Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Воўк, чаго выеш?
— Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць. А я брахаць не ўмею, дык і завыў.
Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. 3 таго часу і жыве з куртатым хвастом.
Калабок
Руская народная казка
ылі-былі дзед ды баба. Вось і кажа дзед бабе:
— Схадзі, старая, па кадушцы па-
скрабі, па скрыні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок.
Узяла баба крыльца, па кадушцы паскрэбла, па скрыні памяла і наскрэбла мукі жмені са дзве. Замясіла муку на смятане, зрабіла калабок, спякла ў масле і на акенца студзіць паклала.
Калабок паляжаў, паляжаў, узяў ды і пакаціўся — з акна на лаўку, з лаўкі на падлогу, па падлозе да дзвярэй, скок цераз парог — ды ў сенцы, з сенцаў на ганак, з ганка на двор, з двара за вароты, далей і далей.
Коціцца калабок па дарозе, насустрач яму заяц:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— He еш мяне, зайчыку, я табе песеньку паспяваю:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Ад цябе, заяц, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — больш яго заяц і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму воўк:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— He еш мяне, шэры воўча, я табе песеньку паспяваю:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны.
Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Ад цябе, воўча, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — больш яго воўк і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму мядзведзь: — Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— Дзе ж табе, клышаногаму, з'есці мяне!
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк,
~ Ад цябе, мядзведзь, пагатоў уцяку!
I зноў пакаціўся — болып яго мядзведзь і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму лісіца:
— Калабок, калабок, куды коцішся?
— Качуся па дарожцы.
— Калабок, калабок, паспявай мне песеньку! Калабок і заспяваў:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны.
Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк, Ад мядзведзя ўцёк, Ад цябе, лісіца, лёгка ўцячы!
А лісіца кажа:
— Ах, песенька прыгожая, ды чую я кепска. Калабок, калабок, сядзь мне на носік, браток, ды паспявай яшчэ разок, мацней.
Калабок ускочыў лісіцы на нос і заспяваў мацней тую ж песеньку.
А лісіца зноў яму:
— Калабок, калабок, сядзь мне на язычок ды паспявай апошні разок.
Калабок скок лісіцы на язык, а лісіца яго — гам! — і з'ела.
Бабіны госці
Васіль Вітка
Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? — У бабкі.
Што пілі вы? — Малако.
А што елі? — Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі, Доўга пілі-елі.
А мы не сядзелі — Цэлы дзень дурэлі. Мы і заўтра пойдзем Да бабулі нашай — Абяцала бабка Бярозавай кашы.
Свята
Сяржук Сокалаў-Воюш
У адной руцэ — сцяжок, У другой руцэ — ражок. Ду-ду-ду, ду-ду-ду! Гэта я на свята йду.
Авечка
Сяржук Сокалаў-Воюш
Мы вядзём паіць на рэчку Кучаравую авечку.
Пі, авечачка, ваду
I вяртайся ў чараду.
Пчолка
Сяржук Сокалаў-Воюш
Пчолка цэлы дзень улетку 3 кветкі лётала на кветку Для таго, каб цэлы год Нашы дзеці елі мёд.
Мышаня
Сяржук Сокалаў-Воюш
Раз-два-тры, раз-два-тры, Мышаня глядзіць з гары, Хоча сыру, слёзы лье, Але коцік не дае.
Мішка
Агнія Барто
Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу.
Я яго адрамантую I цукеркай пачастую.
Мішка
Сяржук Сокалаў-Воюш Я свайму малому Мішку Пачытаю казку-кніжку. Ён паслухае мяне I ціхусенька засне.
Бычок
Агнія Барто
Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-яй!
Дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»
Чысцюсік
Эва Шэльбург-Зарэмбіна Мыецца сыночак мілы.
Ручкі, ножкі мыліць мылам, а пасля — жывоцік, спінку, у ручнік — і на пярынку.
Ляжыць цяпер малютка ўвесь вымыты чысцютка — цацу, сынку, цацу!
Мыюцца кацяняты
Аўгіння Кавалюк
Лапкай мяккай без вады Умываюцца каты.
Мыюць вушы і насы I на спінцы валасы. Так, як мамы, Так, як таты, Мыюцца і кацяняты.
Гаршчок
Сяржўк Сокалаў-Воюш
Сказала мама мне на вушка: — Ніхто не сікае ў пялюшку, Ніхто не какас ў пялюшку, — Сказала мама мне на вушка, — I важны пан і прасцячок Заўсёды ходзяць на гаршчок.
Гушкі, гушкі, гушкі
3 народнага
Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Боты паскідалі, Кругом паляталі. Сталі сакатаці.
Чаго птушкам даці? Прынясу ім жыта, Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху — Хай ядуць патроху. Ды насыплю грэчкі — Хай нясуць яечкі.
А ты, каток шэры
3 народнага
А ты, каток шэры, У цябе хвосцік белы.
Прыйдзі, каток, начаваць I дзіцятка калыхаць.
Люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Селі яны ў люлечкі. Сталі яны буркаваць, Дзіцятачка калыхаць.
Вясёлая бяседа
3 народнага
А у нашага суседа Была ўчора бяседа: Свіння ў дуду іграла, А курка танцавала, А певень прыпяваў I ножкай прыбіваў.
Сарока-варона
3 народнага
Сарока-варона На прыпечку сядзела, Кашку варыла, Дзетак карміла.
Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала. Гэты пальчык — Вялікі гультайчык: Круп не драў, Цеста не мясіў, Вады не насіў. Лыжка на паліцы, Кашка ў камяніцы. Шуг! Шуг! Шуг! Паляцелі — На галоўку селі.
