Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
— Дай мне кавалачак піражка... калі ласка...
Бабуля ажно ахнула ад здзіўлення.
Чарадзейныя словы так і заззялі ў кожнай маршчынцы, у вачах, ва ўсмешцы.
— Гарачанькага... гарачанькага захацеў галубок мой! — прыгаворвала яна, выбіраючы самы лепшы, румяны піражок.
Паўлік падскочыў ад радасці і пацалаваў яе ў абедзве шчакі.
«Чарадзей! Чарадзей!» — паўтараў ён сам сабе, успамінаючы дзядка.
За абедам Паўлік сядзеў ціха і лавіў кожнае братава слова. Калі брат сказаў, што паедзе катацца на лодцы, Паўлік паклаў руку на яго плячо і ціха папрасіў:
— Вазьмі мяне, калі ласка.
За сталом адразу ўсе змоўклі. Брат узняў бровы і ўсміхнуўся.
— Вазьмі яго, — раптам сказала сястра, — хіба табе цяжка?
— Ну, чаму ж не ўзяць? — усміхнулася бабуля. — Вядома, вазьмі.
— Калі ласка, — паўтарыў Паўлік.
Брат гучна засмяяўся, паляпаў хлопчыка па плячы, ускудлаціў яму валасы:
— Эх ты, падарожнік! Ну, добра, збірайся!
«Дапамаглі! Зноў дапамаглі!»
Паўлік выскачыў з-за стала і пабег на вуліцу, але ў скверы ўжо не было дзядулі. Лаўка была пустая, і толькі на пяску засталіся накрэсленыя парасонам незразумелыя знакі.
Дзеці
Артур Вольскі
Розныя дзеці
Жывуць на планеце — Белыя, жоўтыя,
Чорныя дзеці. Розныя дзеці — Аднолькавы смех. Смех у хвіліны Забаў і пацех. Розныядзеці — I розныя вочы. Вочы — як неба. Вочы — як ночы. Вочы, што мора ўвабралі глыбіні, Вочы — пад колер Бязводнай пустыні. Розныя вочы — Адзіныя слёзы. Слёзы — ў хвіліны Бяды ці пагрозы. Вось бы зрабіць, Каб у розных дзяцей Радасць гасціла Даўжэй ды часцей! Вось бы зрабіць, Каб на нашай планеце Гора не ведалі Розныя дзеці!
Страшная казка
Васіль Віпгка
хпаталька і Стасік доўга не засыналі. А бабI—{ ^цы хацелася, каб яны спалі. Бабка збіралаW ся Ў госці. Яна абяцала, што прынясе пірага. Смачнага, салодкага. Нават кот, які сядзеў на пасцелі, і той не вытрываў і аблізнуўся.
— Раскажы нам казку, — папрасіў Стасік, — a тады ідзі сабе.
Бабка расказала казку. Страшную, пра ваўка. Стасік прыцішыўся. А Наталька пачала плакаць:
— Баба, не ідзі. Мне страшна.
— Добра, я не пайду. Спіце, дзеткі. Я каля вас буду сядзець.
Як толькі дзеці пазасыналі, бабка надзела новую кофту, завязала белую хустку і нават у люстэрка паглядзелася. Толькі яна там нічога не ўбачыла, бо было ўжо цёмна. А запальваць святло яна пабаялася, каб не пабудзіць дзяцей.
«А калі і праўда папрачынаюцца, а мяне не будзе, — падумала бабка, — яны ж з плачу пазаходзяцца».
Але бабцы вельмі хацелася пайсці ў госці. I тады яна надумалася зрабіць другую бабу. Узяла дзве падушкі, надзела на іх старую сукенку, a малую падушачку абвязала хустачкай і паклала зверху — атрымалася галава ў хустцы...
Стасіку ўночы захацелася піць. I ён праз сон папрасіў:
— Малачка...
Ніхто не абазваўся. Тады Стасіку яшчэ мацней захацелася малачка, і ён прачнуўся. Баба сядзела на сваім месцы.
— Баба! — гукнуў Стась.
Але бабуля нават не варухнулася. Тады Стасік падсунуўся бліжэй і хацеў яе пабудзіць. Толькі крануў за плечы, а яна ўзяла і з'ехала з ложка далоў — яна была зроблена з падушак!
Стасік спалохаўся і пабудзіў Натальку. Але тут яны ўбачылі нешта яшчэ больш страшнае. 3 цемры на іх глядзелі вялікія блішчастыя вочы.
Якраз як у таго звера, пра якога бабка расказвала казку.
— Воўк! — крыкнула Наталька.
— М-м-я-ў! — азваўся воўк.
Дзеці пазналі ката Кузьму. А той пачаў лашчыцца да іх, залез пад коўдру і заспяваў ціхую знаёмую песню.
Цяпер Стасіку і Натальцы было не страшна. Хутка яны заснулі зноў.
Прачнуліся толькі раніцай і зусім не пакрыўдзіліся на бабулю, бо яна-такі стрымала сваё слова. Дала кожнаму па вялікім кавалку салодкага пірага. А коціку не здагадалася даць. Тады Стасік сказаў:
— Баба, дай коціку. Ён пільнаваў нас. 3 ім нам ніякі воўк не страшны.
Бабка дала пірага і коціку.
Адлёт жураўлёў
Якуб Колас
Белыя валокны
Сцелюцца над долам. He спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам.
Замірае лета,
Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі.
У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
Сонечная сцежка
Сяргей Грахоўскі
Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны;
I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол.
Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад. Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай.
Кожнай раніцай з ахвотай Мы прыходзім на работу.
Ляльку трэба расчасаць I кружочкі напісаць,
Збудаваць пясчаны дом, З'есці кашу з малаком I кату пачысціць боты. Ой, як шмат у нас работы!
Няма прыгажэй
Артур Вольскі
Высозныя сосны адвечнага бору — пад самае сонца, пад самыя зоры.
Зубры ў гушчары пратапталі сцяжыны туды,
дзе ніводнай няма каляіны.
Маліны
даспелыя просяцца ў жмені, грыбы — у кашы, бы ў загоне алені. Вітаюць нас
птушкі і дрэвы гасцінна... Ну дзе яшчэ знойдзеш такія мясціны?
Усім на зямлі я давесці бяруся: няма прыгажэй ад маёй Беларусі!
Хачу служыць...
Артур Вольскі
Мой брат — хлапец геройскі, і за яго я рад: у беларускім войску пайшоў служыць мой брат.
Пра Грунвальд і пра Воршу мне брат мой распавёў. — Хіба, — казаў, — я горшы за продкаў-ваяроў?
Учора
на парадзе —
прыгожы быў парад! —
у самым першым радзе ішоў мой родны брат.
Я братам ганаруся, бо з гэткімі, як ён, ніколі
Беларусі не трапіць у палон.
А вам скажу па-свойску: хай час хутчэй бяжыць, бо ў беларускім войску і я
хачу служыць.
Ночка
Сяргей Новік-Пяюн
Сонца палючае, Сонца жывучае Скончыла дзённы абход. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя Ў небе вядуць карагод. Месячык беленькі, Месячык чысты
3 хмарак свой твар паказаў. У рэчцы спакойнай, У рэчцы празрыстай Хор вадзяны запяяў. Дрэўцы купчастыя, Дрэўцы зялёныя Ў люстра глядзяцца вады.
Жабкі рухлівыя, Жабкі вясёлыя Скачуць туды і сюды.
Агнявік
Алег Мінкін
У полымі вясёлым печы Рухавы скача чалавечак Пад булькаценне чыгуноў Пад гучны трэск смалістых дроў.
Калі ж агонь згасае ў печы, У прысак лезе чалавечак I спіць, згарнуўшыся клубком, Чырвоным стаўшы вугальком.
Як кот звяроў напалохаў
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў.
Вось пайшоў раз кот на паляванне і заблудзіўся. Шукаў, шукаў а дарогу дамоў не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача.
Бяжыць лісіца. убачыла ката — загледзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала.
— Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
— Я Кот Мурлыковіч.
