Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Мінск «Меднсонт» 2008
удк 821.161.3-93
ББК 84(4Бем)
4-97
Для дашкольнага ўзросту
Укладальнікі: Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі Малюнкі Наталлі Гарбуновай
Кніга выдадзеная па замове Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свепіу "Бацькаўшчына"».
Укладальнікі і МГА «ЗБС "Бацькаўшчына"» выказваюць падзяку Ірэне Калядзе-Смірновай, кіраўніку дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) за спрыянне ў выданні «Чыіпанкі».
Чытанка для дзіцячага садка / уклад.: Вінцук 4-97 Вячорка, Пётра Садоўскі ; мал. Наталлі Гарбуновай. — Мінск : Медмсонт, 2008. — 372 с.: іл.
ISBN 978-985-6887-11-9.
Творы «Чытанкі» прыдатныя для чытання, распавядання, завучвання на памяць пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-6887-11-9 © Вячорка В., Садоўскі П„
укладанне, 2008
© Гарбунова Н., малюнкі, 2008 © Афармленне.
СТАА «Медпсонт», 2008
Ад укладальнікаў
Гэтая «Чытанка для дзіцячага садка» не прэтэндуе на статус навучальна-метадычнага выдання. Але яна мае сваю гісторыю.
У 1990 годзе 70-тысячным накладам выйшла «Чытанка для дзіцячага сада» (Уклад. В. Вячорка, Н. Маскаленка, П. Садоўскі). Адной з найбольш істотных і новых рысаў «Чытанкі» было тое, што, акрамя беларускіх літаратурных і фальклорных тэкстаў, усе без вынятку творы іншых літаратураў падаваліся ў беларускім перакладзе. Гэта была першая цалкам беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя. Такі падыход цалкам адпавядае псіхалінгвістычным асаблівасцям светаўспрымання праз мову дзяцей дашкольнага ўзросту і дапамагае ў сітуацыі неўраўнаважанага беларуска-рускага двумоўя забяспечыць дзецям цалкам беларускамоўнае асяроддзе.
3 таго часу праграмная аснова працы дашкольных установаў краіны змянілася. Дзейная Праграма дашкольнай адукацыі «Пралеска» характарызуецца пераходам да болып сучасных агульных методык, дэідэалагізацыяй праграмнага зместу. Аднак у параўнанні з праграмай 1989 г. у ёй не забяспечваецца адзіны моўны рэжым. Беларускі варыянт праграмы фактычна перакладзены з рускага; для беларускамоўных дзіцячых садкоў ізноў прапануюцца тэксты на абедзвюх мовах, прычым рускіх тэкстаў больш, чым беларускіх, а творы пісьменнікаў іншых народаў рэкамендуецца чытаць толькі ў рускім перакладзе.
Уладальнікі з метадычных і лінгвадыдактычных меркаванняў не пагаджаюцца з такім падыходам і выдаюць новую «Чытанку» на аснове прынцыпаў, сфармуляваных у пачатку 90-х гадоў.
Такім чынам, «Чытанка» 2008 г. фармальна не звязаная з дзейнай цяпер праграмай дашкольнай адукацыі і адпаведна не ёсць метадычным дапаможнікам.
Аднак творы, уключаныя ў «Чытанку», могуць на жаданне бацькоў ці выхавальнікаў выкарыстоўвацца або непасрэдна для чытання, распавядання, завучвання на памяць, або як дапаможны матэрыял пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з нашай краінай і малой радзімай дзяцей, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, прыдатныя
для ладжання святаў, спартовых і іншых гульняў. Бацькі самі выберуць тэксты, даступныя разуменню дзяцей з розным узроўнем ведання беларускай мовы.
Многія творы, уключаныя ў чытанку, знайсці паза ёй без доступу ў фундаментальныя бібліятэкі цяжка. Шырока падаецца беларускі фальклор. Пры ўключэнні твораў іншых літаратураў, фальклору іншых народаў перавага аддавалася суседнім народам. Імёны перакладнікаў пададзеныя ў змесце, апроч выпадкаў, калі прозвішчы аўтараў перакладаў, што выйшлі ў 30-я — 50-я гады, не ўдалося высветліць, а таксама выпадкаў, калі творы перакпалі ўкладальнікі.
У «Чытанцы» захаваны дэталёвы падзел на ўзроставыя катэгорыі ад 3 да 6 гадоў (маленства — да 3-х гадоў, дашкольнае дзяцінства 3-4, 4-5, 5-6 гадоў), які дазволіць бацькам ці выхавальніку лягчэй зарыентавацца ў матэрыяле. У «Чытанцы» няма штучнага, на нашую думку, падзелу твораў на беларускія, рускія і замежныя. Часткова ў парадку закладзены каляндарны прынцып (ад восені да лета). Як правіла, жанры чаргуюцца. Калі пэўны твор прыдатны для розных узроставых групаў, у «Чытанцы» ён падаецца адзін раз — для малодшых. Асобныя тэксты падаюцца са скаротамі альбо прадстаўленыя ўрыўкамі. Некалькі твораў адаптаваныя ўкладальнікамі.
Шырока ўлічаны досвед і выкарыстаныя здабыткі ўкладання першых — пачатку XX ст. — беларускіх зборнікаў для дзяцей наагул, для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: Аляксандры Смоліч, Уладзіславы Луцэвіч, Леанілы Чарняўскай, Якуба Коласа, Язэпа Лёсіка. Укладальнікі з удзячнасцю паклікаюцца на пазнейшыя працы хрэстаматыйнага кшталту Васіля Віткі, Артура Вольскага, Андрэя Каляды, Марыі Шаўлоўскай, Алега Мінкіна, на лінгвадыдактычныя распрацоўкі Наталлі Старжынскай.
Просім дашкольных педагогаў, бацькоў, іншых чытачоў слаць свае прапановы і заўвагі на адрас: zbsb@ lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by.
дзяцвй да ГфвЯ гаде^
Сонейка-сонца
3 народнага Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
Ладкі ладком
3 народнага
Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
Ладу, ладу, ладкі
3 народнага
— Ладу, ладу, ладкі, Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Бражку.
Бабулька казала, Як нас частавала:
— Ты прыходзь часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
Баю-баінку, баю
3 народнага Баю-баінку, баю. He лажыся на краю. He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.
Люлі, люлі, люлі
3 народнага
Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі, He спіць толькі коця, Ходзіць па балоце. Адмарозіў лапку, Пайшоў грэцца ў хатку. Недзе коцю дзецца, Лапачцы пагрэцца. Палез на палаткі — Спалохаўся бабкі. Палез ён на вышкі — Там гулялі мышкі. Так яны дурэлі — Хвост кату ад'елі. Пайшоў каток у лясок, Знайшоў белы паясок. А котачка узяла I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому з'есці, Ці дадому несці?
Думаў, думаў каток, Укусіў адзін разок I панёс дадому Дзіцятку малому.
А курачка-рабушэчка
3 народнага
А курачка-рабушэчка!
Пазыч жа мне грабушэчка!
Гута-та, гута-та!
He пазычу, не прадам!
Прыйдзі ка мне — дарма дам! Гута-та! Гута-та!
Мышка, мышка, дзе была?
3 народнага
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла.
— А што далі? — Кавал сала.
— Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? — Халяўкаю.
— Дзе падзела? — Кошка з'ела.
Гого-гого, гусачок
3 народнага
Гого-гого, гусачок, Зрабі хлопчыку свісток 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
I зрабіў ён, і падаў, I сыночак заіграў.
Верабейчык
3 народнага Верабейчык скача, скача, Яму холадна, няйначай, Бо мароз траптчыць, Бо сняжок блішчыць.
Верабейчык
Алег Лойка
Верабейчык, верабей, Шэранькая птушка. He чырыкай на вярбе, He будзі дачушкі.
Куры
3 народнага
Ой, куры, куры, He пейце рана Ды не будзіце Малога Яна!
Гэй, мой конік
Змітрок Бядуля
Гэй, мой конік, гэй, мой сівы! Танканогі, даўгагрывы!
Галавою страсяні, Капытамі зазвіні!
I далёка, мілы мой, Паімчымся мы з табой!
Белабока-сарока
3 народнага Белабока-сарока Прыляцела здалёка, Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.
Васілька
3 народнага Харошы, прыгожы Басілька! Ці не сонца яго радзіла? Ці не месяц яго гадаваў? Ці не зоркі яго калыхалі? — Радзіла мяне матулька, Гадаваў мяне татулька. Калыхалі мяне сястрыцы.
Трах-бах-тарабах
3 народнага Трах-бах-тарабах, Едзе Юрка на валах, А волікі тупу-туггу, Юрка з возу цупу-лупу.
Божая кароўка
3 народнага Божая кароўка, Што заўтра будзе? — Дождж ці пагода, Пень ці калода? Пагода — ляці, Дождж — сядзі.
Вавёрка
Уладзіслава Луцэвіч Сядзіць, сядзіць вавёрка На арэхавым кусце, Арэшачкі лушча, Шкарлупкі кідае, Вочкамі міргае.
Грушка
3 народнага Мы пасадзім грушку Усе, усе.
Няхай наша грушка Расце, расце.
Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Вырасці ты, грушка, Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка, Ды ў добры час, Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.
Плывун
3 народнага Гой, гой, дзецючок, Куды ты паплыў? — Па сена, па дровы, Па красную птушку. — А дзе ты іх дзенеш? — Птушку ў клетку, Сена пад паветку,
Дровы ў печку, Ды і сам на печку.
Люлі-люлі, люляшу
3 народнага
Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу.
Нітачку звіваю, Песеньку спяваю.
Што выведу нітачку Камару на світачку, Застануцца кончыкі Камару на штончыкі.
Ай, люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Ай, люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Сталі яны буркаваць: — Чым дзіцятка гадаваць? — Пакарміце малачком, Саладзенькім піражком.
Кую, кую ножку
3 народнага
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка У новай кашулі Да майго дзядулі. Скоранька паеду, Каб паспець к абеду.
Ішла каза
3 народнага
Ішла каза рагатая, бадатая: — Каго пападу, таго забаду! Аленку папала, Аленку забадала.
Будык-будык-будык!
Люлі-люлі, дзеця
3 народнага
Люлі-люлі, дзеця Ездзіла ў карэце, Зімою — ў вазочку На сівым канёчку.
Ходзіць певень па капусце
3 народнага
Ходзіць певень па капусце, ЕІосіць сон у белай хусце. Усім дзецям прадаваў, А Ганульцы дарма даў.
Люляю-люляю
3 народнага
Люляю-люляю,
Я коціка налаю, Каб ён да нас не хадзіў, Цябе, дзетка, не збудзіў. А ты, каток, пайшоў вон, А дзетачцы аддай сон. Ходзіць сон каля вакон, А дрымота каля плоту. I пытае сон дрымоту: — Дзе мы будзем начаваць? — Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзяцінка маленька.
А ты, коцінька-каток
3 народнага
А ты, коцінька-каток, У цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць.
А я шэраму катку За работу заплачу — Дам гарлачык малака I кавалак пірага.
Курачка-рабка
Беларуская народная казка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвос-
цікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.