• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Красавік
    Клаўдзія Каліна
    Ці ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
    Ды таму, што Красавік — мастак.
    Быў час, калі Красавік самы першы раз прьійшоў на зямлю. I не спадабалася яму пасля зімы пажоўклая трава, шэрае неба, чорная зямля... I рашыў ён усё-ўсё перафарбаваць.
    Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-наперш памаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім белыя-бялюткія аблокі. Затым перамаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазнуў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, а па тых лугахмурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... I якіх толькі красачак не з’явілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць.
    — Ну, а цяпер падамся ў лясы,— сказаў Красавік,— гляну, што там трэба падмаляваць.
    I падаўся ў лес.
    — Эгэ-гэ-гэ! — загукаў ён.— Сосны, яліны! Вольхі, асіны! Дубы, ясені! Ліпы, клёны, бярозы! Усе, хто зможа, ідзіце да мяне!
    I пайшлі да Красавіка дрэвы, а ён каму чырвоны камель намалюе, каму жаўтаваты, каму карычневы, шэры, чорны, срабрысты... Амаль усе фарбы вымаляваў, аж стаміўся. А тут прыбегла да яго Бярэзінка, задыхалася, ледзь стаіць з апушчаным веццем.
    Глянуў Красавік, а ў яго ўсяго толькі адна белая фарба асталася.
    — Будзеш белаю,— кажа Бярэзінцы.
    — Няхай белаю, толькі не чорнаю... He хачу быць чорнаю!
    А да гэтага Бяроза чорнаю была.
    Пачаў Красавік маляваць Бярозу ў белы колер, але фарбы не хапіла, дык сям-там чорныя лапікі асталіся.
    Адышоўся, глянуў на сваю работу: стаіць сярод чырвоных сосен ды шэрых ялін белая-бялюткая Бярозка, нібы тая дзяўчынка ў белай сукеначцы.
    I такая яна стала прыгожая, што Красавік ажно засмяяўся. Адклаў ён убок свае фарбы і пэндзаль, выразаў з вербалозу дудку, сеў пад Бярозаю ды зайграў.
    I так прыгожа, што ў Бярозы аж слёзы пакаціліся.
    I цяпер, бывае, вясною сядзіць Красавік пад Бярозкаю і грае на дудачцы. Пайдзіце ў вясновы лес, прыслухайпеся, можа, і сустрэнецеся з Красавіком. I на Бярэзінку паглядзіце... Стаіць яна, апусціўшы вецце, слухае песню Красавіка, і часам капне на зямлю празрыстая бярозавая слязінка.
    Але бярозавыя слёзы не салёныя, а салодкія, бо плача яна не ад гора, а з радасці.
    Коцікі
    Кастусь Цвірка
    За вёскай, ля балоцінкі, Ў галлі вярбы старой, Маленечкія коцікі Хаваліся зімой.
    Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы He чулі нават іх.
    Салодка спалі ў коўдрачках, Чакаючы вясну.
    Прыгрэла сонца шчодрае — Збудзіліся ад сну.
    Паскідвалі ўсе чысценька Адзежыны з сябе I, жоўтыя, пушыстыя, Паселі на вярбе.
    Май
    Юрась Свірка
    Май урачысты, Май пераможны — Самы квяцісты, Самы прыгожы.
    Жыта кусціцца, Промні іскрацца, Рэчка бруіцца, Птушкі гняздзяцца.
    На ліпах шпакоўні Радуюць вока.
    Зямля перапоўнена Сонцам і сокам.
    Пчолкі ў палёце Да красак мядовых.
    Клёны ў лістоце Новенькай-новай.
    Зніклі аблокі, Неба ўсміхаецца, Дзесьці далёка Гром адгукаецца.
    У вуліц і плошчаў Убранне чырвонае, Вецер палошча Сцягі над калонамі.
    Сонейка свеціць Ярка над краем.
    Мілыя дзеці, 3 Маем вас, з Маем!
    Пралеска
    Вера Вярба
    Белыя бярозы Спалі на узлеску, А сваю галоўку Узняла пралеска. Тоненькую ножку 3-пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела. А снягі наўкола — Hi канца, ні краю. Страшна стала кветцы: — Я адна — жывая! Кажа зверху сонца: — Зорачка лясная, 3 новым нараджэннем Я цябе вітаю!
    Белыя бярозы Разам зашапталі: — Мы цябе, пралеска, Ўсю зіму чакалі.
    I старая елка Голасна ўздыхнула: — Вясна надыходзіць, А зіма мінула.
    Баравікі
    Васіль Хомчанка
    Уладзімір Ільіч вельмі любіў збіраць грыбы. Аднойчы ён дамовіўся з дзецьмі схадзіць у грыбы ў бліжэйшы лес. У тую раніцу дзеці ўсталі рана і з кошыкамі прыбеглі ў парк, дзе павінны былі сустрэцца з Леніным.
    Ранак быў сонечны, ціхі, лісцікі на дрэвах, абсыпаныя расой, ззялі, быццам зялёныя шкельцы.
    — Рана прыбеглі. Уладзімір Ільіч, мабыць, яшчэ спіць,— сказаў Сяргейка.
    — He, я вас ужо даўно чакаю,— пачулі дзеці голас Леніна. Ленін быў бадзёры, вясёлы, цераз плячо ў яго на ручніку, як у сапраўднага грыбніка, вісела берасцяная кашолка.
    Калі ўсе прыйшлі ў лес, Уладзімір Ільіч сказаў дзецям:
    — Ну, давайце паглядзім, хто больш баравікоў назбірае.
    — Давайце,— згадзіліся дзеці. I разышліся, хто куды. А каб не заблудзіцца, перагукваліся.
    — У-у!.. Я баравік знайшла! — крыкнула Вера.
    — Я таксама,— адгукнуўся Уладзімір Ільіч і працягла гукнуў: — Агу-у-у!..
    Сяргейка ішоў амаль побач з Леніньім. Уладзіміру Ільічу раз-пораз трапляліся баравікі. *Ага, добры дзень, асілак,— гаварыў Ленін новаму грыбу,— лезь да ўсіх». I акуратна падразаў грыб пад самы карэньчык.
    Сяргейку баравікі зусім не трапляліся. Аднак лісічак назбіраў. Ды як іх не назбіраеш, калі яны, залатыя, самі цэлымі чародкамі пад ногі лезуць?
    — Я ўжо пяць баравікоў знайшоў! — крыкнуў Юрка, самы старэйшы хлопчык.
    — А ў мяне сем баравікоў,— пахвалілася Вера і падбегла да Леніна.
    А Сяргейка прамаўчаў — не будзеш жа лісічкамі хваліцца.
    У бярозавым гаі, чыстым, светлым, усе сышліся. Перабіваючы адзін аднаго, дзеці паказвалі Леніну свае грыбы. I кожны стараўся паказаць баравікі, моцныя, таўстаногія, з карычневымі пругкімі шапкамі.
    Адзін Сяргейка стаяў убаку і маўчаў.
    — Э-э! — смяяліся з яго дзеці.— Ніводнага баравіка не знайшоў. Грыбні-і-к!
    Уладзімір Ільіч падышоў да засмучанага Сяргейкі.
    — Ого! — сказаў ён.— У цябе ж, Сяргейка, паўнюткі кошык! Ты больш за ўсіх назбіраў. Праўда, дзеці?
    — Праўда,— згадзіліся ўсе.
    — А лісічкі — самыя смачныя грыбы. I як гэта я ніводнай лісічкі не знайшоў? — развёў рукамі Ленін. Сяргейка, давай мяняцца. Я табе баравікоў, а ты мне лісічак.
    Уладзімір Ільіч выбраў у сваёй кашолцы паўдзесятка маладых прыгожых баравікоў, нават лепшых за тыя, якімі хваліліся дзеці, і палажыў у Сяргейкаў кошык. А Сяргейка адсыпаў яму сваіх лісічак. Ды паболей — хіба ж для Леніна шкада?
    Потым усе крыху адпачылі на траўцы і апоўдні падаліся дадому.
    Графін
    Міхаіл Зошчанка
    Калі Леніну было восем гадоў, з ім здарылася адна маленькая гісторыя, пра якую пазней, праз многа гадоў, расказвала яго старэйшая сястра Ганна Ільінічна.
    Аднойчы разам з бацькамі і са сваімі сёстрамі маленькі Валодзя паехаў у Казань.
    Там, у Казані, жыла іх сваячка, цётка Аня.
    А ў цёткі Ані таксама былі дзеці — Валодзевы дваюрадныя браты і сёстры.
    Сустрэча была цікавая.
    Дзеці многа дурэлі, бегалі, гулялі ў розныя гульні.
    I аднойчы да таго раздурэліся, што скулілі на падлогу графін, які стаяў на століку.
    Гэта ў іх была нейкая вясёлая гульня. Яны адно ад аднаго ўцякалі. I Валодзя, бегаючы па пакоі, наткнуўся на гэты столік. Столік пахіснуўся, прыгожы крыштальны графін упаў на падлогу і разбіўся на друзачкі.
    Дзеці нават не заўважылі, хто разбіў графін. Усе бегалі і ўсе гойсалі па пакоі.
    I толькі калі разбіўся графін, дзеці ўціхамірыліся.
    Раптам адчыняюцца дзверы, і ў пакой уваходзіць цётка Аня.
    Цётка Аня пачула звон і шум і вось прыйшла паглядзець, што здарылася.
    Убачыўшы на падлозе разбіты графін, цётка Аня папыталася:
    — Дзеці, хто з вас разбіў гэты графін?
    I ўсе дзеці пачалі гаварыць: «Гэта не я».
    I маленькі Валодзя таксама сказаў: «Гэта не я».
    I сказаў ён гэта ціха, ціто ледзь можна было пачуць яго.
    Ен сказаў няпраўду, бо спужаўся. Усё-такі чужая хата, чужая кватэра, мала знаёмая цётка Аня. Апрача таго, з усіх ён быў самы меншы, I ў яго не павярнуўся язык сказаць: гэта я.
    Тады цётка Аня гаворыць:
    — У такім разе выходзіць, што графін сам разбіўся. Пэўна, яму надакучыла на стале стаяць — вось ён і ўпаў.
    Дзеці засмяяліся і падхапілі:
    — Напэўна, ён хацеў з намі пабегаць. Вось і саскочыў са століка на падлогу. Але ён, бедненькі, забыўся, што сам шкляны, і разбіўся.
    I дзеці зноў засмяяліся.
    Толькі адзін маленькі Валодзя не засмяяўся. Ен пайшоў у другі пакой і сеў каля акна. I доўга там сядзеў ды пра нешта думаў. I толькі пад вечар пачаў ён зноў дурэць з дзецьмі.
    Ды вось мінула два месяцы. 3 Казані яны даўно паехалі. I зноў жылі ў сваім горадзе Сімбірску.
    I вось неяк вечарам, калі дзеці клаліся спаць, маці падышла да Валодзевага ложачка і ўбачыла, што хлопчык нечага горка плача.
    Маці папыталася:
    — Чаго ты плачаш?
    I хлопчык, усхліпваючы, сказаў:
    — Мама, калі мы былі ў Казані, я сказаў цётцы Ані няпраўду. Я сказаў, што гэта не я разбіў графін, а гэта я яго разбіў.
    Мама пачала суцяіпаць хлопчыка:
    — Ну, гэта нічога. He плач. Я напішу цётцы Ані пісьмо. I яна, напэўна, табе даруе.
    Валодзя, усхліпваючы, сказаў:
    — Ты абавязкова напішы пісьмо цётцы Ані. Напішы, што гэта я разбіў.
    Мама зноў пачала суцяшаць яго. I тады Валодзя супакоіўся і заснуў.
    Цалуючы і накрываючы коўдраю свайго маленькага сына, маці падумала:
    «Якое дзіўнае дзіця: яно два месяцы помніла пра гэтую гісторыю і два месяцы перажывала, што выпадкова сказала няпраўду. Але цяпер, калі прызналася, яму стала лягчэй і вось нават з усмешкаю заснула».
    На другі дзень мама напісала цётцы Ані пісьмо. I неўзабаве цётка Аня адпісала, што яна зусім не злуецца на любага пляменніка і чакае, калі ён зноў прыедзе ў госці.
    Жаўна
    Ваеіль Вітка
    Чорны дзяцел здаўна Называецца — жаўна. У чорнага волата — Магутнае долата.
    Дзеўбане ў сасновы сук — Па ўсім лесе псйдзе грук. Ен не думае пра спевы — Чорны дзяцел лечыць дрэвы.
    Першы гром
    Якуб Колас
    Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.
    Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
    Гай страсянуўся, дрыгнула поле, Долы той гук паняслі.
    У гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
    У грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
    Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор.
    Бусел
    Васіль Вітка
    Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер, Па траве павалачыў, У канаве намачыў, Вострым носам дзеўбануў, Уздыхнуў і — праглынуў.
    Караблік
    Рыпсімэ Пагасян
    Цячэ па вуліцы рака, Цячэ і не спыняецца. Караблік белы на вадзе Гайдаецца, гайдаецца. Караблік мае назву «Мір», I побач крочыць камандзір.
    На ім зашпілены бушлат На гузікі зіхоткія.
    I бесказырка акурат Сапраўдная матроская. На стужках ззяюць якары, I надпіс золатам гарыць.
    Цячэ па вуліцы рака, Цячэ і не спыняецца. Караблік белы на вадзе Прахожым усміхаецца.
    Раніца вясною
    Якуб Колас