Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
Ціха ў полі, ціха ў лесе, Ані шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок. На усходзе бляск агністы Літым золатам дрыжыць, Слуп высокі, прамяністы Роўным полымем гарыць.
Тонкіх хмарак валаконцы Сталі хораша ў радок, Як бы ўюць яны для сонца 3 тых валоканцаў вянок. Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаёк, А высока ў паднябессі Льецца звонкі галасок.
Наша матулька
Ніл Гілевіч (з К. Вялічкава)
Ад калыскі-люлькі ўтульнай Дзень і ноч — па гэты час — Наша мілая матулька Клапацілася пра нас.
Малаком усмак паіла, Укладала песняй спаць, Роднай моваю вучыла Словы добрыя казаць.
Я і мама
Георгій Качахідзе
He пайду гуляць я сёння: Мама хворая мая.
Ей ніхто на белым свеце He паможа лепш, чым я.
Клапачуся я, і мама Кажа:
— Стала мне лягчэй. Ад тваёй увагі шчырай Я папраўлюся хутчэй.
Акраец хлеба
Іван Муравейка
Хлеб на стале.
Хлеб на стале.
Кулідка — сонца налавіна. Як пахне свежы чорны хлеб!
I маці кліча ў хату сына.
Кулідку са стала ўзяла 3 замілаваннем, асцярожна. Адрэзала і падала Акрайчык сыну: — Еш, Сярожа...
А той скрывіўся і сказаў:
— Памаж мне, мама, трошкі мёдам. Адразу мёд увесь злізаў
I — да парога:
— Хлеб з’ем потым.
— Ну што ж, сынок, хай будзе «потым». Ды ты нікуды не бяжы: У нас з табою ёсць работа — Памыць мне посуд памажы.
Сын з мамай працаваў старанна.
Намылі цэлую гару
Талерак, сподачкаў і шклянак, Відэльцаў, лыжак і каструль. — Ну, мы на рэчку пойдзем з Данем... — He, ты нікуды не бяжы.
Яшчэ адно ў нас ёсць заданне: Граду ўскапаць мне памажы. I закіпела зноў работа.
Сярожа нават упацеў.
— А мне, сын, есці ўжо ахвота...
— I я таксама захацеў...
Хлеб на стале.
Хлеб на стале.
Кулідка — сонца палавіна. Як пахне свежы чорны хлеб! Ідуць у хату маці з сынам. Кулідку са стала ўзяла 3 замілаваннем, асцярожна. Адкроіла і падала Акраец сыну: — Еш, Сярожа...
Сяргей, як мама, Сеў за стол.
Акраец з’еў.
Без мёду нават.
— Смачнейшы гэты хлеб
За той, Што ты мне раніцай давала.
Чаму ў слоніка доўгі нос
(паводле Рэд'ярда Кіплінга)
Гэта толькі цяпер у слана ёсць хобат. А раней, даўным-даўно, ніякага хобата ў слана не было. А быў толькі нос велічынёю з чаравік. Гэты нос матляўся ва ўсе бакі і толькі перашкаджаў слану.
I вось з такім вялікім носам, як чаравік, жыў у Афрыцы каля рэчкі Лімпапо маленькі Слонік. Ен быў вельмі цікаўны, усё хацеў ведаць і ўсюды соваў свой нос.
У сваёй цёткі Страўсіхі ён пытаўся, чаму ў яе такія кароткія крьілы, у дзядзькі Жырафа — чаму ў яго такая доўгая шыя, у сваёй другой цёткі, Бегемоціхі, ён пытаўся, чаму яна такая тоўстая, у дзядзькі Павіяна — чаму ён такі валасаты.
Слонікавы дзядзькі і цёткі злавалі на яго, гэтага назолу і прыставалу, і давалі яму хто кухталя, хто грымака...
Але гэтыя кухталі і грымакі не адбівалі цікаўнасці ў Слоніка: ён усё абнюхваў, абмацваў і пытаўся: «А чаму так?»
I вось аднойчы захацелася Слоніку даведацца, што есць на абед Кракадзіл. Ен запытаўся: «Дзядзька Павіян, цётка Страўсіха, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?»
— Ц-ш-ш-ш! — зашапталі ўсе дзядзькі і цёткі і зноў пачалі лупцаваць Слоніка, гэтага назолу і прыставалу.
Пабег Слонік да мудрай птушкі Калаколы і пытаецца: «Цётка Калакола, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?» I сказала яму птушка Калакола: «Бяжы да берага соннай, зялёнай ракі Лімпапо, там у зялёнай вадзе і жыве Кракадзіл. Ён табе сам скажа...»
«Бывайце! — сказаў Слонік сваім дзядзькам і цёткам.— Я іду да соннай, зялёнай ракі Лімпапо. Так мне сказала мудрая птушка Калакола. Я сам запытаю Кракадзіла, што ён есць на абед».
I вось ідзе Слонік дзень, ідзе два, ідзе праз лес, ідзе праз горы і нарэшце бачыць зялёную, мутную, сонную раку Лімпапо. Каля соннай ракі бачыць Слонік шмат звяроў. Падышоў Слонік бліжэй. Бачыць: усе звяры спяць. Штурхануў Слонік сваім вялікім, як
чаравік, носам Змея, разбудзіў і пытаецца: «Скажыце, калі ласка, дзе тут жыве Кракадзіл?» Раззлаваўся Змей, бо вельмі хацеў спаць, ды як дасць хвастом Слоніку па носе. «I тут б’юцца!» —пакрыўдзіўся Слонік. He можа даць рады, да каго падысці, бо не ведае, як выглядае Кракадзіл.
Пайшоў Слонік прэч ад Змея. Змей абкруціўся каля дрэва і зноў заснуў.
Ішоў-ішоў Слонік уздоўж рэчкі Лімпапо, стаміўся, захацеў адпачыць. Убачыў вялізнае бервяно, што тырчала з вады і даставала да пясочку на беразе. Сеў Слонік на бервяно, а яно заварушылася, міргнула адным вокам, міргнула другім. He ведаў Слонік, што гэтае доўгае зялёнае бервяно — Кракадзіл. «Скажыце, калі ласка, ці не ведаеце вы, дзе тут жыве Кракадзіл?» — запытаў Слонік у бервяна з вачамі.
Падміргнуў Кракадзіл Слоніку і сказаў: «Падыдзі бліжэй, мой маленькі, я і ёсць Кракадзіл. Паглядзі, як я плачу сваімі Кракадзілавымі слязьмі!» Узрадаваўся Слонік: «Я вас даўно шукаю! Скажьіце, калі ласка, што вы ясце на абед?» — «Падьідзі яшчэ бліжэй, я табе скажу на вуха!» Нахіліў Слонік галаву да Кракадзілавай пашчы, а той — цап яго за hoc! «Вось мне здаецца,— сказаў Кракадзіл,— што я сёння на абед буду есці сланяціну».
«Бузьдзіце бядзе, бдзе ведзьмі бадзіць!» (пусціце мяне, мне вельмі баліць!) — пачаў прасіцца Слонік і ўпірацца ўсімі чатырма нагамі. Слонік цягне сабе, a Кракадзіл сабе. Пачуў крык Змей, стала яму шкада Слоніка, абкруціўся Змей вакол ягонай задняй нагі і пацягнуў Слоніка назад. Кракадзіл і выпусціў Слонікаў нос, плюхнуўся ў рэчку — толькі пырскі ва ўсе бакі!
Паваліўся Слонік на пясок, ад болю аж вочы заплюшчыў, кажа: «Дзякуй табе, дзядзька Змей!»
Расплюшчыў вочы, глядзіць, a hoc яго стаў доўгідоўгі, аж да самай зямлі!
Заплакаў Слонік: «Як жа мне жыць з такім носам!»
«Не плач! — супакоіў яго Змей.— Ты ўбачыш, што твой новы, доўгі нос яшчэ лепшы за той стары, нязграбны, як чаравік. Супакойся, а я пайду яшчэ пасплю».
Змей пайшоў да свайго дрэва і пакінуў Слоніка аднаго. Слонік плакаў-плакаў, стаміўся і заснуў. Але
вось пралятала міма муха і балюча ўкусіла Слоніка за спіну. Раззлаваўся Слонік, стукнуў муху сваім доўгім носам і забіў яе. Глянуў Слонік угару, убачыў спелыя сакавітыя бананы, схапіў іх сваім доўгім носам і з’еў, апусціў у рэчку свой доўгі нос і напіўся вады, ды яшчэ сам сабе дожджык зрабіў. Узрадаваўся Слонік, заспяваў песеньку і пабег дадому.
3 таго часу ўсе з павагай глядзелі на доўгі нос Слоніка і пачалі называць яго хобат. А калі хто Слоніка крыўдзіў, то ён мог сам даць каму кухталя, а каму грымака.
