Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
— Гэй, хто тут гаспадар?
— Я, — кажа пеўнік.
— Пусці ў хатку.
— Чаго?
— Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.
Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, a лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:
Коце, браце!
Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку.
— Ну, — кажа, — глядзі ж, другі раз не пускай, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.
— Добра, — кажа пеўнік, — не пушчу.
Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была.
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!
— Што табе трэба?
— Пазыч агню.
— Навошта?
— Буду ў печы паліць.
— He адчыню, бо ты схопіш мяне.
— Ды не, больш не буду хапаць.
Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. A тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
Коце, браце!
Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне сграх!..
Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
— Ну, — кажа ён пеўніку, — калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.
— He, — кажа пеўнік, — больш я гэтай ліхадзейцы дзвярэй не адчыню.
— Глядзі ж! — I коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.
Прыбегла лісіца:
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай вугалёк!
— He, цяпер я дзверы табе не адчыню!
— Дык ты праз акенца падай.
— Праз акенца можна, — згадзіўся пеўнік.
Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і панесла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.
Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць.
Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла, — падумаў коцік. — Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?»
Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы:
— Тылі-тылі, скрыпіца, Тут сядзела лісіца, А ў лісіцы новы двор, Сем дачушак на выбор, Восьмы пеўнік — гэта мой!
Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:
— Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.
Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым.
Дзед-госць
Якуб Колас
Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай воўнаю-кажухам...
А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
Каля елкі карагоды, Песні, гутарка жывая.
А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
На рэчцы зімою
Якуб Колас
He сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому...
— Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла, — Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла?
Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ён цяпер нікому!
Калядоўнікі
Сяржук Сокалаў-Воюш
Мароз на шкле малюе казку, А людзі апранаюць маскі I йдуць на двор калядаваць — Усіх са святам віншаваць.
Дарункі ім даюць за тое: Сыры, каўбасы і напоі.
Ляпіў снегавіка
Пятро Сушко
Позна Ясь прыйшоў дахаты. Пачакайце, мама з татам. He карайце хлапчука: Ён ляпіў снегавіка.
Мароз, Чырвоны нос
Алена Кобец-Філімонава
Калісьці Мароз быў вельмі падобны да Дзеда Мароза, якога ставяць пад навагодняй елкай. I Мароз так любіў дзяцей, што нават не шчыкаўся. Але дзеці з яго насміхаліся, бо ў яго быў чырвоны-чырвоны нос. Як убачаць дзеці, што Дзед Мароз ідзе, бягуць за ім і прыгаворваюць: «Дзед Мароз, Чырвоны нос! Дзед Мароз, Чырвоны нос!»
Так яны дражнілі Дзеда Мароза, пакуль той не на жарт раззлаваўся. Аднойчы Дзед Мароз надзеў на галаву Шапку-няўгледку, узяў чырвоную фарбу, пэндзлік і пайшоў па вуліцах. A 66
дзеці не ўгледзелі, што Дзед Мароз ідзе. Макнуў Дзед Мароз пэндзлік у фарбу і пафарбаваў усім насы.
3 той пары ён і ходзіць няўгледкам. А калі ў цябе зашчыкае нос, дык ведай — гэта Дзед Мароз яго ў чырвоны колер пэндзлікам фарбуе.
He верыш? Паглядзіся ў люстэрка.
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам
Іван Бурсаў
Цішыня на белым свеце.
Крэкчуць Сонныя лясы.
Па бярлогах спяць мядзведзі, Ткнуўшы ў цёплы мох насы.
I загшюшчыў певень вочы, Спіць на жэрдцы да зары. Спіць варона...
Ды не хоча
Спаць у рэчцы ёрш стары. Там, дзе броды-перакаты Бачыць месячык з бугра, Непаседы-зайчаняты Грэюць лапкі ля кастра. Лістападу на вятрах Страх як Х-хо-лад-на!
I малодшы зайка-зух Лапкі выцер аб кажух.
Зняў з агню ён імбрык* шпарка I заўважыў на бягу: — Надта ж пахкая заварка 3 лугавога мурагу...
А старэйшы даўгавухі Снег з хваста абтрос няўзнак, Ледзь патыліцу пачухаў
I прычмокнуў толькі: — Т-т-а-а-к...
А за рэчкай,
Дзе лугі,
I стагі,
I мурагі,
Канюшына, як маліна,
Ды яршыная рака He стаіць ані хвіліны — Ані кладкі, Hi мастка.
Настрой у зайцоў невясёлы, Сумна гэта —
Піць вар голы Ды ўспамінаць ле-та...
Між ялін ды між бяроз Лесам тупае Мароз. Шапка цёплая з аўчын. 3 пуху рукавіцы.
Толькі вусы між галін Ен згубіць баіцца.
Срэбрам вышыты кажух.
Рып-скрып!
Шах-шух! —
* Чайнік.
Лесам тупае Мароз
Між ялін ды між бяроз, Сам сабе бубніць пад нос: — За што мне ўзяцца, чым бы заняцца Ка-ры-ы-ыс-ным?..
Выйшаў глянуць на раку, Цяжка ўсеўся на пяньку.
3 шапкі шэрань страсянуў, Уздыхнуў:
— Дарэмна баяцца мяне ўсе, Лічаць злым нелюдзімам...
Зірнуў па баках, Бачыць —
Зайцы ля агню п'юць гарбату з дымам. — Дзень добры, зайцы!
Ці грэе вас неба?
— Дзень добры!
Ласкава просім да нас!
