Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Ната маму любіць надта
Рыгор Барадулін
Мама мые раму, Ходзіць мама ў краму.
I ў дачушкі Наты Цэлы дзень заняты: To шукае маму. To гукае маму: — Мама, дзе піжама?
— Мама, дзе панама?
— Мама, дзе праграма?.. Мама.
Мама.
Мама.
Ледзь прачнецца Ната, Шуму поўна хата, Поўна шуму, гаму, Бо дачушка Ната Надта
Любіць маму!
Наш дзень
Андрэй Александровіч
Ганка, Стась
I я — Марцін —
Мы раскажам вам аб тым, Як жывём і дружым мы, Як расцём мы дужымі.
Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.
Нават Стась маленькі жвава Патрапляе з намі ў лад. Ён стараецца, таму I ўдаецца ўсё яму.
Каб не быць слабым і хмурым, He цурайся фізкулыпуры!
Эх, як весела бруіцца, Льецца, булькае вадзіца.
Возьмем шчоткі — зубы тром Беласнежным парашком.
3 мылам мы пад кранам мыем Рукі, вушы, твар і шыю.
Чыстамыцца — нашаўмова, Той, хто чысты,— той здаровы.
За сталом утрох сядзім. Мы з ахвотаю ядзім.
Нам заўсёды ўсё па густу: Каша, бульба ці капуста. — Я не буду... не хачу я.. Слоў такіх ты не пачуеш.
За сталом у нас заўжды Цішыня падчас яды.
Мы садоўніку старому Пасабляем каля дому — Сад у нас прыгожы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак;
Мы і дома пасабляем: Я падлогу падмятаю, Фартушок надзеўшы, Ганна Мые кубачкі старанна.
Стась сваю работу знае — Ён вазоны палівае.
Дзецям з працай трэба знацца, Памагай бацькам у працы!
Дом вялікі. На двары Шмат гуляе дзетвары, — Весела заўсёды.
Разам з імі, як сябры, Мы гуляем на двары, Водзім карагоды.
Песня з намі неразлучна. Падружыся з песняй гучнайі
Кнігі мы не забываем, Кнігі ўважліва чытаем. Перад кнігаю раскрытай, Хоць яшчэ не знае літар, за сталом сядзіць і Стась. Ён малюнкі нам чытае, Без памылкі разбірае, Дзе шчупак, а дзе карась, Дзе рабіна, дзе лаза, Дзе рагатая каза.
Хочаш знаць усё і усіх — Сябрам будзь цікавых кніг.
Вечар блізіцца — якраз I канчаецца расказ.
Абяцанне мы стрымалі, Пра сябе вам расказалі.
А цяпер пачуць цікава
I пра вас, пра вашы справы. Гульні, дружбу і работу. Спадзяёмся, вы з ахвотай Нас, сябры, уважыце — Пра сябе раскажаце.
Лебедзь, шчупак і рак
Украінская народная казка
<э>—у-лаваў лебедзь каля берага і, выгнуўшы I I шыю, пазіраў на ваду. Плыў паўз яго У V шчупак, спыніўся і пытае:
— Скажы, калі ласка, дзе ты бываеш, як рэчка замярзае?
— А нашто табе знаць?
— I я хачу на зіму куды-небудзь уцячы, a то пад лёдам задыхнуцца можна без свежага паветра.
— Я на зіму лячу адсюль у цёплы край і жыву там да вясны.
— Вазьмі і мяне з сабою! — сказаў шчупак.
— А чаму не ўзяць — мне ўсё роўна! Калі хочаш, падамося разам, весялей будзе.
Пачуў іхнюю гаворку рак і кажа:
— Вазьміце і мяне!
— Ну што ж, хочаш — збірайся і ты з намі, гуртам весялей будзе. Прыйдзе восень, я вам тады скажу, калі ляцець.
Лебедзь думаў, што калі яны ў вадзе плаваюць, то ўмеюць і ў паветры лятаць.
Мінула лета, настала восень, лебедзь і кажа:
— Ну, пара ляцець у вырай, збірайцеся на заўтра, пасля абеду рушым у дарогу.
Шчупак сказаў раку. Рак падумаў і кажа:
— А як жа мы, браце, будзем жыць без яды? Давай возьмем з сабой на дарогу харчоў, каб нам хапіла да цёплага краю.
— А як мы іх возьмем? — пытае шчупак.
— Давай нагрузім харчамі возік, запражомся ў яго і падамося. Запросім і лебедзя за кампанію, ён нам паможа, утрох пацягнем харчы.
Знайшлі рак і шчупак воз, звілі з травы пастронкі і чакаюць лебедзя. Назаўтра прыляцеў лебедзь і кажа:
— Ну, вы тут гатовы? А то я ўжо лячу!
— Гатовы, гатовы, толькі ты, калі ласка, дапамажы нам воз везці: давай мы ўсе трое ўпражомся.
— Добра, чапляйце пастронак мне за нагу.
Рак прывязаў лебедзю пастронак за нагу. Свой узяў у клюшні, а шчупак учапіўся за трэці зубамі.
— Ну, разам! Рушылі!
Рак хвосцікам замалаціў, пацягнуў назад, шчупак разагнаўся стралою ў ваду, на дно, а лебедзь замахаў крыламі і рвануў угору; парваліся ўсе пастронкі, а воз ні з месца. Хто з іх быў вінаваты, хто не — ніхто не знаў і судзіць іх ніхто не стаў. Толькі жабы ўволю насмяяліся і ўсё дзівіліся: чаго гэта рак і шчупак не за сваю справу браліся?
Песня аб вясне
Якуб Колас
Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? Напагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне. Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк. На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок.
А ён, гучны і смяшлівы, Так і ходзіць, аж дрыжыць, I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць. А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!
Прылёт птушак
Якуб Колас
-і -і іхая раніца. Сонейка толькі што ўзьппло. У 1 1 полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чар* Днеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але Wko чуваць вясна, і ўсё пазірае па-веснавому.
Выйшаў маленькі Янук на двор.
Вясёла там яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонца, добра будзе гуляць на дварэ.
Што гэта звоніць у небе тоненькім срэбраным званочкам? Так хораша, так міла, — душа замірае! Янук прыслухаўся. He відаць нічога, а ў 298
небе ціха разліваецца тоненькая песня, як грае хто на сярэбранай дудачцы. Гэта жаўранка! I так вясёла Януку! Здаецца, каб льга было, пацалаваў бы мілую птушачку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі ў наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.
— Татуля! татуля! чуеш жаўранку?
Бацька Янука прыслухаўся.
— Але, жаўранка. Ну, зараз, брат, і шпак прыляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі.
Рад Янук, што першы пачуў ён жаўранку, пабег хваліцца сваім сябрам. Дзеці выходзілі на двор слухаць першую песню вясны. I ім было вясёла.
Гуканне вясны
Васіль Жуковіч
Свята песенькай сустракаем, вясну весела мы гукаем:
«Жавароначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце».
Ходзім радасна карагодам.
Выглянь, сонейка, дай пагоду!
Шчасце-долечку мы гукаем, мы зямлю сваю адмыкаем.
«Жавароначкі, прыляціце, зямлю-матухну абудзіце».
Жыта-жыцейка хай рунее, кветкі-красачкі хай квітнеюць.
Свята шчырае мы сустрэлі. Птушкі з выраю Прыляцелі.
Свята мам
Артур Вольскі
Сёння свята нашых мам: Прыйдуць мамы ў госці к нам. Мы ўсім садам іх чакалі, Падарункі рыхтавалі:
Хто хусцінку вышывау Хто карцінку маляваў, Кожнай маме — падарунак, Кожнай маме — пацалунак.
Павіншуем мам сваіх, Мам любімых, дарагіх. Дружна шчасця пажадаем, Дружна песню заспяваем.
Вельмі рад, вельмі рад Мам сустрэць дзіцячы сад.
Бабуліны казкі
Вера Вярба
У бабулі маёй Рукі лоўкія, У бабулі маёй Песні доўгія.
Разматае клубок 3 новай казкаюх Прыйдзе хітры каток, Трэцца з ласкаю.
Хоча лапкі пагрэць, Завуркоча ён. Hi гуляць, ні дурэць Нам не хочацца.
Вось і дзень праляцеў, I не спіцца нам. Бабка казкі пляце Чараўніцаю.
Памочніца
Агнія Барто
Спраў у Танечкі багата. Хто 5 управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла. Малако піла і ела, Заклапочана была:
Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла.
Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!
Ай! He буду! He хачу!
Рыгор Барадулін
Есць у Ланы тры сястрычкі: Ай! He буду! He хачу!
За сястрычкамі благімі Кожнай раніцай сачу. Будзяць Лану: — Уставай!
А сястрычка цягне:
— Ай!
— Ланачка, памый пасуду.
А сястрычка зноў:
— He буду!
Узяла сястрычак Лана У дзіцячы сад з сабой.
На пацешных хочуць глянуць Дзеці ўсе наперабой.
Цацкі лепшыя свае Кожны пагуляць дае.
Просяць:
— Ляльку палюляй.
Ды бурчыць сястрычка: — Ай!
— Прынясі вады вярблюду.
А сястрычка ім:
— He буду!
— Мішкам дай па калачу.
А сястрычка:
— He хачу!
I сказалі дзеці Лане:
— Хто дружыць 3 такімі стане?
Хай капрызныя сястрычкі Кепскія забудуць звычкі I тады ідуць у сад, А пакуль — вядзі назад!
Ластаўкі
Якуб Колас
<3">—у-рыляцела ластаўка з далёкага выраю. I I Села яна на страху старога гумна ды заУ V шчабятала. Вясёленькая песенька яе так і пасыпалася па ўсім дварэ мілым шчэбетам. Уляцела яна ў гумно даведацца свайго даўней-
шага леташняга доміка. А ён за зіму абсыпаўся, абвіс павуціннем, і толькі камячок гразі дзяржаўся каля сахі, на каторую апіралася страха гумна. Туды прыляцела і другая ластаўка. Пашчабяталі яны ўдзвёх, парадзіліся ды давай папраўляць сваю хатку. Ачысцілі яны яе ад павуціння і пылу. Кожны дзень па некалькі разоў прыляталі яны ў гумно, насілі ў дзюбках клейкую гразь, замазвалі дзіркі ды далей рабілі гняздзечка, каб яно было глыбейшае і болыпае. Доўга працавалі ластаўкі, і вылепілі яны харошанькае кругленькае гняздзечка. Тады сталі насіць пёрцы ды высцілаць імі дно. Самічка-ластавачка несла там свае маленькія рабенькія яечкі.
Цераз тыдні два з яечак вышлі голенькія маленькія птушачкі з жоўценькімі роцікамі. У тое гумно часта прыходзіў гаспадарскі сын Пятрусь. Любіў ён, лёгшы на саломе, пазіраць, як турбаваліся старыя ластаўкі, носячы корм сваім маленькім дзеткам. А маладзенькія ластавачкі садзіліся ў гняздзе ў рад і разяўлялі роцікі, як толькі прылятала да іх каторая-небудзь старая ластаўка. Старыя клалі корм кожнай па чарзе. Пятрусь любіў на гэта пазіраць і, лежачы, ціха сам сабе смяяўся.
Мурашкі
Якуб Колас
Лбсохла зямля. Дзе-нідзе стала паказвацца зялёная травіца. На прыгорку, у лесе, весела гойдае сіняю галавою першая веснавая
кветка — сон. У яго касматай галоўцы ўжо поўзае пчолка ды цалуе яго сінія лісточкі.
Усё варушыцца, прачынаецца ад зімовага сну і холаду, усё хоча глянуць на высокае сонца, што так шчыра аблівае сваім цяплом яшчэ мокрую зямлю. Сагрэла сонейка і мурашнік, каторы паўгода быў засыпаны снегам. Пачула цяпло і працавітая мурашка. Выпаўзла яна з зямлі, дзе сядзела ўсю зіму; за ёю выпаўзла другая, трэцяя. Вот ужо іх цэлая тысяча поўзае ды грэецца на сонцы. Пагрэліся ды зараз за работу — давай папраўляць сваю хату, папсаваную снегам. A яшчэ дзянькі праз два-тры папаўзуць яны ў лес збіраць кусочкі хвоек, смолку, што скінула старая хвоя. А пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны за яго ды павалакуць яго да свае хаткі. Працавітае стварэнне мурашка! Многа чаго ёсць павучыцца ў яе гультаю.
Каток
Якуб Колас
У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток, Выхаванец Паўла-дзеда, Такі слаўны пестунок! Hoc чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі;