• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    — Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспадара.— Трэба хату будаваць.
    — Ат,— кажа Марцін,— навошта нам хата? Хопіць і печы.
    Пажылі яны з год на печы, а тут і печ развалілася.
    — Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.
    — Ты,— кажа Марцін,— як сабе хочаш, а я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
    — Хто за такога гультая пойдзе замуж? — смяецца кот.— Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
    — Пойдзе! — кажа Марцін.— Няма чаго смяяцца! Сама царэўна пойдзе. Ідзі, Максім, да цара. Скажы яму — так і так, пан Марцін, па прозвішчу
    ■
    Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ва ўсім царстве не знайсці...
    — Цяжкую ты загадаў мне службу, пан Марцін Глінскі-Папялінскі,— кажа кот.
    — Нічога, ідзі, a то папругі дастанеш! — пагразіў яму гаспадар.
    — Ну што ж, паспрабую шчасця.
    Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, сам выправіўся ў далёкую дарогу.
    Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насустрач заяц.
    — Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.
    — Да цара.
    — Чаго?
    Кот падумаў і кажа:
    — На суд.
    — На які суд?
    — Праўды хачу дайсці.
    — Якой праўды?
    — А вось якой. Дзе што кошка ўкрадзе або нашкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, смятану злізаў, кот сала ўкраў... А ката там і блізка не было. He магу я цярпець такога паклёпу на сябе.
    — Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.
    — Чаго?
    — Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы папсаваў? Заяц! Каго сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і не заяц быў, а зайчыха. He магу я няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
    — Дык што ж ты адзін пойдзеш? — кажа кот.— Хто табе на судзе паверыць? Там трэба сведак мець.
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — Ну, у мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сведак, тады можна смела ісці.
    Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:
    — Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, хутчэй бяжыце сюды!
    Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зайцы, Назбягалася іх цэлая чарада.
    Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх палацаў. Бачыць — на двары вялікі хлеў стаіць. Кот і кажа зайцам:
    — Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
    Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.
    Ідзе ён да царскіх палацаў падскокваючы, у ладкі плешчучы. Узыходзіць на ганак, стукае ў дзверы:
    — Адчыніце!
    Адчыніў яму салдат-вартавы.
    — Чаго трэба? — пытаецца.
    — Пакажы, дзе цар жыве.
    Салдат паказаў.
    Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.
    — Добры дзень, ваша вялічаства-вымператарства!
    — Добры дзень, каток! — адказвае цар.— Што скажаш?
    — Ды вось прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, гасцінчыка.
    — Дзе ж той гасцінчык?
    — У хляве.
    Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, няма як зачыніць.
    — Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар.— Мусіць, у яго яшчэ больш ёсць?
    Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.
    Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.
    Развязаў кот торбу, дастаў адтуль усё, што з дарогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.
    Акрыяў сяк-так пан Глінскі-Папялінскі ды пытаецца ў ката:
    — Ну, піто табе цар сказаў?
    — Нічога цікавага,— кажа кот.
    — Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне больш ежы ў запас.
    Нанасіў кот яму ежы, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
    — Куды ідзеш, кот?
    — Да цара.
    — Чаго?
    — На суд.
    I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:
    — Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаюць.
    — Аднаму табе суд не паверыць,— кажа кот.
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — Што ты параўняўся са мною? Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты...
    — Дык што ж мне рабіць?
    — Збяры сотні тры сведак, тады павераць.
    Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуўся ды завыў на ўвесь лес:
    — Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
    Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
    Павёў іх кот Максім да цара.
    Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
    — Мы першыя пойдзем на суд.
    — He,— кажа кот,— мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.
    Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
    Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў ямў. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
    — Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
    — Так і так,— кажа кот Максім,— прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, новы гасцінчык.
    — Добра,— кажа цар.
    Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.
    Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім сваім слугам футры пашыць, а кату кажа:
    — Перадай пану Глінскаму-Папялінскаму: няхай сам да мяне ў госці прыедзе.
    Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
    — Уставай,— кажа,— я ад цара прыйшоў.
    Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пытаецца:
    — Што цар сказаў?
    — Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
    Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
    — У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун!
    — Нічога,— кажа	кот,— што-небудзь	пры-
    думаем.
    Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара.
    Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска салдат спіць. Кот спыніў гаспадара.
    — Пачакай,— кажа,— тут. А сам крадком пайшоў да войска. Назнімаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі сабе далей.
    Падьіходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Паставіў ён свой мех ля моста, гаспадара вартаваць пакінуў, а сам палез у рэчку ваду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схапіў яго за вус і выкінуў на бераг.
    Рак пачаў прасіцца:
    — Пусці мяне ў ваду. Можа, я таксама табе якуюнебудзь службу саслужу.
    Кот падумаў і кажа:
    — Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
    — У вадзе,— кажа рак,— любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
    — Падкапай да раніцы маставыя слупы,— загадаў кот.
    — Добра,— кажа рак.— Гэта я магу.
    Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
    — А ты,— кажа кот Марціну,— як толькі абваліцца мост, раскідай шапкі па вадзе і чакай мяне тут.
    Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды пабег да цара ў палацы.
    Прыбягае, дакладвае цару:
    — Так і так, ваша вялічаства-вымператарства... Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, ды бяда здарылася: мост зламаўся, уся яго пяхота і конніца патапілася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло...
    Тут цар сеў у карэту, ката з сабою пасадзіў, прыехаў да моста.
    Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
    Паспачуваў цар пану Глінскаму-Папялінскаму ды загадаў лепшым сваім краўцам і шаўцам пашыць яму новае абмундзіраванне.
    Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае абмундзіраванне. Адзеўся Глінскі-Папялінскі, прыхарашыўся і паехаў з царом у палацы.
    Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
    — А цяпер хацеў бы я паглядзець твой маёнтак: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
    Спужаўся Глінскі-Папялінскі: якое ж ён багацце пакажа цару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
    Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свайго гаспадара ўбок і шэпча яму:
    — He бойся! Усё добра будзе.
    Запрэглі царскія конюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць.
    Едзе цар, едзе, пад’язджае да маёнтка Змея Гарынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць: пастухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
    — Чые вы? — пытаецца.
    — Змея Гарынавіча.
    Кот натапырыў вусы, грозна стаў:
    — He кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною Гром з Перуном — ён заб’е вас.
    Сказаў так кот Максім і пабег далей. Сустракае вялікую чараду коней.
    Падбег так кот да конюхаў і пытаецца:
    — Чые вы, конюхі?
    — Змея Гарынавіча.
    — He кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, а кажыце — пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
    Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў.
    — Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
    — Пана Марціна Глінскага-Папялінскага,— адказваюць пастухі.
    — 0>— дзівіцца цар,— багаты пан Глінскі-Папялінскі!
    Гэтак жа адказалі конюхі.
    Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. Убачыў самога Змея і крычыць:
    — Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном — ён цябе заб’е і на муку сатрэ.
    Спужаўся Змей Гарынавіч:
    — Куды ж мне схавацца?
    Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
    — Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
    Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
    — Чые вы? — пытаецца.
    — Змея Гарынавіча.
    He кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
    — Добра,— кажуць напалоханыя слугі.
    Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча. Слугі кінуліся сустракаць яго.
    — Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
    Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
    Ну, што ж,— кажа цар,— сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
    Тут вярнуўся цар у свае палацы, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле.
    Усяго там было: хто што хацеў, тое піў і еў. I я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
    Ліпень
    Клаўдзія Каліна
    Неяк раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў да сябе ў госці пчаліны рой.
    Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут. Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Есць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.