Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Прыбегла Баба Яга да явара, пачала яго секчы.
А Піліпка кажа:
— He ў явар, а ў камень!
А ведзьма сваё:
— He ў камень, а ў явар!
А Піліпка сваё:
— He ў явар, а ў камень!
Тут сякера як стукнецца ў камень — уся і вышчарбілася. Заенчыла ад злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.
Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: падсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.
Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
Гусі скінулі яму па пяру. Зрабіў Піліпка з гэтых пёраў толькі паўкрыла.
Ляціць другая чарада гусей. Піліпка просіць:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
I другая чарада скінула яму па пяру.
Потым прыляцела трэцяя і чацвёртая. I ўсе гусі скінулі Піліпку па пяру. Зрабіў сабе Піліпка крылы ды паляцеў услед за гусямі.
Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла — явар — трах! — упаў на ведзьму і заціснуў яе.
А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.
А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.
Як звяры зіму сустракаюць
Іван Бурсаў
Мядзведзь
На ўвесь бор, На ўвесь бор Гучна грукае тапор. Гэта Мішка клышаногі Чэша дошкі для падлогі. Ставіць ложак, бо яму Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог, Мішка шусь у свой бярлог. Кладучыся, пазяхне, Зарыпяць масніцы...
Хай яму ў мядзведжым сне Толькі лета сніцца.
Заяц
Заяц шэры, Заяц-зух Да зімы пашыў кажух Белы-белы. Зайца ў ім He пазнаць цяпер зусім. Але зайцу не сядзіцца: Мерзнуць вушы, лапкі. Шые заяц рукавіцы, Шые заяц шапку.
— А да ліскі не пайду, Каб не трапіць у бяду...
Воўк
А ваўку-лайдаку Працаваць няма ахвоты. Ён блукае ў хмызняку I зайцоў Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам. Воўк забыўся, няйначай, Што цяпло Вось-вось міне...
Што ж, няхай зімон паскача. He шкада звяругі мне.
Лісіца
А лісіца-ліска
Недалёка — блізка Адіпукала норку, Пачала прыборку. Вымятае пыл хвастом. Цёплы дом...
Хай цяпер мароз трашчыць, Снег па лесе
Сцеле...
— Трэба зайца запрасіць Мне на наваселле!
Лістапад
Янка Купала
3 буйных ліп і бяроз Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць Залацістыя,
Увысь галінкі глядзяць Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна — Усё адменіцца, I галінкі ізноў Зазяленяцца.
Вавёрка
Янка Журба
Я рухавы звярок, Заўжды весела мне. Мая хатка — дупло На высокай сасне.
Я на дубе нарву Шмат буйных жалудоў I к зімовай пары Прынясу іх дамоў.
На галінках сасны
Я грыбоў насушу, Іх багата к зіме
У свой дом нанашу.
Я, рухавы звярок, Шмат арэхаў знайду, Самых лепшых нарву I ў дупло накладу.
He баюся зімой
Я марозаў ліхіх: Спачываю ў дупле На лісточках сухіх.
А як сонца зірне, Я скачу па сасне.
Мне ў апратцы маёй Цёпла нават зімой.
Вожык-дзівачок
Артур Вольскі
Вожык, вожык, дзівачок!
He сціскайся ў кулачок.
Я наліў для дзівачка поўны сподак малачка.
Але вожык-дзівачок не глядзіць у гэты бок.
Малака не хоча ён і тупоча на балкон.
Ды няма з балкона сцежак — ні лясной, ні палявой.
Толькі пахне вецер свежы, пахне лісцем і травой!
Гародніна
Юльян Тувім
Кухарка прынесла дахаты Цыбулю, Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак
I гарох... Ох!
Прынесла кухарка, А ў кошыку сварка: Хто з іх мацнейшы, Зграбнейшы, Смачнейшы
I разумнейшы — Цыбуля?
Капуста? Пятрушка? Таматы?
Бульба? Салата?
Бурак Ці гарох? Ах!
Накрычаліся, аж страх! А кухарка іх на стол, Ножыкам — чах!
Пакрышыла, Перамыла Цыбулю,
мз
Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак
Ды гарох — I ў кацёл!
Як конік звяроў катаў
Яўген Чарушын
у-адаравалі Мікіту драўлянага коніка. I I Конік увесь белы, у шэрых яблыках. Вочы > V Ў яго шкляныя, а грыва і хвост сапраўдныя — з конскага воласу.
А яшчэ падаравалі Мікіту вазок. Ай ды вазок! Колы чырвоныя, аглоблі залатыя, сядзенне мяккае, на спружынах.
Пачаў Мікіта коніка запрагаць. Паставіў яго ў аглоблі, прывязаў дугу са званочкамі і бомамі. I толькі ён запрог коніка — як затупае той капытамі, як вырвецца ў Мікіты з рук — і пабег па падлозе. Пад стол забег, пад крэсла, пад канапу, а потым з-пад канапы выскачыў — і ў калідор! Увесь цёмны калідор праскакаў і панёсся па лесвіцы. 3 прыступкі на прыступку скача, а вазок ззаду падскоквае.
Выбег конік на вуліцу, бомамі зазвінеў. Усе дзівяцца, крычаць:
— Глядзіце! Глядзіце! Драўляны конік бяжыць, драўляны вазок вязе!
Збегліся сабакі, брэшуць. Вераб'і ў бакі пырхаюць, каты на плот лезуць — баяцца.
Вось пабег конік праз увесь горад — туды, дзе палі ды гароды пачынаюцца. Гойсае па палях — хвастом матляе. Бачыць — зайцы ў гародзе капусту грызуць, доўгімі вушамі варушаць. Падышоў да іх конік ды пытае:
— Зайчыкі, ці хочаце пакатацца?
— Хочам, хочам! — адказваюць.
Скок, скок у вазок, — і паселі.
Конік хвастом матлянуў, грывай трасянуў — і паімчаў па дарожцы.
Бег, бег, а потым пытае:
— Ну як, зайчыкі, ці добра вам катацца?
Ніхто не адказвае. Паглядзеў конік, аж вазок пусты. Дзе ж зайцы? Куды падзеліся? А зайцы на палянцы гуляюць, скачуць адзін праз аднаго.
— Сумна бо нам у тваім вазку сядзець, — крычаць зайцы, — нам весялей праз пянькі ды купінкі скакаць.
Бяжыць конік па дарозе, зноў пусты вазок вязе. Раптам чуе — нехта ў кустах сапе ды фырчыць.
— Гэй! Хто там сапе? — пытае конік. — Вылазь, я цябе пакатаю!
— Чакай, зараз вылезу, — адказвае яму нехта.
I вось вылазіць з кустоўя вожык — круглы, калючы, увесь у іголках. Пасоп ён, пафырчэў, a потым ускараскаўся на вазок — клубочкам скруціўся.
Рады конік — ёсць каго павазіць! Бяжыць, бяжыць конік, то ўправа, то ўлева паверне, а ў вазку вожык з кута ў кут сабе качаецца.
Качаўся, качаўся, дый выкаціўся з вазка на дарогу.
Азірнуўся конік — што такое? Згубіўся вожык!
Зноў вязе конік пусты вазок. Бачыць, мядзведзь ля дарогі збірае з кустоў маліны. Тоўстытаўшчэзны мядзведзь.
— Ці не хочаш, дзядзька Міхал, пакатацца? — пытаецца конік.
— Добра, — адказвае мядзведзь, — толькі куст малін абем і паеду.
Пацмокаў мядзведзь, аблізаў лапы і палез у вазок. Затрашчаў вазок пад ім. Напяўся конік — ледзьве скрануў з месца вазок. 3 усяе моцы стараецца, вязе, сапе. Зацягнуў мядзведзя на горку, a ўжо з горкі вазок сам пакаціўся.
Колы на каменьчыках падскокваюць, мядзведзя ў вазку патрэсвае, мядзведзь у вазку пагырквае. А як трасянула яго мацней — ён і вываліўся. Сядзіць на дарозе, лапамі нос чухае.
— He буду больш катацца, — раве. — Буду на сваіх чатырох хадзіць. — I пайшоў у лес. Сумна коніку — ніхто больш катацца не хоча.
Пайшоў ён дахаты. Падыходзіць да ганка, а там на ніжняй прыступцы Мікіта сядзіць, вяровачку да дубчыка прывязвае — пугу робіць. Убачыў Мікіта коніка і крычыць:
— Ты куды з дому сыходзіў? Я катацца хачу!
— Сядай, Мікіта, сядай,— кажа конік,— Толькі моцна мяне пугай не сцябай.
Сеў Мікіта ў вазок, нацягнуў лейцы ды як гукне:
• — Н-н-но-оо! Паехалі!
Вух, як паімчаў конік! Мікіта нацягне правую ляйчыну — конік управа бяжыць, нацягне левую — ён улева паварочвае. Гароды прамінулі, зайцоў напалохалі, паўз кусты праехалі, дзе вожык хаваецца, па лесе праскакалі, куды мядзведзь сышоў
Ехалі паўз возера — там Мікіта вады напіўся. Ехалі полем — там Мікіта жука злавіў. Ехалі лесам — там Мікіта сунічынку сарваў.
