• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    А каток пячэ аладкі, Масла падлівае.
    Мышанятка жвава, гладка Катку памагае.
    Аладкі
    Вольга Іпатава
    Я аладачкі з пяску Сёння цэлы дзень пяку, Але мой рахманы кот He бярэ аладкі ў рот. — Коцік, коцік, не ўцякай! Чаго хочаш?
    — Ма-ла-ка!
    Ладкі ладком
    3 народнага
    Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
    Апсік, апсік, каточак
    3 народнага
    Апсік, апсік, каточак, He хадзі ты ў садочак, I не тапчы кветачак, I не будзі дзетачак.
    Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць. Люлі, люлі, дзеткі, спаць, А я буду калыхаць.
    Куранятка*
    Карней Чукоўскі
    Жыло на свеце куранятка. Яно было маленечкае. Вось такое. Але куранятка думала, што яно вельмі вялікае. I калі шпацыравала па двары, пыхліва задзірала галаву ўгару. Вось так!
    I была ў яго мама, якую клікалі Чубатка. Мама была вось такая. Яна вельмі любіла куранятка і карміла яго чарвякамі. I былі чарвякі вось такія.
    Неяк раз наляцеў на Чубатку чорны кот. I выгнаў яе з двара. А быў кот вось такі.
    Засталося куранятка ля плота адно. Раптам бачыць — узляцеў на плот певень, выцягнуў шыю — вось так — і на ўсё горла закрычаў:
    — Ку-ка-рэ-ку! — I паважна азірнуўся па баках.— Ці ж я не зух, ці ж я не чабятух!
    Кураняці гэта спадабалася. Яно таксама выцягнула шыю — вось так — і колькі было моцы запішчэла:
    — Пі-пі-пі-пі-пі! Я таксама зух! Я таксама чабятух!
    Але спатыкнулася і плюхнулася ў лужыну. Вось так.
    У лужыне сядзела жабка. Яна ўбачыла куранятка і засмяялася:
    — Ха-ха-ха! Ква-ква-ква! Далёка табе да пеўніка!
    А была жабка вось такая.
    Тут да кураняці падбегла мама. Яна пашкадавала і прылашчыла яго. Вось так.
    Цягнік
    Якаў Тайц
    Паўсюль снег. У Алесі санкі. У Міхася санкі. У Юрася санкі. У Волі санкі. Адзін тата без санак.
    Ен узяў Воліны санкі, прычапіў да Юрасёвых. Юрасёвы да Міхасёвых. Міхасёвы — да Алесіных. Атрымаўся цягнік.
    Міхась крычыць:
    * Пры чытанні выкарыстоўваюць ілюстрацыі, цацкі або фланелеграф.
    — Ту-ту!
    Ен машыніст.
    Алеся крычыць:
    — Пакажыце вашы білеты!
    Яна правадніца.
    А тата цягне за вяроўку ды кажа: — Чух-чух... Чух-чух...
    Значыць, ён паравоз.
    Ладу, ладу, ладкі
    3 народнага
    — Ладу, ладу, ладкі, Дзе былі?
    — У бабкі.
    — А што елі?
    — Кашку.
    — А што пілі?
    — Бражку.
    Бабулька казала, Як нас частавала: — Ты прыходзь часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
    Баю-баінку, баю
    3 народнага
    Баю-баінку, баю.
    He лажыся на краю.
    He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.
    Люлі, люлі, люлі
    3 народнага
    Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі, He спіць толькі коця, Ходзіць па балоце.
    Адмарозіў лапку, Пайшоў грэцца ў хатку. Недзе коцю дзецца, Лапачцы пагрэцца. Палез на палаткі — Спалохаўся бабкі. Палез ён на вышкі — Там гулялі мышкі. Так яны дурэлі — Хвост кату ад’елі.
    Пайшоў каток у лясок, Знайшоў белы паясок. А котачка узяла I дзіцяці аддала.
    Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому з’есці, Ці дадому несці?
