• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    На другі дзень прыходзіць казёл:
    — Пусці, бык, у хату.
    — Навошта табе хата? Ты ў дупле перазімуеш!
    — Ну, калі не пусціш, дык я разганюся, стукну рагамі ў сцяну і праб’ю дзірку: мароз залезе ў хату, табе холадна будзе.
    Што рабіць — пусціў казла.
    — Добра,— кажа,— хата ў мяне не малая: хопіць і траім месца.
    На трэці дзень прыходзіць гусак:
    — Бык, бык, пусці ў хату пагрэцца!
    — He пушчу!
    — Чаму?
    — У цябе пер’е цёплае, ты ў яго дзюбу схаваеш ды так і перазімуеш.
    — Ну, калі не пусціш, дык я дзюбаю ўсю страху расцягаю, табе холадна будзе.
    Спужаўся бык — пусціў і гусака.
    На чацвёрты дзень прыходзіць певень:
    — Пусці, бык, у хату!
    — А хіба табе пад ялінкаю не цёпла?— засмяяўся бык.— He пушчу! У мяне ўжо і так цесна.
    — А калі не пусціш, дык я ўзлячу на гару і ўвесь пясок са столі зграбу: дух з хаты праз столь выйдзе, і ты замерзнеш.
    Спужаўся бык — пусціў і пеўня.
    Жывуць яны ў хаце ўпяцёх. Ідзе мядзведзь. Убачыў хату.
    — Хто тут жыве?— пытаецца.
    — Бык, казёл, парсюк, гусак і певень,— адказваюць з хаты.
    — Пусціце і мяне пагрэцца.
    — He, не пусцім. Ты нам не кампанія.
    Мядзведзь стукнуў лапаю ў дзверы, праламаў іх і ўвайшоў у хату. Тут бык выставіў рогі ды прыпёр мядзведзя да сцяны. А казёл давай яму рагамі ў бок лупіць, а парсюк зубамі за жывот ірваць, а гусак у нос дзяўбці... А певень узляцеў на лаву ды давай крычаць: «Кудах-кудах! Куды-куды!» Ледзьве жывым выскачыў з хаты няпрошаны госць — мядзведзь.
    Ідзе ён кульгаючы па лесе, сустракае ваўка.
    — Дзе быў, сусед? — пытаецца ў яго воўк.— Чаму ты такі хмуры?
    — Ой,— кажа мядзведзь не сваім голасам,— трапіў я да страшэнных разбойнікаў. Адзін мяне віламі да сцяны прыціснуў — не павярнуцца. Другі ражнамі ў бок таўчэ. Трэці абцугамі кішкі выцягвае. Чацвёрты прутком у нос коле. А пяты, у чырвонай шапачцы, ззаду шабля крывая, на нагах шпоры, бегае па лаве ды ўсё крычыць: «Падай, падай яго сюды!» Добра, што я ўцёк, бо не ведаю, што б гэты пяты разбойнік зрабіў са мною...
    3 таго часу больш ні мядзведзь, ні воўк у тую хату не зазіралі.
    Жаронцы
    Беларуская народная казка
    Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.
    Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед адно зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца.
    Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыў-
    дзілі. Дачуўся пра дзіўныя жаронцы пан. Парашыў ён украсці іх. Прыехаў адвячоркам да дзеда і просіцца пераначаваць. «На паляванні,— кажа,— быў: далёка дадому ехаць, а тут ноч надыходзіць».
    — Начуй сабе,— кажа дзед,— месца хопіць.
    Уночы, як дзед і баба заснулі, пан украў жаронцы ды паехаў. Моцна затужылі дзед з бабай па жаронцах. Сядзяць яны галодныя ды плачуць.
    Пеўнік слухаў, слухаў іх, а потым і кажа:
    — He плачце, я вярну вам жаронцы!
    — Дзе табе вярнуць іх! — кажуць дзед і баба.— Пан цябе і на парог не пусціць.
    — Нічога,— падхрабрыўся пеўнік,— вярну. Хоць сам загіну, а жаронцы вярну.
    Развітаўся ён з дзедам і бабай ды паляцеў у панскі двор. Ляціць ён дарогаю, ляціць ён шырокаю, а насустрач яму каршун.
    — Куды, певень, ляціш? — пытаецца.
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я лячу іх сыскаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк!
    Каршун улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму лісіца:
    — Куды, певень, ляціш?
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк.
    Лісіца ўлезла пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму барсук:
    — Куды, певень, ляціш?
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сьіекаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк.
    Барсук улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў
    далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму воўк:
    — Куды, певень, ляціш?
    — У двор да пана.
    — Чаго?
    — Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
    — Вазьмі і мяне з сабою.
    — Лезь у валляк!
    Ляцеў, ляцеў пеўнік і прыляцеў у двор да пана. А ў пана ў гэты час былі госці — пілі, гулялі. Вокны і дзверы насцеж парасчынялі.
    Узляцеў пеўнік на падваконне, залопаў крыламі ды заспяваў на ўвесь голас:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ен у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я прыляцеў жаронцы сыскаць. Аддавай, пан, жаронцы.
    Пану стала брыдка перад гасцямі, што пеўнік яго злодзеем абзывае. Вось ён і кажа:
    — Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, укіньце ў куратнік: няхай яго куры задзяўбуць!
