Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу з'еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з'еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. I пайшлі яны з павадыром зноў, ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу...
Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые і з падпечка часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму, нехта ідзе да яго па раллі. Прыгледзеўся — ага, стары знаёмы, чорт.
Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. На кожным капыце па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забу-
дзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў:
— Ты куды гэта?
— А так, — сказаў чорт. — У свет.
Памаўчалі. Пасля чорт пытае:
— А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?
Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ведаў, пра якую коіпку размова:
— А няго ж, — кажа. — Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.
— I ўсе ў матку?
— Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.
— 3 лапамі, з лапамі, — сказаў чорт. — Даліся мне тыя лапы.
— Дальбог аж шасцёра!
— Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду, — уздыхнуў чорт. — А трэба было б. Дужа трэба.
— Гэта чаму?
— Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. I трэба было б выкапаць, але як тваю кошку ўспомню — бр-р-р! — ну яго. Хай прападае.
— Ты, як зусім змерзнеш, прыходзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.
— Н-не. Кошкі баюся. А рэпы гэтай я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.
Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны, небарака.
А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. I толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў.
Пачалі капаць у падпеччы і — на табе — выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце.
Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.
Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў камору выкідаць. Капусту Янку варыў і дзяцей калыхаў. 3 таго часу і пайшла прыказка, што шчасліваму і чорт дзяцей калыша.
А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.
Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў і ўсе хаты, як звон. I ў кожнай хаце на акне, на сонейку, кошык. А ў кожным кошыку кошка. I ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!
I таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога не кідай і нікога не дражні.
Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі, што ляжыць трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...
Тупу-тупу-тупу.
Пагоня
Артур Вольскі
А чые там дзіва-коні абганяюць час? Гэта едзе ў ззянні-звоне сонейка да нас.
Конь чырвоны — пасяродку.
Белыя — з бакоў Скачуць хутка. Скачуць ходка. Іскры з-пад падкоў. Рыцар побач з імі ў гонцы. Меч, як звон, звініць.
Ён ад хмараў наша сонца зможа ўбараніць.
У Пагоні скачуць коні у світальны час. Гэта едзе ў ззянні-звоне сонейка да нас.
Змест
Для дзяцей да трох гадоў
Сонейка-сонца. 3 народнага 6
Ладкі ладком. 3 народнага 6
Ладу, ладу, ладкі. 3 народнага 6
Баю-баінку, баю. 3 народнага 7
Люлі, люлі, люлі. 3 народнага 7
А курачка-рабушэчка. 3 народнага 8
Мышка, мышка, дзе была? 3 народнага 8
Гого-гого, гусачок. 3 народнага 8
Верабейчык. 3 народнага 9
Верабейчык. Алег Лойка 9
Куры. 3 народнага 9
Гэй, мой конік. Змітрок Бядуля 9
Белабока-сарока. 3 народкага 10
Васілька. 3 народнага 10
Трах-бах-тарабах. 3 народнага 10
Божая кароўка. 3 народнага 10
Вавёрка. Уладзіслава Луцэвіч 11
Грушка. 3 народнага 11
Плывун. 3 народнага 11
Люлі-люлі, люляшу. 3 народнага 12
Ай, люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага 12
Кую, кую ножку. 3 народнага 12
Ішла каза. 3 народнага 13
Люлі-люлі, дзеця. 3 народнага 13
Ходзіць певень па капусце. 3 народнага 13
Люляю-люляю. 3 народнага 14
А ты, коцінька-каток. 3 народнага 14
Курачка-рабка. Беларуская народная казка 14
Калабок. Руская народная казка 15
Бабіны госці. Васіль Вітка 18
Свята. Сяржук Сокалаў-Воюш 19
Авечка. Сяржук Сокалаў-Воюш 19
Пчолка. Сяржук Сокалаў-Воюш 19
Мышаня. Сяржук Сокалаў-Воюш 19
Мішка. Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюій 20
Мішка. Сяржук Сокалаў-Воюш 20
Бычок. Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюш 20
Чысцюсік. Эва Шэльбург-Зарэмбіна. Пер. Лявон Баршчэўскі. 20
Мыюцца кацяняты. Аўгіння Кавалюк 21
Гаршчок. Сяржук Сокалаў-Воюш 21
Гушкі, гушкі, гушкі. 3 народнага 21
А ты, каток шэры. 3 народнага 22
Люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага 22
Вясёлая бяседа. 3 народнага 22
Сарока-варона. 3 народнага 23
Я сама. Іван Муравейка 23
Санкі. Алесь Станкевіч 24
Сняжынкі. Авяр'ян Дзеружынскі 24
Калядкі. Артур Вольскі 24
Люлі-люлі-люлі. 3 народнага 25
Коця і Каця. Васіль Вітка 25
Люлі-люлі, каціна. 3 народнага 26
Кукарэку, певунок. 3 народнага 26
Дзед Мароз, дзед Мароз 26
Кукарэку, певунок! 27
Зайчык. 3 народнага 27
Жук. 3 народнага TJ
Мядзведзь. Алесь Якімовіч 28
Ліска. Алесь Якімовіч 28
Коні і поні. Анатоль Камінчук. Пер. Кастусь Цвірка ... 28 Коцік прачынаецца. Андрэй Мясткіўскі.
Пер. Уладзімір Паўлаў 28
У зайчыка лапкі. Андрэй Мясткіўскі.
Пер. Уладзімір Паўлаў 29
Дзе ж быў, казюленька? 3 народнага 29
He хадзі, коцік. 3 народнага 29
Коцік-варкоцік. Ніна Галіноўская 30
Валёнкі. Ганна Іванова 30
Божая кароўка. Іван Юкляеўскі 31
Птушачка. Уладзіслава Луцэвіч 31
Коцік Петрык і Мышка. Казка 31
Вушкі. Нэлі Тулупава 32
Калыханка. Генадзь Бураўкін......................... 33
Дожджык. Васіль Вітка 34
У куце сядзіць мядзведзь. 3 народнага 34
Аладкі. Вольга Іпатава 34
Апсік, апсік, каточак. 3 народнага 35
Куранятка. Карней Чукоўскі 35
Цягнік. Якаў Тайц 36
Яечка. Іван Шуцько 37
Мая лялька. Еўдакія Лось 37
Чаравікі. Сяржук Сокалаў-Воюш 38
Дапамагу. Тадзіяна Кляшпгорная 38
Доктар. Леанід Шырын 39
Сядзіць мядзведзь на калодзе. 3 народнага 39
Дзіцячы сад. Канстанцыя Буйло 40
Бычок. 3 народнага 40
Пчолы. Тадзіяна Кляшторная 41
Пчала. Артур Вольскі 41
Козытка. Рыгор Барадулін 42
Дзінь-дзілінь-баў. 3 народнага 42
Гусі. Валянціна Коўтун 43
Конік. Мікола Чарняўскі 43
Вавёрка. Ларыса Геніюш 44
Верабей. Ларыса Геніюш 44
Сняданне, абед і вячэра. Сяржук Сокалаў-Воюш 44
Гаспадыня. Тадзіяна Кляшторная 45
3 братам трэба сябраваць. Сяржук Сокалаў-Воюш 45
Мышка. Алесь Бадак 45
Паўцякалі цацкі. Тадзіяна Кляшторная 46
Для дзяцей трох-чатырох гадоў
Як курачка пеўніка ратавала. Беларуская народная казка . 48
Муха-пяюха. Беларуская народная казка 49
Трое мядзведзяў. Леў Талстой 51
Ягорачка. 3 народнага 53
Цілім-бом. 3 народнага 54
Нядбалая каза. 3 народнага 54
Колькі трэба чаравікаў. Сільва Капуцікян 54
Стары мядзведзь на калодзе. 3 народнага.
Пер. Валянціна Коўтун 56
Капуста. Ларыса Геніюш 56
Ветлівыя словы. Тадзіяна Кляшторная 57
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы.
Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай .. 57
Сурвэткі. Сяржук Сокалаў-Воюш 58
Чаму кот толькі пасля снедання
мыецца. Літоўская народная казка. Пер. /. Скапараў.... 58
Піла. Васіль Вітка 59
Едзе восень. Валянцін Рабкевіч 59
Цукеркі. Сяржук Сокалаў-Воюш 59
He сквапная. Тадзіяна Кляшторная 60
Прымаўкі 60
Блакітнябёс. Сяржук Сокалаў-Воюш 60
Сцяг і сцяжок. Сяржук Сокалаў-Воюш 61
Наш герб «Пагоня». Сяржук Сокалаў-Воюш 61
Коцік, пеўнік і лісіца. Беларуская народная казка 61
Дзед-госць. Якуб Колас 64
На рэчцы зімою. Якуб Колас 65
Калядоўнікі. Сяржук Сокалаў-Воюш 66
Ляпіў снегавіка. Пятро Сушко 66
Мароз, Чырвоны нос. Алена Кобец-Філімонава 66
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам. Іван Бурсаў 67
Мыйдадзір. Карней Чукоўскі 73
Мядзведзь. Данута Бічэль-Загнетава 77
Сукенка раскажа. Тадзіяна Кляшторная 77
Раскідач. Рыгор Барадулін 78
Іграў я на дудцы. 3 народнага 79
Дзед Мароз. Янка Журба 79
Сядзіць сыч на капе. 3 народнага 80
Адмарозіў лапкі. Іван Муравейка 80
Верабейка. 3 народнага 81
Верабейчыкі. Сяргей Новік-Пяюн 81
Каток — залаты лабок. Беларуская народная казка 82
Два вераб'і. Аляксандра Смоліч 84
Храбры певень. Якуб Колас 85
Куркі. Артур Вольскі 85
Нашы сябры. Станіслаў Шушкевіч 86
Клубочак. Павел Марціновіч 86
На шашы. Рыгор Барадулін 87
Верабейка. Станіслаў Шушкевіч 87
Скакалка. Рыгор Барадулін 88
Як дзялілі мядзведзя. Самуіл Маршак. Пер. Васіль Вітка 88
Дзяўчынка-равушка. Агнія Барто 89
Дзяўчынка чарнамазая. Агнія і Павел Барпю 91
Тэлефон. Карней Чукоўскі 93
А мне дасце? Сільва Капуцікян. Пер. Валянціна Коўтун 96
Баран бок абадран. Беларуская народная казка 97
Страшная казка пра страшнага звера. Іван Бурсаў 99
Цяжкая навука. Іван Бурсаў 101
Лялька. Яўген Баравы 104
Вайна вясны з зімою. Цётка (Аляізія Пашкевічанка)... 105
Мама. Аляксандра Смоліч 106
Матуліны рукі. Вера Вярба 106
Вішанькі-чарэшанькі. Леся Украінка 107
Галінка і верабей. Максім Танк 108
Шпак. Тадзіяна Кляшторная 109
Зубры. Ларыса Геніюш 109
На кані скачу. Ганна Іванова .........................110
Маша і мядзведзь. Руская народная казка 110
Ехаў казачнік Бай. Максім Танк 114
Хто там стукае ў акно? Алесь Бадак 115
Яблык. Васіль Хомчанка 117
Што рабіць? Анатоль Прохараў 118
Возера лясное. Сяржук Сокалаў-Воюш 119
Замак. Сяржук Сокалаў-Воюш 119