• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    — Баба, не ідзі. Мне страшна.
    — Добра. я не пайду. Спіце, дзеткі. Я каля вас буду сядзець.
    Як толькі дзеці пазасыналі, бабка надзела новую кофту, завязала белую хустку і нават у люстэрка паглядзелася. Толькі яна там нічога не ўбачыла, бо было ўжо цёмна. А запальваць святло яна пабаялася, каб не пабудзіць дзяцей.
    «А калі і праўда папрачынаюцца, а мяне не будзе,— падумала бабка,— яны ж з плачу пазаходзяцца ».
    Але бабцы вельмі хацелася пайсці ў госці. I тады яна надумалася зрабіць другую бабу. Узяла дзве падушкі, надзела на іх старую сукенку, а малую
    падушачку абвязала хустачкай і паклала зверху — атрымалася галава ў хустцы...
    Стасіку ўночы захацелася піць. I ён праз сон папрасіў:
    — Малачка...
    Ніхто не абазваўся. Тады Стасіку яшчэ мацней захацелася малачка, і ён прачнуўся. Баба сядзела на сваім месцы.
    — Баба! — гукнуў Стась.
    Але бабуля нават не варухнулася. Тады Стасік падсунуўся бліжэй і хацеў яе пабудзіць. Толькі крануў за плечы, а яна ўзяла і з’ехала з ложка далоў — яна была зроблена з падушак!
    Стасік спалохаўся і пабудзіў Натальку. Але тут яны ўбачылі нешта яшчэ больш страшнае. 3 цемры на іх глядзелі вялікія блішчастыя вочы. Якраз як у таго звера, пра якога бабка расказвала казку.
    — Воўк! — крыкнула Наталька.
    — М-м-я-ў! — азваўся воўк.
    Дзеці пазналі ката Кузьму. А той пачаў лашчыцца да іх, залез пад коўдру і заспяваў ціхую знаёмую песню.
    Цяпер Стасіку і Натальцы было не страшна. Хутка яны заснулі зноў.
    Прачнуліся толькі раніцай і зусім не пакрыўдзіліся на бабулю, бо яна-такі стрымала сваё слова. Дала кожнаму па вялікаму кавалку салодкага пірага. А коціку не здагадалася даць. Тады Стасік сказаў:
    — Баба, дай коціку. Ен пільнаваў нас. 3 ім нам ніякі воўк не страшны.
    Бабка дала пірага і коціку.
    Адлёт жураўлёў
    Якуб Колас
    Белыя валокны Сцелюцца над долам. He спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам.
    Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі.
    У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам.
    Сонечпая сцежка
    Сяргей Грахоўскі
    Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны;
    I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол.
    Высцілае лістапад Сцежку ў наш дзіцячы сад. Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай.
    Кожнай раніцай з ахвотай Мы прыходзім на работу. Ляльку трэба расчасаць I кружочкі напісаць, Збудаваць пясчаны дом, З’есці кашу з малаком I кату пачысціць боты. Ой, як шмат у нас работы!
    Радзіма
    Артур Вольскі
    Радзіма ў нас — бязмежная, спякотная
    і снежная.
    Радзіма ў нас — цудоўная, багаццяў розных поўная. Радзіма ў нас —
    магутная і ва ўсім свеце
    чутная.
    Радзіма ў нас — лагодная, нібы матуля родная.
    А самае
    галоўнае: усе ёй дзеці — роўныя.
    Ночка
    Сяргей Новік-Пяюн
    Сояца палючае, Сонца жывучае Скончыла дзённы абход. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя
    У небе вядуць карагод. Месячык беленькі, Месячык чысты
    3 хмарак свой твар паказаў. Ў рэчцы спакойнай, Ў рэчцы празрыстай Хор вадзяны запяяў.
    Дрэўцы купчастыя, Дрэўцы зялёныя Ў люстра глядзяцца вады. Жабкі рухлівыя, Жабкі вясёлыя Скачуць туды і сюды.
    Агнявік
    Алег Мінкін
    У полымі вясёлым печы Рухавы скача чалавечак Пад булькаценне чыгуноў, Пад гучны трэск смалістых дроў.
    Калі ж агонь згасае ў печы, У прысак лезе чалавечак
    I спіць, згарнуўшыся клубком, Чырвоным стаўшы вугальком.