    Схапілі слугі пеўніка, укінулі ў куратнік, а самі пайшлі. Тут пеўнік і кажа:
    — Каршун, каршун, вылазь з валляка, падушы курэй.
    Выскачыў каршун з валляка, перадушыў усіх курэй ды паляцеў у лес. Пеўнік зноў прыляцеў на падваконне:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ен у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў...
    — Ах,— кажа пан,— дык яго куры не задзяўблі? Добра ж! Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, занясіце ў гусятнік, няхай яго гусі зашчыплюць!
    Схапілі слугі пеўніка і ўкінулі ў гусятнік. Пеўнік ачухаўся ды кажа:
    — Лісічка, лісічка, вылазь з валляка, падушы гусей.
    Лісіца так і зрабіла, а сама ў лес пабегла. Паляцеў пеўнік на падваконне ды зноў сваё спявае:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
    — Ах,— кажа пан,— дык яго і гусі не зашчыпалі? Добра ж! Слугі, слугі, нясіце яго ў свінарнік: кяхай яго свінні загрызуць.
    Занеслі слугі пеўніка ў свінарнік. А там пеўнік кажа:
    — Барсук, барсук, вылазь з валляка, пагрызі свіней.
    Барсук так і зрабіў, а сам пабег у лес. Прыляцеў пеўнік на падваконне. «Ку-ка-рэ-ку!..»
    — Ах,— кажа пан, пачуўшы пеўнікаў голас,— дык яго і свінні не загрызлі?.. Слугі, слугі, укіньце яго ў стайню: няхай яго коні затопчуць.
    У стайні пеўнік кажа:
    — Воўк, воўк, вылазь з валляка, парэж коней. Воўк выскачыў, парэзаў усіх коней і ходу ў лес. Прыляцеў пеўнік на падваконне:
    — Ку-ка-рэ-ку!..
    Пан аж за галаву хапіўся: што ж рабіць? Потым кажа:
    — Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, занясіце кухару, няхай ён яго засмажыць.
    Слугі так і зрабілі. Кухар засмажыў пеўніка і прынёс на талерцы пану. Пан схапіў яго ды і праглынуў са злосці ўсяго адразу. А пеўнік ажыў у панскім жываце, вытыркнуў дзюбу праз правае вуха ды заспяваў:
    — Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
    Пан закрычаў:
    — Слугі, слугі, хапайце сякеры, сячыце гэтага нягодніка!
    Схапілі слугі сякеры, як секанулі, дык і адсеклі пану правае вуха... А пеўнік пералез у левае вуха ды зноў заспяваў.
    — Слугі, слугі,— крычыць пан,— сячыце яго!
    Секанулі слугі, ды не па пеўніку, і адсеклі пану левае вуха. Застаўся пан без вушэй. Тады пеўнік высунуўся праз рот.
    — Слугі, слугі,— крычыць пан, разявіўшы рот,— сячыце, сячыце яго!
    Секанулі слугі, ды не па пеўніку, а па языку,— адсеклі пану язык.
    А пеўнік выскачыў, паляцеў на падваконне, сеў і спявае. Бачыць пан — няма рады: усю яго жывёлу пеўнік перадушыў, ды і самога скалечыў. Вынес ён жаронцы з пакояў і аддаў іх пеўніку.
    Пеўнік схапіў адзін камень пад адно крыло, другі — пад другое і паляцеў дахаты.
    Зарадаваліся дзед з бабай жаронцам, пачалі ў іх муку малоць. 3 мукі хлеб пякуць, самі ядуць і пеўніку даюць.
    Лёгкі хлеб
    Беларуская народная казка
    Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
    Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
    Падышоў да яго воўк:
    — Ты што ясі, чалавеча?
    — Хлеб,— адказвае касец.
    — А смачны ён?
    — Дзіва што смачны!
    — Дай мне пакаштаваць.
    — Калі ласка!
    Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ен і кажа:
    — Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе мне яго даставаць? Парай, чалавеча!
    — Добра,— кажа касец,— навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!
    I пачаў ён вучыць ваўка:
    — Перш-наперш трэба зямлю ўзараць...
    — Тады і хлеб будзе?
    — He, браце, пачакай. Потым трэба забаранаваць...
    — I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.
    — Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць...
    — Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.
    — He яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець...
    — Ох,— уздыхнуў воўк,— вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер то ўжо я наемся хлеба ўволю!
    — Дзе там наясіся!— перапыняе касец.— Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток...
    — I есці хлеб буду?
    — Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын завезці ды мукі намалоць...
    — I ўсё?
    — He, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і ча-
    каць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.
    — I спячэцца хлеб?
    — Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго,— скончыў касец навуку.
    Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:
    — He! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.
    — Ну што ж,— кажа касец,— калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.
    Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня:
    — Конь, конь! Я цябе з’ем.
    — Што ж,— кажа конь,— еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.
    — I то праўда,— згадзіўся воўк.
    Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы...
    Перакуліўся воўк ды ходу.
    Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з’есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:
    — Гусі, гусі! Я вас з’ем.
    — Што ж,— адказваюць гусі,— еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.
    — Якую?— пытаецца воўк.
    — Паспявай нам, а мы паслухаем.
    — Гэта можна, Спяваць я мастак.
    Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.
    Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым.
    Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну,— з’ем!»
    Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Наглядзеў воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа: