• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    А куды ён ляціць — Можа, боты шыць, Можа, ніткі віць? Адкажыце самі. Ну, вядома, Ляціць да вавёркі-галубкі, Моцна-моцна баляць яе зубачкі-зубкі. Ен нясе ёй вузялок, Там завязаны малаток, Каб вавёрка зубоў не трудзіла, Каб арэхі малаточкам біла.
    У вавёрчынай жа хаце Поўна шуму, весялосці, Перадаў ім вестку дзяцел, Што ляціць сам бусел ў госці.
    Вось унучкі
    Сталы засцілаюць,
    А дачушкі
    Частункі стаўляюць.
    Сын
    Пясочкам ля самага дома
    Высыпае пляцоўку
    Аэрадрома,
    Каб птушыны пасол мог спусціцца, Паміж соснаў густых Прызямліцца.
    Гасця сустракаці
    Выходзіла маці:
    — Што на белым свеце чуваці — На балоце, На сенажаці?
    — Ат, якія ў нас навіны,—
    Ей адказвае бусел,—
    Вы ж самі ведаць павінны, Што ўсе мы ў самоце і скрусе. Як прыйшла тэлеграма, што баляць у вас зубкі, He спалі мы цэлыя суткі, He зналі шчаслівай мінуткі, Цяпер я спакойны За ваш раток,— Вось вам бранябойны Малаток.
    — Ай-яй-яй! — дзівяцца сёстры,— Які ён цяжкі, які ён востры... Мы хацелі другую адбіць Тэлеграму, Што даўно не баліць Раток у мамы...
    I няхай будзе сказана толькі між намі — Лепш грызці арэхі сваімі зубамі...
    Мы хацелі,
    Мы вельмі хацелі Зноў збегаць
    На тэле...
    Ha тэле...
    — Перастаньце! — на дочак Прытупнула маці.— Малаточак
    Спатрэбіцца ў хаце.
    Доўга ў іх ішла бяседа-гаворка, Ўсе суседзі былі ў вавёркі.
    Стары дзяцел Са сваім зяцем, Тры сініцы-сястрыцы, Цётка Гануля — Шэрая зязюля, Пяць зайцоў-малайцоў, Удод-удавец — Слаўны на дудзе ігрэц, Два глухія глухары Білі ў бубен да зары.
    I я там быў За тым сталом.
    I еў, і піў
    Разам з буслом.
    Што там было весялосці I смеху!
    Папаелі госці
    Грыбоў і арэхаў.
    Былі мёд і квас там, Бульба, селядзец.
    Хто праслухаў казку,— Той маладзец.
    Вясна
    Якуб Колас
    Сонца грэе, прыпякае, Лёд на рэчцы затрашчаў. Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо лятуць.
    Наш Май
    Сяргей Грахоўскі
    Сягоння мы святкуем Май, У мірным небе сонца свеціць, I нашьі песні з краю ў край Нясе пагодны майскі вецер.
    Цвіце наш мірны край, цвіце, Сцягі у небе палыхаюць, I над калонамі дзяцей Бацькі высока узнімаюць.
    I галубы над нашым краем У сінім небе паплылі... Мы песняй звонкаю вітаем 3 цудоўным Маем, мірным Маем Сваіх сяброў на ўсёй зямлі!
    Дарагое імя
    Мікола Хведаровіч
    Свеціць, як сонца, Ад самай калыскі Вобраз любімы, Родны і блізкі.
    Маміна імя Самае лепшае, Маміна слова Найдаражэйшае.
    Мама! Матуля! — Чароўнае слова Песняй ласкавай Гучыць на ўсіх мовах.
    Свавольствы бабулі-зімы
    Канстанцін Ушынскі
    Раззлавалася бабуля-зіма: задумала яна ўсё жывое са свету звесці. Перш за ўсё яна пачала да птушак дабірацца: надакучылі яны ёй сваім крыкам і піскам.
    Падзьмула зіма холадам, пазрывала лісце з лясоў і гаёў і паразмятала яго па дарогах. Няма куды птушкам дзецца; пачалі яны чародкамі збірацца, думачку думаць. Сабраліся, пакрычалі і паляцелі за высокія горы, за сінія моры, у цёплы вырай. Застаўся верабей, і той пад страху зашыўся.
    Бачыць зіма, што птушак ёй не дагнаць: накінулася на звяроў. Зацерушыла снегам палі, заваліла гурбамі лясы, апранула дрэвы ледзяной карой і пасылае мароз за марозам.
