• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з'елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з'ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку.
    Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў:
    — Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — малайчына!
    Муха-пяюха
    Беларуская народная казка
    ўТ ў ыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха
    Х(в>камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:
    — Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
    — Я муха-пяюха. А ты хто?
    — А я па паліцах скрабатуха.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто?
    — А я па сажалках рагатуха.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — на галінцы вавёрка:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. А ты хто?
    — А я па елках скакуха.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?
    — А я праз дарогу скок.
    — Сядай, паедзем разам.
    Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк:
    — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
    — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз дарогу скок. А ты хто?
    — А я галодны воўк. Усіх вас паем.
    Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паляцелі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.
    Трое мядзведзяў
    Леў Талстой
    Лдна дзяўчынка пайшла з дому ў лес. У лесе яна заблудзілася і пачала шукаць дарогу дадому, ды не знайшла і прыйшла ў лесе да хаткі.
    Дзверы былі адчыненыя; яна паглядзела ў дзверы, бачыць — у хатцы нікога няма, і ўвайшла.
    У хатцы гэтай жылі трое мядзведзяў. Адзін мядзведзь быў бацька, звалі яго Міхал Іванавіч. Ен бьгў вялікі і калматы. Другая была мядзведзіца. Яна была крыху меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў маленькі мядзведзік, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў не было дома, яны пайшлі гуляць па лесе.
    У хатцы было два пакоі: сталавальня і спальня. Дзяўчынка ўвайшла ў сталавальню і ўбачыла на стале тры міскі з заціркай. Першая міска, вельмі вялікая, была Міхала Іванавіча; другая міска, крыху меншая, была Настассі Пятроўны; трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Каля кожнай міскі ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і маленькая.
    Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і паела з самай вялікай міскі; потым узяла сярэднюю лыжку і паела з сярэдняй міскі; потым узяла маленькую лыжачку і паела з сіненькай місачкі, і Мішуткава зацірка ёй здалася найсмачнейшая.
    Дзяўчынка захацела сесці і ўбачыла ля стала тры крэслы: адно вялікае — Міхала Іванавіча, другое, крыху меншае — Настассі Пятроўны і трэцяе, маленькае, з сіненькаю падушачкай — Мішуткава. Яна палезла на вялікае крэсла і ўпа-
    ла; потым села на сярэдняе крэсла — на ім было нязручна; потым села на маленькае крэселка і засмяялася — так было добра. Яна ўзяла сіненькую місачку на калені і пачала есці. З'ела ўсю зацірку і пачала гушкацца на крэсле.
    Крэселка праламалася, і яна ўпала на падлогу. Яна ўстала, падняла крэселка і пайшла ў другі пакой. Там стаялі тры ложкі: адзін вялікі — Міхала Іванавіча, другі сярэдні — Настассі Пятроўны, трэці маленькі — Мішуткаў. Дзяўчынка лягла на вялікі — было надта раскошна; лягла ў сярэдні — было занадта высока; лягла ў маленькі — ложачак падышоў якраз для яе, і яна заснула.
    А мядзведзі прыйшлі дадому галодныя і захацелі абедаць. Бялікі мядзведзь узяў сваю міску, зірнуў і зароў страшэнным голасам:
    — Хто еў у маёй місцы?
    Настасся Пятроўна паглядзела ў сваю міску і зараўла не так моцна:
    — Хто еў у маёй місцы?
    А Мішутка ўбачыў сваю пустую місачку і запішчаў тонкім голасам:
    — Хто еў у маёй місцы і ўсё зеў?
    Міхал Іванавіч зірнуў на сваё крэсла і зароў страшэнным голасам:
    — Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
    Настасся Пятроўна зірнула на сваё крэсла і зараўла не так моцна:
    — Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
    Мішутка зірнуў на сваё зламанае крэселка і прапішчаў:
    — Хто сядзеў на маім крэсле і зламаў яго?
    Мядзведзі прыйшлі ў другі пакой.
    — Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зароў Міхал Іванавіч страшэнным голасам.
    — Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зараўла Настасся Пятроўна не так моцна.
    А Мішутка падставіў услончык, палез у свой ложачак і запішчаў тонкім голасам:
    — Хто клаўся на маю пасцель?..
    I раптам ён убачыў дзяўчынку і запішчаў так, як быццам яго рэжуць:
    — Вось яна! Трымай, трымай! Вось яна! Вось яна! А-я-яй! Трымай!
    Ён хацеў яе ўкусіць. Дзяўчынка расплюшчыла вочы, убачыла мядзведзяў і кінулася да акна. Акно было адчыненае, яна выскачыла ў акно і ўцякла. I мядзведзі не дагналі яе.
    Ягорачка
    3 народнага
    Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
    Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся.
    Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку, I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай. Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
    Цілім-бом
    3 народнага
    Цілім-бом, цілім-бом! Загарэўся козін дом. Бяжыць курка з вядром, Залівае козін дом.
    Нядбалая каза
    3 народнага
    На гары каза з казлянятамі, У дале ваўчок з ваўчанятамі. Як прыбег ваўчок, за козачку хоп, А ваўчаняты за казляняты.
    А з ельнічку, ды з бярэзнічку Выскачыў заяц, стаў казу лаяць:
    «Ах ты, казіца, ўзяла б ты сярпок, Пайшла б у лясок, Травы нажала, Ды сваіх козачак Дома трымала, Патрошку травіцы Ім бы кідала».
    Колькі трэба чаравікаў
    Сільва Капуцікян
    Ёсць у Светы дзве нагі — Раз, два.
    Чаравікаў трэба ёй
    Раз, два.
