Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— Работу? — узрадаваўся Андрэйка.— А якую?
I яна працягнула Андрэйку торбачку з ячменем. Хлопчык набіраў поўныя жмені зерня і рассыпаў яго па кармушках, гукаючы: «Цю-ці, цю-ці, цю-ці!»
Адразу ажыла, замітусілася ўся курыная краіна. 3 усіх ног кінуліся куры на голас. Абкружылі Андрэйку, пачалі хапаць ячмень проста з-пад ног, а адзін пеўнік ажно падляцеў, хацеў клюнуць зернетка са жмені.
Хлопчык вельмі хутка спаражніў торбачку, і Алена Рыгораўна кажа яму:
— Малайчына, Андрэйка! Я і не ведала, што ты такі ўчэпісты да працы. Дзе ты навучыўся так добра даглядаць курэй?
— Хіба гэта навука? — з пагардаю адказаў Андрэйка.— Бачыў, як маці даглядала. Толькі тут трэба пеўня гнаць прэч, бо ён такі ненажэрны, што ўраз усё зерне пахапае.
— Ну, калі так,— сказала Алена Рыгораўна,— то я даручу табе яшчэ адну работу. Мая памочніца сёння захварэла, і ты дапаможаш мне. Вазьмі вось гэтае сіта і ідзі за мной у пуню збіраць яечкі. Глядзі толькі, каб ніводнага не разбіў!
У такой вялізнай пуні Андрэйка яшчэ ніколі не быў. Уздоўж сцен у два рады стаялі клеткі. Іх было вельмі багата, а' колькі дакладна — невядома, бо Андрэйка ўмеў лічьіць толькі да дваццаці.
— Ой, бабуля, колькі тут клетак! — выгукнуў хлопчык.— Навошта столькі?
— Ціха, Андрэйка! — сказала бабка.— He трэба крычаць і рукамі размахваць. А чаго тут столькі клетак, зараз сам убачыш. Зірні на тую вунь курку...
Глядзіць хлопчык: падышла курка да клеткі і зазірае ў адчыненыя дзверцы. I левым вокам, і правым — выцягнула шыю, у адзін бок зірнула, у другі, нібы разважае: ці варта ёй заходзіць усярэдзіну? Потым зрабіла асцярожны крок наперад, яшчэ адзін... I толькі апынулася яна ў клетцы, як дзверцы ціхутка — плясь! Самі зачыніліся за ёю — без усякага шуму і грукату, нават не рыпнулі!
Андрэйка здзівіўся яшчэ болып, а бабка Алена Рыгораўна толькі ўсміхнулася:
— У нас, хлопча, куры ў клетках нясуцца. Як толькі курка зойдзе ў клетку, дзверцы адразу зачыняюцца, і мы потым запісваем, якая курка знеслася.
Андрэйка разам з бабкаю сабраў багата яек і ніводнага не разбіў. А якія яны — розныя, розныя! I круглыя, і доўгенькія. У адных шкарлупіна больш цёмная, у другіх зусім белая. Праўда, залатых яечак хлопчык. не знайшоў, бо пра іх толькі ў казках гаворыцца, як рабая курка знесла залатое яечка.
Горды і шчаслівы быў Андрэйка. А што, цяпер і для яго знайшлася работа!
Як ішоў дадому, бабка падарыла яму самае вялікае яйка. Андрэйка асцярожна прынёс яго і стаў хваліцца бацьку і маці, як даглядаў на птушкаферме курэй, як збіраў яйкі.
— Без мяне бабуля ніколі б не ўправілася! — расказваў ён.— Вядома, столькі курэй, а бабка Алена Рыгораўна адна!
Бацька ўзяў яйка, паклаў на далонь і кажа: — А яно не простае. Залатое!
— He кажыце так,— махнуў рукою хлопчык.— Я ж бачу, што яно белае.
— Нічога ты не бачыш,— усміхнуўся бацька.— Падыдзі бліжэй.
