• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
    Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў ямў. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
    — Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
    — Такітак, — кажа кот Максім, — прыслаўтабе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, новы гасцінчык.
    — Добра, — кажа цар.
    Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.
    Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім сваім слугам футры пашыць, а кату кажа:
    — Перадай пану Глінскаму-Папялінскаму: няхай сам да мяне ў госці прыедзе.
    Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
    — Уставай, — кажа, — я ад цара прыйшоў.
    Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пытаецца:
    — Што цар сказаў?
    — Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
    Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
    — У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун!
    — Нічога, — кажа кот, — што-небудзь прыдумаем.
    Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара. Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска салдат спіць. Кот спыніў гаспадара.
    — Пачакай, — кажа. — тут. А сам крадком пайшоў да войска. Наздымаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі сабе далей.
    Падыходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Паставіў ён свой мех ля моста, гаспадара вартаваць пакінуў, а сам палез у рэчку ваду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схапіў яго за вус і выкінуў на бераг.
    Рак пачаў прасіцца:
    — Пусці мяне ў ваду. Можа, я таксама табе якую-небудзь службу саслужу.
    Кот падумаў і кажа:
    — Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
    — У вадзе, — кажа рак, — любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
    — Падкапай да раніцы маставыя слупы, — загадаў кот.
    — Добра, — кажа рак. — Гэта я магу.
    Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
    — А ты, — кажа кот Марціну, — як толькі абваліцца мост, раскідай шапкі па вадзе і чакай мяне тут.
    Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды пабег да цара ў палацыПрыбягае, дакладвае цару:
    — Так і так, ваша царская мосць... Ехаў да цябе ў сх:дімойгасііадар,панМарцінГлінскі-Папялінскі, ды бяда здарылася: мосг зламаўся, уся яго пяхота і конніца патапілася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло..,
    Тут цар сеў у карэту, ката з сабою пасадзіў, прыехаў да моста.
    Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
    Паспачуваў цар пану Глінскаму-Папялінскаму ды загадаў лепшым сваім краўцам і шаўцам пашыць яму новае абмундзіраванне.
    Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае абмундзіраванне. Адзеўся Глінскі-Папялінскі, прыхарашыўся і паехаў з царом у палацы.
    Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
    — А цяпер хацеў бы я паглядзець твой маёнтак: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
    Спужаўся Глінскі-Папялінскі: якое ж ён багацце пакажа цару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
    Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свайго гаспадара ўбок і шэпча яму:
    — He бойся! Усё добра будзе.
    Запрэглі царскія конюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць.
    Едзе цар, едзе, пад'язджае да маёнтка Змея Гарынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць: пастухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
    — Чые вы? — пытаецца.
    — Змея Гарынавіча.
    Кот натапырыў вусы, грозна стаў:
    — He кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марціна ГлінскагаПапялінскага. Бо за мною Гром з Перуном — ён заб е вас.
    Сказаў так кот Максім і пабег далей. Сустракае вялікую чараду коней. Падбег так кот да конюхаў і пытаецца:
    — Чые вы, конюхі?
    — Змея Гарынавіча.
    — He кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, а кажыце — пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб'е вас.
    Тым часам царская карэта з громам пад'ехала да пастухоў.
    — Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
    — Пана Марціна Глінскага-Папялінскага, — адказваюць пастухі.
    — О, — дзівіцца цар, — багаты пан ГлінскіПапялінскі!
    Гэтак жа адказалі конюхі.
    Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. убачыў самога Змея і крычыць:
    — Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном — ён цябе забе і на муку сатрэ.
    Спужаўся Змей Гарынавіч:
    — Куды ж мне схавацца?
    Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
    — Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
    Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
    — Чые вы? — пытаецца.
    — Змея Гарынавіча.
    — He кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб'е вас.
    — Добра, — кажуць напалоханыя слугі.
    Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча. Слугі кінуліся сустракаць яго.
    — Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
    — Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
    — Ну, што ж, — кажа цар, — сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
    Тут вярнуўся цар у свае палацы, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле.
    Усяго там было: хто што хацеў тое піў і еў. I я там быў еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
    Ліпень
    Клаўдзія Каліна
    Раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў І—і да сябе ў госці пчаліны рой.
    \ V Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут. Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Ёсць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.
    Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, a там усе кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на палеткі канюшыны, і тут усё скошана. Зажурыліся пчолы і вярнуліся да сваёй маці.
