• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, а там усе
    кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на палеткі канюшыкы, і тут усё скошана. Зажурыліся пчолы і вярнуліся да сваёй маці.
    — Што ж нам рабіць? — бедавалі яны.— Лета атрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне новага мёду не хопіць на доўгую зіму!
    — He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пчаліная маці.— Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду.
    Знайшлі пчолы Лета на лузе, яно касіла траву.
    — Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчолы.— Вясна нас запрасіла да сябе, расквеціла сады... А ты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высушыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без работьі загінем?!
    Выслухала Лета пчол, задумалася.
    — He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа, мае месяцы нешта параяць... Эгэ-гэ-гэ! Дзе вы, мае месяцы? — гукнула Лета.
    Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэлыя летнія месяцы, сталі ў рад.
    — Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спыталі.
    — Памажыце пчолам! — папрасіла сваіх месяцаў Лета і расказала ім пра пчаліную скаргу-
    — Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчолы маглі больш красак абляцець,— сказаў першы месяц Лета.
    — А я замест скошаных красак падгадую новыя,— паабяцаў трэці, апошні месяц.
    — А што ж ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэдняга месяца.
    Сярэдні месяц доўга думаў, што яму зрабіць, каб памагчы пчолам.
    — Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — радасна сказаў ён.— Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
    — Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавалася Лета.— За тое, што ты расквеціш ліпы і дапаможаш пчолам, ты і будзеш звацца Ліпень.
    — Дзякуй табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчодры Ліпень! — загулі пчолы і паляцелі да ліп.
    I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
    — Дзя-дзя-куй! Дз-дзякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
    Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
    Жнівень
    Клаўдзія Каліна
    Бяда перапёлцы ў жніўні. У жніўні сярпы звіняць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца... А беднай перапёлцы нідзе прытулку няма. He паспела яна ў жыце гняздо звіць, птушанят падгадаваць, як Жнівень ужо гукае:
    Час адгэтуль вылятаць —
    Пачынаю жыта жаць.
    Ледзь уцякла перапёлка з жыта. Дзяцей ад страху пагубляла... Доўга пасля клікала іх: «Спаць пара! Спаць пара!» А калі сабрала, павяла хуценька ў пшаніцу.
    — Тут зраблю гняздзечка,— кажа сваім дзеткам перапёлка.
    Толькі паспела месца выбраць, як Жнівень зноў загукаў:
    Пакідай сваю святліцу —
    Пачынаю жаць пшаніцу!
    Пырхнула перапёлка ў ячмень. Зноў дзяцей пагубляла. Доўга шукала і клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Знайшоўшы, павяла ў ячмень:
    — Тут нас ніхто не патурбуе!
    Але раптам над самаю яе галавою зазвінела каса...
    — Вылятай, перапёлка! — пачуўся голас Жніўня.
    Спалохалася перапёлка і наўцёкі... Зноў дзетак пагубляла. Доўга клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Даклікалася і пайшла ў аўсы. Але не паспела і аснаваць гняздо, як пачула: «Вылятай, перапёлка!»
    Перапалохалася, бедная, сіганула ў проса, адтуль у грэчку. Нарэшце ў бульбу, а Жнівень — за ёю. «Вылятай, перапёлка! Вылятай!» — усюды чуецца яго голас.
    Пырхнула перапёлка на агароды, а за ёю — дзетак чароды. Паляцела яна над лугам, а за ёю — птушаняты цугам.
    Акрыялі, падужэлі яе дзеткі ад тых пералётаў. Памацнелі ў іх крылцы, паспрытнелі ножкі. He агледзелася перапёлка, як дзеткі яе выраслі. А тут ужо канчаецца лета цёплае, пара ў вырай збірацца.
    Сабрала перапёлка сваю вялікую сям’ю і паляцела зімаваць у вырай.
    Верасень
    Клаўдзія Каліна
    Месяц Верасень багаты — у яго залатыя шаты. Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае багацці.
    Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія...
    Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес.
    Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дарагія ўборы: бярэзінку — у золата, асіну — у чырвань, на дубы навесіў медны ўбор. He забыўся і пра каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад кусточкі пасадзіў грыбочкі...