Але Слонік быў добры, ён усім дапамагаў сваім моцным хобатам і сам нікога не крыўдзіў.
Верабей і мыш
Беларуская народная казка
Жылі па суседству верабей і мыш: верабей пад страхою, а мыш у норцы пад падрубаю. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач: на вераб’я гаспадар сіло ставіць, а на мыш — пастку.
Надакучыла ім так жыць, задумалі яны збажыну сеяць.
— Ну, што будзем сеяць? — пытаецца верабей. — А тое, што людзі сеюць,— адказвае мыш. Назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.
— Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я,— карэнне ці вяршкі?
— Сам не ведаю.
— Бяры карэнне,— параіла мыш, — Добра, няхай будзе карэнне.
Прыйшло лета. Паспела пшаніца. Мыш зжала каласы, а вераб’ю пакінула салому. Перанесла мыш каласы ў сваю нару, змалаціла, змалола, напякла пірагоў ды есць сабе зімою. Добра жыве, бяды не мае.
А верабей пакаштаваў салому — нясмачная! Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць. Прыйшла вясна. Мыш вылезла з нары, убачыла вераб’я і пытаецца:
— Ну, як, суседзе, зімавалася?
— Дрэнна,— кажа верабей,— ледзьве выжыў: нясмачная наша пшаніца ўдалася.
— To давай будзем сёлета моркву садзіць: яна салодкая. Усе зайцы яе любяць.
— Давай, калі не хлусіш! — падскочыў верабей ад радасці.
Пасеялі яны моркву.
— Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я,— карэнне ці вяршкі?
— Вяршкі! — кажа верабей.— Баюся браць карэнне: я ўжо на пшаніцы апёкся.
— Добра, бяры вяршкі.
Вырасла морква. Верабей узяў вяршкі, а мыш карэнне. Занесла яна сваё карэнне ў нару і есць сабе патроху.
А верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічнае карэнне...
Надзьмуўся верабей, ледзь не плача.
Ляціць варона. Убачыла вераб’я.
— Чаго ты, верабей, надзьмуўся? — пытаецца.
Расказаў ёй верабей, як яны з мышшу сеялі пшаніцу і моркву.
Выслухала яго варона і зарагатала на ўсё горла:
— Дурны ты, верабей! Мыш цябе падманула...
У пшаніцы смачныя вяршкі, а ў морквы — карэнне.
Узлаваўся верабей, прыскакаў да мышы.
— Ах, нягодніца, ах, ашуканка! Я з табою біцца буду.
— Ну, што ж,— кажа мыш,— давай біцца!
Запрасіў верабей сабе на дапамогу драздоў і шпакоў, а мыш — кратоў і пацукоў.
Пачалі біцца. Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў. Прыйшлося вераб’ю адступіць са сваім войскам на сметнік.
Убачыла гэта варона:
— Га, га, верабей, слабых ты сяброў сабраў. Калі б ты паклікаў марскога сокала, той адразу б усіх — і мышэй, і кратоў, і пацукоў паглытаў.
Паляцеў верабей на мора, паклікаў марскога сокала.
Прыляцеў сокал і ўсё мышынае войска паглытаў. Адна толькі мыш, тая, што вераб’я падманула, засталася: у нару схавалася.
Настаў вечар. Сокал паляцеў на ржышча начаваць. Сеў на каменне ды моцна заснуў. А верабей пашчабятаў ад радасці і палез пад страху.
Тым часам хітрая мыш пабегла ў поле да начлеж230
нікаў, ухапіла галавешку і падпаліла ржышча, дзе спаў сокал. Узняўся агонь і асмаліў сокалу крылы.
Прачнуўся сокал, а ў яго крылаў няма. Пабедаваў ён ды падаўся пехатою да мора. Убачыў яго на дарозе паляўнічы, хацеў застрэліць, а сокал і кажа:
— He страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі з сабою: як адрастуць у мяне крылы, я табе добра аддзякую.
Узяў паляўнічы сокала. Цэлы год карміў і даглядаў яго. Адраслі ў сокала крылы, ён і кажа паляўнічаму:
— А цяпер бяры мяне на паляванне. Я табе зайцоў і птушак буду лавіць.
3 таго часу сокал і служыць памочнікам у паляўнічага.
Кот Максім
Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцін, а ката — Максім.
Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яму ежу насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе...
Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.