    — Што ж нам рабіць? — бедавалі яны. — Лета атрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне новага мёду не хопіць на доўгую зіму!
    — He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пчаліная маці. — Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду.
    Знайшлі ггчолы Лета на лузе, яно касіла траву
    — Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчолы. — Вясна нас запрасіла да сябе, расквеціла сады... А ты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высушыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без работы загінем?!
    Выслухала Лета пчол, задумалася.
    — He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа, мае месяцы нешта параяць... Эгэ-гэ-гэ! Дзе вы, мае месяцы? — гукнула Лета.
    Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэлыя летнія месяцы, сталі ў рад.
    — Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спьггалі.
    — Памажыце пчолам! — папрасіла сваіх месяцаў Лета і расказала ім пра пчаліную скаргу.
    — Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчолы маглі болып красак абляцець, — сказаў першы месяц Лета.
    — А я замест скошаных красак падгадую новыя, — паабяцаў трэці, апошні месяц.
    — А што ж ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэдняга месяца.
    Сярэдні месяц доўга думаў што яму зрабіць, каб памагчы пчолам.
    — Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — радасна сказаў ён. — Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
    — Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавалася Лета. — За тое, што ты расквеціш ліпы і дапаможаш пчолам, ты і будзеш звацца Ліпень.
    — Дзяку й табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчодры Ліпень! — загулі пчолы і паляцелі да ліп.
    I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
    — Дзя-дзя-куй! Дз-дзякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
    Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
    Жнівень
    Клаўдзія Каліна
    Вяда перапёлцы ў жніўні. У жніўні сярпы звіняць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца... А беднай перапёлцы нідзе пры-
    тулку няма. He паспела яна ў жыце гняздо звіць, птушанят падгадаваць, як Жнівень ужо гукае:
    Час адгэтуль вылятаць — Пачынаю жыта жаць.
    Ледзь уцякла перапёлка з жыта. Дзяцей ад страху пагубляла... Доўга пасля клікала іх: «Спаць пара! Спаць пара!» А калі сабрала, павяла хуценька ў пшаніцу.
    — Тут зраблю гняздзечка, — кажа сваім дзеткам перапёлка.
    Толькі паспела месца выбраць, як Жнівень зноў загукаў:
    Пакідай сваю святліцу — Пачынаю жаць пшаніцу!
    Пырхнула перапёлка ў ячмень. Зноў дзяцей пагубляла. Доўга шукала і клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Знайшоўшы, павяла ў ячмень:
    — Тут нас ніхто не патурбуе!
    Але раптам над самаю яе галавою зазвінела каса...
    — Вылятай, перапёлка! — пачуўся голас Жніўня.
    Спалохалася перапёлка і наўцёкі... Зноў дзетак пагубляла. Доўга клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Даклікалася і пайшла ў аўсы. Але не паспела і аснаваць гняздо, як пачула: «Вылятай, перапёлка!»
    Перапалохалася, бедная, сіганула ў проса, адтуль у грэчку. Нарэшце ў бульбу, а Жнівень — за ёю. «Вылятай, перапёлка! Вылятай!» — усюды чуецца яго голас.
    Пырхнула перапёлка на агароды, а за ёю — дзетак чароды. Паляцела яна над лугам, а за ёю — птушаняты цугам. 326
    Акрыялі, падужэлі яе дзеткі ад тых пералётаў Памацнелі ў іх крылцы, паспрытнелі ножкі. He агледзелася перапёлка, як дзеткі яе выраслі. А тут ужо канчаецца лета цёплае, пара ў вырай збірацца.
    Сабрала перапёлка сваю вялікую сям'ю і паляцела зімаваць у вырай.
    Верасень
    Клаўдзія Каліна
    -д ^©есяц Верасень багаты — у яго залатыя ша1^1 ты. Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае к багацці.
    Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія...
    Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес.
    Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дарагія ўборы: бярэзінку — у золата, асіну — у чырвань, на дубы навесіў медны ўбор. He забыўся і пра каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад кусточкі пасадзіў грыбочкі...
    Азірнуўся Верасень, паглядзеў навокал: гарыць-палае асенні лес! Вось толькі ўнізе трава сухая і пажоўклая. Няма красак, адцвілі за лета.
    Страсянуў Верасень з дрэў буйную расу — і дзіва! ўпалі да камлёў зялёных сосен ды залатых бяроз драбнюткія званочкі! Зацвілі верасы!
    Загулі, зазванілі званочкі! Клічуць дзяцей у школу.