Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— Калабок, калабок, я цябе з’ем!
— He еш мяне, шэры воўча, я табе песеньку паспяваю:
•— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Ад цябе, воўча, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — болып яго воўк і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму мядзведзь:
— Калабок, калабок, я цябе з’ем!
— Дзе ж табе, клышаногаму, з’есці мяне!
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены.
На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк, Ад цябе, мядзведзь, пагатоў уцяку!
I зноў пакаціўся — больш яго мядзведзь і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму лісіца:
— Калабок, калабок, куды коцішся?
— Качуся па дарожцы.
— Калабок, калабок, паспявай мне песеньку! Калабок і заспяваў:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк, Ад мядзведзя ўцёк, Ад цябе, лісіца, лёгка ўцячы!
А лісіца кажа:
— Ах, песенька прыгожая, ды чую я кепска. Калабок, калабок, сядзь мне на носік, браток, ды паспявай яшчэ разок, мацней.
Калабок ускочыў лісіцы на нос і заспяваў мацней тую ж песеньку.
А лісіца зноў яму:
— Калабок, калабок, сядзь мне на язычок ды паспявай апошні разок.
Калабок скок лісіцы на язык, а лісіца яго — гам! — і з’ела.
Курачка-рабка
Руская народная казка
Жылі-бьілі дзед ды бабка. Была ў іх курачка-рабка. Знесла курачка яечка, ды не абы-якое, а залатое. Дзед біў-біў — не разбіў. Баба біла-біла — не разбіла. Мышка бегла, хвосцікам махнула, яечка
ўпала і разбілася. Дзед плача, баба плача, а курачка кудахча:
— He плач, дзед, не плач, баба: знясу вам яечка другое — простае, а не залатое.
Бабіны госці
Васіль Вітка
Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? — У бабкі.
Што пілі вы? — Малако. А што елі? — Ко-ко-ко. Доўга ж вы сядзелі, Доўга пілі-елі. А мы не сядзелі — Цэлы дзень дурэлі. Мы і заўтра пойдзем Да бабулі нашай — Абяцала бабка Бярозавай кашы.
Свята
Сяргей Сокалаў-Воюш
У адной руцэ — сцяжок, У другой руцэ — ражок. Ду-ду-ду, ду-ду-ду! — Гэта я на свята йду.
Авечка
Сяргей Сокалаў-Воюш
Мы вядзём паіць на рэчку Кучаравую авечку.
Пі, авечачка, ваду I вяртайся ў чараду.
Пчолка
Сяргей Сокалаў-Воюш
Пчолка цэлы дзень улетку 3 кветкі лётала на кветку Для таго, каб цэлы год Нашы дзеці елі мёд.
Мышаня
Сяргей Сокалаў-Воюш
Раз-два-тры, раз-два-тры, Мышаня глядзіць з гары, Хоча сыру, слёзы лье, Але коцік не дае.
Мішка
Паводле Агніі Барто
Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу.
Я яго адрамантую I цукеркай пачастую.
Мішка
Сяргей. Сокалаў-Воюш
Я свайму малому Мішку Пачытаю казку-кніжку.
Ен паслухае мяне I ціхусенька засне.
Бычок
Паводле Агніі Барто
Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-яй!
Дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»
Свята
Ганна Іванова
Я гляджу, як з гары, на сцягі, на шары, кветкі і плакаты!
Мне так весела глядзець! Мне так хораша сядзець на плячах у таты!
Мыюцца кацяняты
Аўгіння Кавалюк
Лапкай мяккай без вады Умываюцца каты.
Мыюць вушы і насы I на спінцы валасы. Так, як мамы, Так, як таты, Мыюцца і кацяняты.
Гушкі, гушкі, гушкі
3 народнага
Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Боты паскідалі, Кругом паляталі. Сталі сакатаці. Чаго птушкам даці? Прынясу ім жыта, Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху — Хай ядуць патроху. Ды насыплю грэчкі — Хай нясуць яечкі.