Ездзілі, ездзілі і павярнулі дахаты. Падкацілі да ганка, спыніліся.
— Тпрр-ррр! Прыехалі!
Паставіў Мікіта коніка зноў у куток пад ложак, дзе ён раней стаяў папяровага сена яму нарэзаў.
— Еш, — кажа, — конік. Ты сёння шмат бегаў.
А папраўдзе конік нікуды не бегаў, а гэта мы з Мікітам так гулялі.
Натальчына сямейка
Васіль Вітка
^*Эям я ў Наталькі невялікая — Каця і Мішка. X Вы скажаце: якая ж гэта сям'я? Гэта ж цац-
кі. Няхай сабе цацкі, але яны як жывыя.
Каця ўмее шіакаць. Толькі яе зачэпіш, яна адразу ж: а-а-а! А пачне Наталька супакойваць, на руках калыхаць, дык яна аж заходзіцца. Вочы ў Каці сінія, вялікія, самі расплюшчваюцца і заплюшчваюцца. А валасы чорныя-чорныя. Шмат клопату Натальцы з Кацяй — і накармі яе, і прычашы, і памый, і спаць палажы, ды яшчэ і спявай ёй:
Лю-лі, лю-лі, лю-лі, ўсе даўно паснулі. He спіць адна ў хаце Толькі мая Каця!
Затое калі ўжо Каця засынала, дык спала доўга. А Наталька тым часам бралася за іншую працу. Шыла Каці новую сукенку. А Мішка ся-
дзеў сабе каля Кацінага ложка і круглымі, быццам гузікі, вачыма ўважліва цікаваў, як бегае ў Натальчыных пальчыках іголка.
Мішка быў паслухмяны і добры. Праўда, яму часта балеў жывот. Калі хто знянацку ткне, бывае, яму пальцам у жывоцік, дык ён аж прысядзе ад болю: ой-ой!
Наталька шкадавала Мішку. Яна ведала, чаму ён крычыць. «Яму рабілі аперацыю, — расказвала. — Была ў яго на жывоціку болька. Дактары яе выразалі, а ў ямачку ўставілі кнопку».
Моцна спіць Каця. Наталька шые сукенку. I тут зусім неспадзявана хтосьці — торк Натальку пад локаць: ай! Аж кропелька крыві выскачыла на паколатым пальчыку. Усхапілася Наталька, замахала рукою ад болю. А вусаты Кузьма трэцца аб ногі, як ні ў чым не вінаваты. Кузьма — гэта кот. I Наталька добра ведае, што гэта ён штурхнуў яе пад локаць. Ён заўсёды ляжыць, ляжыць у запечку, а сумна стане — падыдзе, выгне спіну і трэцца аб цябе. Хоча, каб з ім гулялі.
— Ты будзеш тата! — строга загадала яму Наталька.
Кузьму гэты абавязак прыйшоўся не па ду шы. Ён пакрыўджана паглядзеў на Натальку, сонна пазяхнуў і адышоў у куток. Але доўга ўседзець не мог.
Як толькі Наталька ўзялася за шытво, ён, крадучыся, падпоўз да Мішкі і драпнуў яго лапай па жываце. Мішка як войкне, як заенчыць ад болю, як кінецца пад Кацін ложак, каб схавацца. Але ж каму невядома, якія ўсе Мішкі непаваротныя. Ложак перакуліўся. Каця вьгпала з пасцелі. Нічога не цямячы спрасоння, яна то
расплюшчвала, то заплюшчвала вочы. I так заплакала, што Кузьма, ведаючы віну, кінуўся зпад самых Натальчыных ног, адным махам ускочыў на палічку, прыбітую над мыцельнікам, і схаваўся там за гладышом.
— Хіба так робяць таты? — сказала з дакорам Наталька і сярдзіта паківала яму пальцам. Хто ведае, колькі б ён там прасядзеў, але з гладыша так пахла смятанай, што Кузьма не вытрываў — падняўся на лапах і зазірнуў у гладыш. Ён памятаў, што раніцай, калі снедала Наталька, дык і яго частавала. Смачная смятана. Але засталося мала, толькі на самым дне. Як яе адтуль дастаць? Кузьма лапамі нагнуў гладыш, асцярожна паклаў яго і залез з галавой усярэдзіну. 3 гладыша тырчэў толькі хвост.