Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Узрадаваліся дзед і баба. Пачалі Машу абдымаць, цалаваць, разумненькай называць.
Ехаў казачнік Бай
Максім Танк
— Ехаў казачнік Бай Цераз сёлы і гай. Баяць ці не?
— Бай!
— Ён пытаўся ў мяне, Што даць дзецям у сне? Баяць ці не?
— Бай!
— Я прасіў: дзецям дай Казку-песеньку, Бай! Баяць ці не?
— Бай!
— Казку, — кажа, — я дам, Толькі выберу сам.
Баяць ці не?
— Бай!
— А найлепшую з іх Дам для самых малых. Баяць ці не?
— Бай!
— Тым, хто любіць мяне I хто першы засне.
Баяць ці не? He!
Хто там стукае ў акно?
Алесь Бадак
— Стук-стук!
— Хто там, хто там?
Хто там стукае ў акно? На дварэ ўжо ноч даўно! — Адчыніце, Гэта воўк.
Я прыйшоў да вас Здалёк.
Ад сарокі я пачуў, Быццам тут жыве хлапчук, Што заўсёды крыўдзіць Меншых, Што смяецца Са слабейшых.
Дзе ён, Гэты ваш герой? Забяру яго 3 сабой,
Хай сярод лясное цішы Ваўчанят маіх калыша. — Што ты, што ты, Шэры воўк!
Памыліўся ты, Браток.
Хлопчык наш
He крыўдзіць меншых. He смяецца
Са слабейшых.
Разам з імі ён
Гуляе.
Калі трэба — Памагае.
Вельмі ціхі Наш сынок.
Памыліўся ты, Браток.
— Стук-стук!
— Хто там, хто там?
Хто там стукае ў акно?
На дварэ ўжо ноч даўно!
— Гэта стукае Мядзведзь.
Адшукаў ваш дом я Ледзь.
Гаварыла мне сарока, Што жыве тут недалёка, Быццам сын у вас
Гультай, На ўсе просьбы Толькі
«Ай!
He хачу!
He буду!
Потым!»
Трэба гнаць з яго Ляноту.
Пасаджу яго Ў мяшок,
Аднясу
У наш лясок.
Хай сярод лясное цішы Ён дзяцей маіх калыша. — Што ты, што ты, Добры мішка!
Нешта блытаеш ты Крышку.
Бо сынок наш
He гультай.
У любога запытай.
Ён і маме дапаможа.
Ён і тату дапаможа. Ціха-ціха за акном.
Вунь пайшлі Мядзведзь з ваўком.
I каго яны шукаюць, Спаць уночы замінаюць? He здагадваешся?
Яблык
Васіль Хомчанка
/^хзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, ©I р залацістымі бакамі і празрысты. Нават Az зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з'есці, ды перадумаў:
— Занясу дадому. Дзяцей пачастую.
Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.
— Ой, які яблык вялікі! — усклікнула Ніна.
I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы маці.
— Мамачка, — сказала Ніна, — ты стамілася. Вазьмі, з'еш яблык.
Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.
— Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы маленькі, — сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.
Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі — вялікі, залацісты, прыгожы!
Ен дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.
— Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, — падзяліў ён. — Ешце, калі ласка.
Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі, хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.
Што рабіць?
Анатоль Прохараў
Стукат-грукат на двары — Завіхаюцца майстры.
Тузік дошчачкі пілуе, Кацянятка іх габлюе.
Козлік дрэўцамі заняты, Носяць вёдры качаняты. He выходзяць толькі з хаты На будоўлю парасяты.
На двары парадак будзе — Дзе ж тады
Качацца ў брудзе?
Дык які знайсці занятак Для нядбайных парасятак?
Возера лясное
Сяржук Сокалаў-Воюш
Возера лясное, Вогнішча на выспе.
Варацца варголы У вялікай місцы.
Варацца варголы, Булькаюць вясёла: Будзем піць гарбату Мама, я і тата.
Замак
Сяржук Сокалаў-Воюш
Муляр моцныя муры Склаў калісьці у Міры.
I стаіць магутны замак Аж да сёння на гары.
Змей
Сяржук Сокалаў-Воюш
Змей за хатай знічку зеў — Зуб у Змея забалеў.
Змей лячыў яго заўзята: Зёлкі клаў сабе на пяты, Лез у гразь, як парасё, — Але зуб баліць — і ўсё.
Умей пачакаць
Канстанцін Ушынскі
Жылі сабе брат і сястра, пеўнік ды курачка. Пабег пеўнік у сад і пачаў дзяўбаць зялёныя парэчкі. А курачка яму кажа: «Не еш, Петрусёк! Пачакай, пакуль парэчкі паспеюць». Пеўнік не паслухаў, дзяўбаў ды дзяўбаў і надзяўбаўся так, што ледзьве дадому дацягнуўся. «Авохці, — крычыць пеўнік, — бяда мая! Баліць, сястрыца! Баліць!» Напаіла курачка пеўніка мятаю, прыклала гарчычнік — і прайшло.
Ачуняў пеўнік і пайшоў у поле: бегаў скакаў разагрэўся, упацеў і пабег да ручая піць халодную заду, а курачка яму крычыць: «Не пі, Петрусёк, пачакай, пакуль астынеш».
He паслухаў пеўнік, напіўся халоднае вады — тут стала яго біць ліхаманка, ледзьве дахаты курачка яго давяла. Пабегла курачка па доктара, прапісаў доктар пеўніку горкія лекі, і доўга праляжаў пеўнік у ложку.
Ачуняў пеўнік да зімы і бачыць, што рака лядком пакрылася; захацелася пеўніку на каньках пакатацца, а курачка і кажа яму: «Вой, пачакай, Петрусёк! Дай рацэ зусім замерзнуць, цяпер лёд яшчэ затонкі, патонеш». He паслухаў пеўнік сястры: пакаціўся па лёдзе, лёд праламіўся, і пеўнік — боўць у ваду! Толькі яго і бачылі.
Пацалунак асвы
Уладзімір Юрэвіч
на падвячорак у дзіцячым садзе згаШ тавалі смачны кампот — чырвоны, салодкі, духмяны. Над жоўтым кубачкам, які 120
паставілі перад Лукашком, назольна лётае асва. Хлопчык яе адгоніць, а яна зноў да яго. Толькі адзін раз і сербануў таго кампоту.
Раззлаваўся Лукашок, усхапіўся з крэсла і наважыўся ўжо злавіць надакучлівую асву. Але кубачак абярнуўся, і кампот заліў увесь стол. Паўскоквалі Тацянка, Алеся і Глеб. А Лукашок стаіць разгублены — ні кампоту не пакаштаваў, ні асвы не дагнаў.
— Ну, я ж табе пакажу, нягодніца такая, — сказаў сам сабе ціхенька Лукашок і пайшоў па анучку, выцерці стол,
Пасля падвячорку іхняя група выйшла ў двор на прагулянку. Сонца хілілася на спачын, але грэла яшчэ.
Толькі гэта Лукашок павярнуўся да сонца, каб «пазагараць», як зноў падляцела асва. Так і цаляе, каб на нос сесці. «I што яна тут пачула?» — падумаў хлопчык. Стол ён выцер, але ж губы засталіся салодкія, нават не аблізаў іх як след.
Асва здалёку чуе пах салодкага. Самой жа збіраць нектар з кветак, як гэта робяць пчолы, не хочацца. Усё шукае, дзе б паласавацца чужым. Так Лукашку тлумачыў аднойчы дзядуля.
— Зараз я з табой распраўлюся, — выгукнуў хлоггчык і пагнаўся за асвой. — Ты мой кампот разліла. Такі смачны, кажуць, а я і не пакаштаваў. Я ж табе...
Асва ляціць, а Лукашок бяжыць, яна хутчэй, і хлопчык спяшаецца, налягае на ўсе педалі...
Так дабег да ганка. I тут асва апусцілася долу так прыгожа, нібы самалёцік, і ўляцела ў шчылінку, што была між ганкам і сцяной.
Лукашок прысеў, каб падпільнаваць тую асву, што схавалася. А тут яшчэ адна прыляцела.
Следам за першай знікла ў шчыліне. Усё новыя і новыя падляталі да шчылінкі і знікалі ў ёй...
«Тут, мабыць, цэлы вулей асвіны?» — мільганула ў хлопчыка думка.
Лукашок пабег, каб знайсці кіёк ці дубец які ды паспрабаваць выгнаць восваў з іхняга сховішча. А заадно і сяброў сваіх паклікаць, усё смялей будзе ваяваць.
Дзеці мігам сабраліся каля ганка і назіралі, як Лукашок варушыў дубцом у шчыліне. Раптам выхапіў яго, бо па дубцы паўзла вялікая асва. Дзеці нахіліліся, каб разгледзець яе лепш.
— Ой, якая прыгожанькая! — выгукнула Тацянка. — Гляньце, спаднічка шэрая ў жоўтыя пасачкі.