    He спалохаліся звяры: у адных кажухі цёплыя, другія ў глыбокія норы схаваліся; вавёрка ў дупле арэшкі грызе, мядзведзь у бярлозе лапу смокча; зайчык скачучы грэецца, а коні, каровы, авечкі даўным-даўно ў цёплых хлявах гатовае сена жуюць, цёплае пойла п’юць.
    Болей злуецца зіма — да рыб яна дабіраецца: пасылае мароз за марозам, адзін за другога люцейшы. Марозікі жвава бягуць, малаткамі гучна пастукваюць: па азёрах, па рэках масты будуюць. Замерзлі рэкі і азёры, ды толькі зверху; а рыба ўся ўглыб пайшла: пад ледзяным дахам яшчэ цяплей.
    Ну, пачакай жа, думае зіма: дапяку я людзям,— і шле мароз за марозам, адзін за другога люцейшы. Завалаклі маразы ўзорамі шыбы ў вокнах; стукаюць і ў сцены, і ў дзверы так, што бярвенні лопаюцца. А людзі запалілі ў печы, пякуць сабе бліны гарачыя ды з зімы падсмейваюцца. Здарыцца каму па дровы ў лес ехаць, апране ён кажух, валёнкі, рукавіцы цёплыя ды як пачне сякераій махаць, дык і пра мароз забудзецца. Па дарогах, нібы зіме на смех, абозы пацягнуліся; ад коней пара валіць; людзі вясёлыя ідуць, зіму і мароз хваляць.
    Найбольш крыўдна здалося зіме, што нават малыя дзеці і тыя яе не баяцца. Катаюцца сабе на каньках ды на санках, у снежкі гуляюць, баб лепяць, горы будуюць, вадой паліваюць ды яшчэ мароз клічуць:
    — Хадзі памажы!
    Ушчыкне зіма са злосці аднаго хлапчука за вуха, другога за кос, а хлопчык схопіць снегу, давай церці, і разгарыцца ў яго твар, як агонь.
    Бачыць зіма, што нічым ёй не ўзяць: заплакала ад злосці. Са стрэх зімовыя слёзы закапалі... відаць, вясна недалёка!
    Трое парасятак
    Уолт Дысней
    Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, НуфНуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.
    Але вось надышла восень. Сонца ўжо не так моцна прыпякала, шэрьія воблакі цягнуліся над пажоўклым лесам, доўга не высыхалі лужыны.
    — Час нам падумаць пра зіму,— сказаў неяк Наф-Наф сваім братам, прачнуўшыся досвіткам.— Я ўвесь дрыжу ад холаду. Мы можам прастудзіцца. Давайце пабудуем сабе дом з трох пакояў і будзем жыць разам, пад адной цёплай страхой.
    Але яго браты не хацелі брацца за работу. Куды больш прыемна ў апошнія цёплыя дні гуляць і скакаць па лузе, чым капаць і цягаць каменне.
    — Да зімы яшчэ далёка. Мы яшчэ пагуляем,— сказаў Ніф-Ніф і перакульнуўся цераз галаву.
    — Калі трэба будзе, я сам пабудую сабе дом,— сказаў Нуф-Нуф і лёг у лужыну.
    — I я таксама,— дадаў Ніф-Ніф.
    — Ну, як хочаце. Я буду адзін будаваць сабе дом,— сказаў тады Наф-Наф.— Я не буду вас чакаць.
    3 кожным днём рабілася ўсё халадней і халадней. Але Ніф-Ніф і Нуф-Нуф не спяшаліся. Ім і думаць не хацелася пра работу. Яны весела гулялі ў свае парасячыя гульні, куляліся і купаліся ў лужыне, парохкваючы свае вясёлыя песенькі.
    — Сёння мы яшчэ пагуляем,— казалі яны,— заўтра з раніцы возьмемся за работу.
    Але і ў наступны дзень яны гаварылі тое самае.
    I толькі тады, калі вялікая лужына каля дарогі пачала штораніцы пакрывацца тоненькай скарынкай лёду, лянівыя браты ўзяліся нарэшце за работу.
    Ніф-Ніф парашыў, што прасцей і хутчэй за ўсё змайстраваць дом з саломы. Hi з кім не параіўшыся, ён так і зрабіў. Ужо ўвечары ягоная хаціна была гатовая.
    Ніф-Ніф паклаў на страху апошнюю саломіну і, вельмі задаволены сваёй работай, весела заспяваў:
    Хоць паўсвету абысці,
    Абысці, абысці,
    Лепшай хаты не знайсці. He знайсці, не знайсці!
    Напяваючы гэтую песеньку, ён накіраваўся да Нуф-Нуфа. Нуф-Нуф непадалёку таксама будаваў сабе дамок.
    Ен стараўся хутчэй пакончыць з гэтай нуднай і нецікавай справай. Спачатку, таксама як і брат, ён хацеў пабудаваць сабе дом з саломы, але потым вырашыў, што ў такім доме зімой будзе вельмі холадна. Дом будзе больш моцны і цёплы, калі пабудаваць яго з галінак і тонкіх дубцоў. Так ён і зрабіў. Ен убіў у зямлю калы, пераплёў іх дубцамі, на страху наваліў лісця, і ўвечары дом быў гатовы.
    Нуф-Нуф з гонарам абышоў яго некалькі разоў вакол і заспяваў:
    У мяне вось добры дом, Новы дом, моцны дом. Мне не страшны дождж і гром, Дождж і гром, дождж і гром!
    He паспеў ён скончыць песеньку, як з-за куста выбег Ніф-Ніф.
    — Ну, вось і твой дом гатовы! — сказаў ён брату.— Я казаў Наф-Нафу, што мы і адны ўправімся з гэтай работай! Цяпер мы з табой вольныя. I можам рабіць усё, што нам уздумаецца!
    — Пойдзем да Наф-Нафа і паглядзім, які ён сабе збудаваў дом,— адказаў брат.
    I яны, вельмі задаволеныя тым, што ім ні пра што больш не патрэбна клапаціцца, зніклі за кустамі.
    Наф-Наф ужо некалькі дзён быў заняты сваёй пабудовай. Ен нацягаў камення, намясіў гліны і цяпер, не спяшаючыся, будаваў сабе дом, у якім можна было б схавацца ад ветру, дажджу і марозу. Ен зрабіў у доме цяжкія дубовыя дзверы з засаўкай, каб воўк з суседняга лесу не мог да яго ўлезці. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф засталі брата за работай.
    — Што ты будуеш? — у адзін голас закрычалі здзіўленыя Ніф-Ніф і Нуф-Нуф.— Што гэта, дом для
    парасяці ці замак? Ці не збіраешся ты з кім-небудзь ваяваць?
    I абодва браты так развесяліліся, што іх віск і рохканне разнесліся далёка па лугавіне.
    Наф-Наф прарохкаў ім у адказ:
    У мяне болып разумення, Разумення, разумення.
    Я будую дом з камення,	■
    Дом з камення, дом з камення!
    Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
    — Гэта ён пра якога звера? — запытаў Ніф-Ніф у Нуф-Нуфа.
    — Гэта ты пра якога звера? — запытаў НуфНуф у Наф-Нафа.
    — Гэта я пра ваўка! — адказаў Наф-Наф і паклаў яшчэ адну цагліну.
    — Ён баіцца ваўка! — сказаў Ніф-Ніф.
    — Ен баіцца, што яго з’ядуць! — дадаў Нуф-Нуф.
    I браты яшчэ болып развесяліліся.
    — Якія тут могуць быць ваўкі! — рохкнуў НіфНіф і ўзяўся за сваю флейту.
    — Ніякіх ваўкоў няма! Ен проста баязлівец! — сказаў Нуф-Нуф, настройваючы сваю скрыпку.
    I абодва яны зайгралі і заспявалі:
    Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
    Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
    Але Наф-Наф нават не азірнуўся.
    — Пойдзем, Нуф-Нуф,— сказаў тады Ніф-Ніф.— Нам тут няма чаго рабіць. Мы не любім баязліўцаў!
    I браты пайшлі гуляць.
    Па дарозе яны спявалі і ігралі, а калі ўвайшлі ў лес, то ўзнялі такі шум, што абудзілі ваўка, які спаў пад хвояй.
    — Што за шум? — незадаволена прабурчэў злы і галодны воўк і паскакаў да таго месца, адкуль даносіліся віск і рохканне двух маленькіх неразумных парасятак.
    — Ну якія тут могуць быць ваўкі? — казаў у
    гэты час Ніф-Ніф, які ваўкоў бачыў толькі на малюнках.
    — Вось мы яго схопім за нос, будзе ведаць! — падміргнуў Нуф-Нуф, які таксама ніколі не бачыў жывога ваўка.
    — Павалім, ды яшчэ звяжам, ды яшчэ нагой вось так, вось так! — храбра дадаў Ніф-Ніф і паказаў, як яны будуць распраўляцца з ваўком.
    I браты зноў разрохкаліся і заспявалі:
    Нам не страшны шэры воўк, ПІэры воўк, шэры воўк.
    Дзе ты ходзііп, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?