Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Прачнулася аднойчы Святланка, а на дварэ бела.
— Тата! — закрычала дзяўчынка. — Зіма прыйшла! Глянь, колькі снегу.
— Вось цяпер можна і валёнкі для бярозкі зрабіць, — сказаў тата.
Ён узяў шырокую рыдлёўку і пачаў падкідаць снег да бярозкі. I Святланка памагала сваім маленькім шуфлікам.
Неўзабаве бярозка і сапраўды стаяла як бы ў вялікіх снегавых валёнках. На яе чорных галінках таксама быў пушысты снег. Дакранешся — ён сыплецца, іскрыцца, зіхаціць.
Кожны раз, калі выпадаў снег, Святланка брала свой шуфлік і падграбала снег да дрэўца. Бярозчыны валёнкі станавіліся ўсё большыя і цяплейшыя.
А ўвесну, калі прыгрэла сонейка, бярозка ўбралася ў зялёнае лісце.
Працавітая дзяўчынка
Андрэй Александровіч
Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Лена.
Грэбнем чэша ёй галоўку
I мые сукенку.
To пагушкае на ручках, To пацешыць байкай — Як у лесе у дрымучым Заблудзіўся зайка.
Ляльцы ловіць матылёчка Шапачкай сваёю, Праз шнурочак-паясочак Скача перад ёю.
Спаць паклаўшы паміж кветак У цянёк духмяны, Ей з пясочку шмат катлетак Напячэ румяных.
За турботамі, за працай Так і дзень мінае, А самой пазабаўляцца Часу не хапае.
Што такое добра і што такое дрэнна?
Уладзімір Маякоўскі
Сын малы
Спытаўся ў бацькі:
— Знаць хачу я пэўна: Што такое добра I што такое дрэнна?
Я падслухаў і для вас, Малышы, малышкі, Бацькі гэтага Адказ
Запісаў у кніжку.
— Калі дождж ідзе і скрозь Гразка, непрыемна, Кожны знае — гэта вось
Для прагулак дрэнна.
Дождж пакапаў і прайшоў. Сонца ў цэлым свеце.
Гэта — добра, мальшіок, I старым і дзецям.
Калі
часам
сын ахвочы
Да гразі і сажы, Гэта вельмі дрэнны хлопчык — Кожны вам так скажа. Калі ж хлопчык любіць мыла,
He лянуецца ўставаць, Гэты хлопчык вельмі мілы,
Можна прыклад з яго браць. Калі б'е благі хлапчук Слабага, малога, Я і ў кніжку не хачу Устаўляць такога!
Гэты кажа: — He чапай Тых, хто меншы ростам! — Гэты хлопчык, так і знай, Малайчына проста! Калі хлопчык, як дзівак, Кніжкі рве і топча,
Усе дзеці кажуць так: Кепскаваты хлопчык.
Калі любіць працаваць, Да навук ахвочы,—
Дык тут кожнаму відаць:
Гэта добры хлопчык. Гэты хлопчык ад варон
Уцякае з плачам.
Баязлівец проста ён, Як заяц, няйначай. Гэты, хоць з вяршок хлапец, Птушак не баіцца.
Ён адважны, маладзец, Ёсць чым пахваліцца. Гэты ў бруд палез і рады, Што ў гразі кашуля. Пра такога мамы, таты Кажуць: — Ен мурзуля.
Гэты чысціць паліто, Мые сам галёшы.
Хоць малы ён, ды нішто,— ўсё рабіць сам можа. Помні гэта кожны сын, Кожны знай
дзіцёнак: 3 сына вырастае свін, Калі сын — свінёнак.
Хлопчык вельмі рады быў
I рашыў сумленна: «Буду добра я рабіць I не буду дрэнна».
Алоўкі
Сяржук Сокалаў-Воюш Ах, якія тут алоўкі — Каляровыя галоўкі! Намалюю я саву, I авечку, і асву, I агонь, і акуляры, I усмешлівыя твары. Тата, мама, баба, дзед — Будзе кожнаму партрэт. Запрашаю ад душы — Месца ж ёсць на аркушы!
Зіма
Якуб Колас
Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі.
Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес, як дзед убогі 3 доўгімі вусамі.
Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна.
Мяккая пярына Вочы адбірае.
Белая раўніна — Hi канца ні краю.
Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі.
Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць. А ў палях марозы Ды вятры гуляюць.
Навагодняя песня
Сяржук Сокалаў-Воюш
Дзе пушчы і балоты, Між елак і бяроз На іртах’ па сумётах Шыбуе Дзед Мароз.