    Як кот звяроў напалохаў
    Беларуская народная казка
    Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў.	_
    Вось пайшоў раз кот на паляванне і заблудзіўся. Шукаў, шукаў, а дарогу дамоў не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача.
    Бяжыць лісіца. Убачыла ката — загледзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала.
    — Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
    — Я Кот Мурлыковіч.
    — А чаго ты плачаш, Кот Мурлыковіч?
    Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе.
    — Хе,— кажа лісіца,— каб больш тае бяды! Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара.
    — Добра,— кажа кот.
    Вось прыходзіць ён да лісіцы. А ў яе курэй — і смажаных, і вараных!..
    Наеўся кот і спаць уклаўся.
    Тым часам бяжыць па лесе воўк: топ-топ, шлёпшлёп! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць:
    — Хто гэта ў маім лесе стукоча-тупоча? Хто майму гаспадару спаць не дае?
    — А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк.
    — У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е.
    Узяла ваўка цікавасць. Ен кажа:
    — А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара?
    — Паглядзець-то можна,— адказвае лісіца,— але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
    — Добра, будзе падарунак,— сказаў воўк і пабег далей.
    Вярнулася лісіца ў хату.
    А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсь-лом, трэсь-лом, трэсь-лом!
    Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць зноў:
    — Хто гэта ў маім лесе трашчыць? Хто майму гаспадару спаць не дае?
    А хто y цябе гаспадар? — пытаецца мядзведзь.
    У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е.
    I мядзведзя ўзяла цікавасць: які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае? Вось ён і кажа:
    А ці нельга было б, лісічка-сястрычка, хоць паглядзець на твайго гаспадара?
    Паглядзець можна,— кажа лісіца,— толькі ез падарунка не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
    „ Д°бра, падарунак будзе,— сказаў мядзведзь і паншоу далей.
    Прабеглі яшчэ дзік-сякач і заяц-шарак. Лісіца і іх сваім гаспадаром напалохала.
    Сабраліся звяры і моцна задумаліся: якія ж падарункі лісіцынаму гаспадару прынесці?
    Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
    — Вось што, браткі, трэба смачны абед згатаваць ды ў госці яго з гаспадыняй запрасіць. Тады ўсе разам і паглядзім.
    — Добра, няхай будзе так,— згадзіліся звяры.
    I тут яны зноў моцна задумаліся: які абед згатаваць? Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
    — Я прынясу мёду калоду.
    А я — барана,— кажа воўк.
    А я — жалудоў,— кажа дзік.
    — А я — салодкай капусты,— кажа заяц.
    Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць ісці.
    Мядзведзь кажа:
    — Я тоўсты, мне хадзіць цяжка.
    Воўк кажа:
    Я і так набегаўся, мне ногі баляць.
    Дзік кажа:
    — А я складна гаварыць не ўмею.
    А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі.
    Прыбег заяц да лісіцынай хаты, пастукаў лапкай у шыбіну, зажмурыўся ад страху ды прапішчаў спалоханым голасам:
    . Дзень добры вам, шаноўныя гаспадары! Прасілі мядзведзь, воўк і дзік, каб вы ласкавы былі, да іх у госці прыйшлі.
    Сказаў так адным духам ды ходу назад.
    Падрыхтаваліся звяры гасцей сустракаць. Ся-
    дзяць ля багатага стала, чакаюць, аб лісіцыным гаспадару разважаюць.
    Вось заяц і кажа:
    — He, браткі, сядзець так боязна. Хто яго ведае, які там гаспадар у лісіцы! А што, калі ён абеду нашага не ўпадабае ды ўсіх нас хвастом пазабівае. Давайце лепш схаваемся і спярша здалёк на яго паглядзім.	„	„	„	-
    Згадзіліся звяры з мудрай зайцавай парадан ды пачалі хавадца.	„
    Мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыуся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве схаваўся.
    Тым часам узяла лісіца пад руку свайго гаспадара, і пайшлі яны ў госці.
    Прыходзяць на палянку. Чуе кот — мясам запахла. Бачыць — цэлы баран ляжыць. Тут ён поўсць наставіў, вусы натапырыў ды адразу на барана накінуўся.
    Есць ды ўсё бурчыць: «Мяў-у, мяў-у!»
    Звяроў аж страх узяў. Ім здалося, што ён крычыць: «Мала, мала!»
    — Ну і звяруга! — кажа воўк.— Мне б і за дзень з такім рагалём не ўправіцца, а ЯМУ на Раз мала...	„
    Дзік ляжаў, ляжаў у моху ды ад страху пачау хвастом варушыць. Кот падумаў, што мыш з норкі вылазіць. Скокнуў туды і ўчапіўся кіпцюрамі ў дзікаў хвост.	„
    Як схопіцца дзік, як кінецца наўцёкі! Толькі галлё трашчыць.
    Кот напужаўся ды скок на дуб!	„	„
    — Ну,— думае мядзведзь,— гэта ён мяне ўбачыў. Трэба ратавацца, пакуль не позна.
    Грымнуўся мядзведзь з дуба проста на куст, пад якім воўк сядзеў. А таму здалося, што гэта сам лісіцын гаспадар на яго напаў. Усхапіўся воўк ды ходу далей ад бяды! А мядзведзь за ім: трэсь-лом! трэсь-лом!
    Уцякалі яны так, што заяц іх ледзьве праз гадзіну дагнаў. Дагнаў і кажа:
    — Каб не паслухалі мяне ды не схаваліся, ён бы нас усіх з’еў! Ну і страшэнны звер!
    А кот з хітрай лісіцай нагасцяваліся ды пайшлі сабе дахаты.
    Як кураняты сонейка адшукалі
    Авяр'ян Дзеружынскі
    Сумавалі кураняткі, Сумавалі нездарма: Хмара неба засланіла, Сонейка тры дні няма. — Маці, маці, He ўтрываць, Пойдзем сонейка шукаць. — А куды вы, а куды? He наклікайце бяды! Дзе жыве свяціла тое, Вы ж не знаеце ўсе трое. — Знаем, маці, ці не знаем, Але сонца пашукаем. Палажыла кураняткам Маці ў торбачку зярняткі, I ад роднага парога Ў свет іх вывела дарога. Вось ідуць яны паволі Сцежкай, што віецца ў полі. Раптам каля ручайка Сустракаюць куліка.
    — Дзе, скажы, знайсці нам, мілы, Сонца яснае, свяціла?
    —Я не знаю.
    Вось сарока тут стракоча недалёка. А яна заўсёды рада Ўсім даваць свае парады.
    Белабока бы чакала, — Чы-чы-чы! — залапатала. — А куды вы, кураняткі, Ідзяце адны, без маткі? Дзе былі вы, дзе хадзілі? — Мы ідзём па белым свеце — Сонейка тры дні не свеціць. Ці не можаш падказаць, Дзе яго нам адшукаць?
    — Дзе шукаць? I я не знаю. Запытацца, можа, ў зая?.. Касавокі выйшаў з хаткі: — Што вам трэба, кураняткі? — Ці не можаш ты сказаць.
    Дзе нам сонейка шукаць? — Я не ведаю, не знаю, Вось у качкі запытаю. — Гэй, суседка! — крыкнуў шэры,— He хавайся ты ў аеры. Падкажы, дзе сонейка — Ў рэчцы ці ў сасонніку?
    Качка выйшла тут з двара I сказала: «Кра-кра-кра, Пакуль сонца не відно, Я не знаю, дзе яно.
    Можа, ў вожыка спытаць, Дзе яго вам адшукаць?..» Пад старой бярозай вожык Засцілаў старанна ложак. Але раптам чуе: «Братка! Заяц, качка, кураняткі I сарока-белабока Да цябе прыйшлі здалёку. Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонейка шукаць?» Кажа вожык: — За гарой, Вечароваю парой, Дзе абрыў навіс круты, Ходзіць месяц залаты. Ен бывае ў той старонцы, Дзе шукаць вам трэба сонца. I сам тут жа з ложка — скок! Сукаваты ўзяў кіёк Ды, напяўшы капялюшык, У дарогу першы рушыў. А за ім услед сябры Падаліся да гары.
    А вяршыня — гэта ж трэба! — Узвышалася да неба.
    Светлы месячык плыве Паміж хмар у сіняве. — Месяц, месяц светлавокі, Мы прайшлі ўжо шлях далёкі! He па службе-абавязку Ты зрабі нам, браце, ласку. Дзе, скажы, ў якой старонцы Адшукаць мы можам сонца? Месяц бліснуў у адказ: