Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
скнара.
Нырнўў зноў дзядок у ваду і праз хвіліну выплыў з сярэбранай сякерай.
— Ці не гэта твая? — пытае.
— He, не мая, не мая! Мая лепшая была!
Трэці раз нырнуў стары ў ваду і праз хвіліну вынырнуў з залатой сякерай у руках.
— Вось гэта мая! — крычыць багацей і рукі да яе працягвае.
Але залатая сякера толькі — свісь — прасвістала, праляцела міма яго вушэй. I плюхнула ў ваду, а стары за ёю — боўць — і ўжо больш не паказваўся. А прагны багацей то туды, то сюды бегае, шнырыць-шукае на беразе. To прысядзе, то падхопіцца — усё чакае не дачакаецца, ці не пакажацца зноў стары, ці не прынясе дыяментавую сякеру. Пэўна, ён яшчэ і сёння на беразе сядзіць і дыяментавую сякеру чакае.
Бішка
Канстанцін Ушынскі
— Ану, Бішка, прачытай, што ў кніжцы напісана?
Панюхаў сабачка кніжку дый пайшоў сабе.
— He мая, — кажа, — справа кнігі чытаць: я хату вартую, начамі не сплю, гаўкаю, злодзеяў ды ваўкоў пужаю, на паляванне хаджу, зайца сачу, качак шукаю, падноску цягну — досыць мне і гэтага!
Дадумалася
Аляксандра Смоліч (паводле Жана Ляфантэна)
-< -^свірне пасяліўся сярдзіты кот. Дрэнна стала жыць мышам. Сабраліся мышы на ©X раду: што рабіць, каб як ад ката збавіцца.
Думалі, думалі, ні да чаго не дадумаліся.
Аж адазвалася нейкае мышанё: «Я ведаю, што трэба зрабіць. Трэба кату званок на шыю начапіць, тады будзе чутно, куды ён ідзе, і мы пахаваемся».
«Добрая твая выдумка, — кажа старая мыш, — але хто ж гэты званок начэпіць на ката? Вось вазьміся ты, дык мы табе дзякуй скажам».
Вавёрка і воўк
Аляксандра Смояіч (паводле Лява Талстоя)
ляжаў пад елкаю і спаў Вавёрка скакаФІУла з елкі на елку і звалілася на ваўка. Воўк Xz схамянуўся і хацеў яе зесці. Вавёрка пачала прасіцца: «Пусці мяне». Воўк сказаў: «Добра. Я пушчу цябе, толькі ты скажы мне, чаму вы, вавёркі, заўсёды такія вясёлыя. Мне вось маркотна, а вы гуляеце ды скачаце». Вавёрка адказала: «Уперад пусці мяне на дрэва, дык тады скажу, a то я цябе баюся». Воўк быў не галодны і пусціў.
Вавёрка ўскочыла на галінку і адтуль сказала: «Табе затым маркотна, што ты злосны. Табе злосць сэрца паліць. А мы таму вясёлыя, што нам ніколі не хочацца благога рабіць».
Зайкава хатка
Беларуская народная казка
Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык
з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача.
Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб'ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае ваўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!
Перапалохаўся воўк — ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў.
Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, a
мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He гшач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хату? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб'ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!
Спалохаўся мядзведзь — ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў.
Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Дык як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, a мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Петрусёк, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў, мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Хадзем, — кажа пеўнік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукарэкнуў, а потым як закрычыць:
— Я — пятух-чабятух, Я — пявун-лапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
А лісічка ляжыць ды кажа:
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
— Я — пятух-чабятух, Я — пявун-лапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісіцу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
Каза-манюка
Беларуская народная казка
A f 'Г ЫЎ дзед ды баба з дачкою. I была ў іх ГтЭ каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы ^А(ё>дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела,
што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасвіла, і назаўтра выправіў бабу.
Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.
Дзед зноў пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла. Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды пайшоў сам пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вярнуўся дахаты, пераапрануўся, сеў на прызбе і чакае казу з пашы.
Прыйшла каза на двор. Дзед пытаецца:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу вастрыць, казу-манюку рэзаць.
Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі і пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.
Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаты і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.
— Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Падышоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзверы і кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае за дзвярыма, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк. А зайчык зноў сеў і плача. Ідзе мядзведзь:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа не плакаць, як не журыцца?
I расказаў мядзведзю пра сваю бяду.
— Ну добра, — кажа мядзведзь, — не плач, я таго звера адразу выганю.
Падышоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзвярэй ды кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся і мядзведзь ды ў гушчар — кульгець, кульгець... Ідзе певень. убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца:
— Чаго, зайчьж, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
I расказаў зайчык пра сваю бяду.
— Э, — кажа певень, — такую бяду я адной лапай развяду. Я таго звера ведаю — гэта дзедава каза-манюка...
Падышоў певень да зайчыкавай хаты, залопаў крыламі, закукарэкаў:
— Кукарэку! Кукарэку! Заб'ю казу-недарэку!
Пачула каза ды як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Тады певень яшчэ мацней залопаў крыламі і закрычаў:
— Гэй, каза, збірай манаткі, уцякай хутчэй ты з хаткі. бо вунь дзед ідзе, ён касу нясе...
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулём выскачыла з хаткі. А зайчык з пеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.
Маланка і Гром
Юры Ярмыш
-< ^>згодзе калісьці жылі Маланка і Гром.
Любіла Маланка, калі хмары ўкрывалі Gz неба і ажно чорным рабілася ўсё навокал.
А Гром, гледзячы на яе, шчыра радаваўся. Сябраваў ён з Маланкай. Ды неяк гарачая
Маланка нізка над зямлёй шуганула і зачапіла дрэва. Загарэлася яно. Маланка ўзрадавалася і давай іншыя дрэвы паліць!
Гром разгневаўся на Маланку, пачаў сварыцца на яе, каб не паліла дрэў. Але Маланка не паслухалася Грому. Людзей крыўдзіць пачала, будынкі падпальваць.
I цяпер у навальніцу — толькі блісне Маланка, Гром ужо злуецца, сварыцца на яе.
Маланка яшчэ больш разыходзіцца — Гром голас павышае. I так да таго часу, пакуль не ўтаймуе ліхадзейку, пакуль не перастане сваволіць Маланка. Тады і Гром сціхае. Тут, глядзіш, і дождж перастае.
А новая навальніца пачнецца — усё паўтараецца. Кароткая памяць у ліхой Маланкі!