Чытанка для дзіцячага сада
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
А Юрась зноў прынёс поўны кубак вады і ўсё паліваў, пакуль і сапраўды не пацякло.
— Ну што ты нарабіў? — успыхнула Настуся.— Глядзі, якая лужына на падваконні. Вось я зараз раскажу Марыі Пятроўне.
— Ды я... я не ведаў, што яны працякаюць,— апраўдваўся Юрась.
Але Настуся і слухаць яго не хацела, пабегла шукаць выхавацельку.
— Марыя Пятроўна! — закрычала яна.— Юрась на акне ваду разліў!
— Як жа ён гэта зрабіў?
— А ён не слухаўся мяне і ўсё паліваў і паліваў кветкі. А яны не захацелі болып піць, і зрабілася лужына.
Увайшлі яны ў пакой. Бачаць: ля акна стаіць Юрась, чырвоны, насуплены. Глянула на яго Марыя Пятроўна, а ён яшчэ больш пачырванеў, бо ведае, што зрабіў шкоду. Мабыць, сорамна яму. А побач з ім стаіць Жэня і выцірае анучкай падваконне.
— Малайчына, Жэня. Так і трэба рабіць,— гаворыць Марыя Пятроўна.
Дзівіцца Настуся: чаму гэта хваляць Жэню, а не яе? Гэта ж яна першая заўважыла, што Юрась вады на акно наліў.
Як Андрэйка перавёз Ніну
Васіль Сухамлінскі
Андрэйка і Ніна — вучні другога класа — вярталіся са школы дадому. На дарозе была канава. Прыгрэла сонца, снег растаў, і канаву заліло вадою. Шуміць бурны вясновы струмень. Але ён яшчэ не зусім глыбокі, у ботах можна перайсці.
Андрэйка быў у ботах. Ен смела ступіў на пясчанае дно ручая і перайшоў на другі бераг. Азірнуўся на Ніну і толькі цяпер убачыў, што яна ў чаравічках. Як жа яна пройдзе?
«Ой, як нядобра я зрабіў,— падумаў Андрэйка.— Чаму ж я адразу не убачыў, што Ніна ў чаравічках? »
Андрэйка вярнуўся назад, падыіпоў да Ніны і сказаў:
— Гэта я хацеў паглядзець, ці глыбока. Бо пераходзіць будзем удваіх.
— Як? — здзівілася Ніна,— Я ж у чаравічках. — Сядай мне на спіну,— сказаў Андрэйка. Ніна села на спіну Андрэйку, і хлопец перавёз яе.
Як дзялілі мядзведзя
Самуіл Маршак
Шмат цацак ёсць у нашым садзе: Машыны, лялькі і звяры.
У добрым ладзе ў круг пасядзем, Гуляем разам, як сябры.
Каму што трэба — цацкі ў шафе, Для ўсіх адчынена яна.
Бяры ваўка, лісу, жырафу, Бяры канструктар і слана.
Сказаў аднойчы ўпарты Федзя: «Нікому Мішку я не дам!» Мы сталі з ім дзяліць мядзведзя I падзялілі папалам.
I кожны ўзяў сваю палову, Але гуляць ніхто не мог.
У Федзі — Мішка безгаловы, А у мяне — без задніх ног.
Капрызуля
Грыцько Бойка
Быў сыночак У матулі, Сын адзіны — Кап-ры-зу-ля.
Гэта ж дзеецца такое, Што за ім няма спакою Hi бабулі, Цётцы Веры, Hi суседзям па кватэры.
Нават коцікуВуркоціку Малому Ад плачу Уцякаць даводзіцца 3 дому.
Верабейкі Смяюцца, Аж галінкі сагнулі: — Цвір-цвірынь!
Прачнуўся Ка-пры-зу-ля!
Вось у ложку Ен сядзіць, Чутны ў сценку стукі: — Ідзі!
Мама, Хадзі, Вазьмі на рукі!
Хлопец дрыгае нагамі, I ліюцца слёзы самі.
Плача, ведама, дарма: —Ма-ма-ма!
Мама сына
Мые, мые, Капрызуля Ные, ные.
Кулачкамі трэ ён вочы, Умывацца ён не хоча. — Цёплае вады няма! Ма-ма-ма!
Мама мыла Чырвонае Узяла, Капрызулю Умываць Пачала.
Зноўку плача, зноў няміла: — Ой, папала ў вочы мыла! Ты намыліла дарма.
Ма-ма-ма!
Стала мама Капрызулю Выціраць, Капрызуля — Яшчэ горай Крычаць.
Да ілба ён прыкладае кулачок: — Ой, калючы ручнічок, Ручнічок!
Выцірайся ім сама! Ма-ма-ма!
Мама супу 3 каструлі Наліла, Мама лыжку Капрызулю Дала.
— Што мне з лыжкай рабіць? Суп хачу з талеркі піць!
Ен талерку падымае, Суп гарачы разлівае. — Ма-ма-ма!
Тут за шыю пацякло Яшчэ, Ен вішчыць: — Ой, пячэ! Ой, пячэ!
Заліваецца слязьмі.
Да матулі: — На, вазьмі, Суп гарачы... Еш сама! Дай таго... (чаго няма!) Ма-ма-ма!
Тут бабуля зайшла, Булку з макам Капрызулю Падала.
— He хачу я есці так! Выбірайце з булкі мак! А варэння ў ёй няма? Ма-ма-ма!
Капрызуля ўсё гудзе, Як гудок:
— Вы спячыце мне
3 варэннем Піражок!
Піражок з варэннем есці Я хачу, каб быў без цеста, А начыначка сама!
Ма-ма-ма!
Стала мама
Капрызулю апранаць.
Капрызуля:
— He пайду я гуляць!
Слоніка купілі Заваднога.
Капрызуля
Штосілы:
— He такога!
He хачу заваднога!
Вы купіце мне жывога I з нагамі чатырма!
Ма-ма-ма!
Ён па вуліцы
Гуляў
3 матуляй.
Хто праходзіў — Пазнаваў Капрызулю.
Зноў расплакаўся сыночак, Стаў крычаць:
— Я хачу ў садочак, 3 дзецьмі гуляць. Ма-ма-ма!
Павярнулі
Да яго
Хлапчукі: — I навошта Капрызуля Нам такі?
Капрызуля — Мамчын сыночак, Мы не возьмем Цябе У садочак!
Ягорачка
3 народнага
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы
Юльян Тувім
Ліст пішу да вас я, дзеці,
I кажу адкрыта: Умывайцеся штодзённа, He люблю няўмытых.
Умывайцеся пад кранам, Можна й ля крыніцы. Сам прыеду і праверу, Як хто будзе мыцца.
Мыйце твар і рукі чыста, Хлопцы і дзяўчынкі!
He памыеце — скажу вам: — Вы не дзеці — свінкі.
Мылам трыцеся і губкай, Малышы, малышкі.
Будзьце чыстымі.
3 павагай
Аўтар гэтай кніжкі.
Лічылка
Костас Кубілінскас
Дзеці-веці, каршуны, Загудзіце, як званы,
Той, хто загудзіць не ў тон, Выйдзе вон лавіць варон —
Ты!
Раз-два-тры!
Юльян Тувім
Раз!
3 ложка ўстань у ранні час. Два!
Хочаш дужай быць, дзятва,— Рукі, твар намыль штодзённа I абдай вадой сцюдзёнай У пакоі, на двары!
Тры!
Ручніком тры
Моцна цела, Каб яно Пачырванела, He лянуйся, моцна тры, Развінуўшы грудзі шырай!
Раз-два-трыЧатыры!
Калі хочаш быць здаровы, Хуткі, жвавы, нібы ртуць,— Пагуляць абавязкова Раннім ранкам не забудзь. Пяць!
Трэба болып шпацыраваць, Дыхаць ранішнім паветрам, Быць пад сонцам, Быць пад ветрам.
Лёгка скочыш ты на ганак, Загарэлы і крамяны, I тады ўжо:
Шэсць!
Сесці і... Есці!
Стары певень
Міхайла Стэльмах
Ен у нас на ўсё мастак — I работнік, і спявак. Прачынаецца ён рана, Умываецца старанна I вядзе на двор хутчэй Ўсіх сваіх малых дзяцей. Ўсіх у рад паставіць іх: — Раз, два, тры, глыбокі ўдых, Шырай грудзі распраўляйце, Больпі паветра набірайце, Галавы не апускайце I калені не згінайце, Падымайце вышай крылы, Так, як радыё вучыла. Падымаюць крылы дзеці, Ім у свет пара ляцеці.
Дзінь-дзілінь-баў
3 народнага
Дзінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў! Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца, Саўка смяецца. Курачка сакоча, Савачка рагоча. Дзінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў.
Скакалка
Рыгор Барадулін
А на золку
За бугром
Праз вясёлку Скача гром.
Скача, Скача
Без аглядкі,
Толькі кад палянкамі Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі маланкамі.
Раз-два, Раз-два, Долу хіліцца трава. Раз-два-тры, Раз-два-тры, Усміхаюцца бары.
Раз-два, Тры-чатыры, Светла ўсёй нябеснай шыры...
Раз-два,
Тры-чатыры, Пяць — Гром пайшоў За мора спаць.
Козытка
Рыгор Барадулін
Бегла белая Козачка, Бегла берагам Козытка.
Рожкі-казытунчыкі, Ножкі-тапатунчыкі, Хвосцік-недаросцік — Замятунчык.
Нюх-чмых, Нюх-чмых, Козытка Блукае, Неслухмяных малых Дзетак шукае.