    Азірнуўся Верасень, паглядзеў навокал: гарыцьпалае асенні лес! Вось толькі ўнізе трава сухая і пажоўклая. Няма красак, адцвілі за лета.
    Страсянуў Верасень з дрэў буйную расу — і дзіва! Упалі да камлёў зялёных сосен ды залатых бяроз драбнюткія званочкі! Зацвілі верасы!
    Загулі, зазванілі званочкі! Клічуць дзяцей у школу.
    Багаты месяц Верасень, багаты! Ен падараваў зямлі пышныя шаты. Насыпаў поўныя засекі збожжа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы. Таму і завуць яго Верасень.
    Кампот
    Клаўдзія Каліна
    Маленькая Галя вельмі любіць памагаць маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для кампоту.
    За абедам мама сказала: «Ну, цяпер пакаштуем кампот нашай дачушкі»,— і паставіла перад кожным
    кубак, а перад Галяй — яе любімы, з дзвюма чырвонымі вішанькамі.
    Тата адпіў крыху з кубка і зірнуў на маму. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю. Паглядзела і пытаецца:
    «Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» — «Так, мамачка,— адказала Галя,— вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»
    Жывы голас
    Алена Мімрык
    Паўлік сёння ўпершыню пайшоў з татам і мамай у ягады. Хораша ў лесе! Паветра чыстае, пахне хвояй. На розныя галасы заліваюцца птушкі. Паўлік ідзе наперадзе, пазірае па баках, любуецца лясным хараством, прыглядаецца да кожнага кусціка. Убачыў чырвоную ягадку, зарадаваўся і гукнуў:
    — Мама! Ягадка!
    Здалёк пачуўся такі ж голас: «Мама! Ягадка!» Агледзеўся Паўлік: нідзе нікога. Толькі тата і мама ходзяць побач. Паўлік пачаў збіраць суніцы — адну ў рот, адну ў кубачак. Так ішоў ды ішоў у глыб лесу. А мама ўвесь час назірала за Паўлікам, каб не заблудзіўся. Паўлік малы, яму пайшоў толькі пяты гадок, і ён ледзь бачны сярод кустоў і высокай травы, адно бялявая галоўка мільгае то тут, то там.
    Хлопчык выйшаў на палянку і аж усклікнуў: «Ой, колькі суніц!» Ен прысеў і пачаў збіраць іх, расхінаючы рукамі сунічкі. Наеўся, назбіраў поўны кубачак і паклікаў маму, каб усыпаць ягады са свайго кубачка ў кошык.
    — Ма-ма!
    Здалёк зноў адгукнуўся нечы голас: «Ма-ма!»
    — Ма-ама-а! — гучней крыкнуў Паўлік і прыслухаўся. Недзе пачулася: «А-а-а!»
    Хлопчык убачыў маму і супакоіўся. Значыць, яму адгукнецца тата.
    — Татка-а! — паклікаў Паўлік.
    — Ат-ка-а! — пачуўся далёкі голас.
    Тата падышоў. Паўлік моцна прытуліўся да яго і паказаў пальчыкам:
    — Там нехта ёсць.
    Тата ўзяў сына на рукі і супакоіў:
    — Нікога там няма. Гэта чуваць твой голас. Тваё рэха. Ты клічаш, і яно адгукаецца табе.
    — А яно жывое? А ці можна яго бачыць?
    — He, яно...— хацеў расказаць тата, але Паўлік раптам успомніў пра сунічную палянку.
    — Хадзем вунь туды, на маю палянку, збіраць ягады. Там шмат суніц. Вялікія і салодкія-салодкія! Давай і маму паклічам. Ма-ама!
    Недзе далёка пачулася: «А-а-ма!»
    Але Паўлік ужо ведаў, хто яму адгукаецца.
    Білеты ў цырк
    Васіль Хомчанка
    У горад прыехаў цырк. Маці дала Кастусю грошы і сказала:
    — Сёння ў 12 гадзін пойдзем у цырк. Купі два білеты. Адзін мне, другі — сабе. Потым строга дадала: — Глядзі ж, не баўся.
    Праз якія паўгадзіны радасны Кастусь ужо імчаўся дадому, сціскаючы ў руцэ дзве сіненькія паперкі.
    Усюды ў горадзе віселі цыркавыя афішы. Каля адной з афіш Кастусь спыніўся. На ёй быў цікавы малюнак: белыя сабачкі стаялі ў рад і пярэднімі лапкамі віталі мядзведзя. Як многа цікавага ўбачыць Кастусь сёння ў цырку! Нейкі дзядзька, праходзячы міма, штурхануў хлопчыка ў плячо.
    — He бачыце, ці што? — сярдзіта сказаў Кастусь.
    Дзядзька спыніўся, павярнуўся назад. На вачах у яго былі акуляры з сінімі шкельцамі, у руках ён трымаў жалезную кульбу.
    — Прабач, хлопчык,— ціха прамовіў ён. Памацаўшы кульбай вакол сябе, дзядзька асцярожна зрабіў некалькі крокаў.
    «Сляпы»,— здагадаўся Кастусь.
    Сляпы ішоў проста ў лужу.
    — Дзядзька, вада там! — крыкнуў Кастусь. Сляпы збочыў управа і наткнуўся на паркан. — Паркан! — зноў крыкнуў хлопчык. Ён падбег да сляпога, узяў яго за руку, вывеў на дарогу і спытаў:
    — Вам далёка ісці?
    — На вакзал.
    — 0! — здзівіўся хлопчык.— Як жа вы дойдзеце?
    — Як-небудзь.
    He выпускаючы рукі сляпога, Кастусь вёў яго спачатку па тратуары, потым па скверы. А калі дайшоў да плошчы, Кастусь спыніўся. Тут яму трэба было зварочваць дадому, а дарога на вакзал ішла налева.
    — Я, дзядзька, сёння ў цырк пайду,— сказаў Кастусь,— мяне мама чакае. Бывайце.
    — Бывай. Дзякуй табе.
    Кастусь пабег. Ужо ля самага дома ён азірнуўся і ўбачыў, што сляпы стаіць на тратуары і ніяк не асмельваецца перайсці плошчу. Машыны ішлі ды ішлі бясконцым патокам. Грузавыя і легкавыя, тралейбусы і аўтобусы. А сляпы ўсё стаяў і нецярпліва пастукваў кульбай. «Ен адзін не пяройдзе,— падумаў Кастусь,—трэба дапамагчы».
    Кастусь падбег да сляпога і зноў узяў яго за руку.
    Сляпы пазнаў хлопчыка, моўчкі кіўнуў галавой і пакрочыў следам за ім.
    На лузе
    Якуб Колас
    Добра ў лузе ў час палудны!
    Лёгка там дыхнуць!
    Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць.
    Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
    Луг зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
    Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст, Ў яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
    Год і яго род
    Ларыса Геніюш
    Год стары дзяцей склікае, Ен да ўсіх пытанні мае. Сеў паважна ў крэсла:
    — Што, вясна, прынесла?
    — Я прынесла травы, кветкі, Птушак ў неба, рыбу ў сеткі.
    — А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад, колькі трэба, Ўсе зграбаю сенажаці. He сяджу ніколі ў хаце.
    Людзям — збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд. — Я, татуля, твая восень, Змалаціла ўсё калоссе.
    Ў садзе яблыкі паспелі, Птушкі ў вырай паляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала.
    — Я, зіма, работу маю: Дол абрусам засцілаю, Я дні-ночы на хаду Пражу белую праду.
    Едзе сын, Новы год — Вось і ўвесь дзядулеў род.
    Як ён завецца?
    Волыа Іпатава
    Як ён завецца, Гэты хлапчук? He хоча памыць ён Hi шыі, ні рук.
    Цукеркі і цацкі Сабе ён грабе, Нікога не любіць, А толькі сябе.
    Сяброў ён не мае, Кніжкі — ірве. А што не па ім — Як бычок зараве.
    Затупае ножкамі, Вырвецца з рук. Ці ведаеш, як той Завецца хлапчук?