    Думаў, думаў каток, Укусіў адзін разок I панёс дадому Дзіцятку малому.
    Яечка
    Іван Шуцько
    — Куд-кудак!.. Куд-кудак! Яйка знесла я з кулак,— Узняла чубатка крык.
    — Так, так, так!..— сказаў індык. I карова кажа:
    — М-му!
    А каму? I авечка, Як пачула пра яечка, Забляяла: — Ме-ме-ме!
    Можа,мне?
    Гусак крыкнуў: — Ого-го!
    Захацела ты чаго!
    Тут якраз прыйшла Марынка, Невялічкая дзяўчынка: — Яйка курачка знясла!
    I сабе яго ўзяла.
    Мая лялька
    Еўдакія Лось
    Ляльцы хочацца катлеткі — Я катлетку ёй даю.
    I зімою, і улетку Чаем я яе паю. Чышчу ляльцы чаравікі, Мыю белы фартушок, Бант завязваю вялікі, Што як жоўты матылёк. Я вучу яе смяяцца, Маляваць і размаўляць, 3 мамай раніцай вітацца, 3 кошкай Муркай сябраваць.
    Купім Надзі чаравічкі
    Пятро Дарошка
    Купім Надзі чаравічкі, Каб хадзіла па сунічкі, Чаравічкі і шнурочкі, Каб хадзіла па грыбочкі, Каб не накалола пяткі I знаходзіла масляткі, Каб усе схадзіла сцежкі I збірала сыраежкі, I лісічкі, I зялёнкі
    Між кустоў і хвоек гонкіх. Каб знайшоўся баравік Вось такі, як чаравік!
    Вось то так, вось то гэтак
    Казіс Якубенас
    — Скажы, Янучок, Як коцік мяўкае? — Мяў-мяў-мяў, Прашу цішэй. Трэба мне Лавіць мышэй. Вось то так, вось то гэтак,
    Гэтак коцік мяўкае. — Скажы, Янучок, Як сабачка гаўкае? — Гаў-гаў-гаў, Гаў-гаў-гаў, Злодзей красці Спрабаваў.
    Вось то так, вось то гэтак, Так сабачка гаўкае.
    — Скажы, Янучок, Як кароўка рыкае? — Му-му-му, Му-му-му, Малако аддаць каму?
    Вось то так, вось то гэтак, Так кароўка рыкае.
    — Скажы, Янучок, Як гуска гагоча?
    — Гір-гар-гар, Гір-гар-гар, Дай аўса мне, гаспадар. Вось то так, вось то гэтак, Так гуска гагоча.
    — Скажы, Янучок, Як жаба квакае?
    — Ква-ква-ква, Ідзе бацян*, Злосны ён — Няма жыцця.
    А таму хавацца трэба: Зловіць — панясе на неба. Вось то так, вось то гэтак, Гэтак жаба квакае.
    А курачка-рабушэчка
    3 народнага
    А курачка-рабушэчка!
    Пазыч жа мне грабушэчка! Гута-та, гута-та!
    He пазычу, не прадам!
    Прыйдзі ка мне — дарма дам! Гута-та! Гута-та!
    * Бацян — бусел.
    Дапамагу
    Тадзіяна Кляшторная
    На гародзе у бабулі Многа морквы і цыбулі, Памідораў, агуркоў, Часнаку і буракоў. Я на грады пабягу I бабулі памагу: Моркву з рэпай прапалю, А пасля гуркі палью.
    Доктар
    Леанід Шырын
    Мама ляльку Падлячыла, Ніткай ножку ёй Прышыла. Маме я Дапамагла: Медсястрой пры ёй была.
    Сядзіць мядзведзь на калодзе
    3 народнага
    Сядзіць мядзведзь на калодзе, Каптур вышывае, А сыны-медзведзяняткі Шоўкам падшьіваюць.
    Стары заяц-работнічак На скрыпачцы грае, А лісіца, а хітрыца 3 куста выглядае.
    А сарокі-белабокі Пусціліся ў скокі, А вароны, стары жоны, Пайшлі жыта жаці.
    А зязюля, а зязюлька Жыта малаціла, А карова, а карова Жыта вынасіла.
    Казёл меле, казёл меле, Каза падсыпае, А малыя казляняты У мяшок збіраюць.
    Муха месіць, муха месіць, Камар ваду носіць, А малыя камарочкі У іх цеста просяць.
    Дзіцячы сад
    Канстанцыя Буйло
    Нас усіх у сад дзіцячы Водзяць мамы. Мы не плачам. Я дык нават вельмі рад, Што іду ў дзіцячы сад.
    Бычок
    3 народнага
    Ой, бычок мой, бысенька, Залатая лысінка, Бадучыя рогі, Тупучыя ногі.
    Ты паціхеньку хадзі I дзіцятка не будзі.
    Конік
    Мікола Чарняўскі
    Мне прывезлі коніка, Коніка-куплёніка, 3 цёмнай грывай стрыгунка, 3 цёмнай грывай скакунка. Мяне конік панясе Па мураўцы, па pace. Капыткамі загрукоча, Ручаінку пераскоча, Паімчыць, нібы віхор, За лужок, за сіні бор.
    2 Зак. 3111
    Мой конь
    Іван Юкляеўскі
    У мяне ёсць конь драўляны Масці вогненна-барвянай. Шыя у яго дугой, Шыя з грывай залатой. Шоўкам вышыта вуздэчка, На сядле гараць насечкі, I блішчыць яго капыт, Нібы камень малахіт.
    Гаспадыня
    Тадзіяна Кляшторная
    Пірагом з гарбатай* Мішку частавала, Сподачкі і шклянкі Са стала прыбрала, Вымыла талерку, Кубачак і лыжку I закалыхала Зморанага Мішку.
    Паўцякалі цацкі
    Тадзіяна Кляшторная
    Зноў без адпачынку Завіхаўся Федзя: Паламаў машынку, Разарваў мядзведзя, Паадкручваў вушы ІПэранькаму зайку, Перамазаў тушшу Штонікі і майку. 3 гэтае прычыны Цацкі паўцякалі: Заяц да Яніны, А мядзведзь да Валі.
    * Тарбата — чай.
    
    ДЛЯ ДЗЯЦЕП
    ДРУГОЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЫ
    Як курачка пеўніка ратавала
    Беларуская народная казка
    Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:
    — Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
    Вось аднойчы вьіграб пеўнік вялікую бобінку. *Ну,— думае,— гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з’ем хіба сам». Праглынуў —• ды і падавіўся.
    Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
    Падбегла да яго курачка:
    — Што з табою, Петрусёк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
    — Ой,— стогне пеўнік,— бобінкай падавіўся...
    — Як жа цябе ратаваць, Петрусёк? — пытаецца курачка.
    — Трэба,— шэпча пеўнік,— масла дастаць, горла змазаць.
    — А дзе яго дастаць?
    — У каровы.
    Пабегла курачка да каровы:
    — Карова, карова, дай масла!
    — Нашто табе масла?
    — Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся...
    — Добра,— кажа карова,— дам табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.
    Прыйшла курачка да касцоў:
    — Касцы, касцы, дайце сена!
    — Нашто табе сена?
    — Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
    Касцы кажуць:
    — Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з’ямо, тады і сена накосім.
    Прыйшла курачка да пекара:
    — Пекар, пекар, дай пірагоў!
    — Нашто табе пірагі?
    — Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
    Пекар кажа:
    — Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.
    Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку.
    Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў: — Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — малайчына!
    Муха-пяюха
    Беларуская народная казка
    Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:
    — Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
    — Я муха-пяюха. А ты хто?
    — А я на паліцах скрабатуха.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто?
    — А я па сажалках рагатуха.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — сядзіць на галінцы вавёрка:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. А ты хто?
    — А я па елках скакуха.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?
    — А я праз дарогу скок.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз дарогу скок. А ты хто?
    — А я галодны воўк. Усіх вас паем.
    Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паляцелі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.