Я сама
Іван Муравейка
— Хадзі, будзем апранацца... — Я сама! Я сама!
— Хадзі, будзем умывацца... — Я сама! Я сама!
— Дык хадзі хоць прычашу я. — Я сама! Я сама!
Вось умеліца якая Наша Танечка малая!
Санкі
Алесь Станкевіч
Я з сястрычкаю Ганусяй 3 горкі ехаць не баюся, Санкі нашыя імчаць — He бярыся даганяць.
Сняжынкі
Авяр'ян Дзеружынскі
Закружыліся Сняжынкі Нізка-нізка Над зямлёй.
Ціха лётаюць Пушынкі Незлічонай Чарадой.
Быццам тыя Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула ўсе замочкі Ў небе ім Сама зіма.
Калядкі
Артур Вольскі
Ой, ладачкі-ладкі, Надышлі Калядкі. Мы дзеля Калядак Напяклі аладак.
Ой, ладачкі-ладкі — Пляскаем у ладкі! Ой, ладачкі-ладкі — Святкуем Калядкі!
Люлі-люлі-люлі
3 народнага
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці — Што курачкам даці? Ці ячменьку жменьку? Ці гарошку трошку? Ці жыта карыта? Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.
Коця і Каця
Васіль Вітка
Плача коця на кухні, Ад слёз вочкі папухлі. — Што з табою, мой каток, Забалеў мо жываток?
— Мяў! — сказаў варкоцік, — He баліць жывоцік.
У мяне душа баліць — Як цяпер на свеце жыць. Як мне жыць у хаце.
Калі хлусіць Каця: Смятану злізала — На мяне сказала.
Люлі-люлі, каціна
3 народнага
Люлі, люлі, каціна! Куды едзеш? Да млына. Вазьмі ты мяне з сабой, Буду ў цябе слугой: Я й коніка папасу, Я й вадзіцы прынясу.
Кукарэку, певунок
3 народнага
Кукарэку, певунок, Залаценечкі чубок, Пад паветачку пайшоў, Курку-рабку там знайшоў. Пачаў курку пытаць, Ці ўмее чытаць.
— He чытаю, не пішу, Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу Аж па цэламу кашу.
* * *
Дзед Мароз, дзед Мароз Дзецям елачку прынёс. А на елачцы зялёнай
Цацак, лялек карагоды! Ярка свецяцца агні! Вось як хораша — зірні!
* * *
Кукарэку, певунок!
Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, 3 залаценькіх паяскоў.
I пашыў ён, і надзеў
I ў люстэрка паглядзеў.
Зайчык
3 народнага
— Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі? — Я й сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся!
Пасадзіў капусты Hi рэдка, ні густа.
Пайду я рана, Капуста парвана;
Пайду я позна, Капуста розна.
Жук
3 народнага
Цераз плот, цераз плот Жук ляціць у гарод I гудзе, як самалёт.
Мядзведзь
Алесь Якімовіч
Звер вядомы ён усім —
I старым, і дзецям: Футра цёплае на ім, А завуць мядзведзем.
Ліска
Алесь Якімовіч
Навастрыла вушы ліска, Пачала ўглядацца: Ці няма спажывы блізка —
Птушкі або зайца?
Коні і поні
Анатоль Камінчук
— Добры дзень! — сказалі коні.
— Добры дзень! — сказалі поні.
— Дзе былі? — спыталі коні.
— У садку,— сказалі поні.— Мы не проста там гулялі, Мы малых дзяцей каталі.
Коцік прачынаецца
Андрэй Мясткіўскі
Коцік прачынаецца — Лапкамі ўмываецца.
Кветка прачынаецца — Росамі ўмываецца.
Ну, а мы з сястрычкаю Мыемся вадзічкаю.
У зайчыка лапкі
Андрэй Мясткіўскі
У зайчыка лапкі, А ў мяне ножкі.
Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп.
Зайчык бег да лесу, Я ішла дадому.
Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп!
Дзе ж быў, казюленька?
3 народнага
— Дзе ж быў, казюленька? — На рабоце, матуленька.
— Што заробіў, казюленька?
— Ком сала, матуленька.
— Дзе ж дзеў, казюленька?
— Кот з'еў, матуленька.
He хадзі, коцік
3 народнага
He хадзі, коцік,
Па лаўцы, Будзем біці Па лапцы!
He хадзі, коцік.
Па скрыні, Будзем біці Па спіне!
He хадзі, коцік, Па масту, Будзем біці Па хвасту!
He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці У плечы!
He хадзі, коцік, Па хаце, He будзі, коцік, Дзіцяці!
Няхай кату Усё ліха, Наш сыночак Спіць ціха!
Коцік-варкоцік
Ніна Галіноўская
Коцік-варкоцік Лёг на жывоцік, Лапкі пад вушка — He трэба падушка.
Валёнкі
Ганна Іванова
Коця коўзацца хадзіў, Сабе лапкі застудзіў. Прыбег да Алёнкі:
— Пазыч мне валёнкі! Я зімою панашу, А вясною прынясу.
Божая кароўка
Іван Юкляеўскі
Божая кароўка, Чорная галоўка, Чырвоныя крылцы, Крапінкі на шыйцы.
Птушачка
Уладзіслава Луцэвіч
Ах ты, мая птушачка, Ах ты, шчабятушачка! Хораша ты пела, Куды ж паляцела?
Коцік Петрык і Мышка
Казка
Лднаго разу коцік Петрык захацеў Мышку злавіць. Ен быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў што яны заўсёды ловяць мышэй. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.