* На лыжах.
Зіхцяцца, як карункі, Сняжынкі ў барадзе, А ў торбе — падарункі Дзіцячай грамадзе.
I радасна на свяце,
I весела — да слёз! —
Калі у цёплай хаце Гасцюе Дзед Мароз.
Калядныя зоркі
Сяржук Сокалаў-Воюш
Злятаюць з нябёсаў сняжынкі На поле, на лес, на будынкі, Ляцяць на лагчынкі, на ўзгоркі, Мігцяць як калядныя зоркі.
Калядная песня
3 народнага
Прыйшлі-прыляцелі Харошы Анелі, — Залатое крылле, А самі у белі.
Дый прынеслі з неба
Вясёлу навіну: Чыста Дзева Парадзіла сына.
Дый, парадзіўшы, У пялюшкі спавіла, А спавіўшы,
У яслі злажыла.
Першыя сняжынкі
Янка Журба
Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі.
Роўна так сцелюцца Ў вёсцы і ў полі, Круцяцца, кружацца Ціха, паволі.
Лётаюць, сышіюцца Снежныя зоркі...
Будзем на саначках Ездзіць мы з горкі.
Елка
Сяржук Сокалаў-Воюш
Елка ў ельніку жыла, Елка ў ельніку расла.
Елку везлі нам на свята Белы зайка і жаўна.
Як прывезлі елку ў хату — Стала елачкай яна.
Сяброўкі
Васіль Вітка
Хто там грукае ў акно? Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно.
Запляла касічкі.
Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак, 3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
Мароз
Ларыса Геніюш Надварэ — мароз. Лёд да стрэх прырос. Ой, мароз, мароз, — шчыпле твар да слёз. — Ажно сам замёрз, — кажа дзед Мароз.
Настачка
Барыс Сачанка
Згорада ў вёску да бабы і дзеда прыехала ўнучка Настачка. Надта ж спадабалася Настачцы ў дзеда і бабы. Так што калі TaTa і мама пачалі збірацца ехаць назад у горад, Настачка нават заплакала:
— He хачу нікуды ехаць. Хачу ў дзеда і бабы
жыць.
Дзед і баба толькі таго і чакалі.
— Няхай пераначуе ў нас, — узяліся яны ўгаворваць тату і маму. — Калі што якое — заўтра прыедзеце і забераце.
Тата і мама паслухаліся.
Hi на крок не адыходзілі ад унучкі дзед і баба. I накармілі яе, і напаілі, і спаць палажылі.
Прачнулася раніцай Настачка і доўга не магла зразумець, дзе гэта яна. Калі ж нарэшце зразумела, здагадалася, саскочыла з ложка, патэпала босымі ножкамі туды, дзе была кухня. Адчыніла дзверы — і ўбачыла бабу і дзеда. Баба, нагнуўшыся над дзіўнай драўлянай пасудзінай, нешта таўкла, а дзед... Што ж гэта такое рабіў дзед? Сядзеў на зэдліку і біў малаточкам па нечым бляшаным — дзінь-дзінь-дзінь!..
— Дзед, што ты робіш? — спытала Настачка.
— Касу кляпаю, — заўсміхаўся ў свае пышныя вусы дзед.
— А навошта табе каса?
— Касою я накашу кароўцы сена. Кароўка з'есць яго і дасць нам малачка. А з малачка, як ты ведаеш, і смятана, і тваражок, і маселка.
— А ты, бабуля, што робіш? — падышла бліжэй да бабы Настачка.
— Я таўку бульбу, — лагодна адказала баба. — Усыплю сюды мукі, развяду цёпленькай вадою ды свіней накармлю.
Пастаяла Настачка, паглядзела на дзеда і бабу і кажа:
— Дзед сена будзе касіць, бабуля свіней карміць. А мне што рабіць?
— О! Абы ахвота была, а работы ў нас на ўсіх ISO
хопіць.
Кінула баба таўчы бульбу, узяла місачку, насыпала ў яе залацістых зярнят.
— Я вось пайду свіней карміць, а ты — падала яна місачку з зярнятамі Настачцы, — курэй накорміш. Куры наядуцца зярнят і яечка табе
свежанькае знясуць...
Прыехалі з горада мама і тата, бачаць: стаіць Настачка сярод двара і сыпле курам ячмень, a тыя дзяўбуць яго ды ціхенька — ко-ко-ко! — перамаўляюцца, няйначай, радуюцца, што памочніца ў дзеда і бабы з'явілася, хваляць яе.