— А чаго ты плачаш, Кот Мурлыковіч?
Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе.
— Xez — кажа лісіца, — каб больш тае бяды! Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара.
— Добра, — кажа кот.
Вось прыходзіць ён да лісіцы. А ў яе курэй — і смажаных, і вараных!..
Наеўся кот і спаць уклаўся.
Тым часам бяжыць па лесе воўк: топ-топ, шлёп-шлёп! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць:
— Хто гэта ў маім лесе стукоча-тупоча? Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб'е.
Узяла ваўка цікавасць. Ён кажа:
— А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара?
— Паглядзець-то можна, — адказвае лісіца, — але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
— Добра, будзе падарунак, — сказаў воўк і пабег далей.
Вярнулася лісіца ў хату.
А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсьлом, трэсь-лом, трэсь-лом!
Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрьгчыць зноў:
— Хто гэта ў маім лесе трашчыць? Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ў цябе гаспадар? — пытаецца мядзведзь.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб'е.
I мядзведзя ўзяла цікавасць: які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае? Вось ён і кажа:
— А ці нельга было б, лісічка-сястрычка, хоць паглядзець на твайго гаспадара?
— Паглядзець можна, — кажа лісіца, — толькі без падарунка не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
— Добра, падарунак будзе, — сказаў мядзведзь і пайшоў далей.
Прабеглі яшчэ дзік-сякач і заяц-шарак. Лісіца і іх сваім гаспадаром напалохала.
Сабраліся звяры і моцна задумаліся: якія ж падарункі лісіцынаму гаспадару прынесці?
Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
— Вось што, браткі, трэба смачны абед згатаваць ды ў госці яго з гаспадыняй запрасіць. Тады ўсе разам і паглядзім.
— Добра, няхай будзе так, — згадзіліся звяры.
I тут яны зноў моцна задумаліся: які абед згатаваць? Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
— Я прынясу мёду калоду.
— А я — барана, — кажа воўк.
— А я — жалудоў, — кажа дзік.
— А я — салодкай капусты, — кажа заяц.
Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць.
Мядзведзь кажа:
— Я тоўсты, мне хадзіць цяжка.
Воўк кажа:
— Я і так набегаўся, мне ногі баляць.
Дзік кажа:
— А я складна гаварыць не ўмею.
А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі.
Прыбег заяц да лісіцынай хаты, пастукаў лапкай у шыбіну, зажмурыўся ад страху ды прапішчаў спалоханым голасам:
— Дзень добры вам, шаноўныя гаспадары! Прасілі мядзведзь, воўк і дзік, каб вы ласкавы былі, да іх у госці прыйшлі.
Сказаў так адным духам ды ходу назад. Падрыхтаваліся звяры гасцей сустракаць. Сядзяць ля багатага стала, чакаюць, аб лісіцыным гаспадару разважаюць.
Вось заяц і кажа:
— He, браткі, сядзець так боязна. Хто яго ведае, які там гаспадар у лісіцы! А што, калі ён абеду нашага не ўпадабае ды ўсіх нас хвастом пазабівае. Давайце лепш схаваемся і спярша здалёк на яго паглядзім.
Згадзіліся звяры з мудрай зайцавай парадай ды пачалі хавацца.
Мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыўся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве схаваўся.
Тым часам узяла лісіца пад руку свайго гаспадара, і пайшлі яны ў госці.
Прыходзяць на палянку. Чуе кот — мясам запахла. Бачыць — цэлы баран ляжыць. Тут ён поўсць наставіў, вусы натапырыў ды адразу на барана накінуўся.
Есць ды ўсё бурчыць: «Мяў-у, мяў-у!»
Звяроў аж страх узяў. Ім здалося, што ён крычыць: «Мала, мала!»
— Ну і звяруга! — кажа воўк. — Мне б і за дзень з такім рагалём не ўправіцца, а яму на раз мала...
Дзік ляжаў, ляжаў у моху ды ад страху пачаў хвастом варушыць. Кот падумаў, што мыш з нор-
кі вылазіць. Скокнуў туды і ўчапіўся кіпцюрамі ў дзікаў хвост.