Чытанка для дзіцячага сада
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
Елачка
Пераклад Янкі Купалы
Ўзышла ў лесе елачка, У лесе і расла, Узімку, ўлетку стройная, Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў: Глядзі не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі Пад елачкай скакаў, Падчас і воўк, сярдзіты воўк, Ускоч перабягаў.
Цяпер яна, прыбраная, На свята к нам прыйшла I шмат пацехі, радасці Для дзетак прынясла.
Елачка
Казіс Якубенас
Ой ты, ёлачка, Ой, зялёная, У агнях ты ўся, Яснакронная.
Колькі цацак тут Умясцілася!
Колькі свечак тут Засвяцілася!
Свечкі свецяцца, Ззяюць зорачкі, Эх, і слаўная Гэта ёлачка.
Глянь: гарыць яна Уся іголкамі.
Верх аздобілі Ей мы зоркамі.
Ой, ты, ёлачка, Ой, зялёная, Будзь і летам ты I зімой у нас.
Снежны дзед
Ніл Гілевіч
Колькі шуму, колькі смеху: Дзеда лепім мы са снегу! Задала зіма работы — Па двары кацілі ўтрох I паставілі ля плота.
Дзед стаіць, хоць і без ног. Замест рук уткнулі палкі, Вочы — вугалю кавалкі, Hoc — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, А на лысіну надзелі Кош замест капелюша. Ну і дзед! Відаць, яму Тут стаяць усю зіму.
Лядзяш
Лідзія Кампаніец
Спявалі ручаінкі, Вясну віталі птахі, Калі лядзяш маленькі Упаў дадолу з даху.
Упаў, прамовіў ціха: — Слабы я стаў і кволы, Мяне сагрэла сонца Праменьчыкам вясёлым.
I хутка я растану, Растану — не загіну, Вадой вясновай стану I пабягу ў даліну.
Нап’юцца ўдосталь травы, Красуючы у леце.
Хоць мала, Ды не марна I я пражыў на свеце!
254
Вераб’і плачуць ад холаду
Васіль Сухамлінскі
Зімовай раніцай выйшла малая Ярынка ў сад. На дварэ быў вялікі мароз. Нідзе не відно птушак. Нават вераб’ёў няма.
— Дзе ж яны пахаваліся? — падумала Ярынка.
Падышла да хаты, стала пад страхою. Раптам пачула, як над галавой ціліўкнуў верабей. А потым дадолу ўпалі сярэбраныя ледзяныя кропелькі, нібы маленькія пацеркі.
— Што гэта? — здзівілася Ярынка.
Але яна здагадалася: гэта вераб’і плачуць ад холаду. Вераб’іныя слёзы змярзаюцца і падаюць на зямлю ледзянымі пацеркамі.
Бедныя верабейчыкі!
Першага мая
Якаў Акім
Лагодныя, цёплыя ветры Прынеслі вясну на палі. Пушыстыя кветкі на вербы Паселі, нібыта чмялі.
Паводка раку падымае I крышыць ільдзіны яна. Няхай жыве Першага мая I ўсюды красуе вясна!
Хай мір пераможа на свеце, Сябруюць народы Зямлі I ўсюды пад сонейкам дзеці Пускаюць свае караблі.
Я — беларус
Ніл Гілевіч
Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі, Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя: Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, і хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!
Мама
Ніл Гілевіч
Мая мама добрая такая, Мая мама проста залатая! А ўжо так мяне матулька любіць! Кожны раз і песціць, і галубіць, I да сэрца горне, і мілуе, I так шчыра-моцна пацалуе, I прамовіць ласкавае слоўца, I сама засвеціцца — як сонца!..
Аўчарка
Ніна Галіноўская
Купілі аўчарку Па клічцы Джульбарс. I шумна, і весела Зараз у нас.
Быць спрытным, адважным Джульбарса вучу, Бо з ім на граніцы Служыць я хачу.
Аблятаў журавель
Платон Варанько
Аблятаў журавель Мораў сто, сто зямель, Аблятаў, абхадзіў, Свае крылы натрудзіў. Мы спыталі жураўля: — Дзе найлепшая зямля? Журавель — нам у адказ: — Няма лепшай, як у нас!
Цяпер я ведаю, якая Беларусь
Васіль Сухамлінскі
На Украіну прыехалі ў госці беларускія дзеці. Маленькая Аксана пасябравала з Марысяй.
Павяла Аксана Марысю ў поле. Да самага краю зямлі раскінулася бязмежнае поле пшаніцы. Жоўтае поле, нібы золата. А над ім сіняе неба.
Марыся стаяла перад бясконцым пшанічным полем, захопленая яго хараством.
— Якая прыгожая Украіна! — паціху сказала яна Аксане.
