Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
На шашы
Рыгор Барадулін
Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы: Шоргат, Шорах, Шум птушыны.
За машынаю машына.
Нешта шэпча Шына шыне.
Верабейка
Станіслаў Шушкевіч
Верабейка ўвесь дрыжыць: — Як тут жыць? Як пражыць? Набліжаецца зіма — Цёплай вопраткі няма.
Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок, Слаба грэе мой пушок.
Вецер. Холад. Дождж імжыць... Як тут жыць? Як пражыць? Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
Свавольнікі
Станіслаў Шушкевіч
Два мядзведзі — Мішкі Падкідалі шышкі.
Як скакалі праз кусты, Дык абшарпалі хвасты.
Селі побач на пяньку Пад ялінамі ў цяньку, Плачуць, азіраюцца — Будзе мама лаяцца.
Mae малюнкі
Вера Вярба
Якія добрыя алоўкі Мне ўчора тата падарыў — Сабраны з колераў вясёлкі
I красак летняе зары.
I вось малюю я сцяжынку, Зімовы сад і новы дом, Малюю белую сняжынку, Што кружыць за маім акном.
Я намалюю нашу вёску, Як статак гоняць на спакой, I кучаравыя бярозкі Над ціхай нашаю ракой.
I з красак прыгажэйшых самых — Чырвоных, сініх, залатых — Я намалюю потым маму, Бо мама — лепшая за ўсіх.
Сталоўка для машьш
Галіна Каржакеўская
У сталоўцы для машын He напітак, а бензін.
Без яго не будзе сілы Hi ў аўтобуса, ні ў ЗІЛа.
He скрануцца на дарозе Самай хуткай дапамозе.
He пацягне — хоць ты плач! — Нават трэсачку цягач.
Вось чаму ў сталоўцы гэтай Сто машын зімой і летам.
I стаяць машыны ўсе Акуратненька ў чарзе.
Касманаўты
Вітаўтас Бараўскас
Расступіся, неба, НІырай — Адпраўляемся У вырай,
He ў птушыныя Палёты.
— Па машынах, Пілоты!
Касманаўты, Па ракетах! Гэй, на новыя Планеты!
Мішкі, вожыкі, вавёркі, Хочаце пабачыць зоркі I прасторы ўсяго свету? Калі ласка, вам білеты.
Адлятаюць
Караблі:
— Да сустрэчы
На Зямлі!
Хто ж білета He мае — Хай нам лапкай Памахае.
Пра мышку і кніжку
Іван Мураеейка
Мама Мыш Купіла кніжку Для сваёй дачушкі Мышкі.
— Час табе Ужо за парту, На, грызі Навуку ўпарта. Мама Мыш Прыйшла з работы: — Без мяне рабіла Што ты?
Адказала маме Мышка:
— Натамілася Я з кніжкай. Гзтулькі было Мне мукі, Але згрызла ўсю Навуку.
Клубочак
Павел Марціновіч
Ну і дзіўны Гэты вожык — He відаць Ягоных ножак.
He відаць
Ягоных вочак — Ну, не вожык, А клубочак.
Ды клубочак дужа колкі, Бо тырчаць з яго Іголкі.
I не выцягнеш іголку: Воўк цягнуў яе Без толку.
He пашыў сабе
Абноў, Толькі лапу Пакалоў.
На чужое паквапішся — сваё страціш
Літоўская народная казка
Пайшоў неяк адзін бедны дрывасек у лес на беразе ракі ды — тук-тук! — сякерай пастуквае, дрэвы сячэ. Раптам сякера як саскочыць з тапарышча і боўць проста ў ваду — у самую глыбіню трапіла. Завохкаў бядняк:
— Ох-ох-ох, прапала мая сякерка! Што ж цяпер рабіць?
У гэты час — кульгець-кульгець — прыкульгаў аднекуль стары дзед і пытае:
— Чаго ты вохкаеш? Якая бяда з табою здарылася?
— Ды вось сякерка мая ўпала ў раку, а другую купіць мне няма за што — надта ж я бедны.
— Добра, не вохкай, я табе сякерку тваю дастану.
Скінуў дзядок світку і боўць у ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з вады з залатой сякеркай і кажа:
— На, бяры сваю сякерку!
— Ой, не, бацька, не мая гэта сякерка,— адмахнуўся бядняк.
Нырнуў зноў стары ў ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з сярэбранай сякерай.
— He мая, не мая! — закрычаў бядняк.
Трэці раз нырнуў стары і выцягнуў жалезную сякеру.
— Вось гэта мая! — узрадаваўся бядняк.— Дзякуй табе.
Узяў ён сякеру і пайшоў быў ужо дадому.
