• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    I гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Ежы шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.
    Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:
    — Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я •знайшла!
    Пачулі пра тую навіну Шыпун і Балбатун.
    — Ану, пакажы!
    Курачка паказала ім каласок. Індык панюхаў каласок сваім носам-чарвяком.
    — Так, так,— сказаў ён,— каласок і праўда цудоўны. Трэба яго змалаціць.
    — Ага, ага,— згадзіўся і гусак.— Трэба змалаціць. Тады будуць зярняткі. А яны смачныя... Ага, ага!
    — Добра,— сказала курачка.— А хто яго змалоціць?
    — Толькі не я! — адказаў гусак.— Я тоўсты, мне цяжка цэпам махаць.
    — Дык што ж, ты хочаш, каб я малаціў? — горача забалбатаў індык.— Я табе не парабак.
    — Ну добра,— сказала курачка,— я сама змалачу.
    Пайшла яна на ток, узяла цэп і змалаціла пшанічны каласок. Прьінесла зярняткі і цешыцца:
    — Глядзіце, якія цудоўныя зярняткі! Чырванаваценькія, пузаценькія! Яны, напэўна, смачнейшыя за ячменныя.
    Падышлі да зярнятак і гусак з індыком.
    — Так, так,— сказаў індык.— Цудоўныя зярняткі.
    — Ага, ага,— пацвердзіў гусак.— Аж шкада дзяўбці.
    — I не трэба дзяўбці. Іх трэба змалоць ды напячы булак,— падаў разумную параду індык.
    — Ага, ага,— згадзіўся гусак.— Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух. А смачныя якія!
    — Добра,— сказала курачка.— А хто змеле пшанічныя зярняткі?
    — Толькі не я,— буркнуў гусак.— Мне цяжка ў млын хадзіць.
    — I не я! — усклікнуў індык.— 3 такою простаю работай і дурны гусак справіцца.
    — Ну што ж,— сказала курачка,— калі так, то давядзецца мне самой ісці ў млын.
    Усыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла ў млын. Там змалола і прынесла муку дахаты.
    — Ай, якая бялюткая мука! — засакатала курачка на ўвесь двор.
    Індык панюхаў муку.
    — Так, так,— сказаў ён,— добра пахне. Значыць, смачныя будуць булкі.
    — Ага, ага, я ж казаў, што смачныя! — уставіў слова і гусак.
    — Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? — запыталася курачка.
    Гусак пакруціў галавою:
    — Я не ўмею.
    Індык адказаў:
    — Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.
    — Ну, добра,— сказала курачка,— тады я сама спяку.
    Знайіпла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы. Калі цеста падышло, курачка нарабіла круглых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ. Булкі
    пачалі пячыся. I такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і індыка аж слінкі пацяклі. А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
    — Хадзем у хату,— сказаў індык,— відаць, булкі ўжо гатовыя.
    — Ага, ага,— адказаў гусак.— Хадзем, браце, у хату.
    Прыйшлі індык з гусаком у хату. А там курачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, пахучыя.
    — Так, так,— весела загаварыў індык,— якраз у пару прыйшлі.
    — Ага, ага,— заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол. Індык за ім. Але курачка спыніла іх:
    — Чакайце! He спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце на мае пытанні.
    — Давай свае пытанні! — сярдзіта прашыпеў гусак.— Толькі хутчэй.
    — Але, толькі хутчэй,— шпарка забалбатаў і індык.— A то дужа есці хочацца...
    — Дык слухайце. Хто пшанічны каласок знайшоў?
    — Ты, курачка, вядома, ты знайшла,— адказалі індык і гусак у адзін голас.
    — Хто змалаціў каласок?
    — Ты, курачка, змалаціла.
    — Хто зярняткі ў млын насіў?
    — Ты насіла...
    — А хто дровы сек, у печьі паліў, пшанічныя булкі пёк?
    Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:
    — Ты, вядома... За гэта табе і слава.
    — Дык вось,— сказала курачка Сакатушка,— каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.
    Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з курачкай частавацца свежымі пшанічнымі булкамі. А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
    Песня аб вясне
    Якуб Колас
    Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш тьі, стары, ці не? На пагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне.
    Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк.
    На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок. А ён, гучны і смяшлівьі, Так і ходзіць, аж дрыжыць, I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць. А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!
    Піліпка-сынок
    Беларуская народная казка
    Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць...
    Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
    — На, калышы.
    Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
    — Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
    Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!
    Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сынка Піліпкам і сталі яго гадаваць.
    Падрос Піліпка і кажа бацьку:
    — Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбранае вясельца — хачу рыбу лавіць.
    Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбранае вясельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.
    Сынок як лавіць дык лавіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават і есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, а сам з’есць піражок ды зноў на возера.
    Пачула старая Баба Яга — касцяная нага, як маці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.
    Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возера і пачала клікаць:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў. А Баба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку ды ў мяшок.
    — Ага,— кажа,— больш не будзеш тут рыбку лавіць.
    Закінула мяшок на плечы і панесла да сябе, у лясную гушчэчу. Доўга несла, змарылася, села адпачыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вылез з мяшка, паклаў туды цяжкага камення ды зноў вярнуўся да возера.
    Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з каменнем і, крэкчучы, панесла дадому. Прынесла і кажа да сваёй дачкі:
    — Спячы ты мне на абед гэтага рыбака.
    Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адно каменне... Як узлавалася Баба Яга, як закрычыць на ўсю хату:
    — Я ж табе пакажу, як мяне падманваць!
    Зноў пабегла на бераг возера ды давай клікаць Піліпку:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Пачуў гэта Піліпка.
    — He,— кажа,— ты не мая маці, а Баба Яга. Я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйіпы.
    Як ні клікала Баба Яга, Піліпка не паслухаў яе.
    — Добра ж,— падумала Баба Яга,— зраблю я сабе танчэйшы голас.
    Пабегла яна да каваля і кажа:
    — Каваль, каваль, натачы мне язык, каб танчэйшы быў.
    — Добра,— кажа каваль,— натачу. Кладзі яго на кавадла.
    Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на кавадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў
    так, што ён зусім тонкі зрабіўся. Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш піражок!
    Пачуў Піліпка і падумаў, што гэта маці яго кліча. Падплыў да берага, а Баба Яга — цоп яго ды ў мяшок.
    — Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.
    I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Выкінула з мяшка і кажа дачцэ:
    — Вось ён, падманшчык! Палі ў печы, пячы яго. Каб да абеду гатовы быў.
    Сказала так, а сама пайшла некуды. Дачка запаліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:
    — Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.
    Лёг Піліпка і падняў ногі ўгару.
    — He так! — крычыць ведзьміна дачка.— Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.
    Піліпка звесіў ногі ўніз.
    — He так,— зноў крычыць ведзьміна дачка.
    — А як жа? — пытаецца Піліпка.— Пакажы сама.
    — Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дачка.— Вось як трэба. Глядзі!
    Лягла яна сама на лапату, выпрасталася. А Піліпка за лапату ды ў печ. I заслонкаю яе засланіў, каб не вьіскачыла з гарачай печы.
    Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе. Піліпка скокнуў на высокі густы явар і схаваўся ў галлі.
    Зайшла Баба Яга ў хату, панюхала — смажаным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор вьікінула ды пачала качацца па іх, прымаўляючы:
    — Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеўшыся, крыві напіўшыся.
    А Піліпка адказвае ёй з дрэва:
    — Паваліся, пакаціся, доччынага мяса наеўшыся, доччынай крыві напіўшыся.
    Пачула гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Падбегла да явара і давай яго зубамі грызці, падгрызаць.
    Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар
    стаіць,як стаяў. Пабегла тады Баба Яга да каваля: — Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сякеру, а то я тваіх дзяцей паем.
    Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру.
    Прыбегла Баба Яга да явара, пачала яго секчы.
    А Піліпка кажа:
    — He ў явар, а ў камень!
    А ведзьма сваё:
    — He ў камень, а ў явар!
    А Піліпка сваё:
    — He ў явар, а ў камень!
    Тут сякера як стукнецца ў камень — уся і вышчарбілася. Заенчыла ад злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.
    Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: падсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.
    Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:
    — Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
    Гусі скінулі яму па пяру. Зрабіў Піліпка з гэтых пёраў толькі паўкрыла.
    Ляціць другая чарада гусей. Піліпка просіць: — Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
    I другая чарада скінула яму па пяру.
    Потым прыляцела трэцяя і чацвёртая. I ўсе гусі скінулі Піліпку па пяру. Зрабіў сабе Піліпка крьілы ды паляцеў услед за гусямі.
    Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла — явар — трах! — упаў на ведзьму і задавіў яе.
    А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.
    А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.
    Як звяры зіму сустракаюць
    Іван Бурсаў
    Мядзведзь
    На ўвесь бор, На ўвесь бор Гучна грукае тапор. Гэта Мішка клышаногі Чэіпа дошкі для падлогі. Ставіць ложак, бо яму
    Спаць і спаць усю зіму. Ледзьве холад на парог, Мішка шусь у свой бярлог. Кладучыся, пазяхне, Зарыпяць масніцы...