Ен паднёс яйка да лямпачкі.
— Глядзі!
Андрэйка зірнуў і ажно рот разявіў ад здзіўлення. Свеціцца яечка залатымі промнямі, зіхаціць мяккім ружовым святлом.
Хлопчык зачаравана пазірае на яго, а яно так і ззяе, так і гарыць!
— Цяпер бачыш? — смяецца бацька.— А ўсё не верыў! Залатое яечка, бо зарабіў ты яго сумленна, як сапраўдны працавіты калгаснік.
I ўсю ноч снілася Андрэйку залатое яечка. Яно ззяла іскрыстымі агеяьчыкамі, ад яго было так светла ў хаце, як ад электрычнай лямпачкі.
Андрэйка цяпер часта ходзіць на птушкаферму, памагае бабулі.
А ў дзіцячым садзе ён хваліцца гэткім жа, як і сам, малым:
— Што рабіла б без мяне бабка Алена Рыгораўна!
Ну, а свістулек Андрзйка цяпер не робіць, бо струкі на акацыі ўжо засохлі, паскручваліся і з іх з трэекам вылятае дробнае насенне. Замест свістулькі хлопчык знайшоў іншую забаўку: прыкладае двума пальцамі да рота лісточак і кукарэкае, як малады пеўнік. I яму весела адказваюць пеўні з усіх падворкаў.
I цяпер, калі хто-небудзь часам прыгадае ў размове Андрэйку, дык пытаецца:
— А які гэта Андрэйка? Ці не той, што прынёс з птушкафермы залатое яечка?
Чортаў скарб
Уладзімір Караткевіч
У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цём-
нымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.
А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. 3 чатырма лапамі. 3 адным хвастом.
Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. I жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бяда.
Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. I ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы.
Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.
Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.
Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.
I аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. I не тое, каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сваволіш? Ну, вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!
He стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяріпкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры і страшна на двор выходзіць. Ці забярэцца ў комін, з’едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.
A то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.
Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават ў холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. I вырашыў урэіпце, праз гэтыя чортавыя выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. I стала б на Беларусі меней яшчэ адной
сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам па дарозе цяжкія крокі.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу. Ў ступе ўперамешку Цукар і арэіпкі, Разынкі й цукеркі Ў залатой паперцы. Па шляхах, палетках Нясе Мішка дзеткам Салодкую ступу. Тупу-тупу-тупу...
Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.
Павадыр песні спяваў і граў на цымбалах. А мядзведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. I гэтым яны з мядзведзем карміліся.
— Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пераначаваць? — спытаў павадыр.
— Мне што? Начуйце,— адказаў Янка.— Толькі я ж сам на сене сплю.
— А што такое?
— Ды чорт у мяне ў хаце завёўся. Так сваволіць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах адпачывае. У коміне вые. I часам, у цёмныя ночы, нешта ў падпеччы, як жар, гарыць.
— Гэ-э,— сказаў павадыр.— He ўсе ж такія неразумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта павадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаўся?! He бывала яшчэ такога на свеце.
— To ідзі. Капустьі пад’еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай ёсць, дык, калі нічога за ноч не здарыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.
Ну вось, пасёрбаў павадыр капусты, пакарміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама засоп на ўсе насавыя загорткі.
Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму — не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. I вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.
Толькі глухая ноч запала — чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць,
ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.
«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рзпу».
Але ж у печы цёмна, як... у печы. To чорт адсунуў засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.
«Нічога, гаспадыяя заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».
Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа — салодка. I пачаў Ыішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць.
Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад’есці.
Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.
— Апсік! Апсік, гадасць такая!
Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.
Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідараву казу, ды дзерці смяротным боем.
Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.
А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў, як пшаніцу прадаўшы.
Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу з’еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з’еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. I пайшлі яны з павадыром зноў, ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу...
Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые і з падпечка часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад вссень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму, нехта ідзе да яго па раллі. Прыгледзеўся — ага, стары знаёмы, чорт.