    I абодва чаравікі Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Прыбягае шчанючок, Бедалага — што карчок, Бо ён босенькі хадзіў, Свае лапкі застудзіў... На вуліцы сцюжа — Перамерзнуў дужа. Паспрабуйце ў горадзе Пагуляць на холадзе! Палічыла лапкі Света — Раз, два, тры, чатыры. Чаравікаў, значыць, трэба Раз, два, тры, чатыры. Адпраўляецца у краму Наша Света разам з мамай I такі вядзе падлік: Кожнай лапе — чаравік. Чаравікі ў шчанючка Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Ton, топ, топ.
    Скок, скок, скок.
    Стары мядзведзь на калодзе
    3 народнага
    Стары мядзведзь на калодзе Боты падшывае,
    А лісічка-невялічка Хату прыбірае,
    А каток пячэ аладкі, Масла падлівае,
    Мышанятка жвава, гладка Катку памагае,
    А варона-сцеражона На скрыпачцы грае,
    А ваўчонак-скрыпачонак Пяе, падпявае,
    А сарока-белабока Госцікаў склікае.
    Капуста
    Ларыса Геніюш
    На гародзе стала пуста. Толькі пышная капуста Ветру, сцюжы не баіцца: Mae цёплыя спадніцы.
    Гожая, здаровая, Уся белагаловая.
    Ветлівыя словы
    Тадзіяна Кляшторная
    «Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» — Ветлівыя словы Чую ад людзей.
    Ветлівымі словамі Трэба даражыць, 3 ветлівымі словамі Лёгка жыць.
    Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы
    Юльян Тувім
    Ліст пішу да вас я, дзеці, I кажу адкрыта: Умывайцеся штодзённа. He люблю няўмытых. Умывайцеся пад кранам, Можна й ля крыніцы.
    Сам прыеду і праверу, Як хто будзе мыцца.
    Мыйце твар і рукі чыста, Хлопцы і дзяўчынкі!
    He памыеце — скажу вам: — Вы не дзеці — свінкі.
    Мылам трыцеся і губкай, Малышы, малышкі.
    Будзьце чыстымі. 3 павагай Аўтар гэтай кніжкі.
    Сурвэткі
    Сяржўк Сокалаў-Воюш
    Елі піцу два браты — Я і ты, Пазапэцкалі раты Я і ты.
    А на вопратцы таксама: Плямы, плямы...
    I сказала мама нам —
    Двум «панам»:
    — Каб не брудзіліся дзеткі, Ёсць сурвэткі!!!
    Чаму кот толькі пасля снедання мыецца
    Літоўская народная казка
    аляцеў аднойчы раніцай верабей у ячмень
    ■^ды дзяўбе сабе зярняткі. А кот тут як тут. са^Прытаіўся, злаўчыўся, хоп вераб'я і павалок яго сабе на снеданне.
    А варабей давай яго дакараць:
    — Пане кот, вы ж далікатнага выхавання. Дзе гэта бачана, каб такі вялікі пан снедаў не памыўшыся!
    Сорамна зрабілася кату! Паклаў ён вераб'я на зямлю і давай лапкай умывацца.
    А вераб'ю толькі гэта і трэба было. Ён доўга не чакаў — пырх і паляцеў. Раззлаваўся кот і з таго часу зарок сабе даў: пан не пан, а мыцца ён цяпер не да снедання, а толькі пасля снедання будзе!
    Піла
    Васіль Вітка
    Наша вострая піла — He піла,
    А пчала.
    He піла,
    He ела,
    Hi разу не прысела, А ўсё пела
    I гула —
    Вясёлая піла.
    Папілавала дровы — Будзьце здаровы!
    Едзе восень
    Валянцін Рабкевіч
    Змоўкла наваколле, Лес адгаманіў.
    Едзе восень полем На рабым кані.
    А за сінім борам — Я разгледзеў сам —
    Сядзе ў санкі скора
    Белая зіма.
    Цукеркі
    Сяржук Сокалаў-Воюш На стале, на дне талеркі Заспрачаліся цукеркі, Хто з іх лепей і чаму, I каму найперш хлапчынка — Неўгамончык-малайчынка —
    Скажа:
    -	Я цябе вазьму!
    Скажа:
    -	Я цябе люблю!
    Бо нідзе на свеце лепшай He знайду і не куплю! А хлапчынка-малайчынка Падабраўся пакрысе, Цоп — і ў рот!
    I з'еў усе!
    He сквапная
    Тадзіяна Кляшторная
    Я цукеркі несла ў садзік. Папрасіў адну Уладзік, За Уладзікам — Люцынка, А за ёю — Стась, Янінка, I япгчэ падбегла Міла: — Мне цукеркі не хапіла! — На, апошнюю трымай, Я не сквапная, ты знай!
    Прымаўкі
    Дзе сквапны плача, там шчодры скача. Што сёння аддасі, тое заўтра два разы знойдзеш.
    Блакіт нябёс
    Сяржук Сокалаў-Воюш Блакіт нябёс, і белы бусел, I кветкі ў полі, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчык-беларус.
    Сцяг і сцяжок
    Сяржук Сокалаў-Воюш
    Тата мой трымае смела Сцяг наш бел-чырвона-белы. Трэба сіла для таго, Каб як след трымаць яго. Я ж... малую сілу маю
    I — пакуль — сцяжок трымаю.
    Наш герб «Пагоня»
    Сяржук Сокалаў-Воюш
    Герб зямлі маёй — «Пагоня»: Смелы рыцар на кані.
    Ён нас славіць і бароніць Год за годам, дзень пры дні. Мы ж яму прыносім славу Кожнай нашай добрай справай.
    Коцік, пеўнік і лісіца Беларуская народная казка
    Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, a пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца: