Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
— Ну якія тут могуць быць ваўкі? — казаў у гэты час Ніф-Ніф, які ваўкоў бачыў толькі на малюнках.
— Вось мы яго схопім за нос, будзе ведаць! — падміргнуў Нуф-Нуф, які таксама ніколі не бачыў жывога ваўка.
— Павалім, ды яшчэ звяжам, ды яшчэ нагой вось так, вось так! — храбра дадаў Ніф-Ніф і паказаў, як яны будуць распраўляцца з ваўком.
I браты зноў разрохкаліся і заспявалі:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк. Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
I раптам яны ўбачылі сапраўднага жывога ваўка! Ён стаяў за вялікай хвояй, і ў яго быў такі страшны выгляд, такія злыя вочы і такая зубастая пашча, што ў Ніф-Ніфа і Нуф-Нуфа па спінках прабег халадок і тонкія хвосцікі дробнадробна задрыжэлі. Бедныя парасяткі не маглі нават зварухнуцца ад страху.
Воўк падрыхтаваўся да скачка, шчоўкнуў зубамі, міргнуў правым вокам, але парасяткі раптам апамяталіся і, узняўшы віск на ўвесь лес, кінуліся наўцёкі.
Ніколі яшчэ не прыходзілася ім так шпарка бегаць.
Мільгаючы пяткамі і ўзнімаючы хмары пылу, яны несліся кожны да свайго дома.
Ніф-Ніф першы дабег да сваёй саламянай хаціны і ледзь паспеў зачыніць дзверы перад самым носам ваўка.
— Зараз жа адчыні дзверы! — прарычэў воўк. — А інакш я іх выламаю!
— He, — прарохкаў Ніф-Ніф, — я не адчьшю!
За дзвярыма было чу ваць дыханне страшнага звера.
— Зараз жа адчыні дзверы! — прарычэў зноў воўк. — А не то я так дзьмухну, што ўвесь твой дом разляціцца!
Але Ніф-Ніф нічога ўжо не мог адказаць ад страху. Тады воўк пачаў дзьмуць: «Ф-ф-ф! Уу-у!!»
Са страхі зляталі саломінкі, сцены дома трэсліся. Воўк яшчэ раз глыбока ўздыхнуў і дзьмухнуў другі раз: «Ф-ф-ф!!! У-у-у!!»
Калі воўк дзьмухнуў трэці раз, дом разляцеўся ва ўсе бакі, як быццам на яго наляцеў ураган.
Воўк шчоўкнуў зубамі перад самым лычыкам маленькага парасяці.
Але Ніф-Ніф ухіліўся, адскочыў і праз хвіліну быў ужо каля дзвярэй Нуф-Нуфа.
Ледзь паспелі браты замкнуцца, як пачулі голас ваўка:
— Ну, цяпер я з'ем вас абодвух!
Ніф-Ніф і Нуф-Нуф спалохана паглядзелі адзін на аднаго. Але воўк вельмі стаміўся і вырашыў пайсці на хітрыкі.
— Я перадумаў! — гучна сказаў ён, так, каб яго пачулі браты. Я не буду есці гэтых паршывых парасятак! Я лепш пайду дадому.
— Ты чуў? — запытаў Ніф-Ніф брата. — Ён сказаў што не будзе нас есці!
— Гэта вельмі добра, што воўк пайшоў дадому! — сказаў Нуф-Нуф і адразу перастаў дрыжэць.
I браты развесяліліся і заспявалі, як быццам нічога і не здарылася:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
А воўк і не думаў нікуды ісці. Ён проста адышоўся трохі ўбок і прытаіўся. Яму было вельмі 242
смешна: як спрытна ён ашукаў зусім неразумных маленькіх парасятак! Ён пачакаў, калі парасяткі зусім супакоіліся, узяў авечую шкуру, вялікі кошык і асцярожна падкраўся да дамка. Каля дзвярэй ён сеў у кошык, накрыўся шкурай і ціха пастукаў. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф вельмі спалохаліся, калі пачулі стук.
— Хто там? — запыталі яны, і ў іх зноў затрэсліся хвосцікі.
— Гэта я-я-я, бедная маленькая авечка! — тонкім голасам прапішчаў воўк. — Пусціце мяне пераначаваць, я адбілася ад статку і вельмі стамілася!
— Пусціць? — запытаў брата добры НіфНіф.
— Авечку можна пусціць, — згадзіўся НуфНуф. Ён таксама быў вельмі добрым парасяткам.
Але калі яны крыху адчынілі дзверы, то раптам убачылі не авечку, а зубастую пашчу ваўка. Браты зачынілі дзверы і з усёй сілы налеглі на іх, каб воўк не здолеў да іх уварвацца.
Боўк вельмі раззлаваўся, што яму не ўдалося ашукаць парасят. Ён скінуў з сябе авечую шкуру, адпіхнуў кошык і зарычэў:
— Ну пачакайце ж! Як я дзьмухну, дык і ад гэтага дома нічога не застанецца!
I ён пачаў дзьмуць. Дом крыху пакасіўся. Воўк дзьмухнуў другі раз, потым трэці раз.
Са страхі злятала лісце, сцены дрыжэлі, але дом усё яшчэ стаяў. I толькі тады, калі воўк дзьмухнуў пяты раз, дом захістаўся і разваліўся. Адны толькі дзверы пэўны час яшчэ стаялі сярод руін.
Ахопленыя жахам, кінуліся парасяткі бегчы. Ад страху ў іх аднімаліся ногі, кожная шчацінінка дрыжэла, кірпатыя насы перасохлі. Браты імчаліся да дома Наф-Нафа. Воўк наганяў іх вялізнымі скачкамі. Адзін раз ён ледзь не схапіў Ніф-Ніфа за заднюю ножку, але той спрытна ўхіліўся і прыбавіў ходу.
Воўк таксама паддаў ходу. Ён быў упэўнены, што на гэты раз парасяткі ад яго не ўцякуць. Але яму зноў не пашанцавала. Парасяткі хутка прамчаліся міма вялікай яблыні, нават не закрануўшы яе. А воўк не паспеў звярнуць і наляцеў на яблыню, якая абсыпала яго яблыкамі. Адзін цвёрды яблык ударыў яго паміж вачэй. Вялікі гуз ускочыў у яго на лбе.
А Ніф-Ніф і Нуф-Нуф, ні жывыя ні мёртвыя, прыбеглі ў гэты час да дома старэйшага брата.
Брат упусціў іх у дом. Бедныя парасяткі былі такія напалоханыя, што нічога не маглі сказаць і моўчкі кінуліся пад ложак. Наф-Наф адразу здагадаўся, што за імі гнаўся воўк. Але яму не было чаго баяцца ў сваім мураваным доме. Ён хутка зачыніў дзверы на засаўку, сеў за піяніна і заспяваў:
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
Але тут пастукалі ў дзверы.
— Хто стукае? — запытаў Наф-Наф.
— Гэта я, прадаўшчык шчотак, — пачуўся грубы голас. — Ці не хочаце паглядзець мой тавар?
Наф-Наф адчыніў крыху дзверы і ўбачыў калматую лапу. Ён умомант выхапіў шчотку і балюча ўдарыў ёю па калматай лапе ваўка. Равучы ад болю, воўк прахрыпеў:
— А, гэтак! Ну, цяпер я з'ем усіх траіх!
— Спрабуй! — адказаў з-за дзвярэй НафНаф. Ён ведаў, што яму і братам няма чаго баяцца ў мураваным доме.
Тады воўк уцягнуў у сябе як мага больш паветра і дзьмухнуў з усёй сілы.
Але, колькі ён ні дзьмуў, ні адна, нават самая маленькая, цаглінка не зварухнулася з месца.
Воўк пасінеў ад натугі.
Дом стаяў, як замак. Тады воўк пачаў трэсці дзверы. Але дзверы таксама не паддаваліся. А ў сценах дома не было ніводнай шчыліны, праз якую ён мог бы прабрацца да парасятак. Галоднаму і злому ваўку нічога не заставалася, як пайсці прэч.
Але тут ён падняў галаву і раптам заўважыў вялікі, шырокі комін на страсе.
— Вось праз гэты комін я і пралезу ў дом! — узрадаваўся воўк. Ён асцярожна ўзлез на страху і прыслухаўся. У доме было ціха.
— Я ўсё ж такі паласуюся свежай парасяцінкай, — падумаў ён і, аблізнуўшыся, палез у комін.
Але, як толькі ён пачаў спускацца па коміне, парасяты пачулі шоргат, а калі на накрыўку катла пачала сыпацца сажа, Наф-Наф адразу здагадаўся, у чым рэч. Ён шпарка кінуўся да катла з варам і сарваў з яго накрыўку. Чорны, як камінар, воўк бултыхнуўся ў вар.
Ніколі яшчэ яму не было так балюча! Вочы ў яго вылезлі на лоб, уся поўсць паднялася дыбам.
