Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
— Кузьма! — крыкнула Наталька.
— Мала, м-м-а-ла! — пачуўся гулкі водгалас.
— Вось я табе задам мала! — прыгразіла Наталька.
Кузьма хацеў уцячы і разам з гладышом бразнуўся з паліцы.
Калі Наталька глянула на падлогу, там ляжалі толькі чарапкі. А Кузьма... убачыўшы Кузьму, Наталька так і зайшлася ад смеху... Уся яго галава да вушэй і пушыстыя вусы былі белыя, нібы мылам набеленыя.
Кузьма незадавлена паморшчыўся, потым, наслініўшы лапу, пачаў старана скрэбці ёю каля вусаў... На той час у хату зайшла Натальчына мама. Яшчэ з парога яна заўважыла непарадак.
— Што тут робіцца ў вас? — спытала яна.
— Наш тата голіцца! — смеючыся, адказала Наталька.
Янкава рукавічка
Васіль Хомчанка
ыйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Янку рукавічку.
Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб'і, а ў траве бегаў коцік.
Апоўдні рукавічка была амаль гатовая.
Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.
Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.
А там ляжаў Янка.
— Псік! — прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.
Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:
— Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!
А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Янка зноў на клубок пераматаў.
Ласачка
3 народнага
— Ласачка, дзе ж была?
— Працавала да відна.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— Што зарабіла?
— Кавал сала.
— Дзе ж тое сала?
— Пад сталом.
— Чым накрыта?
— Пасталом.
— Сама паспытала?
— Кошка ўкрала.
— Дзе ж тая кошка?
— Пад печ пабегла.
— Дзе ж тое падпечча?
— Вада заняла.
— Дзе ж тая вада?
— У мора пацякла.
— Дзе ж тое мора?
— Краскамі зарасло.
— Дзе ж тыя краскі?
— Парвалі Параскі.
Коцік
Артур Вольскі
— Коцік, коцік, дзе ты быў?
— Я ўсю ноч мышэй лавіў.
— Коцік, коцік!
— Мяў, мяў, мяў...
— А ці многа Ты спаймаў?
— He спаймаў я аніводнай і цяпер сяджу галодны...
— Коцік, коцік, дзе ты быў?
— Я па беразе хадзіў.
Сеў ціхутка пад масток, лавіў рыбку за хвасток.
— Коцік, коцік!
— Мяў, мяў, мяў...
— А ці многа ты спаймаў?
— He спаймаў я аніводнай і цяпер сяджу галодны...
— Ах, гультай і абібок!
Ты ўсё выдумаў знарок.
I мышэй ты не лавіў, і на рэчку не хадзіў.
А прачнуўся на світанку і злізаў усю смятанку!
Чарапашына хатка Павел Марціновіч
— Небарака Чарапаха, Што стаілася Пад дахам?
Нейкі домік твой Нягеглы, He з камення
I не з цэглы.
Ані белы, Hi ружовы, Ды, здаецца, I не новы.
Кідай
Гэтую хаціну!
— Родныдомік Я не кіну!
Хай са мной Вандруе хатка, Як турысцкая Палатка!
Пра мядзведзя ды пчолак
Данута Бічэль-Загнетава Сеў Міхайла на калоду, просіць:
— Пчолы, дайце мёду! Пчолы дружна загулі.
Пчолы мёду так далі, Што Міхайла так зароў, Аж чутно на сем бароў У бярлогу ён забіўся. Горкім мёд яму зрабіўся.
Раз-два-тры!
Юльян Тувім
Раз!
3 ложка ўстань у ранні час. Два!
Хочаш дужай быць, дзятва, — Рукі, твар намыль штодзённа I абдай вадой сцюдзёнай У пакоі, на двары!
Тры!
Ручніком тры Моцна цела, Каб яно
Пачырванела,
He лянуйся, моцна тры, Развінуўшы грудзі шырай! Раз-два-тры-
Чатыры!
Калі хочаш быць здаровы, Хуткі, жвавы, нібы ртуць, — Пагуляць абавязкова Раннім ранкам не забудзь. Пяць!
Трэба болып шпацыраваць, Дыхаць ранішнім паветрам, Быць пад сонцам, Быць пад ветрам.
Лёгка скочыш ты на ганак, Загарэлы і крамяны, I тады ўжо: Шэсць!
Сесці і...
Есці!
Ладкі
Іван Муравейка
Ладачкі-ладкі!
Мы палолі градкі, Мы палолі самі, Сваімі рукамі.
Ад стараннай працы Выраслі на градцы Вось такія буракі!
Вось такія агуркі!
А капусты качаны — Вось такой велічыні!
Над калыскай
Сяргей Новік-Пяюн
Запаліла ночка Зорныя агні.
Спі, мая дачушка, Любая, засні.
Над тваёй калыскай Буду я пяяць, Пра ката і мышку Казачку казаць.
Пад акенцам кветачка Цудная цвіце.
Мая крошка-дзетачка 3 дня на дзень расце.
Вунь высока зорачка Золатам блішчыць, А мая дачушка Штосьці ўсё не спіць.
3-за хмурынкі месячык Беленькі ідзе, За сабою зорачак Карагод вядзе.
Бой
Сяргей Новік-Пяюн Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, 3 чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь.
Поўсць ягоная, як шоўк, Зубы шчэрыць ён, як воўк, А кудлатка-галава Сапраўды, нібы у льва.
Ды вы, дзетачкі, смялей! Вельмі любіць Бой дзяцей.
У любы прыходзьце час. He пакрыўдзіць цюцік вас.
Белым хвосцікам махне, Рукі ветліва лізне:
«Не пабруджу вас, не-не! Лапкі белыя ў мяне!..
Мушу вам яшчэ сказаць, Лапку ўмею падаваць!.» Вось які разумны мой Верны, шчыры цюцік Бой!
Рыцар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Рыцар — смелы чалавек. Рыцар — добры чалавек.
Часам войнаў — ён ваяр, Мірным часам — гаспадар.
Ён заўсёды нас бароніць, Ён заўжды на вышыні, I таму наш герб — «Пагоня» — Рыцар з мечам на кані.
Мне яшчэ няма шасці.
Я стараюся расці Як хутчэй. I, кажа мама, Буду рыцарам таксама.
Чаму Волечка не сарвала кветкі
Васіль Сухамлінскі
хй^Чаніцай першакласніца Волечка ішла ў ©іУшколу. Каля дарогі яна ўбачыла кветку ра1монка.
Ой, якая прыгожая! Волечка працягнула руку, каб сарваць кветку і занесці ў школу. Але pan-
там яна ўбачыла на пялёстачку кропельку расы. А ў кропельцы — сонца. I блакітнае неба, і зялёная ніва, і высокая таполя — усё ў кропельцы!
Заглядзелася Волечка на чароўную расінку і не сарвала кветкі.
Лужа
Васіль Сухамлінскі
-д ^©арыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што 1^1 паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі
спяваў салавейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужу. Марыйка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стала і чакала Марыйку. Ніна сказала: «Якая брудная лужа... Два дні стаіць вада, а ўжо і жабяняты плаваюць...»
Марыйка сказала: «Паглядзі, які там бязмежны свет, у гэтай лужы. Блакітнае неба, і сонца ззяе, і хмарка белая плыве... А вунь сады цвітуць, і хаты белыя над рэчкаю...»
Разумная варона
Аляксандра Смоліч
Захацелася вароне піць. Знайшла яна недзе пад хлевам гладыш з вадою, але вада была ў ім толькі на самым дне. He магла варона дастаць вады. Тады яна надумалася кідаць у гладыш каменьчыкі. Хутка яна гэтулькі камень-
чыкаў накідала ў гладыш, што вада паднялася ўгару і вароне можна было напіцца.
Былінка і верабей
Беларуская народная казка
верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго Ш пакалыхала. Але былінка не захацела калыхаць верабейку, узяла ды і скінула яго. Узлаваўся верабейка на былінку, зачырыкаў:
— Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз!
Паляцеў верабейка да коз:
— Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо былінка не хоча мяне калыхаць.
Козы не паслухалі верабейкі.
— Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў!
Паляцеў верабейка да ваўкоў:
— Ваўкі, ваўкі, ідзіце коз душыць, бо козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і ваўкі.
— Пачакайце ж, ваўкі, нашлю я на вас стральцоў!
Паляцеў верабейка да стральцоў:
— Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць, бо ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і стральцы.
— Пачакайце ж, стральцы, нашлю я на вас вяроўкі!
Паляцеў верабей да вяровак:
— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць, бо стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хо-
J59
чуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і вяроўкі.
— Пачакайце ж, вяроўкі, нашлю я на вас агонь!
Паляцеў верабей да агню:
— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, бо вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухаў і агонь.
— Пачакай жа, агонь, нашлю я на цябе ваду!
Паляцеў верабейка да рэчкі:
— Вада, вада, ідзі агонь тушыць, бо агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухала і вада.
— Пачакай жа, вада, нашлю я на цябе валоў!
Паляцеў верабейка да валоў:
— Валы, валы, ідзіце ваду піць, бо вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і валы.
— Пачакайце ж, валы, нашлю я на вас доўбню!
He паслухала і доўбня.
— Пачакай жа, доўбня, нашлю я на цябе чарвякоў!
I чарвякі не паслухалі.
— Пачакайце ж, чарвякі, нашлю я на вас курэй!
Паляцеў верабейка да курэй, пачаў іх прасіць, каб бядзе дапамаглі. «Добра, — адказалі куры, — дапаможам!»
Пайшлі куры чарвякоў дзяўбці — і цяпер дзяўбуць.
Пайшлі чарвякі доўбню тачыць — і цяпер точаць.
Пайшла доўбня валоў біць — і цяпер б'е.
Пайшлі валы ваду піць — і цяпер п'юць.
Пайшла вада агонь тушыць — і цяпер тушыць.
Пайшоў агонь вяроўкі паліць — і цяпер паліць.
Пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць — і цяпер вяжуць.
Пайшлі сгральцы ваўкоў біць — і цяпер б'юць.
Пайшлі ваўкі коз душыць — і цяпер душаць.
Пайшлі козы былінку абгрызаць — і цяпер грызуць.
Стала былінка верабейку калыхаць — і цяпер калыша.
Рукавічка
Украінская народная казка
^шоў дзед лесам, а за ім бег сабачка. Ішоў дзед, ■ ішоў дый згубіў рукавічку.
V Вось бяжыць мышка, залезла ў тую ру-
кавічку ды кажа:
— Тут я буду жыць.
А тым часам жаба — скок-скок! — пытаецца:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка. А ты хто?
— А я жабка-скакуха. Пусці і мяне!
— Хадзі.
Вось іх ужо двое. Бяжыць зайчык. Падбег да рукавічкі, пытаецца:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха. А ты хто?
— А я зайчык-уцякайчык. Пусціце мяне!
— Хадзі.
Вось іх ужо трое. Бяжыць лісічка:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха ды зайчык-уцякайчык. А ты хто?
— А я лісічка-сястрычка. Пусціце і мяне!
Вось іх ужо чацвёра сядзіць. Аж бяжыць воўк і таксама да рукавічкі дый пытае:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык ды лісічка-сястрычка. А ты хто?