Глядзелі на Настачку тата і мама: малая, a якая малайчына! Цяпер яны пэўна ведалі: будзе Настачка клапатлівая гаспадыня-працаўніца.
Канстанцін Ушынскі х<^Часілёк убачыў чараду дзікіх гусей, якія ля(УІУцелі высока ў паветры.
-X/ В а с і л ё к. Ці могуць так лётаць нашы свойскія гусі?
Б а ц ь к a. He.
В а с і л ё к. Хто ж корміць дзікіх гусей?
Б а ц ь к а. Яны самі адшукваюць сабе ежу.
В а с і л ё к. А ўзімку?
Б а ц ь к а. Як толькі настае зіма, дзікія гусі адлятаюць ад нас у вырай, а ўвесну вяртаюцца зноў.
Васілёк. Але чаму свойскія гусі не могуць лётаць гэтаксама добра і чаму не адлятаюць яны ад нас на зіму ў вырай?
Б а ц ь к а. Таму што свойскія жывёлы страцілі ўжо часткова ранейшы спрыт і сілу, і чуццё
ў іх не такое тонкае, як у дзікіх.
В а с і л ё к. Але чаму гэтак здарылася з імі?
Б а ц ь к а. Таму што людзі пра іх клапоцяцца і адвучылі іх карыстацца ўласнымі сіламі. 3 гэтага ты бачыш, што і людзі павінны старацца рабіць самі для сябе ўсё, што толькі могуць. Тыя дзеці, якія карыстаюцца чужымі паслугамі і не прывучаюцца самі рабіць для сябе ўсё, што толькі могуць, ніколі не будуць моцнымі, разумнымі і спрытнымі людзьмі.
В а с і л ё к. He, цяпер я буду старацца сам усё ддя сябе рабіць, a то, бадай, і са мною можа зрабіцца тое самае, што са свойскімі гусямі, якія развучыліся лётаць.
На чужое паквапішся — сваё страціш
Літоўская народная казка
z айшоў неяк адзін бедны дрывасек у лес I । на беразе ракі ды — тук-тук! — сякерай >• V пастуквае, дрэвы сячэ. Раптам сякера як саскочыць з тапарышча і боўць проста ў ваду — у самую глыбіню трапіла. Завохкаў бядняк:
— Ох-ох-ох, прапала мая сякерка! Што ж цяпер рабіць?
У гэты час — кульгець-кульгець — прыкульгаў аднекуль стары дзед і пытае:
— Чаго ты вохкаеш? Якая бяда з табою здарылася?
— Ды вось сякерка мая ўпала ў раку, а другую купіць мне няма за што — надта ж я бедны.
— Добра, не вохкай, я табе сякерку тваю дастану.
Скінуў дзядок світку і боўць у ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з вады з залатой ся182
керкай і кажа:
— На, бяры сваю сякерку!
— Ой, не, бацька, не мая гэта сякерка,— адмахнуўся бядняк.
Нырнуў зноў стары ў ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з сярэбранай сякерай.
— He мая, не мая! — закрычаў бядняк.
Трэці раз нырнуў стары і выцягнуў жалезную сякеру.
— Вось гэта мая! — узрадаваўся бядняк,— Дзякуй табе.
Узяў ён сякеру і пайшоў быў ужо дадому.
— Гэй, гэй! — вярнуў яго дзядок.— За тое, што ты такі сумленны, бяры і гэтыя дзве сякеры — залатую і сярэбраную.
Прыйшоў бядняк дадому і пра ўсё расказаў суседзям. Даведаўся пра гэты выпадак адзін ягоны багаты сусед, і прагнасць яго разабрала. Насадзіў ён абы-як сваю сякеру на тапарышча і пабег у лес.
Прыйшоў на бераг ракі і давай стукаць па дрэвах. Сякера адразу ж з тапарышча спаўзла і боўць у ваду!
— Ой-ой-ой! — пачаў енчыць багацей.
А тут на ягоны крык — кульгець-кульгець — дзядок прыкульгаў.
— Што за бяда ў цябе? — пытае.
— Ды вось зляцела сякера мая ды, як на ліха, у самую глыбіню трапіла. Хто ж цяпер мне яе вылавіць? — скардзіцца багацей.
— А я! — сказаў стары і нырнуў у ваду. Праз хвіліну выплывае ён з жалезнай сякерай.
— Вось табе сякера твая! He вохкай!
— Ды не мая гэта, не мая сякера! — крычыць