Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
— А я ваўчок — шэры бачок. Пусціце і мяне.
— Ну хадзі ўжо!
Залез і гэты — стала іх ужо пяцёра. Раптам брыдзе дзік:
— Рох-рох-рох, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок. А ты хто?
— А я дзік ікласты. Пусціце і мяне!
Вось нявыкрутка, усім у рукавічку ахвота.
— Табе і не ўлезці!
— Неяк залезу, пусціце!
— Ну што ж з табой паробіш, лезь!
Залез і гэты. Ужо іх шасцёра. Так ім цесна, што яны павярнуцца нават не могуць. А тут затрашчала сучча — вылазіць мядзведзь і таксама да рукавічкі ідзе, раве:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок ды дзік ікласты. А ты хто?
— Гу-гу-гу, шмат вас тут! А я мядзведзюхнабацюхна. Пусціце і мяне!
— Як жа мы цябе пусцім? I так цесна.
— Ды як-небудзь!
— Ды хадзі ўжо, толькі з краёчку!
Залез і гэты — сямёра стала, ды так цесна, што рукавічка як бач разарвецца.
А тым часам дзед спахапіўся — няма рукавічкі. Ен тады вярнуўся шукаць яе. А сабачка наперадзе пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць — ляжыць рукавічка і варушыцца. Сабачка тады: «Гаў-гаў-гаў!»
Звяры спужаліся, з рукавічкі вырваліся ды ўроссып па лесе. Ну а дзед прыйшоў ды забраў рукавічку.
Чырвоная Шапачка
Шарль Перо
Жыла-была ў адной вёсцы маленькая дзяўчынка. Такая прыгожая, што прыгажэйшай за яе і на свеце не было. Маці яе вельмі любіла, а бабуля яшчэ больш.
У дзень нараджэння ўнучкі падарыла ёй ба-
буля чырвоную шапачку. 3 таго часу дзяўчынка ўсюды хадзіла ў сваёй новай цудоўнай чырвонай шапачцы.
Суседзі так пра яе і гаварылі:
— Вунь Чырвоная Шапачка ідзе!
Аднойчы спякла мама піражок і сказала дачцэ:
— Схадзі ты, Чырвоная Шапачка, да бабулі, занясі ёй гэты піражок і гарнушак масла ды даведайся, ці здаровая яна.
Сабралася Чырвоная Шапачка і пайшла да бабулі ў суседнюю вёску. Ідзе яна лесам, а насустрач ёй шэры воўк. Дужа захацелася яму з'есці Чырвоную Шапачку, ды толькі не асмеліўся ён: дзесьці непадалёку стукалі сякерамі дрывасекі. Аблізнуўся воўк і пытаецца ў дзяўчынкі:
— Куды ты ідзеш, Чырвоная Шапачка?
А Чырвоная Шапачка яшчэ не ведала, як гэта небяспечна — спыняцца ў лесе і размаўляць з ваўком. Павіталася яна з ваўком і кажа:
— Іду да бабулі і нясу ёй вось гэты піражок і гарнушак масла.
— А ці далёка жыве твая бабуля? — пытаецца воўк.
— Даволі далёка, — адказвае Чырвоная Шапачка. — Вунь у той вёсцы за млынам, у першай хатцы з краю.
— Добра, — кажа воўк, — мне таксама хочацца наведаць тваю бабулю. Я па гэтай дарозе пайду, а ты ідзі па той, паглядзім, хто з нас хутчэй прыйдзе.
Сказаў гэта воўк і пабег з усіх ног па самай кароткай дарожцы. А Чырвоная Шапачка пайшла па самай доўгай дарозе. Ішла яна, не спяшала164
ся, час ад часу спынялася, кветкі рвала і збірала ў букет. He паспела яна яшчэ і да млына дайсці, a воўк тым часам прыбег да бабулінай хаты і стукаецца ў дзверы:
— Стук-стук!
— Хто там? — пытаецца бабуля.
— Гэта я, у нучка ваша, Чырвоная Шапачка, — адказвае воўк тоненькім голасам. — Я да вас у госці прыйшла, піражок прынесла і гарнушак масла.
А бабуля якраз хворая была і ляжала ў ложку. Яна падумала, што гэта і праўда Чырвоная Шапачка, і крыкнула:
— Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё, — дзверы і адчыняцца.
Воўк шмаргануў за вяровачку — дзверы і адчыніліся. Кінуўся воўк на бабулю і зараз праглынуў яе. Ён быў дужа галодны, бо тры дні нічога не еў. Потым зачыніў дзверы, улёгся на бабулін ложак і пачаў чакаць Чырвоную Шапачку. Неўзабаве яна прыйшла і пастукалася:
— Стук-стук!
— Хто там? — пытаецца воўк.
А голас у яго грубы, хрыплы. Чырвоная Шапачка спалохалася спачатку, але потым падумала, што бабуля ахрыпла ад прастуды і таму ў яе такі голас.
— Гэта я, унучка ваша, — кажа Чырвоная Шапачка. — Прынесла вам піражок і гарнушак масла.
Воўк адкашляўся і сказаў тоненька:
— Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё, — дзверы і адчыняцца.
Чырвоная Шапачка шмарганула за вяровач-
ку — дзверы і адчыніліся.
Зайшла дзяўчынка ў дамок, а воўк схаваўся пад коўдру і кажа:
— Пакладзі, унучка, піражок на стол, гарнушак на паліцу пастаў а сама прыляж побач са мной. Ты, мусіць, вельмі стамілася.
Чырвоная Шапачка легла побач з ваўком і пытаецца:
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія рукі?
— Гэта каб мацней цябе абняць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вушы?
— Каб лепш чуць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вочы?
— Каб лепш бачыць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія зубы?
— А гэта каб хутчэй з'есці цябе, дзіцятка маё!
He паспела Чырвоная Шапачка і войкнуць, як люты воўк накінуўся на яе і праглынуў разам з чаравікамі і чырвонай шапачкай.
Але, на вялікае шчасце, у гэты самы час міма хаткі праходзілі дрывасекі з сякерамі на плячах. Пачулі яны шум, убеглі ў хатку і забілі ваўка. А пасля распаролі яму жывот, і адтуль выйшла Чырвоная Шапачка, а за ёй бабуля — абедзве цэлыя, нібы нічога і не здарылася.
Дзікія козы
Аляксандра Смоліч (з народнага)
Кыў на свеце адзін бедны чалавек, не меў ён сабе прытулку. I пайшоў ён сабе ў свет, куды вочы глядзяць. Трапіў ён у густы лес.
Доўга ён хадзіў па лесе, замарыўся чыста, згаладаўся. Выбіўся такі ён на палянку. Палянка 166
вялікая, кругом лес. Трава на ёй зялёная, густая. Пайшоў той чалавек па палянцы, аж бачыць, хатка стаіць, ды такая цікавая, што ніколі яшчэ ён такой і не бачыў. Збудавана хатка з бліноў, печ у ёй з сыру, а комін з масла.
Як убачыў гэты чалавек бліны, сыр, масла, давай абдзіраць іх і есці. Так есць, што аж за вушамі трашчыць. Пааблупліваў сцены, папсаваў печ, комін... Аж чуе, гул пайшоў, топат, лопат па лесе. Спалохаўся ён: «Куды мне дзецца?» думае сабе. убачыў ён падпечак і нырнуў туды.
А гэта было стада коз вялікае, вялікае. Прыбеглі козы, як убачаць, што нехта хату паабдзіраў, дужа жаласна забляялі. Потым кінуліся шукаць злодзея: бегалі і туды і сюды — нікога не знайшлі. Няма чаго рабіць, сталі папраўляць хатку; напяклі бліноў, набілі масла, адтапілі тварагу — пазамазвалі комін, печку, пазалеплівалі сцены.
На другі дзень пайшлі яны на пасту, але адну казу пакінулі, каб яна сцерагла хатку. Ляжыць каза, вокам не зміргне, сцеражэ. А ўжо таму чалавеку і есці захацелася, ды баіцца вылезці з падпечка. Стаў ён на казу сон напушчаць: глядзіць на яе і прыгаворвае: «Спі вочка, спі вочка, спі вочка!» Адно вочка заснула. Ён тады: «Спі другое! спі другое, спі другое!» I другое заснула. Тады ён вылез з падпечка, наабдзіраў бліноў, сыру, масла, — ды пад печ і есць сабе там памаленьку.
Прыйшлі козы дамоў — спіць іхні вартаўнік, а хатка ізноў абадрана. Хацелі яны біць тую казу, а яна кажа: «Што я вінавата, я старалася, як Mama. Але неяк сталі мае вочы змыкацца і я заснула». Сабраліся козы, сталі браць раду як збыць
такую бяду. Радзіліся, радзіліся і пастанавілі зрабіць вартаўніком такую казу, у якой трое вачэй. Знайшлі такую казу і паставілі яе на варце, а самі пайшлі.
Наш чалавек нічога гэтага не ведаў. Бачыць — ляжыць каза, думае: навяду на яе сон, а сам наемся. Стаў ён глядзець на яе ды прыгаворваць: «Спі вочка! спі другое! спі другое!» Заснула ў казы адно вочка і другое. Вылез той чалавек з-пад печы і ўжо хацеў абдзіраць сцены, — аж тут каза ўбачыла яго трэцім вокам, прачнулася і забляяла дзікім голасам.
Козы пачулі, прыбеглі і хацелі ўжо біць таго чалавека рагамі. Стаў ён тады іх прасіць-маліць: «Козачкі, даражэнькія, пусціце жывога, буду вам век служыць».
Козы злітаваліся над ім і паставілі яго за пастуха ў сябе. Ён іх пасвіў, даіў, рабіў масла, сыры... Вось з тае пары і пайшлі козы чалавеку служыць.
Сняжынка
Тацяна Бушко
х<^Хыбегла Тацянка з дому. Снег мяккі сыпле, «'І^усцілае зямлю. Выцягнула ручкі ў сініх 'X/ рукавічках. На іх зоркі-сняжынкі — мама вышывала. Але вось жа і яшчэ сняжынка прыбавілася. Сняжынка сапраўдная. Яна маленькая, куды меншая за вышываную. Толькі што гэта? Яна яшчэ меншая робіцца. Глядзіць на рукавічку Тацянка, а сняжынка ўсё меншае і меншае. Раптам зусім прапала. Дзе ж яна падзелася? Тацянка перавярнула руку — і тут няма!
Тым часам на далоньку апусцілася яшчэ адна сняжынка. Вялікая, пушыстая.
«Ну, цяпер я разумнейшая буду»,— падумала Тацянка. Сціснула яна сняжынку ў рукавічцы і дадому хутчэй пабегла — маме паказаць. Вельмі ўжо гэтая сняжынка да мамінай вышыванай падобная.
— Мама, зірні, што я прынесла! — і выпрастала руку. А на далоні зноў нічога няма! Заплакала Тацянка ад крыўды.
— I куды яна падзелася? — плача Тацянка.
— Хто? — пытаецца мама.
— Сняжынка! Я табе яе ў рукавічцы прынесці хацела. Нссла, несла і згубіла па дарозе!
— He плач! He згубіла ты яе... — і мама рассказала Тацянцы, што здарылася са сняжынкай.
А вы здагадаліся, дзе падзелася сняжынка?
Бярозчыны валёнкі
Уладзімір Юрэвіч
/АасУпРаЧь ДОма, дзе жыве Святланка, за ле|—| та вырасла высокая камяніца. Перад ёй на v V скверыку саджалі ўвосень дрэўцы. Адну бярозку, самую тонкую, адкінулі.
— А гэтая не трэба вам? — спытала Святланка.
— Бяры яе сабе, калі хочаш, — сказаў вясёлы дзядзька, які са шланга паліваў дрэвы.
Святланка прынесла бярозку ў свой двор. Тата якраз быў дома. Дзяўчынка папрасіла яго пасадзіць дрэўца.
Тата доўга трымаў тую бярозку, перабіраў пальцамі карэньчыкі і нешта думаў. Потым вы-
капаў ямку. Святланка прынесла з клумбы чарназёму, пасадзілі дрэўца, палілі.
— Можа і прымецца, — сказаў тата.
3 кожным днём станавілася ўсё халадней і халадней.
— А бярозка ўзімку не змерзне? Яна ж голенькая, — трывожылася Святланка.
— Чаму голенькая? — не пагаджаўся тата. — На ёй кара. Ёй цёпла.
— Можа апрануць яе на зіму? Ухутаць? — не сунімалася дзяўчынка. — На галінкі рукавічкі панадзяваць, а на ножкі — валёнкі?
— А дзе ж у бярозкі ножкі? — усміхнуўся TaTa. — Яе ножкі — карэнне.
— Зямля ж халодная.
— Гэта для нас з табой халодная, а для бярозкі цёплая. Вось выпадзе снег, укрые, як коўдрай, зямлю, і карэньчыкам стане яшчэ цяплей, а пакуль трэба паліваць бярозку, каб лепш расла.
Святланка палівала бярозку і чакала, калі вьшадзе снег. Лісточкі даўно апалі. Бярозка выглядала як сірацінка побач з высокімі каштанамі і таполямі. Пра іх Святланка і не думала. Яны ж вялікія, моцныя. А бярозка тоненькая-тоненькая.