• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    Падміргнуў Кракадзіл Слоніку і сказаў: «Падыдзі бліжэй, мой маленькі, я і ёсць Кракадзіл. Паглядзі, як я плачу сваімі Кракадзілавымі слязьмі!» Узрадаваўся Слонік: «Я вас даўно шукаю! Скажыце, калі ласка, што вы ясце на абед?» —
    «Падыдзі яшчэ бліжэй, я табе скажу на вуха!» Нахіліў Слонік галаву да Кракадзілавай пашчы, а той — цап яго за нос! «Вось мне здаецца, — сказаў Кракадзіл, — што я сёння на абед буду есці сланяціну».
    «Бузьдзіце бядзе, бдзе ведзьбі бадзіць!» (пусціце мяне, мне вельмі баліць!) — пачаў прасіцца Слонік і ўпірацца ўсімі чатырма нагамі. Слонік цягне сабе, а Кракадзіл сабе. Пачуў крык Змей, стала яму шкада Слоніка, абкруціўся Змей вакол ягонай задняй нагі і пацягнуў Слоніка назад. Кракадзіл і выпусціў Слонікаў нос, плюхнуўся ў рэчку — толькі пырскі ва ўсе бакі!
    Паваліўся Слонік на пясок, ад болю аж вочы заплюшчыў, кажа: «Дзякуй табе, дзядзька Змей!»
    Расплюшчыў вочы, глядзіць, a hoc яго стаў доўгі-доўгі, аж да самай зямлі!
    Заплакаў Слонік: «Як жа мне жыць з такім носам!»
    «Не плач! — супакоіў яго Змей. — Ты ўбачыш, што твой новы, доўгі нос яшчэ лепшы за той стары, нязграбны, як чаравік. Супакойся, а я пайду яшчэ пасплю».
    Змей пайшоў да свайго дрэва і пакінуў Слоніка аднаго. Слонік плакаў-плакаў стаміўся і заснуў. Але вось пралятала міма муха і балюча ўкусіла Слоніка за спіну. Раззлаваўся Слонік, стукнуў муху сваім доўгім носам і забіў яе. Глянуў Слонік угару, убачыў спелыя сакавітыя бананы, схапіў іх сваім доўгім носам і з'еў, апусціў у рэчку свой доўгі нос і напіўся вады, ды яшчэ сам сабе дожджык зрабіў. Узрадаваўся Слонік, заспяваў песеньку і пабег дадому.
    3 таго часу ўсе з павагай глядзелі на доўгі нос Слоніка і пачалі называць яго хобат. А калі хто Слоніка крыўдзіў, то ён мог сам даць каму кухталя, а каму грымака.
    Але Слонік быў добры, ён усім дапамагаў сваім моцным хобатам і сам нікога не крыўдзіў.
    Верабей і мыш
    Беларуская народная казка
    A ьілі па суседству верабей і мыш: верабей СТ? пад страхою, а мыш у норцы пад падру<ЭА(±г>баю. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач: на верабя гаспадар сіло ставіць, a
    на мыш — пастку.
    Надакучыла ім так жыць, задумалі яны збажыну сеяць.
    — Ну, што будзем сеяць? — пытаецца верабей.
    — А тое, што людзі сеюць, — адказвае мыш.
    Назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.
    — Што тваё будзе, — пытаецца мыш у вераб'я, — карэнне ці вяршкі?
    — Сам не ведаю.
    — Бяры карэнне, — параіла мыш.
    — Добра, няхай будзе карэнне.
    Прыйшло лета. Паспела пшаніца. Мыш зжала каласы, а вераб'ю пакінула салому. Перанесла мыш каласы ў сваю нару, змалаціла, змалола, напякла пірагоў ды есць сабе зімою. Добра жыве, бяды не мае.
    А верабей пакаштаваў салому — нясмачная!
    Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць.
    Прыйшла вясна. Мыш вылезла з нары, убачыла вераб'я і пытаецца:
    — Ну, як, суседзе, зімавалася?
    — Дрэнна, — кажа верабей, — ледзьве выжыў: нясмачная наша пшаніца ўдалася.
    — To давай будзем сёлета моркву садзіць: яна салодкая. Усе зайцы яе любяць.
    — Давай, калі не хлусіш! — падскочыў верабей ад радасці.
    Пасеялі яны моркву.
    — Што тваё будзе, — пытаецца мыш у вераб'я, — карэнне ці вяршкі?
    — Вяршкі! — кажа верабей. — Баюся браць карэнне: я ўжо на пшаніцы апёкся.
    — Добра, бяры вяршкі.
    Вырасла морква. Верабей узяў вяршкі, а мыш карэнне. Занесла яна сваё карэнне ў нару і есць сабе патроху.
    А верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічнае карэнне...
    Надзьмуўся верабей, ледзь не плача.
    Ляціць варона. Убачыла вераб'я.
    — Чаго ты, верабей, надзьмуўся? — пытаецца.
    Расказаў ёй верабей, як яны з мышшу сеялі пшаніцу і моркву.
    Выслухала яго варона і зарагатала на ўсё горла:
    — Дурны ты, верабей! Мыіп цябе падманула... У пшаніцы смачныя вяршкі, а ў морквы — карэнне.
    Узлаваўся верабей, прыскакаў да мышы.
    — Ах, нягодніца, ах, ашуканка! Я з табою біцца буду.
    — Ну, што ж, — кажа мыш, — давай біцца!
    Запрасіў верабей сабе на дапамогу драздоў і шпакоў, а мыш — кратоў і пацукоў.
    Пачалі біцца. Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў. Прыйшлося вераб'ю адступіць са сваім войскам на сметнік.
    Убачыла гэта варона:
    — Га, га, верабей, слабых ты сяброў сабраў. Калі б ты паклікаў марскога сокала, той адразу б усіх — і мышэй, і кратоў, і пацукоў паглытаў.
    Паляцеў верабей на мора, паклікаў марскога сокала.
    Прыляцеў сокал і ўсё мышынае войска паглытаў. Адна толькі мыш, тая, што вераб'я падманула, засталася: у нару схавалася.
    Настаў вечар. Сокал паляцеў на ржышча начаваць. Сеў на каменне ды моцна заснуў. А верабей пашчабятаў ад радасці і палез пад страху.
    Тым часам хітрая мыш пабегла ў поле да начлежнікаў, ухапіла галавешку і падпаліла ржышча, дзе спаў сокал. Узняўся агонь і асмаліў сокалу крылы. Прачнуўся сокал, а ў яго крылаў няма. Пабедаваў ён ды падаўся пехатою да мора. Убачыў яго на дарозе паляўнічы, хацеў застрэліць, а сокал і кажа:
    —	He страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі з сабою: як адрастуць у мяне крылы, я табе добра аддзякую.
    Узяў паляўнічы сокала. Цэлы год карміў і даглядаў яго. Адраслі ў сокала крылы, ён і кажа паляўнічаму:
    —	А цяпер бяры мяне на паляванне. Я табе зайцоў і птушак буду лавіць.
    3 таго часу сокал і служыць памочнікам у паляўнічага.
    Кот Максім
    Беларуская народная казка
    Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцін, а ката — Максім.
    Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яму ежу насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе...
    Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.
    — Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспадара. — Трэба хату будаваць.
    — Ат, — кажа Марцін, — навошта нам хата? Хопіць і печы.
    Пажылі яны з год на печы, а тут і печ развалілася.
    — Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.
    — Ты, — кажа Марцін, — як сабе хочаш, а я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
    — Хто за такога гультая пойдзе замуж? — смяецца кот. — Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
    — Пойдзе! — кажа Марцін. — Няма чаго смяяцца! Сама цароўна пойдзе. Ідзі, Максім, да цара.
    Скажы яму — так і так, пан Марцін, па прозвішчы — Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ва ўсім царстве не знайсці...
    — Цяжкую ты загадаў мне службу, пане Марцін Глінскі-Папялінскі, — кажа кот.
    — Нічога, ідзі, a то папругі дастанеш! — пагразіў яму гаспадар.
    — Ну што ж, паспрабую шчасця.
    Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, сам выправіўся ў далёкую дарогу.
    Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насустрач заяц.
    — Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.
    Да цара.
    — Чаго?
    Кот падумаў і кажа:
    На суд.
    — На які суд?
    — Праўды хачу дайсці.
    — Якой праўды?
    — А вось якой. Дзе што кошка ўкрадзе або нашкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, смятану злізаў, кот сала ўкраў... А ката там і блізка не было. He магу я цярпець такога паклёпу на сябе.
    — Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.
    — Чаго?
    — Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы папсаваў? Заяц! Каго сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і не заяц быў, а зайчыха. He магу я няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
    — Дык што ж ты адзін пойдзеш? — кажа кот. — Хто табе на судзе паверыць? Там трэба сведак мець.
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — Ну, у мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сведак, тады можна смела ісці.
    Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:
    — Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, хутчэй бяжыце сюды!
    Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зайцы.
    Назбягалася іх цэлая чарада.
    Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх палацаў. Бачыць — на двары вялікі хлеў стаіць. Кот і кажа зайцам:
    — Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
    Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.
    Ідзе ён да царскіх палацаў падскокваючы, у ладкі плешчучы. Узыходзіць на ганак, стукае ў дзверы:
    — Адчыніце!
    Адчыніў яму салдат-вартавы.
    — Чаго трэба? — пытаецца.
    — Пакажы, дзе цар жыве.
    Салдат паказаў.
    Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.
    — Добры дзень, ваша царская мосць!
    — Добры дзень, каток! — адказвае цар. — Што скажаш?
    — Ды вось прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, гасцінчыка.
    — Дзе ж той гасцінчык?
    — У хляве.
    Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, няма як зачыніць.
    — Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар. — Мусіць, у яго яшчэ больш ёсць?
    Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.
    Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.
    Развязаў кот торбу дастаў адтуль усё, што з дарогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.
    Акрыяў сяк-так пан Глінскі-Папялінскі ды пытаецца ў ката:
    — Ну, што табе цар сказаў?
    — Нічога цікавага, — кажа кот.
    — Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне болыл ежы ў запас.
    Нанасіў кот яму ежы, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
    — Куды ідзеш, кот?
    Да цара.
    — Чаго?
    На суд.
    I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:
    — Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаюць.
    — Аднаму табе суд не паверыць, — кажа кот.
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — Што ты параўняўся са мною? Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты...
    — Дык што ж мне рабіць?
    — Збяры сотні тры сведак, тады павераць.
    Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуўся ды завыў на ўвесь лес:
    — Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
    Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
    Павёў іх кот Максім да цара. Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
    — Мы першыя пойдзем на суд.
    — He, — кажа кот, — мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.