Чыкі-чыкі, сарока
3 народнага
— Чыкі-чыкі, сарока!
А дзе была? — Далёка: На сяле, на таку.
— Што рабіла? — Талаку. Дзеткам кашку варыла, На прыпечку студзіла, Чарпаком мяшала, Дзеткам давала.
Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала.
Гэты мал, круп не драў, Дзяжы не мясіў, Вады не насіў.
Пеўнік
Павел Місцюк
Люлі, люлі, люлі, Курачкі паснулі, Толькі пеўніку не спіцца: Ранак ён праспаць баіцца.
А ты, каток шэры
3 народнага
А ты, каток шэры, У цябе хвосцік белы. Прыйдзі, каток, начаваць I дзіцятка калыхаць.
Люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Селі яны ў люлечкі. Сталі яны буркаваць, Дзіцятачка калыхаць.
Сарока-варона
3 народнага
Сарока-варона На прыпечку сядзела, Кашку варыла, Дзетак карміла.
Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала.
Гэты пальчык — Вялікі гультайчык: Круп на драў, Цеста не мясіў, Вады не насіў. Лыжка на паліцы, Кашка ў камяніцы. Шуг! Шуг! Шуг! Паляцелі — На галоўку селі.
Я сама
Іван Муравейка
— Хадзі, будзем апранацца... — Я сама! Я сама!
— Хадзі, будзем умывацца... — Я сама! Я сама!
— Дык хадзі хоць прычашу я... — Я сама! Я сама!
Вось умеліца якая Наша Танечка малая!
Сані
Авяр’ян Дзеружынскі
— Хто вас гоніць 3 горкі, сані?
— Ды ніхто, Бяжым мы самі. — А чаго вам Так спяшацца? — Трэба ж Яначку Катацца.
Сняжынкі
Авяр'ян Дзеружынскі
Закружыліся Сняжынкі Нізка-нізка Над зямлёй.

Ціха лётаюць Пушынкі Незлічонай Чарадой,
Быццам тыя Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула Ўсе замочкі Ў небе ім Сама зіма.
Люлі-люлі-люлі
3 народнага
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці — Што курачкам даці? Ці ячменьку жменьку? Ці гарошку трошку? Ці жыта карыта? Ці бобу каробу? Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.
Сняжок
Іван Шуцько
Закружыліся сняжынкі, Ну, нібыта матылькі.
Надзя — жвавая дзяўчынка — Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок На вейках, На плячах, На каўняры — Нібы гэта не Надзейка, А снягурка на двары.
Новы год
Мікола Чарняўскі
Пасінеў на рэках лёд, Неба ў ясных зорках. Зноў прыйшоў к нам Новы год 3 песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод Сам Мароз-дзядуля.
Многа казак у яго I вясёлых гульняў.
Коця і Каця
Васіль Вітка
Плача коця на кухні, Ад слёз вочкі папухлі.
— Што з табою, мой каток, Забалеў мо жываток?
— Мяў! — сказаў варкоцік,— He баліць жывоцік.
У мяне душа баліць — Як цяпер на свеце жыць. Як мне жыць у хаце, Калі хлусіць Каця: Смятану злізала — На мяне сказала.
Кукарэку, певунок
3 народнага
Кукарэку, певунок, Залаценечкі чубок, Пад паветачку пайшоў, Курку-рабку там знайшоў. Пачаў курку пытаць, Ці ўмее чытаць.
— He чытаю, не пішу, Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу Аж па цэламу кашу.
•р *Т'
Дзед Мароз, дзед Мароз Дзецям ёлачку прынёс. А на ёлачцы зялёнай Цацак, лялак карагоды! Ярка свецяцца агні! Вось як хораша — Зірні!
* * *
Кукарэку, певунок!
Пашый хлопцу кажупіок, Пашый штонікі з шаўкоў, 3 залаценькіх паяскоў.
I пашыў ён, і надзеў, I ў люстэрка паглядзеў.
Жук
3 народнага
Цераз плот, цераз плот Жук ляціць у гарод I гудзе, як самалёт.
Мядзведзь
Алесь Якімовіч
Звер вядомы ён усім — I старым, і дзецям: Футра цёплае на ім, А завуць мядзведзем.
Ліска
Алесь Якімовіч
Навастрыла вушы ліска, Пачала ўглядацца: Ці няма спажывы блізка — Птушкі або зайца?
Коні і поні
Анатоль Камінчук
— Добры дзень’ — сказалі коні. — Добры дзень! — сказалі поні. — Дзе былі? — спыталі коні.
— У садку,— сказалі поні.— Мы не проста там гулялі, Мы малых дзяцей каталі.
Коцік прачыпаецца
Андрэй. Мясткіўскі
Коцік прачынаецца — Лапкамі ўмываецца.
Кветка прачынаецца — Росамі ўмываецца.
Ну, а мы з сястрычкаю Мыемся вадзічкаю.
У зайчыка лапкі
Андрэй Мясткіўскі
У зайчыка лапкі, А ў мяне ножкі. Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп.
Зайчык бег да лесу, Я ішла дадому.
Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп!
He хадзі, коцік
3 народнага
He хадзі, коцік, Па лаўцы, Будзем біці Па лапцы!
He хадзі, коцік, Па скрыні,
Будзем біці Па спіне!
He хадзі, коцік,
Па масту, Будзем біці Па хвасту! He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці У плечы!
He хадзі, коцік,
Па хаце.
He будзі, коцік, Дзіцяці!
Няхай кату
Усё ліха, Наш сыночак Спіць ціха!
Коцік-варкоцік
Ніна Галіноўская
Коцік-варкоцік Лёг на жывоцік, Лапкі пад вушка — He трэба падушка.
Божая кароўка
Іван Юкляеўскі
Божая кароўка, Чорная галоўка, Чырвоныя крылцы, Крапінкі на шыйцы.
Птушачка
Уладзіслава Луцэвіч
Ах ты, мая птушачка, Ах ты, шчабятушачка! Хораша ты пела, Куды ж паляцела?
Коцік Петрык і Мышка
Казка
Аднаго разу коцік Петрык захацеў Мышку злавіць. Ен быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышэй. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
— Я не ведаю, навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
Мышка пасмялела і кажа:
— Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў ката і мышку. Хочаш, навучу цябе?
— Хачу! — сказаў коцік.
— Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
Спадабалася гульня Петрыку. Ен стаў у куток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, Мышкі было ўжо не дагнаць...
Вушкі
Нэлі Тулупава
— Вушкі, вушкі, Што вы чулі?
— Чулі песеньку Ганулі: «Гулі-гулі, Гулі-гулі».
— Вушкі, вушкі, Што вы чулі?
— Нам нічога не чуваць, Прыйшлі козы начаваць, Танцаваць ды прыпяваць: «Не хоча Гануля Вушкі свае мыць, Будзем з казлянятамі Тут, у вушках, жыць».
■
Калыханка
Ніна Галіноўская
Закрываюць кветкі вочы, Толькі Мішка спаць не хоча. Ен забраўся пад канапу I ляжыць, узняўшы лапы. Сам устаць ніяк не можа. Я паклала Мішку ў ложак. Спі, мой Мішка, баю-бай, На мяне не пазірай.
Куры, гусі ўжо заснулі. Кліча спаць мяне матуля. Спі, мой любы, люлі, люлі.
Першамай
Ніна Галіноўская
Сёння свята Першамай, Свой сцяжок вышэй трымай! Першамай, Першамай Завітаў у родны край. Крочыць наш дзіцячы сад 3 майскай песняй на парад. На парад, на парад Крочыць наш дзіцячы сад.
Дожджык
Васіль Вітка
Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку, Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю лапаткаю. Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю. Талерка не здымецца, Дожджык не сунімецца. Дожджыку нам трэба, Каб было больш хлеба.
У куце сядзіць мядзведзь
3 народнага
У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае.