Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Кіпцік-шчыпчык Заграбасценькі; Лапкі-драпкі
Мапіастовыя*, А шарсціначкі Шаўковыя; Губкі, зубкі Адмысловыя; Вусы-русы Патырчастыя; Тая спінка, Як націнка, Выгінастая. Вушкі-слушкі He мыляюцца, Вочкі ў ночку Запаляюцца.
Пчолка
Янка Журба
Веснавое сонца Росы падбірае. Вылецела ў поле Пчолка залатая.
Ёй за шчырай працай Весела на полі: Луг прыбраны ў кветкі, I наўкол раздолле.
3 рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае.
* Аксамітныя.
Шмат сабрала пчолка Мёду з розных кветак, — Дома ім накорміць Родных пчолак-дзетак.
Mae забавы
Змітрок Бядуля
Па даліне, па лужочку Ездзіць я люблю, Я з дубовага кіёчка Коніка зраблю.
Гайда, гайда, буланенькі, Аж у цёмны бор!
I ляціць кіёк мой ценькі Проста як віхор.
Аж дрыжыць, шуміць зямліца, А я скок ды скок!
А са мною весяліцца Жучка — мойдружок.
Я на коніку ўсё далей Еду без канца, Гэй, хутчэй нясі, удалы, Мяне, малайца.
Хто сказаў «мяў»?
Васіль Суцееў
^2>абачка спаў на дываніку ля канапы. РапX там праз сон ён пачуў як нехта сказаў:
— Мяў!
Сабачка падняў галаву, паглядзеў — нікога няма.
«Гэта я, мусіць, сасніў», — падумаў ён і ўладкаваўся зручней. I тут нехта зноў сказаў:
— Мяў!
— Хто там?
Ускочыў Сабачка, абабег увесь пакой, зазірнуў над ложак, пад стол — нікога няма. Залез на падвоканне, убачыў: за акном па двары ходзіць Певень. «Вось хто не даў мне спаць! — падумаў Сабачка і пабег на двор да Пеўня.
— Гэта ты сказаў «мяў»? — спытаў Сабачка Пеўніка.
— He, я кажу...— Пеўнік залопаў крыламі і закрычаў: — Ку-ка-рэ-ку-у!
— А больш ты нічога не ўмееш гаварыць? — спытаў Сабачка.
— He, толькі «ку-ка-рэ-ку», — сказаў Пеўнік.
Сабачка пачухаў задняй лапай за вухам і пайшоў дадому...
Рагттам ля самага ганка нехта сказаў:
— Мяў!
«Гэта тут!» — сказаў сабе Сабачка і пачаў жвава капаць пад ганкам усімі чатырма лапамі. Калі ён выкапаў вялікую яміну, адтуль выскачыла маленькая шэрая Мышка.
— Ці не ты сказала «мяў»? — строга спытаў яе Сабачка.
— Пі-пі-пі, — запішчала Мышка, — а хто так сказаў?
— Нехта сказаў «мяў»...
— Блізка? — захвалявалася Мышка.
— Вось тут, зусім побач, — сказаў Сабачка.
— Мне страшна! Пі-ггі-гіі! — запішча! іа Мышка і шмыгнула пад ганак. Сабачка задумаўся. Раптам ля сабачай будкі нехта гучна сказаў: «Мяў»...
Сабачка тройчы абабег будку, але нікога не знайшоў. У будцы нехта заварушыўся. «Вось ён! — сказаў сабе Сабачка. — Зараз я яго злаўлю...»
Ён падкраўся бліжэй. Насустрач яму выскачыў вялізны калматы Пёс.
— Р-р-р-р-р! — рыкнуў Пёс.
— Я... я хацеў даведацца...
Р-р-р-р!
— Гэта вы сказалі... «мяў»? — прашаптаў Сабачка, падціскаючы хвосцік.
— Я?! Ты смяешся, шчанюк!!!
3 усіх ног Сабачка кінуўся ў сад і схаваўся там пад кустом. I тут, проста ў яго над вухам, нехта сказаў:
— Мяў!
Сабачка вызірнуў з-пад куста. Перад ім на кветцы сядзела калматая Пчала. «Вось хто сказаў «мяў», — падумаў Сабачка і хацеў быў ухапіць яе зубамі.
— З-з-з-з! — загула пакрыўджаная Пчала і балюча ўджаліла Сабачку ў кончык носа.
Завішчаў Сабачка, пабег, а Пчала за ім ляціць і гудзе:
— Удж-дж-джалю! Удж-дж-джалю!
Падбег Сабачка да сажалкі — і ў ваду. Калі ён вынырнуў, Пчалы ўжо не было. I тут зноў HexTa сказаў:
— Мяў!
— Гэта ты сказала «мяў»? — спытаў мокры Сабачка ў Рыбы, якая праплывала побач.
Рыба нічога не адказала, махнула хвастом і знікла ў глыбіні сажалкі.
— Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка, што сядзела на лісце гарлачыка,— Хіба ты не ведаеш, што рыбы не размаўляюць?
— А можа, гэта ты сказала «мяў»? — спытаў Сабачка ў Жабкі.
— Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка. — Які ты дурненькі! Жабкі толькі квакаюць.
I скокнула ў ваду.
Пайшоў Сабачка дадому мокры, з распухлым носам. Сумны, уладкаваўся ён на дываніку ля канапы. Раптам пачуў:
— Мяў!
Ён ускочыў. На падвоканні сядзела пухнатая паласатая Котка.
— Мяў! — сказала Котка.
— Гаў-гаў-гаў! — забрахаў Сабачка, потым узгадаў, як рыкаў калматы Пёс, і зарыкаў: — Р-р-рр-р!
Котка выгнулася, засычэла: «С-с-с-с!» Зафыркала: «Фыр-фыр-фыр!» — і выскачыла ў акно.
Вярнуўся Сабачка на свой дыванік і паклаўся спаць.
Ён цяпер ведаў, хто сказаў «мяў»!
Сынок-з-кулачок
Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. He болыпы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок.
Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
Баба згатавала абед ды кажа сыну:
— Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.
А сынок падхрабрыўся і кажа:
— Давай, мама, занясу абед.
— Дзе табе данесці яго? — не верыць маці.
— Данясу!
Узяў сынок-з-кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў.
Едзе сабе і песенькі спявае. Прыехаў на поле і гукае бацьку:
— Тата, я табе абед прывёз!
Убачыў яго бацька, зарадаваўся:
— Малайчына, сынок!
Сеў ён абедаць, а сын кажа:
— Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду.
— Як жа ты будзеш араць?
— А паглядзіш, — кажа сын.
Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок-з-кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня:
— Но, сівы-буры!
I пачаў араць.
Ехаў дарогаю пан у брычцы. убачыў ён такое дзіва.
— Прадай, дзед, мне свайго аратага, — кажа пан.
— He, пане, не прадам, гэта мой сынок.
А пан прычапіўся, як смала: прадай ды прадай.
— Я табе, — кажа пан, — дам шмат грошай.
Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму:
— Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. He бойся, я ад яго ўцяку...
Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата.
Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. «Вось, — думае, — добрага аратага нажыў. Гэтакага ні ў кога няма. Няхай зайздросцяць мне ўсе паны!»
Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез з яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым.
Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес. Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблудзіўся. А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача.
Hi адсюль, ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго. Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць:
— Гэй, воўк, нясі мяне дахаты!
— He панясу, — кажа воўк.
— Нябось, панясеш, як надакучу табе.
— Паглядзім,— агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак. Прыбягае да чарады авечак, a хлопчык як крыкне з воўчага жывата:
— Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца!
Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго.
Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку:
— Вылазь вон!
— He, не вылезу, — адгукаецца хлопчык. — Нясі мяне дадому.
— He панясу, — злуецца воўк.
Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы. Але куды ні прыйдзе — усё няўдача: не дае яму хлопчык спакою.
Зусім схуднеў воўк, ледзьве ногі цягае. A хлопчык усё сваё права правіць:
— Нясі мяне дадому!
Бачыць воўк — няма рады, панёс хлопчыка дадому. Прынёс да двара і кажа:
— Вылазь, вунь твая хата!
— He, — адказвае хлопчык, — нясі на двор.
Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць:
— Вылазь!
— He, нясі ў сенцы.
Прынёс воўк яго ў сенцы. Тут хлопчык выскачыў вон ды як закрычыць:
— Тата, хадзі ваўка біць!
Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся.
Тут і казка ўся.
Пчала і муха
Беларуская народная казка
< ■<7ылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да Г|Л вечара па лугах лётала, мёд збірала. A <Э-*-®>муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават і пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык
абвявае. Наўкол кветкі цвітуць, жвавыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!
Думала-думала ды і задрамала.
А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне, небарака.
Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:
— Ах ты, сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!
— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
— Ха-ха, — засмяялася муха, — шмат мёду нясеш, а сама нябось галодная: вунь якая худая — адны косці...
— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худы.
— А чаму ж вы худы? — I мёд у вас, і вашчына ў вас...
— Дык жа мёд мы збіраем не толькі сабе, a і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.
— Чакай, чакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.
— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табою гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.
— А дзе возьмеш ты мядовую кашку?
— На сабе вязу.
— У чым?
— У вазку, у палазку і за пазушкай. Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.
Два зайцы
Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас)
^2>ядзяць два зайцы ў лесе пад бярэзінай і Ш жаляцца на сваё жыццё.
— Якая наша доля? Кожны час бойся: бойся чалавека, бойся ваўка, сабакі, ліса. Хадзі ды прыслухайся. I хто не крыўдзіць нас, бедных зайцоў? He толькі чалавек, звер, а нават птушкі і тыя цікуюць на нашае зайцава мяса. А чым можам бараніцца ад нашых непрыяцеляў? Уся надзея на ногі. Выратуюць яны з бяды — шчас-
це, а не — прапала твая шкура.
I зайцы заліліся горкімі слязьмі.
— Ці ж варта жыць пасля гэтага? Хоць бы адна жывёла на свеце баялася нас, зайцоў... Хадзем, брат, ды ўтопімся ў возеры — раз прападаць.
Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і йдуць тапіцца. Возера было блізка. Падыйшлі зайцы да возера, абняліся, пацалаваліся, развіталіся. Толькі яны бліжэй падыйіплі да берагу — скок жаба з купіны: спалохалася зайцоў.
— Эх, брат, — кажа адзін зайчык. — Ёсць жа на свеце стварэнне, што і нас баіцца. Ім, відаць, яшчэ горай жывецца, як нам. Можна, значыцца.
жыць на свеце.
I пабеглі зайчыкі назад у лес.
Кароткая гутарка
Аляксандра Смоліч
святым днём пякла маці аладкі, а сыI—I іюк Іванка круціўся ўсё каля яе, дый каУ V жа:
— Чаму ты, мамка, са мною не гаворыш?
— Бачыш жа, што няма часу, — адказвае маці. — Дый што ж я буду табе гаворыць?