Марыся пачала расказваць пра Беларусь: перад вокнамі яе дома вось такое бязмежнае поле лёну, а лён сіні, як неба. Аксана слухала Марысю, але не магла ўявіць: як жа гэта — поле сіняе, як неба, а над полем — сіняе неба. Тады ж увесь свет у Беларусі сіні?
Наступнаю вясною Аксана прыехала ў госці да Марысі. Раніцай яны выйшлі з Марысінай хаты. Да самага краю зямлі было бязмежнае поле лёну. Сіняе поле, як неба. I над ім — сіняе неба.
— Цяпер я ведаю, якая прыгожая Беларусь! — сказала ў захапленні Аксана.
Дзядуля і яблынькі
Яніс Райніс
Садзіў дзядуля Маленькія яблынькі, Пыталіся дзеці: «Ці скора яблыкі?»
«Чакайце, дзеткі,
Дзевяць вёсен, Дзевяць летаў, Дзесятую восень».
«А сам, дзядуля, Ці дачакаешся?» «Не я дачакаюся, Дачакаюцца іншыя, Дачакаюцца іншыя, Дзякуй скажуць».
Іголачка
Іна Кульская
Іголачка, мая сяброўка, Што ні дзень — працуе лоўка, Каб цвілі зімой і ўлетку На маёй сукенцы кветкі.
Як іголка уцякае — Услед нітка даганяе.
За іголачкай рухавай He стаіць любая справа.
Мы пашылі для сястрычкі Дзве прыгожыя спаднічкі. А для браціка — штаны... He нахваляцца яны.
Хваліць мама мае ручкі, Баба цешыцца з унучкі.
Я смяюся:
— To ж не я. To іголачка мая!
Гаспадынька
Енас Шожыніс
Дужа добра Рана ўстаць, Ложак свой Самой заслаць.
У мяне сама Мятла Вымятае Пыл з вугла. Суп яшчэ Mary зварыць... Ды нашто сябе хваліць? Хай пахваліць Той мяне, Хто хоць лыжку Сербане!
Памагай
Платон Варанько
Цераз поле, цераз гай Ходзіць хлопчык Памагай.
Бачыць хлопчык — садзяць сад, Сад садзіць і хлопчык рад.
Ен прынёс вядро вады
I паліў аж два рады.
Рой уцёк у глуш лясоў — Памагай рая знайшоў.
Ен хадзіў між хвой, бяроз
I ў сяло рая прынёс.
За сялом капалі стаў* — Памагай вазок дастаў.
Цэлы дзень вазіў пясок, Аж вішчаў яго вазок...
Памагай, чым толькі мог, У рабоце дапамог
Кавалям і мулярам, Дзядзьку, брату і бацькам.
Працу славіць родны край.
Будзь, як хлопчык Памагай.
Малаток
Касым Нурбадаў
— Малаток, малаток!
Памажы мне, браток!
— Тук-тук, я бягу, Цвік забіць дапамагу!
— Абцугі!
— Трак-трак!
— Цвік сагнуўся!
* Стаў — пруд.
— Так-так!
Справу добра знаю — Цвік выпрамляю, Забіваю зноў, Тук-тук-тук! Гатоў!
Аленчын кветнік
Пятро Дарошка
Ля Аленчынае хаты Чмель лятае зухаваты I пчала ўвесь дзень гудзе. Яны чуюць пах мядовы, Што з Аленчынага кветніка Ідзе.
Працавала
Тут Аленчына рыдлёўка: Грунт капала.
Тут грабелькамі Аленка Грунт пушыла, Кветкі роўнымі радкамі Пасадзіла.
Між радкамі прапалола Ўсю макрыцу,
I прыносіла з калодзежа Вадзіцу
У маленечкім вядры, I расаду палівала На зары.
Тут Аленка клопат мела Немалы,
I ў Аленкі падняліся, расцвілі Каля хаты, ля паркана, Гладыёлусы, Цюльпаны...
Чмель лятае зухаваты, Матылёчак і пчала.
Мёд збіраюць
I спяваюць.
Во Аленка што зрабіла, Што змагла!
Марына Змітраўна
Наталля Забіла
У Марыны Змітраўны Столькі розных спраў! Без Марыны Змітраўны Хто б усё прыбраў?
Хто так добра ложак Раніцай заслаў?
Хто старанна венікам Смецце пазмятаў?
Выцер пыл анучкаю 3 крэслаў і акна?
To Марына Змітраўна, Усё яна адна.
У Марыны Змітраўны Пяць малых дзяцей, Да якіх прыходзяць Тысячы гасцей.
3 кожным паздароўкайся, Каву прыгатуй, Дай усім цукеркі, Смачна пачастуй.