— А станік тоненькі-тоненькі, — дадала Валя.
— Вусішчы такія, як у Карабаса, — зазначыў паважна Глеб.
Асва тым часам паўзла-паўзла, апынулася на канцы дубчыка, развінула крылы і паляцела.
Лукашок вярнуўся зноў да шчыліны, уставіў у яе дубец і пачаў яшчэ мацней варушыць. Адтуль выпаўзалі восвы, узнімаліся ў паветра. Пакружыўшыся крыху над ганкам, яны раптам рынуліся на дзяцей.
Адмахваючыся рукамі, з крыкам і ггіскам усе разбегліся хто куды. Толькі Лукашок стаяў на месцы. Так вучыў яго дзядуля: калі на цябе наляцелі пчолы ці восвы, не бяжы і не дыхай, замры — ніводная не кране.
Мінула хвіліна, можа, болып, Лукашку надакучыла стаяць. Ен зноў нагнуўся да шчыліны, каб глянуць, ці засталіся там, у гняздзе, яшчэ восвы.
I раптам адскочыў, схапіўся за нос. У пальцах заблыталася трапяткая асва. Ен трасянуў рукой, асва звалілася долу. A hoc зашчымеў, самы кончык. Лукашок абхапіў нос жменяй і пабег да крана з халоднай вадой. Колькі ні мачыў Лукашок нос вадой, ён усё мацней балеў.
Хацелася заплакаць, але побач стаялі Тацянка і Алеся. Пры дзяўчатках Лукашок ніколі не плакаў.
Калі ўвечары прыйшоў тата забіраць Лукашка дамоў, у яго замест носа было нешта падобнае да вялікай спелай слівы.
— Асва пацалавала? — спытаўся тата. — Нічога, пакуль жаніцца — загаіцца.
Усе, хто быў побач, засмяяліся. Лукашку палягчэла, але свой нос ён па-ранейшаму трымаў у кулачку: балела і было сорамна.
Коцік
Янка Журба
Хлопчык любіць коціка, Лашчыць ён варкоціка, — Коцік міл яму.
3 ім на двор гуляць ідзе, Часта малачка дае Сябру ён свайму.
Ходзіць коцік беленькі, Хвосцік яго шэранькі, А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца, Спінкай выгінаецца, Хвост яго — дугой.
Поўсць яго пушыстая, Беленькая, чыстая, Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся!
Ціха!.. беражыцеся!
Уміг вас зловіць ён.
Кураняты
Алег Лойка
Па двары ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі.
Вожык
3 народнага
Бяжыць вожык — Тупу-туп!
Сам калючы, Востры зуб.
— Вожык, вожык, Ты куды?
Ад якой бяжыш Бяды?
Вожык лапкамі Туп-туп!
Вожык вочкамі Луп-луп!
Навакол
Пануе ціш.
Чуе вожык — У лісці мыш,
Ён да лісця Тапу-тап!
I лапкаю мышку — Цап!
Я будую дом з пяску
Ганна Іванова
Я будую дом з пяску! Клічу ўсіх на талаку!
Будзем дружна працаваць, Дом прасторны будаваць: Высачэзны — вось такі!
На падмогу, сябрукі!
За адвагу
Анатоль Прохараў
На птушыны шумны двор Завітаў нахабны тхор, Трапіў у дзіцячы сад — Да пухнатых куранят.
— Ку-ка-рэ-ку! На падмогу! — Певень наш Забіў трывогу.
I пайшоў рашуча ў бой Храбры воін і герой.
За рашучасць і адвагу Уручылі пеўню шпагу.
Мурашыная святліца
Анатоль Прохараў
Пад ялінаю ў цішы Дом узводзяць мурашы. Без рыдлёўкі і сякеры — Ім не трэба вокны, дзверы. На вачах расце з ігліцы Мурашыная святліца. Цёплым сонцам I смалою
Пахнуць новыя пакоі.
Дожджык
Тадзіяна Кляшторная
Дожджык часты сыпаў, ліў — Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць I караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў — Дождж адразу перастаў Напужаўся, мабыць, ён, Як убачыў парасон.
Павучок
Ларыса Геніюш
Павучок — ткач-ткачок — Сеў на тоненькі сучок.
Павуцінне сваё праў I на голлейку снаваў Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
Спі, Аленка
Ларыса Геніюш
Спі, Аленка, маленькая, спі. Вунь пад зорамі дрэмлюць палі. Вецер коўдраю іх пакрывае. — Як мяне?