— Мне іскрынкі баяцца трэба, Але пры вагню пасяджу хоць раз... Сеў так, каб не растайвала барада I нос не пацёк ад прыпаркі.
Пакасіўся на імбрык — вада і вада, — Запытаўся:
— Чаму ж без заваркі?
Зайчаняткі засаромеліся
I вочы апусцілі: — Ня-ма-ша-ка...
Заяц старэйшы прамовіў горка, Счырванеўшы ад сораму густа: — Няма ў нас морквы!
Няма ў нас капусты!
Нам холадна, голадна, Дрэнна.
He маем мы нават сена. Сена ўсё за ракой у стагах, Толькі вецер прыносіць пах. Падумаў Мароз: — Разганю тугу, Вам, зайцы, дапамагу!.. Хацеў усміхнуцца, Ды ўсмешка ў барадзе Заблы-та-лася...
He любіў Мароз хваліцца, Шапку зняў і рукавіцы I кажух павесіў новы На трывалы сук альховы. Тук-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
Навакола стук і грук.
Mae Дзед Мароз занятак — Будзе мост у зайчанятак. А зайцы і рады, Лапкі паціраюць Ад уце-хі-і...
Тут-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He сціхае стук і грук. Прадзірае певень вочы: — Гэта хто і дзе грукоча? Паляцеў бы на раку, Толькі дзверы...
На замку.
Кукарэкнуў ён Ад дакукі Дый схаваў зноў Галаву пад крыло-о-о... Тук-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He змаўкае стук і грук.
Дужа здзіўленая, Сонна
Азірнулася варона.
Паляцела за пяць вёрст Паглядзець на новы мост. Над ракой бесперастання Каркае адно:
— Р-р-раста-ане!..
Дзед Мароз
Толькі плячыма паціснуў: «Што дурная варона
Разуме-е?..»
Тут-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He сціхае стук і грук.
Барадой ажно затрос — Беспрытульным зайчанятам Мост наводзіць Дзед Мароз Перад Навагоднім святам. Ёрш стары
Пачаў старацца, Як бы перашкодзіць працы.
На зайцоў сярдзіты ёрш, Бо было залетась горш — Ветрагоны на хаду Скаламуцілі ваду.
Ёрш нырцуе пад мастом Ды спаднізу б'е хвастом.
Стараўся, стараўся...
Дзед Мароз зірнуў на ярша, Засмяяўся:
— Плыві спаць!
У цябе вунь вочы
Ад бяссоння
Чыр-во-оныя...
Дзень не ўстаў яшчэ на поўны рост, А ў агні не датлела сучча — Бачаць зайчыкі: Гатовы мост —
Новы,
Шырокі, Рыпучы.
Выцер Мароз успатнелы лоб, Накінуў кажух на плечы, Шапку ў ахапку згроб I ў лес падаўся Адпачываць да вечара.
Памахаў зайцам рукой: — Салодка гарбату піць!..
У зайцоў настрой адменны, Расступаюцца кусты, Бо з-за рэчкі носяць сена I гатуюць Чай густы.
Хто азяб,
Частуюць сёння Шчодрыя гаспадары.
I зайздрослівай вароне Кубак налілі — Бяры!
А лісіца-кавяла
Дзве гадзіны чай піла, Пасля шостай шклянкі недзе Запрашаць пайшла мядзведзя... Прыходзьце і вы на кубак гарбаты.
Пакуль вар не прастыў I заварка не скончылася...
Мыйдадзір
Карней Чукоўскі
Коўдра з ложка, Як на ножках, Паскакала да дзвярэй.
I падушка з прасціною Без аглядкі ўслед за ёю Паімчалася хутчэй.
Я за свечку, Свечка — ў печку!
Я за кніжку, Але — дзе там! — I яна за імі следам Скок ды скок
I — наўцёк!
Я хачу напіцца чаю, К самавару падбягаю, А пузаты з усіх ног Уцякае за парог.
Што такое?
Што такое?
Што тут робіцца ў пакоі?
I чаму ж
Усё кругом
Закруцілася круцёлкай Ды памчалася бягом?
Стол за лыжкай, Бот за кніжкай, Качарга за пірагом — Мітусіцца ўсё I скача, I ляціць усё кулём. Раптам з мамінай са спальні, Перапоўнены вадой, Выбягае Умывальнік I ківае галавой:
«Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны. He хлапчук, а парася!
Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ж увесь такі мурзіла, Што і кніжкі і чарніла Паўцякалі ад цябе. На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты I конікі-скакуны.
Ты адзін не любіш мыцца, I няма чаго дзівіцца, Што ўцякаюць ад мурзілы I панчохі, і штаны.
Я — вялікі Умывальнік, Я — вядомы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік I вяхотак камандзір!
* Мачалак.
Варта тупнуць мне нагою, Варта толькі мне гукнуць, Дык сюды усёй гурбою Умывальнікі ўбягуць I цябе тут з галавою У балею акунуць!» Стукнуў ён у медны таз I гукнуў: «Кара-барас!» I адразу шчоткі, шчоткі Затрашчалі, як трашчоткі, I давай мяне мыць, Прыгаворваючы: «Мыем, мыем мы мурзілу, Мыем, мыем камінара: Ваксу, сажу і чарніла Адмываем чыста з твару! Будзе, будзе камінар Аж блішчэць, як самавар!» Тут падскочыла і мыла, Уплялося ў валасах, Вочы пенаю закрыла I кусае, як асва.