Воўк нема зароў, выскачыў назад на страху, скаціўся па ёй на зямлю, перакуліўся на сваім хвасце міма зачыненых дзвярэй і пусціўся наўцёкі.
А трое братоў, трое маленькіх парасятак, глядзелі яму ўслед з акна і цешыліся, што яны так удала правучылі злога ваўка.
А потым яны ўсе разам заспявалі вясёлую песеньку:
Хоць паўсвету абысці, Абысці, абысці, Лешпай хаты не знайсці. He знайсці, не знайсці!
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць нашы дзверы, Нашы дзверы, нашы дзверы!
3 лесу воўк ужо ніколі, ўжо ніколі, ўжо ніколі He прыскача да нас болей, Да нас болей, да нас болей!
3 таго часу браты пачалі жыць разам. Вось і ўсё, што мы ведаем пра траіх маленькіх парасятак — Ніф-Ніфа, Нуф-Нуфа і Наф-Нафа.
Адлёт птушак
Якуб Колас
/Т\шчэ не паспела агаліцца зямля і не асы^■™ііалася лісце на дрэвах, а ўжо не чутно Q/jL птушыных галасоў і самых птушак мала відаць. Яны пачынаюць пакідаць наш край і вылятаюць у цёплую старану.
Першыя падымаюць трывогу буслы. Незадоўга да адлёту збіраюцца яны ў кучы, ходзяць цэлы дзень чародамі па лузе, або стаяць па цэлых гадзінах, усё роўна як радзяцца паміж сабою, ці круцяцца высака ў небе. Праз некалькі дзён яны прападаюць, выбіраюцца ў вырай.
Нахмурылася неба, веюць халодныя вятры, ідзе дробны дожджык. Вясёлыя, вёрткія ластаўкі нізка лётаюць над зямлёю і ловяць мошак. Але час праходзіць, на дварэ халаднее, прападаюць мошкі; нечага есці ластавачкам. Вось і яны збіраюцца ў дарогу. Ранні адлёт іх азначае раннюю зіму.
Поле ўжо апусцела. Кончана работа сярпа, пачынаюць капаць бульбу. Далёка, дзесьці ў небе, плаўна нясецца крык жураўлёў. Падымаеш голаў угару, слухаеш і шукаеш чародку жураўлёў. Высака-высака лятуць яны, выраўняўшыся ключом, і пасылаюць на зямлю свой звонкі, працяжны і нудны крык. Глядзіш, як яны лятуць, і нейкі жаль агорае душу, усё роўна як праводзіш у далёкую старану дарагога чалавека. 3 якою радасцю сустракаеш птушак увясну, з такім жалем праваджаеш іх увосень, як лятуць яны ў вырай. I памалу ўсе птушкі, што прыляцелі к нам увясну, зноў пакінулі нас на ўсю зіму.
Куды ж адлятаюць нашыя птушкі і дзе яны праводзяць зіму?
А лятуць яны далёка, у тыя староны на поўдні, дзе зімы зусім не бывае. Многа бяды-гора прыходзіцца выцерпець нашым мілым птушкам у дарозе, пакуль залятуць яны ў далёкі цёплы край. Некаторым прыходзіцца пералятаць цераз моры і многа гіне іх ад буры і іншых напасцяў, як ад чалавека, так і ад драпежных птушак.
У выраі нашы птушкі гнёздаў не ўюць і песняў не пяюць. Віць гнёзды і выводзіць дзетак яны прылятаюць дадому, на сваю радзіму. А радзімабацькаўшчына іх тут, у нас. Пакінуўшы нас увосень, яны варочаюцца назад увясну.
Зімовы Дуб
Клаўдзія Каліна
JS) дзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, ■ сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі э-злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апусцелі палі.
Задаволены Лістапад: усё скарылася яму. Усміхнуўся, паслаў на зямлю бледны сонечны прамень, глянуў з-за шэрых хмар лапінкай блакіту. Але што гэта? Вунь на ўзлессі раскінуў вецце магутны Дуб, увесь у мядзянай лістоце.
— Чаму ты не скарыўся мне? — грозна спытаў Лістапад.
— Я Зімовы. Таму да вясны буду ў мядзяным убранні.
Угневаўся Лістапад.
— Гэй, вятры буйныя! — паклікаў ён сваіх памочнікаў. — Сарвіце з Дуба яго мядзяны ўбор!
Завылі вятры, зашумелі галіны Дуба.
— Гэй, дажджы халодныя! — гукнуў Лістапад. — Пазбівайце з Дуба лісце.
Секанулі дажджы, забарабанілі па буйным лісці, але Дуб не зварухнуўся.