Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!
Дзяўчынка чарнамазая
Агнія і Павел Барто
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала?
На далоньках Плямы, На локцях — Таксама.
— Я на сонейку Ляжала, Рукі ўтору Трымала, Вось яны і загарэлі!
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала?
Чорны кончык носа, На шчоках палосы.
— Я на сонейку Ляжала, Hoc угору Трымала, Вось ён і загарэў.
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала?
— Я на сонейку Ляжала,
Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла?
Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла!
Мы яе адшаруем.
Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку.
Як кошка, упіралася — Мыць рукі
He давалася:
— Яны не будуць
Белыя:
Яны ўсе загарэлыя! А рукі і адмыліся. Шаравалі губкай нос — Раскрычалася да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць!
Ён не будзе белы: Ён жа загарэлы! A hoc таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці!
He будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя!
А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая.
Гэта ўсё быў бруд.
Тэлефон
Карней Чукоўскі
У мяне зазваніў тэлефон.
— Алё! Хто гаворыць?
— Слон.
— Хто? Галасней! He чую!
— Слон! Ад вярблюда званю я. — А што вам трэба? Параду?
— He! Я прашу шакаладу!
— Для каго?
— Для сына майго.
— А ці многа прыслаць?
— Пакуль што пудоў пяць Ці шэсць папрашу прывезці, Болей яму не з'есці, Ён у мяне маленькі.
А затым з усіх сіл кракадзіл Пазваніў і праз плач папрасіў: — Мой любы, харошы, Прышлі нам галёшы — I жонцы, і мне, і Татошу.
— Чакай, дружа слаўны, Здаецца ж, нядаўна Табе я ўжо выслаў Дзве пары галёш?
— Ах, тыя галёшы
Адразу мы зелі, Мы есці хацелі, Мы з'елі б іх кош!
А зараз чакаем, Чакаем і верым, Што ты нам прышлеш Для цудоўнай вячэры
Дзесятачак новых галёш!
А пасля — дзын-дзын-дзын — зайчаняткі:
— Ці не можна прыслаць нам пальчаткі?
А затым — дзінь-дзі-лень — і мартышкі: — Калі ласка, прышліце нам кніжкі!
А затым пазваніў мядзведзь Ды як стаў і раўці, і мычэць!
— Пачакайце, мядзведзь, не мычыце, Што вам трэба — вы проста скажыце! Але ён усё «му» ды «му», А чаго і чаму — Ясна толькі яму.
— Калі ласка, павесьце трубку!
А затым пазванілі чаплі:
— Будзьце ласкавы, вышліце каплі: Мы жабамі сёння аб'еліся, I ў нас жываты разбалеліся!
А затым пазваніла свіння:
— Прышліце сюды салаўя.
Мы сонечным днём з салаўём Дзівосную песню спяём.
— He! He! Салавей не пяе для свіней!
Ужо лепей пакліч ты варону!
— О, ратуйце маржа! — Ад мядзведзя ізноў званок.
— Ён вожыка марскога праглынуў незнарок! I, нібы авадзень, цэлы дзень: Дзінь-дзі-лень, дзінь-дзі-лень, Дзінь-дзі-лень!
To пазвоніць цюлень, то алень.
А нядаўна дзве газелі
Пазванілі і запелі:
— Ах, няўжо, няўжо згарэлі Усе на свеце каруселі?
— Схамяніцеся, газелі!
He згарэлі каруселі, I арэлі ўсе ўцалелі. Вы б, газелі, не дудзелі, А прыскочылі ў нядзелю I паселі, дзе хацелі, На арэлі-каруселі!
Ды не слухалі газелі, А яшчэ гучней дудзелі: — Ах, няўжо, няўжо згарэлі Каруселі і арэлі?
Што за дзіўныя газелі?
Ну, а ўчора самым раннем Кенгуру з сваім вітаннем: — Алё! Вітаю шчыра Мыйдадзіра! Я раззлаваўся ды — як закрычу: — Я не Мыйдадзір і Мыйдадзірам быць не хачу! — А дзе ж Мыйдадзір?
— He магу вам сказаць...
Пазваніце па нумары сто дваццаць пяць...
Я тры ночы не спаў, Ледзь ад стомы не ўпаў. Мне б заснуць, адпачнуць... Але толькі я лёг — званок!
— Хто такі?
— Насарог!
— Што вам трэба? Чаму сярод ночы сюды? — Мілы доктар! Бяда! Выручайце з бяды! Ратуйце! Хутчэй!
— Каго?
— Бегемота!
Наш бегемот праваліўся ў балота... — Праваліўся ў балота?
Так!
Праваліўся бядак!
— О, доктар, прыйдзіце па ўласнай ахвоце, А інакш ён загіне ў балоце, Хутчэй, бо от-от памрэ бегемот!!!
— Добра! Бягу! Бягу!
Калі змагу, памагу!
* * *
Ох, нялёгкая гэта работа
3 балота цягнуць бегемота!
А мне дасце?
Сільва Капуцікян
Светачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Гаў-гаў-гаў!
— Хто тут?
— Гэта я, шчанючок, Чуйны насок.
Нікуды не бягу, Бо сад сцерагу.
А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Светачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Мяў, мяў!
— Хто тут?
— Я — ваша кошка, Стамілася трошкі, У склепе была, Мышэй сцерагла. А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Светачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
Мама дзверы адчыніла, Усіх у хату запрасіла. Суп наліла, Усім падала.
У талерцы — шчанючку, Чуйнаму наску.
Котачцы — у місцы, Пеўніку — улыжцы. Еш, дачушка Света, Разам смачна снедаць!
Баран бок абадран
Беларуская народная казка
Кыў раз дзед, а ў таго дзеда баран. I захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку.
Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца:
— Хто там?
А баран ёй адказвае:
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць.
— А воўчанька ты мой, а кумочак мой, — хадзі, памажы маёй бядзе, паглядзі, хто гэта ў мяне ў норцы сядзіць.
Паслухаў воўк лісу, пайшоў з ёю ў нару выганяць барана. Прыйшоў, ды сам, сам — носам нюхае.
— Хто там?
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлі яны з лісіцай ды к медзвядзю, пачалі медзвядзя прасіць:
— Мядзведзінька, бацечка, — хадзі, памажы нашай бядзе, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць.
Паслухаў мядзведзь, пайшоў з імі да норкі, прыйшоў ды пытаецца:
— А хто там?
А баран яму:
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
Мядзведзь спужаўся ды ўцёк.
Ідуць яны, ідуць каля саду, ды бачаць — ляціць пчолка. Давай яны гэтую пчолку прасіць.
— Пчолка, душачка, — хадзі, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць.
Паляцела пчолка з імі, прыляцела і пытаецца:
— А хто там?
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
А пчолка не спужалася — у норку, ды давай кусаць барана за абадраны бок.
Баран спалохаўся, выскачыў з норкі ды давай уцякаць.
Страшная казка пра страшнага звера
Іван Бурсаў
дарылася гэта ў тую ноч, калі вецер на небе '^зоркі пагасіў, а месяц у цемначы заблудзіў. такая цемра была тады на зямлі, такія
страшныя шолахі поўзалі вакол, што нават самыя смелыя сабакі пазашываліся ў свае будкі і там ляскалі зубамі са страху.
I вось у тую самую ноч, калі гадзіннікі прабілі дванаццаць разоў бразнула ў печы засланка і з прыпечка на падлогу скокнуў страшэннынайстрашэнны звер. Хвост чорны, вусы чорныя, сам чорны, як галавешка, толькі вочы вугольчыкамі свецяцца.
Павёў страшны звер вусамі чорнымі, тройчы ўдарьгў аб падлогу чорным хвастом, — пачаў кіпцюры вастрыць.
Вастрыў-вастрыў, ды раптам я-а-а-к скочыць у самы далёкі кут! Хацеў страшны звер начны шолах за хвост злавіць, ды ў цемры не разлічыў, наляцеў ілбом на старую, што не адзін падворак выхадзіла, бярозавую мятлу.
Спалохалася старая бярозавая мятла страшнага звера, хацела ў двор уцякаць, ды адзіная нага са страху адзервянела. Падскочыла старая мятла на адным месцы і грымнулася проста на паліцу з посудам.
Спалохалася паліца з посудам, спрасонку хацела на падлогу саскочыць, ды ўспомніла, што яна да сцяны трывала цвікамі прыбітая. Затрэслася паліца са страху, ды так моцна, што ўвесь посуд, які начаваў на ёй, разбудзіла.
Прачнуліся кубкі і міскі, з перапуду пачалі штурхацца, адзін за аднаго хавацца. Штурхалісяштурхаліся дый спіхнулі з паліцы самы маленькі кубачак.
Упаў кубачак і — проста страшнаму зверу на спіну.
Як падскочыць страшны звер на адным месцы ды як закрычыць на ўсю хацінку страшным голасам:
— Мя-я-ў-ў!!!
Прачнуўся на печы дзед — бяда-не-бяда, ільняная барада. Злавіў ён страшнага звера, адчыніў акно ды вытурыў яго проста ў цёмнуюнайцёмную ноч, прымаўляючы:
— Досыць табе, кот, хвост задзіраць ды ўнукам спаць не даваць, малако са збанка піць ды посуд біць... Ідзі-ткі ты лепей па двары прагуляйся!
А ў гэты час месяц знайшоўся, над страхой хацінкі засерабрыўся. Пеўні крыламі залопалі і казку спалохалі...
Усё!..
Цяжкая навука
Іван Бурсаў
Казка аб тым, Як нялёгка зусім, Хоць нарадзіўся ты 3 лапамі і хвастом, Стаць катом.
Было гэта ні зімой, ні летам, ды вядома дакладна, што перад абедам. Вывеў стары Кот маладога Катка за браму і сказаў прама:
— Хопіць табе, сыне, на маёй шыі сядзець. Пабегаў пагуляў усмак паеў, удосыць паспаў — час і самому мышэй лавіць.
— А якія яны, мышы? — упершыню пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта, во-о-сь з такімі хвастамі! — развёў стары Кот лапы як мага шырэй. I відаць, парашыўшы, што растлумачыў дастаткова добра, на цёплую печку падаўся.
Нічога не засталося Катку, як самастойна на працу накіравацца.
Вакол хаты абышоў уздоўж плота прабег — на луг выйшаў. Бачыць, нейкія звяры пасвяцца — хвасты ледзь не да зямлі звісаюць.
«Бач,колькімышэй...— узрадаваўся Каток. — А хвасты ў іх яшчэ даўжэйшыя, чым бацька паказваў».
Падкраўся ды хоп за хвост!
— М-м-му-у! — спалохаўся звер ды як махне хвастом — ажно Каток тройчы цераз галаву перакуліўся.
Падхапіўся, абтросся — з усіх ног дамоў панёсся.
— Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот. — Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
— Злавіў — мяўкнуў Каток. — Толькі яна так хвастом махнула, што я тройчы цераз галаву перакуліўся.
— Дурненькі, — уздыхнуў стары Кот, — ты ўхапіў за хвост не Мышку, а карову.
— А якія яны, мышы? — другі раз пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта, — задумаўся стары Кот, — такія маленькія, шэрыя...
Нічога не заставалася Катку, як зноў на паляванне падацца.
За браму выйшаў, вакол хаты абабег — бачыць: на прызбе бабка Матруна сядзіць, у руках пруткі мільгаюць, а на зямлі каля яе нешта маленькае, шэрае падскоквае — хвост доўгі, проста бабулі Матруне ў рукі цягнецца.
«Дык вось яна якая, Мышка!» — узрадаваўся Каток.
Падкраўся неўпрыкметку — цоп! — і ўчапіўся кіпцямі ў маленькае і шэрае.
— Ах ты, дурненькі, — устала з прызбы бабка Матруна. — Ты чаму не даеш мне ўнуку рукавічкі вязаць? — ды як шпурне ў Катка недавязанай рукавічкай.
Яно і не балюча, ды крыўдна.