• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Тры мядзведзі
    Леў Талстой
    Адна дзяўчынка пайшла з дому ў лес. У лесе яна заблудзілася і пачала шукаць дарогу дадому, ды не знайшла і прыйшла ў лесе да хаткі.
    Дзверы былі адчыненыя; яна паглядзела ў дзверы, бачыць — у хатцы нікога няма, і ўвайшла.
    У хатцы гэтай жылі тры мядзведзі. Адзін мядзведзь быў бацыса, звалі яго Міхал Іванавіч. Ен быў вялікі і калматы. Другая была мядзведзіца. Яна бьіла крыху меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў маленькі мядзведзік, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў не было дома, яны пайшлі гуляць па лесе.
    У хатцы бьіло два пакоі: сталавальня і спальня. Дзяўчынка ўвайшла ў сталавальню і ўбачыла на стале тры міскі з заціркай. Першая міска, вельмі вялікая, была Міхала Іванавіча; другая міска, крыху меншая, была Настассі Пятроўны; трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Каля кожнай міскі ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і маленькая.
    Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і паела з самай вялікай міскі; потым узяла сярэднюю лыжку і паела з сярэдняй міскі; потым узяла маленькую лыжачку і паела з сіненькай місачкі, і Мішуткава зацірка ёй здалася найсмачнейшая.
    Дзяўчынка захацела сесці і ўбачыла ля стала тры крэслы: адно вялікае — Міхала Іванавіча, другое, крыху меншае — Настассі Пятроўны і трэцяе, маленькае, з сіненькаю падушачкай — Мішуткава. Яна палезла на вялікае крэсла і ўпала; потым села на сярэдняе крэсла — на ім было нязручна; потым
    села на маленькае крэселка і засмяялася — так было добра. Яна ўзяла сіненькую місачку на калені і пачала есці. З’ела ўсю зацірку і пачала гушкацца на крэсле.
    Крэселка праламалася, і яна ўпала на подлогу. Яна ўстала, падняла крэселка і пайшла ў другі пакой. Там стаялі тры ложкі: адзін вялікі — Міхала Іванавіча, другі сярэдні — Настассі Пятроўны, трэці маленькі — Мішуткаў. Дзяўчынка лягла на вялікі — было надта раскошна; лягла ў сярэдні — было занадта высока; лягла ў маленькі — ложачак падышоў якраз для яе, і яна заснула.
    А мядзведзі прыйшлі дадому галодныя і захацелі абедаць. Вялікі мядзведзь узяў сваю міску, зірнуў і зароў страшэнным голасам:
    — Хто еў у маёй місцы?
    Настасся Пятроўна паглядзела ў сваю міску і зараўла не так моцна:
    — Хто еў у маёй місцы?
    А Мішутка ўбачыў сваю пустую місачку і запішчаў тонкім голасам:
    — Хто еў у маёй місцы і ўсё з’еў?
    Міхал Іванавіч зірнуў на сваё крэсла і зароў страшэнным голасам:
    — Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
    Настасся Пятроўна зірнула на сваё крэсла і зараўла не так моцна:
    — Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
    Мішутка зірнуў на сваё зламанае крэселка і прапішчаў:
    — Хто сядзеў на маім крэсле і зламаў яго?
    Мядзведзі прыйшлі ў другі пакой.
    — Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зароў Міхал Іванавіч страшэнным голасам.
    — Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зараўла Настасся Пятроўна не так моцна.
    А Мішутка падставіў услончьік, палез у свой ложачак і запішчаў тонкім голасам:
    — Хто клаўся на маю пасцель?..
    I раптам ён убачыў дзяўчынку і запішчаў так, як быццам яго рэжуць:
    — Вось яна! Трымай, трымай! Вось яна! Вось яна! А-я-яй! Трымай!
    Ен хацеў яе ўкусіць. Дзяўчынка расплюшчыла вочы, убачыла мядзведзяў і кінулася да акна. Акно было адчыненае, яна выскачыла ў акно і ўцякла. I мядзведзі не дагналі яе.
    Колькі трэба чаравікаў
    Сільва Капуцікян
    Есць у Седы дзве нагі — Раз, два.
    Чаравікаў трэба ёй Раз, два.
    I абодва чаравікі Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Прыбягае шчанючок, Бедалага — што карчок, Бо ён босенькі хадзіў, Свае лапкі застудзіў... На вуліцы сцюжа — Перамерзнуў дужа. Паспрабуйце ў горадзе Пагуляць на холадзе! Палічыла лапкі Седа — Раз, два, тры, чатыры. Чаравікаў, значыць, трэба Раз, два, тры, чатыры. Адпраўляецца у краму Наша Седа разам з мамай I такі вядзе падлік: Кожнай лапе — чаравік. Чаравікі ў шчанючка Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Ton, топ, топ.
    Скок, скок, скок.
    Стары мядзведзь на калодзе
    3 народнага
    Стары мядзведзь на калодзе Боты падшывае,
    А лісічка-невялічка Хату прыбірае,
    А каток пячэ аладкі, Масла падлівае,
    Мышанятка жвава, гладка Катку памагае,
    А варона-сцеражона На скрыпачцы грае,
    А ваўчонак-скрыпачонак Пяе, падпявае,
    А сарока-белабока Госцікаў склікае.
    Капуста
    Ларыса Геніюш
    На гародзе стала пуста.
    Толькі пышная капуста
    Ветру, сцюжы не баіцца: Mae цёплыя спадніцы.
    Гожая, здаровая, Уся белагаловая.
    Ветлівыя словы
    Тадзіяна Кляшторная
    «Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» — Ветлівыя словьі Чую ад людзей.
    Ветлівымі словамі
    Трэба даражыць, 3 ветлівымі словамі Лёгка жыць.
    Піла
    Васіль Вітка
    Наша вострая піла — He піла, А пчала.
    He піла, He ела, Hi разу не прысела, А ўсё пела I гула — Вясёлая піла.
    Папілавала дровы — Будзьце здаровы!
    Едзе восень
    Валянцін Рабкевіч
    Змоўкла наваколле, Лес адгаманіў. Едзе восень полем На рабым кані.
    А за сінім борам — Я разгледзеў сам — Сядзе ў санкі скора Белая зіма.
    He сквапная
    Тадзіяна Кляшгорная
    Я цукеркі несла ў садзік. Папрасіў адну Уладзік, За Уладзікам — Люцынка, А за ёю — Стась, Янінка, I яшчэ падбегла Міла: — Мне цукеркі не хапіла! — На, апошнюю трымай, Я не сквапная, ты знай!
    П р Ы М а ў К І
    Дзе сквапны плача, там шчодры скача.
    Што сёння аддасі, тое заўтра два разы знойдзеш.
    Блакіт нябёс
    Сяргей Сокалаў-Воюш
    Блакіт нябёс, і белы бусел, I кветкі ў полі, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчык-беларус.
    Коцік, пеўнік і лісіца
    Беларуская народная казка
    Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:
    — Гэй, хто тут гаспадар?
    — Я,— кажа пеўнік.
    — Пусці ў хатку.
    — Чаго?
    — Пасяджу трохі, адпачку з дарогі.
    Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:
    — Коце, браце!
    Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
    Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку.
    — Ну,— кажа,— глядзі ж, другі раз не пускай лісіцу, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.
    — Добра,— кажа пеўнік,— не пушчу.
    Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была.
    — Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!
    — Што табе трэба?
    — Пазыч агню.
    — Навошта?
    — Буду ў печы паліць.
    — He адчыню, бо ты схопіш мяне.
    — Ды не, больш не буду хапаць.
    Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
    — Коце, браце! Мяне ліска нясе У высокія горы, .	У глыбокія норы,
    Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
    Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
    — Ну,— кажа ён пеўніку,— калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.
    — He,— кажа пеўнік,— больш я гэтай ліхадзейцы дзвярэй не адчыню.
    — Глядзі ж! — I коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.
    Прыбегла лісіца:
    — Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай вугалёк!
    — He, цяпер я дзверы табе не адчыню!
    — Дык ты праз акенца падай.
    — Праз акенца можна,— згадзіўся пеўнік.
    Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і панесла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.
    Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць.
    Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла,— падумаў коцік.— Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?»
    Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы:
    — Тылі-тылі, скрыпіца, Тут сядзела лісіца, А ў лісіцы новы двор, Сем дачушак на выбор, Восьмы пеўнік — гэта мой!
    Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:
    — Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.
    Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым.
    Дзед-госць
    Якуб Колас
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на бярозы,
    Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай воўнаю-кажухам...
    А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
    Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы. А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
    Каля елкі карагоды,
    Песні, гутарка жьівая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
    Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
    3 a г а д к а. Хто прыйшоў пад Новы год У дзіцячы карагод, Торбу з цацкамі прынёс? Ен завецца —...
    На рэчцы зімою
    Якуб Колас
    He сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... — Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла,— Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла? Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ен цяпер нікому!
    Мароз, Чырвоны нос
    Алена Кобец-Філімонава
    Калісьці Мароз быў вельмі падобны да Дзеда Мароза, якога ставяць пад навагодняй ёлкай. I Мароз так любіў дзяцей, што нават не шчыкаўся. Але дзеці з яго насміхаліся, бо ў яго быў чырвоны-чырвоны нос. Як убачаць дзеці, што Дзед Мароз ідзе, бягуць за ім і прыгаворваюць: «Дзед Мароз, Чырвоны hoc! Дзед Мароз, Чырвоны нос!»
    Так яны дражнілі Дзеда Мароза, пакуль той не на жарт раззлаваўся. Аднойчы Дзед Мароз надзеў на галаву шапку-няўгледку, узяў чырвоную фарбу, пэндзлік і пайшоў па вуліцах. А дзеці не ўгледзелі, што Дзед Мароз ідзе. Макнуў Дзед Мароз пэндзлік у фарбу і пафарбаваў усім насы.
    3 той пары ён і ходзіць няўгледкам. А калі ў цябе зашчыкае нос, дык ведай — гэта Дзед Мароз яго ў чырвоны колер пэндзлікам фарбуе.