,— кажа да аратага,— свайго вала. Я яго задушу.
Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на чым. Сам жа сахі не пацягнеш.
Вось ён і пачаў прасіцца ў мядзведзя:
— Дай,— кажа,— хоць загон дакончу. А ты схадзі тым часам за мяжу, у быльнёг, адпачні там.
— Добра,— згадзіўся мядзведзь. — Спяшацца мне няма куды.
Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць.
Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, лісанька, не бачыў,— адказвае ён.
А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася каля воза ды зноў пытаецца:
— А што гэта там за мяжою ляжыць?
— Калода на лучыну,— кажа селянін.
Лісіца памахала хвастом:
— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ляжала...
Сказала так і пабегла ў лес.
Пачуў гэта мядзведзь і просіцца ў селяніна:
— Палажы мяне на воз.
Селянін палажыў яго на воз.
Зноў прыбягае лісіца.
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, не бачыў...
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю была прывязаная.
Сказала так і пабегла ў лес. Мядзведзь кажа селяніну:
— Прывяжы мяне вяроўкаю.
Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзведзя, што той і не зварухнецца. А лісіца тут як тут:
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, не бачыў.
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тырчала.
Сказала і пабегла ў лес. Мядзведзь дужа напужаўся стральцоў, просіць селяніна:
— Зрабі, каб на мне сякера тырчала.
— Добра,— кажа селянін.
Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзведзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон. А лісіца зноў тут.
— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала,— кажа да селяніна.
— Якога?
— Мяшок курэй.
— Добра,— кажа селянін,— дам табе гасцінца. Пачакай трошкі.
Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і сапраўды наехалі стральцы з сабакамі. Убачылі сабакі лісіцу ды за ёю. Лісіца і ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары дабегла.
Ускочыла ў нару, задыхалася.
А сабакі стаяць, лісіцу вартуюць, з нары не выпускаюць.
Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, парашыла яна ад сабак адкупіцца.
— Вочы, вочы,— кажа лісіца,— што вы рабілі, як я ад сабак уцякала?
— Глядзелі, куды табе бегчы.
— А вы, вушы?
— Слухалі, ці блізка сабакі.
— А вы, ногі?
— Хутчэй беглі, цябе ратавалі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— А я ўсё то за пень, то за калоду чапляўся.
— Ну, хвасцішча-дурнішча, аддам жа я цябе сабакам!
I выставіла хвост з нары:
— Наце вам, сабакі, хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост ды і лісіцу разам з ім выцягнулі.
Заяц-хвалько
Руская народная казка
Жыў-быў заяц у лесе. Улетку яму добра было, а зімою кепска — даводзілася да сялян на прыгумень бегаць авёс красці.
Прыбягае ён да аднаго селяніна на прыгумень, а тут ужо чарада зайцоў. От ён і пачаў ім хваліцца:
— У мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а лапішчы, не зубы, а зубіпічы — я нікога не баюся.
Зайцы і расказалі цётцы вароне пра гэтага хвалька. Цётка варона пайшла хвалька шукаць і знайшла яго пад карчом. Заяц спужаўся:
— Цётка варона, я не буду больш хваліцца!
— А як ты выхваляўся?
— Што ў мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а лапішчы, не зубы, а зубішчы.
Вось яна яго трошкі і паўшчувала:
— Больш не выхваляйся!
Аднойчы сядзела варона на плоце, сабакі яе схапілі і давай шкуматаць, а заяц гэта ўбачыў: «Як бы гэта вароне памагчы?»
Выскачыў на пагорачак і сеў. Сабакі ўбачылі зайца, кінулі варопу — ды за ім, а варона зноў на плот. А заяц ад сабак уцёк.
Праз нейкі час варона зноў сустрэла гэтага зайца і кажа яму:
— Вось цяпер ты малайчына, не выхваляка, а сапраўдны смяляка!
Сакавік і яго сёстры
Клаўдзія Каліна
Былі ў Сакавіка дзве сястры: старэйшая — багатая ды ганарыстая і малодшая — бедная, затое добрая і ласкавая.
Багатая жыла на далёкай поўначы ў прыгожым палацы, а бедная — на цёплым поўдні ў сялянскай хаце.
У багатай сястры дарагія ўборы ды самацветы ў скрынях ляжаць, а ў беднай усяго таго багацця, што прыгожыя кветкі ў садочку цвітуць ды птушкі на розныя галасы шчабечуць. I сама яна вясёлая, гарэзлівая, ходзіць па садочку ды песні спявае.
Багатая і бедная сёстры любілі ездзіць да брата Сакавіка ў госці.
Бывае, гляне Сакавік на неба, бачыць: птушкі з поўдня ляцяць, на радзіму з выраю вяртаюцца.
— Гэта мая малодшая сястрыца да мяне ў госці едзе! — радуецца Сакавік.
I вось ужо следам за птушкамі грукоча па палях і лугах прыбраны зялёнымі галінкамі вазок малодшай сястры.
Сястра з братам сардэчна вітаецца, ласкава яму
ўсміхаецца. I ад гэтай усмешкі расцвітаюць першыя пралескі.
Брат сястру вядзе ў святліцу сасновую, саджае за стол дубовы. Рады ён сустрэчы з любай сястрою.
Але тут як падзьме з поўначы холадам, як сыпане ў вочы снегам...
— Гэта старэйшая сястра да мяне ў госці едзе! — кажа Сакавік і выходзіць сустракаць багатую сястру.
Імчыць багатая сястра ў срэбных санях, на белых конях, дарогу снегам засыпае.
Ды толькі халодная ды ганарыстая яна, не ўсміхаецца брату, слова прыветнага не вымавіць.
Зірнула старэйшая сястра на сінія пралескі, якія распусціліся на праталінах, і дыхнула на іх марозам. He любіла багатая сястра беднай, ні яе кветак, ні птушак, ні песень.
— Зараз я буду гасцяваць у брата Сакавіка! — грозна закрычала яна на малодшую сястру.
Пакрыўдзілася малодшая сястра, села ў свой зялёны вазок і паехала. Але недалёка ад’ехала, бо вырашыла не саступаць старэйшай сястры.
Яшчэ не адгасцявала старэйшая сяетра, як малодіпая вярнулася. I ад яе ўсмешкі гарачэй прыгрэла сонейка, расцвілі зноўку краскі.
I хоць злавалася старэйшая сястра, дыхала марозам, сыпала снегам, усё дарэмна — малодшая сястра гасцявала ў брата Сакавіка, аж пакуль старэйшая не паехала дадому на поўнач.
Вось таму і кажуць, што ў Сакавіка кіпіць, як у гаршку: то сонейка прыгрэе, ручайкі пацякуць, першыя птушкі з выраю прыляцяць, першыя пралескі расцвітуць, то раптам марозам дыхне, снег падае... Гэта да Сакавіка ў госці сёстры завітваюць: Вясна і Зіма.