Хто за стол не ідзе, Спаць у час не хоча — Заказыча, Забадзе, Заласкоча!
Выкліканачка
Дзмітро Чараднічэнка
Выйдзі, выйдзі, Мышка, з норкі, Дам зярнятак на сняданак. Паеш сабе Ды гуляй, Толькі дзетак He пужай.
Што за птушка?
Дзмітро Чараднічэнка
Ой, пайду я да крыніцы, Што за птушка п’е вадзіцу? Нізка галаву схіліла, Дзюбу ў вадзе намачыла. Гэта ж шэры журавель Надзяўбаўся канапель. Яго сушыць сушаніца, Дык прыбег вады напіцца.
Гусі
Валянціна Коўтун
— Гусі, гусі...
— Га-га-га!
— Есці хочаце?
— Ага!
— Дык ляціце...
— Го-го-го!
Воўк зубаты за гарой.
— Гусі, гусі!
— Го-го-го...
— Вы не бойцеся яго!
Першай гуска паляцела, Потым — гусяняты.
I гусак падняўся смела. Следам — воўк зубаты!
Скочыў хутка на дарогу, Толькі не злавіў нікога!
Вавёрка
У ладзіслава Луцэвіч
Сядзіць, сядзіць вавёрка На арэхавым кусце, Арэшачкі лупіча, Шкарлупкі кідае, Вочкамі міргае.
Лыжка
Іна Кульская
Наша лыжка лрацуе, Каля міскі танцуе.
У яе — адна з турбот: Носіць, носіць Кашу ў рот.
— Ешце на здароўе, Як вярнуся зноў я!
Прыказка пра коціка, які гаршкі пабіў упоцемку
Іван Бурсаў
— Коцік-каточак, дзе ўночы быў? — У каморы малачко піў.
— А куды цяпер ідзеш?
— Гаршкі склейваць...
275
I
Дзетак вучаць танцаваць
Галіна Каржанеўская
Дзетак вучаць танцаваць: Станік хораша згінаць, Ножкай тупаць і круціцца...
Хто жадае навучыцца?
— Я хачу!
— I я хачу!
Ўсіх вас, дзеці, навучу.
Мы станцуем — скок ды скок — «Гусачок» і »Крыжачок», I «Ланцуг», і «Верабей»...
Сталі парамі хутчэй!
Забалела ножка
Іван Муравейка
У сараканожкі забалела ножка:
Можа, застраміла ці аб камень збіла?
Прыйшла яна да доктара — войкае і вохкае: — Ой, памажыце! Ох, памажыце!
Хворую ножачку палячыце, змажце ёдам, перавяжыце.
Доктар агледзеў сараканожку.
— Я мігам,— гаворыць,— вылечу ножку.
Скажы, забалела ў цябе якая?
— А я і сама таго, доктар, не знаю.
Бачыш сам — сорак іх у мяне...
— Гэта?
— He.
— Гэта?
— He.
— Гэта?
— He.
— А можа, баліць не нага, а жывот? Разяў, калі ласка, рот.
— Ды што вы, што вы! Хіба я дурная?.. Ножка баліць.
— Якая?
— Вунь тая.
— Гэта?
— He.
— Гэта?
— He.
— Бы пасмяяцца прыйшлі з мяне.
Заплакала сараканожка:
— Ой, баліць, баліць мая ножка! Задумаўся доктар: «Што мне рабіць? Як сараканожку лячыць?»
Пчала
Артур Вольскі
Рана-раненька пчала Пакідала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулі:
— Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я без справы не сяджу, Жу-у!
Палячу я на лужок, Потым — на палетак. I збяру духмяны сок Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я над кветкамі кружу, Жу-у!..
Калыханка
Сяргей Грахоўскі
Носіць зорны парасон I нячутна ходзіць сон, Ціха, голасам бабулі Ен спявае: «Люлі-люлі,
Люлі-люлі, люлі-люлі, Дзеткі ўсе даўно заснулі. Зоркі спяць увышыні, Дык і ты хутчэй засні.
Залаты маладзічок Лёг у небе на бачок, На канапе дрэмле мішка, Пад сталом заснула мышка,
— Люлі-люлі, а-а-а,— Шэпча росная трава.
— Баю-бай,— спявае слон I вядзе ў дзівосны сон — На пуховыя падушкі
I ў краіну райскай птушкі.
Усё заснула ў цішыні, Дык і ты хутчэй засні, Люлі-люлі, баю-бай, Спі, дзіцятка, засынай, Дарма вочкі не сляпі, Спі спакойна, спі, спі.
А-а-а... А-а-а...»
Валёнкі
Ганна Іванова
Коця коўзацца хадзіў, Сабе лапкі застудзіў. Прыбег да Алёнкі: — Пазыч мне валёнкі! Я зімою панашу, А вясною прынясу.