— Гзй, гэй! — вярнуў яго дзядок.— За тое, што ты такі сумленны, бяры і гэтыя дзве сякеры — залатую і сярэбраную.
Прыйшоў бядняк дадому і пра ўсё расказаў суседзям. Даведаўся пра гэты выпадак адзін ягоны багаты сусед, і прагнасць яго разабрала. Насадзіў ён абы-як сваю сякеру на тапарышча і пабег у лес.
Прыйшоў на бераг ракі і давай стукаць па дрэвах. Сякера адразу ж з тапарышча спаўзла і боўць у ваду!
— Ой-ой-ой! — пачаў енчыць багацей.
А тут на ягоны крык — кульгець-кульгець — дзядок прыкульгаў.
— Што за бяда ў цябе? — пытае.
— Ды вось зляцела сякера мая ды, як на ліха, у самую глыбіню трапіла. Хто ж цяпер мне яе вылавіць? — скардзіцца багацей.
— А я! — сказаў стары і нырнуў у ваду. Праз хвіліну выплывае ён з жалезнай сякерай.
— Вось табе сякера твая! He вохкай!
— Ды не мая гэта, не мая сякера! — крычыць скнара.
Нырнуў зноў дзядок у ваду і праз хвіліну выплыў з сярэбранай сякерай.
Ці не гэта твая? — пытае.
— He, не мая, не мая! Мая лепшая была!
Трэці раз нырнуў стары ў ваду і праз хвіліну вынырнуў з залатой сякерай у руках.
— Вось гэта мая! — крычыць багацей і рукі да яе працягвае.
Але залатая сякера толькі — свісь — прасвістала, праляцела міма яго вушэй. I плюхнула ў ваду, а ста-
ры за ёю — боўць — і ўжо болып не паказваўся. А прагны багацей то туды, то сюды бегае, шнырыцьшукае на беразе. To прысядзе, то падхопіцца — усё чакае не дачакаецца, ці не пакажацца зноў стары, ці не прынясе дыяментавую сякеру. Пэўна, ён яшчэ і сёння на беразе сядзіць і дыяментавую сякеру чакае.
Лісіца і збан
Руская народная казка
Прыйшла баба на поле жаць і схавала за кусты збан з малаком. Падкралася да збака лісіца, засунула ў яго галаву, малако выхлебтала, пара б і дадому, ды вось бяда — галавы са збана выцягнуць не можа. Ходзіць лісіца, галавою матляе і гаворыць:
— Ну, збан, пажартаваў, ды і досыць. Адпусці ж мяне, збаночак! Хопіць табе, галубок, дурэць — пазабаўляўся, ды і хопіць.
He адстае збан, хоць ты што хочаш рабі. Раззлавалася лісіца:
— Пачакай жа, лракляты! He адстанеш па-добраму, дык я цябе ўтаплю.
Пабегла лісіца да рэчкі і давай збан тапіць. Збан, праўда, патануць патануў, але і лісіцу за сабой пацягнуў.
Вішанькі-чарэшанькі
Леся Украінка
Заблішчалі чарэшанькі Між лісточкаў клейкіх. Чарэшанькі вабяць вочы Дзетачак маленькіх.
I хлопчыкі, і дзяўчаткі Каля дрэўца скачуць, Ручкі ўгору падымаюць I ледзь-ледзь не плачуць.
Рады б вішню з’есці, Ды высока лезці: На дыбачках станеш — I ўсё ж не дастанеш.
«Ой, вішанькі-чарэшанькі Наліліся сокам, Дык чаму ж вы, спелыя, Выраслі высока?»
«Мы выраслі высока, Таму і даспелі, Калі б выраслі мы нізка, Нас даўно б вы з’елі».
Зімовая калыханка
Вера Вярба
Лес спявае калыханку Рэчцы і ракітам, Каб заснулі яны ранкам Ціхім сном блакітным.
I прыносіць вецер лесу Калыханкі-спевы, Каб заснулі да прадвесня Ўсе лясныя дрэвы.
Уначы спявае месяц Зоркам сінявокім: — Пакуль сопейка не свеціць, Спіце сном глыбокім.
А мароз трашчыць на ганку. Цёпла ў нашай хаце, Я спяваю калыханку Сваёй ляльцы Каці.
Пчолы
Тадзіяна Кляшторная
Сінія званочкі Пчолы разбудзілі, Сонечнымі промнямі Тварыкі памылі.
На траве і кветках Росы дагараюць, Лётаюць тут пчолкі I нектар збіраюць.
Ручаёк
Юозас Някрошус
— 3 чаго ты, ручаёк, Сярэбраны званочак? — Я з кроплі дажджавой, Што ад святла зіхоча.
— Куды ты, ручаёк, Сярэбраны званочак? — Туды, дзе акіян I дзень і ноч плюскоча.
— Што любіш, ручаёк, Сярэбраны званочак?
— Каменьчыкі — на дне, На беразе — пясочак...
Добры чалавек
Ніл Гілевіч
Як слаўна, як хораша ўранку На ўзлессі вясновай парой!
I хлопчык прыбег на палянку: Ен чуецца тут як герой.
Нічога смяльчак не баіода: Ен мае арэхавы прут, Каб нават ад воўка адбіцца, Калі той надарыцца тут.
Вось бачыць ён яркую зёлку, Памкнуўся яе сашчыкнуць — Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку, Што божай адвеку завуць.
Паўзе яна ўгору няспешна, Занятая справай сваёй.
Любуецца хлопчык уцешна
I лічьіць «радзімкі» на ёй.
Кароўка у кропачках дробных Спакойна былінку хіне:
— Я знаю: ты добры, ты добры — I ты не пакрыўдзіш мяне!..
Залатое яечка
Алесь Дончанка
Ну і спрытна іграе Андрэйка на свістульцы! Вы ніколі не чулі, як ён іграе?
Свістулька ў яго быццам жывая. Захоча Андрэйка — і яна заспявае ў яго тоненька-тоненыса, нібы камар. Захоча — адзавецца гулка, загудзе, як чмель. А бывае, закукарэкае маладым пеўнікам — і галасіста, і трошкі хрыпла.
А падумаць толькі — звычайная свістулька са струка жоўтай акацыі!..
Аднойчы прыйшоў хлопчык з дзіцячага садка. Сонца яшчэ не села. Бацькі і маці не было дома, затрымаліся на рабоце. Старэйшыя хлопцы пабеглі купацца. Дзед Лука плёў рыбалоўную сетку, дзядзька Сцяпан корпаўся па пчальніку.
Усе былі чымсьці занятыя, адзін Андрэйка сноўдаўся без усякай справы...
«Пайду на птушкаферму. О, там дужа цікава! Якія там куры! Усе белыя, як снег, сакочуць, кудахчуць, а пеўні кукарэкаюць — вельмі ж яны галасістыяі»
Птушкафермаю загадвае бабка Алена Рыгораўна. Хлопчык чуў, як казалі людзі, што ў яе на птушкаферме куры нясуць залатыя яечкі.
Прыйшоў Андрэйка на птушкаферму. Адчыніў фортку і ў двор.
Гэтак ураз і апынуўся ў курынай краіне. Ой, колькі тут было курэй! Куды ні зірні — куры. I ў той бок — куры, і ў гэты — куры. Уее белыя, з чырвонымі грабеньчыкамі. У адных грабеньчык тырчаў угору, у другіх звісаў, як завушніца. Адна курка штось дзяўбла, другая скубла нейкую былінку. А яшчэ адна ўсё лётала за сяброўкаю, намагаючыся адабраць у яе чарвяка. Але сяброўка жвавая, не выпускала здабычы!
Аднекуль раптам з’явіўся певень, таксама белы, з доўгім хвастом. Скочыў на карыта і закукарэкаў.
«Гэта ён павітаўся са мной»,— падумаў Андрэйка, узяў у рот свістульку ды як заевішча!
Што тут адбылося! Перапалоханыя куры з крыкам разляцеліся на ўсе бакі.
«Чаго якы? Свістулькі хіба не чулі?»
У гэты час хтосьці закаіпляў — кха-кха, і на парозе хаты паявілася бабка Алена Рыгораўна.
— Хто там парушае цішыню? — спытала яна і прыставіла да вачэй далонь, каб лепш разглядзець Андрэйку. У другой руцэ яна трымала торбачку.
Андрэйка падышоў бліжэй і пачціва прывітаўся:
— Добры дзень, бабуля! Я нічога не парушаю, гэта свістулька. Галасістая, як вунь той ваш певень!
Тут Алена Рыгораўна пазнала хлопчыка.
— Здароў, Андрэйка! Даўно цябе не бачыла. Што тут робіш? Можа, цябе ўжо брыгадзірам прызначылі ў калгасе, а я і не ведаю?
— He, я на камбайнера хутка вывучуся,— адказаў Андрэйка.— А пакуль ніякай работы не маю.
— Вось як! Значыцца, лынды б’еш?
— He, я ў дзіцячы сад хаджу і на свістульцы іграю. Вось паслухайце.
Хлопчык ужо хацеў быў узяць свістульку ў рот, ды бабка замахала рукамі:
— Хопіць, хопіць, не трэба! Ужо чула! Ты мне ўсіх курэй параспуджваеш. Калі хочаш, я табе дам добрую работу.