Той гуляць папросіцца, Гэты з ганка ўпаў...
У Марыны Змітраўны Столькі розных спраў! На сямейку цэлую Згатаваць абед — Гэта вам не жартачкі, Ўсё зрабі як след!
Свежы кроп з пятрушкаю У боршч яна кладзе, Гэтакага боршчыку He знайсці нідзе!
Рукі гаспадарныя I пірог спякуць, Збоку толькі глянеце — Слінкі пацякуць.
Людзі толькі дзівяцца: — Што за працаўніца! Бо Марына Змітраўна Наша будаўніца.
Як яна стараецца
Для сваіх сяброў, Колькі школ узведзена, Фабрык і дамоў!
А калі маленькія Пакладуцца спаць, Тут Марыне Змітраўне Трэба й пачытаць. Сядзе, перагортвае Кнігі на акне, На малюнкі дзівіцца: «Вось бы гэтак мне!»
Што там надрукована I аб чым расказ?
Вельмі ведаць хочацца! Толькі позні час.
Ціхі сон з дрымотаю У пакой ідуць
I Марыну Змітраўну Спатанькі кладуць.
Ну, хіба ж не стоміцца Кожны ад турбот?
А Марыне Змітраўне Толькі пяты год...
Вось яна памылася, Коўдраю накрылася.
I маўчыць Марыначка, Спіць мая дзяўчыначка.
Хто нам дом пабудаваў
Яўген Крупенька
Многа ёсць мікрараёнаў, Але самы лепшы той, Дзе на вуліцы Зялёнай Вырас дом высозны мой.
Як жа дом наш вырастаў, Як жа ён высозны стаў? Архітэктары нямала Меркавалі дзень за днём,
Каб прасторы ўсім хапала, Каб глядзеў на сонца дом.
Экскаватар зухаваты Hi хвіліны не стаяў — Емістым каўшом-лапатай Ен зямлю капаў, хапаў, Нагружаў грузавікі — Рупны працаўнік такі!
Экскаватар скончыў працу — За падмурак трэба брацца. Кожнаму вядома: Ен — аснова дома.
Есць падмурак!
Значыць, крану Трэба працаваць Старанна.
Ен стралою
Сцены-блокі
Узнімае пад аблокі.
За сцяной Расце сцяна, Нібы тут яна здаўна.
Палаюць іскры ярка — Ідзе электразварка.
I прыгожы светлы гмах Вырастае на вачах.
Хутка дом закончаць наш. Праца спорная — мантаж! Паверх тут за паверхам рос, I дом узняўся да нябёс.
Але ён не закончаны, Хапае спраў тынкоўшчыкам! Работа гэта пільная
I мае свой сакрэт:
Усе на стыках шчыліны Замазалі як след.
Завіхаюцца майстры — Цёхкаюць сякеры:
Акуратна цесляры «Падганяюць» дзверы, Правяраюць вокны Спрактыкаваным вокам.
Загляніце вы ў пакоі — Дзіва ўбачыце якое: Ззяюць колеры зары — Чарадзеі маляры!
А каб цёмна не было, Падключыў манцёр святло.
3 хуткім ліфтам — ні бяды — Завязе ён хоць куды!
За хвіліну з неба долу Вас апусціць ліфт вясёлы.
У руках сантэхніка
Ключы — таксама тэхніка. Адамкнуў ваду ключом — 3 крана б’е вада руччом.
А на ўтульнай кухні ў час Запалаў вясёлы газ.
Дзякуй жа будаўнікам, Дзякуй рупным іх рукам За цудоўны новы дом, Дом, дзе шчасна мы жывём!
Дзяжурная Настуся
Алег Буцень
Сёння Настуся прыйшла ў дзіцячы сад раней, чым заўсёды. Таму што яна — дзяжурная. Прыйшла і адразу спытала Марыю Пятроўну:
— А што мне рабіць?
А Марыя Пятроўна і кажа:
— Вазьмі анучку і вытры лісточкі фікуса. Каб пылу на іх не было. Ведаеш, як гэта рабіць?
— Ведаю, ведаю,— адказала Настуся.
Узяла яна анучку і пачала асцярожна выціраць лісточкі.
А тут іншыя дзеці прыйшлі. Хто за машыну ўзяўся, хто за кубікі, хто за лялькі. А Юрась падышоў да Настусі і кажа:
— Хочаш, я табе дапамагу?
— He трэба,— адказала Настуся.— Я сама ўсе лісточкі вытру.
— Ну, тады я палью кветкі,— сказаў Юрась і пабег па кубак. Прынёс вады і пачаў паліваць кветкі.
— He лі так многа, a то пацячэ,— кажа яму Настуся.