Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
А хто яго, хто яго Ўдалеч панёс, Адкуль гэту сілу Узяў паравоз?
Хто гоніць, хто бухае Моцна: бух-бух?
Гарачая пара Дала яму рух!
Пара на поршні 3 катла напірае, Поршань на кола, I кола мільгае!
I, гнаны магутнаю Сілаю пары, Імчыцца цягнік, Рассякае абшары. Па рэйках стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та!
Акуляры
Юльян Тувім
Узлаваўся пан Гіляры: Дзесьці зніклі акуляры.
Ён шукае ў кожным куце, У халаце і сурдуце,
Абшукаў усе шуфляды, Ды няма іх — дайце рады!
— Гвалт! — крычыць ён. — Проста чары! Ці не ўкралі акуляры?
Пад канапай, пад камодай Мацаў, поўзаў — вось прыгода!
Крэкча пан ля нор мышыных,
Расчыняе піяніна,
Адрываць рашыў падлогу, Клікаць люд на дапамогу.
Ды ў люстэрка ўпёр ён вочы
I не верыць — аж адскочыў:
Гэта ж праўда, не здалося, Што яны на ўласным носе!
У полі
Якуб Колас
Грышка, хлопчык невялічкі, Ў поле выйшаў з дому.
Люба там каля крынічкі Хлопчыку малому!
Ў гушчары кустоў зялёных Многа розных пташак, Кветак белых і чырвоных, Мошачак, мурашак...
Сядзе хлопчык над крынічкай I не зварухнецца.
Пазірае, як над дзічкай Пташачка снуецца
I сваіх маленькіх дзетак Корміць чарвячкамі.
Эх, як слаўна сярод кветак Летнімі дзянькамі!..
Шалтай-Балтай
Іван Муравейка
Шалтай-Балтай Па вёсцы блукаў, Шалтай-Балтай Работу шукаў.
Цэлы дзень шукаў He згуляў мінуты.
Змарнеў, схуднеў
I праспаў сем сутак.
Увесь давай
Іван Муравейка
— Даць табе цукерку, Верка?
— He хачу.
— Две цукеркі хочаш, Верка?
— He хачу!
— Тры цукеркі возьмеш, Верка?
— He хачу!
— Увесь мяшэчак забірай...
— Увесь? Давай!
Рамонак
Марыя Пазнанская
На танюткай ножцы гнуткай На лужку, ля ручая, У каўнерыку бялюткім Гэту кветку ўбачыў я.
Ясным вокам, жоўтым гэткім, Паглядзела на мяне...
Я сарваць памкнуўся кветку, А пчала сказала: — He!
Дзеці і гняздзечка
Аляксандра Смоліч
найшлі дзеці ў садку гняздзечка. Сядзелі ^ў ім маладыя птушаняткі. Яны яшчэ не са^ўмелі лётаць. Дзеці забралі птушак, прынеслі ў хату і паказалі татку.
Татка спытаўся: «Ці добра было б вашай маме, калі б хто вас краў з хаты?» Дзеці кажуць: «Не, мама плакала б». Татка ізноў пытаецца: «А вам ці добра было б тады?» Дзеці кажуць: «Не, і мы плакалі б і хацелі дамоў».
Тады татка сказаў: «Такое самае гора будзе матцы-птушцы і гэтым яе дзеткам».
Дзеці пашкадавалі птушак, аднеслі іх у садок і пасадзілі ў гняздзечка.
Я — беларус
Ніл Гілевіч
Я — беларус, я нарадзіўся На гэтай казачнай зямлі, Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, і хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!
Вясна
Якуб Колас
Сонца грэе, прыпякае, Лёд на рэчцы затрашчаў Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо лятуць.
I зіма, як дым, прапала! Зелянее лут, ралля.
Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
Дарагое імя
Мікола Хведаровіч
Свеціць, як сонца, Ад самай калыскі Вобраз любімы, Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае, Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! — Чароўнае слова Песняй ласкавай Гучыць на ўсіх мовах.
Два маразы
Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас)
Гулялі па полі два маразы, два родныя браты: мароз Сіні-нос і мароз Чырвоны-нос.
Гуляюць-пагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваючы. А ноч ясная-ясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. 3 лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.
— Эге, — кажа мароз Сіні-нос, — усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.
— Няхай толькі вылезе хто: задамо яму страху, — адкавае мароз Чырвоны-нос.
Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Павыходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.
— Стой жа, брат, — сказаў мароз Чырвонынос. — Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.
I пабеглі яны зноў у поле; стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць.
Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь званочак пад дугою.
У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве. Званочак пазвоньвае.
— Ну чакайце ж вы, — кажа мароз Сіні-нос. — Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.
I пабеглі яны падарожных марозіць. Доўга бег мароз Сіні-нос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце
дагнаў пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А мароз Сіні-нос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замарозіў. А мароз Чырвоны-нос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.
— Эге, мароз не жартуе, — кажа селянін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы бе. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала яму. Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.
— Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.
Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвоны-нос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух і давай там белыя кросны ткаць.
Зрабіўся кажух белы як снег. Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.
— Эге, браток, дык ты тут!
Узяў пугаўё ды як стаў малаціць — ледзь жывы выскачьгў мароз Чырвоны-нос ды драла ў лес.
Узлаваўся мароз Чырвоны-нос на селяніна, але ніякай рады даць яму не можа.
Трое парасятак
Уолт Дыснэй
Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэ236
ліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.
Але вось надышла восень. Сонца ўжо не так моцна прыпякала, шэрыя воблакі цягнуліся над пажоўклым лесам, доўга не высыхалі лужыны.
— Час нам падумаць пра зіму, — сказаў неяк Наф-Наф сваім братам, прачнуўшыся досвіткам. — Я ўвесь дрыжу ад холаду. Мы можам прастудзіцца. Давайце пабудуем сабе дом з трох пакояў і будзем жыць разам, пад адной цёплай страхой.
Але яго браты не хацелі брацца за работу. Куды больш прыемна ў апошнія цёплыя дні гуляць і скакаць па лузе, чым капаць і цягаць каменне.
— Да зімы яшчэ далёка. Мы яшчэ пагуляем, — сказаў Ніф-Ніф і перакульнуўся цераз галаву.
— Калі трэба будзе, я сам пабудую сабе дом, — сказаў Нуф-Нуф і лёг у лужыну.
— I я таксама, — дадаў Ніф-Ніф.
— Ну, як хочаце. Я буду адзін будаваць сабе, — сказаў тады Наф-Наф. — Я не буду вас чакаць.
3 кожным днём рабілася ўсё халадней і халадней. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф не спяшаліся. Ім і думаць не хацелася пра работу. Яны весела гулялі ў свае парасячыя гульні, куляліся і купаліся ў лужыне, парохкваючы свае вясёлыя песенькі.
— Сёння мы яшчэ пагуляем, — казалі яны, — заўтра з раніцы возьмемся за работу.
Ніф-Ніф парашыў, што прасцей і хутчэй за ўсё змайстраваць дом з саломы. Hi з кім не параіўшыся, ён так і зрабіў. Ужо ўвечары ягоная хаціна была гатовая.
Ніф-Ніф паклаў на страху апошнюю саломіну і, вельмі задаволены сваёй работай, весела заспяваў:
Хоць паўсвету абысці,
Абысці, абысці,
Лепшай хаты не знайсці, He знайсці, не знайсці!
Напяваючы гэтую песеньку, ён накіраваўся да Нуф-Нуфа. Нуф-Нуф непадалёку таксама будаваў сабе дамок.
Ён стараўся хутчэй пакончыць з гэтай нуднай і нецікавай справай. Спачатку, таксама як і брат, ён хацеў пабудаваць сабе дом з саломы, але потым вырашыў, што ў такім доме зімой будзе вельмі холадна. Дом будзе больш моцны і цёплы, калі пабудаваць яго з галінак і тонкіх дубцоў. Так ён і зрабіў. Ён убіў у зямлю калы, пераплёў іх дубцамі, на страху наваліў лісця, і ўвечары дом быў гатовы.
Нуф-Нуф з гонарам абышоў яго некалькі разоў вакол і заспяваў:
У мяне вось добры дом, Новы дом, моцны дом. Мне не страшны дождж і гром, Дождж і гром, дождж і гром!
He паспеў ён скончыць песеньку, як з-за куста выбег Ніф-Ніф.
— Ну, вось і твой дом гатовы! — сказаў ён брату. — Я казаў Наф-Нафу, што мы і адны ўправімся з гэтай работай! Цяпер мы з табой вольныя. I можам рабіць усё, што нам уздумаецца!
— Пойдзем да Наф-Нафа і паглядзім, які ён сабе збудаваў дом, — адказаў брат.
I яны, вельмі задаволеныя тым, што ім ні пра што больш не патрэбна клапаціцца, зніклі за кустамі.
Наф-Наф ужо некалькі дзён быў заняты сваёй пабудовай. Ён нацягаў камення, намясіў гліны і цяпер, не спяшаючыся, будаваў сабе дом, у якім можна было б схавацца ад ветру, дажджу і марозу. Ён зрабіў у доме цяжкія дубовыя дзверы з засаўкай, каб воўк з суседняга лесу не мог да яго ўлезці. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф засталі брата за работай.
— Што ты будуеш? — у адзін голас закрычалі здзіўленыя Ніф-Шф і Нуф-Нуф. — Што гэта, дом для парасяці ці замак? Ці не збіраешся ты з кім-небуцзь ваяваць?
I абодва браты так развесяліліся, што іх віск і рохканне разнесліся далёка па лугавіне.
Наф-Наф прарохкаў ім у адказ:
У мяне больш разумення, Разумення, разумення. Я будую дом з камення, Дом з камення, дом з камення!
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
— Гэта ён пра якога звера? — запытаў НіфНіф у Нуф-Нуфа.
— Гэта ты пра якога звера? — запытаў НуфНуф у Наф-Нафа.
— Гэта я пра ваўка! — адказаў Наф-Наф і паклаў яшчэ адну цагліну.
— Ён баіцца ваўка! — сказаў Ніф-Ніф.
— Ён баіцца, што яго з'ядуць! — дадаў НуфНуф-
I браты яшчэ больш развесяліліся.
— Якія тут могуць быць ваўкі! — рохкнуў Ніф-Ніф і ўзяўся за сваю флейту.
— Ніякіх ваўкоў няма! Ён проста баязлівец! — сказаў Нуф-Нуф, настройваючы сваю скрыпку.
I абодва яны зайгралі і заспявалі:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
Але Наф-Наф нават не азірнуўся.
— Пойдзем, Нуф-Нуф, — сказаў тады НіфНіф. — Нам тут няма чаго рабіць. Мы не любім баязліўцаў!
I браты пайшлі гуляць.
Па дарозе яны спявалі і ігралі, а калі ўвайшлі ў лес, то ўзнялі такі шум, што абудзілі ваўка, які спаў пад хвояй.
— Што за шум? — незадаволена прабурчэў злы і галодны воўк і паскакаў да таго месца, адкуль даносіліся віск і рохканне двух маленькіх неразумных парасятак.