• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    — Ну хоць што... от сказалі б: — на табе, Іванка, аладачку!
    Каток сам цягне
    Аляксандра Смоліч
    Кажа матка да чатырохлетняе Ганулькі:
    — Ганулька, нашто ж ты цягнеш катка за хвост, гэта ж яму баліць!
    — Я, мамачка, не цягну, а толькі трымаю за хвосцік, а каток сам цягне.
    Маладое-неразумнае
    Аляксандра Смоліч
    ®^урыйшла маленькая мышка ў нару да ■ | свае маткі дый кажа: «Вось, мамка, я на V V дварэ двух звяроў бачыла. Адзін страшны-страшны, а другі добры». Матка спытала: «Скажы ж, якія там звяры?» Мышка сказала: «Адзін страшны, ходзіць па панадворку во гэтак: у яго ногі чорныя, а чуб чырвоны, вочы вылуплены, a hoc крывы. Як я міма яго ішла, ён адкрыў
    ляпу, нагу падняў ды як закрычыць, ды так голасна, што я са страху не ведала, дзе дзецца!»
    — Гэта певень, — сказала старая маці. — Ён ніколі нічога благога не робіць, ты яго не бойся. Ну, а другі звер які быў?
    — Другі ляжаў сабе, на сонейку грэўся. У яго шыйка беленькая, ножкі шэранькія, шэрстка гладзенькая. Сам ліжа сваю белую грудку і хвастом ледзь-ледзь кратае ды на мяне глядзіць.
    Старая мыш толькі паківала галавою ды сказала:
    — Дурное ты, дурное! To ж сам кот быў.
    Верны прыяцель
    Леаніла Чарняўская (3 народнага)
    -< ^>аднаго селяніна быў вялікі сабака. Стаў ён стары і ўжо не мог вартаваць гаспадарQS скае дабро. He хацелася селяніну дарма карміць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку й камень і пацягнуў сабаку да ракі.
    Глядзіць на яго сабака разумнымі вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар.
    Сеў гаспадар з сабакам у човен, ад'ехаў ад берагу і стаў прывязваць камень сабаку да шыі. Пасля ўстаў і піхнуў нагой сабаку ў ваду.
    Сабака нырнуў, але пры гэтым човен крэпка скалануўся, а селянін не ўтрымаўся і сам зваліўся ў ваду.
    Захліснула яго хваля, зусім ужо пачаў тануць. Раптам чуе — нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, і ён кінуўся ратаваць гаспада-
    ра. Схапіў зубамі за кашулю, выплыў з ім да берагу й ледзь жывы расцягнуўся на беразе.
    Заплакаў селянін, абняў сабаку, стала яму сорамна. Да самае смерці карміў і даглядаў ён BepHara свайго прыяцеля.
    Янка-Запытанка
    Вольга Іпатава
    Ледзь паснедаўшы, ад ранку Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка.
    — Мама, а чаму, скажы, Расце цеста у дзяжы? А чаму ў каровы рогі? А куды вядуць дарогі?
    Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
    — А чаму гурок зялёны?
    Чаму клён завецца клёнам?
    Хата дзятла на сасне?
    Воўк адзін жыве ці не?
    Толькі ўспомніў пра ваўка — Скок аднекуль шэры, I схапіў ён хлапчука: — Будзе мне вячэра!
    Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае:
    — Дзе ты, воўча, бок падраў? А ці шмат у цябе спраў?
    А чаму бяжыш, як сонны?
    А ці мыў ты вушы сёння?
    Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў Тут, адразу ж, праглынуў.
    Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
    Рады, сыты, Воўк смяецца. Толькі што гэта — здаецца, А ці праўда: з жывата Янка зноў пачаў пытаць.
    — А чаму трасешся ты?
    А нашто звярам хвасты?
    А які тут цёмны кут!
    А спяваць ці можна тут?
    ...Да Ваўка бягуць звяры, Бачаць, Воўк маўчыць стары, Сціснуў зубы, сціснуў рот, А крычыць... крычыць жывот!
    Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
    Воўк — дадому. Ды дарма — Там Ваўчыца кажа:
    — Прэч! Якое ваўчаня Спаць пры шуме ляжа?
    I паплёўся Воўк удаль, У абласны лясны шпіталь. Да ўрача ўваліўся Воўк, Захрыпеў, завыў і змоўк...
    .. .Саслабелы Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды усё пытаецца...
    А звяры хаваюцца:
    Хто ў балота,
    Хто у мох, Каб убачыць Іх не мог!
    Усе баяцца Янку, Янку-Запытанку!
    Сем мастакоў
    Алена Кобец-Філімонава
    ^>адным горадзе жылі-былі сем маста\Я коў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі ©X змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. 3-за хмараў не было відаць аранжавага сонца. He было відаць зялёнай лістоты. He было відаць блакітных нябёсаў. I ўсё, што малявалі мастакі, было шэрае і непрыгожае. Яны ж думалі, што неба можа быць толькі шэрага колеру. I лісце толькі шэрага колеру. I ўсё наўкола — толькі шэрага колеру. Таму і фарбы ў іх былі толькі шэрыя. Яны не маглі маляваць іначай.
    Аднойчы ў горад прыляцеў вецер і разагнаў хмары. Мастакі выбеглі на вуліцу — і не паверылі сваім вачам.
    — Ой, якое прыгожае неба! — сказалі яны.
    — Ой, якое прыгожае сонца! — сказалі яны.
    — Ой, якое прыгожае лісце! — сказалі яны.
    I адразу пачалі маляваць. Але атрымалася непрыгожа. Таму што ў іх была толькі шэрая фарба.
    Сем мастакоў цяжка ўздыхнулі. Што ж ім рабіць? Як навучыцца добра маляваць? Тады адзін з іх сказаў:
    — Сябры! Хадзем фарбы шукаць.
    Узялі мастакі сем пэндзлікаў і сем вядзерцаў і пайшлі фарбы шукаць. Доўга вандравалі яны па белым свеце і ўсяму дзівіліся. А дзівіцца было чаму. Яны ж усё жыццё жылі ў змрочным горадзе і не ведалі, што ёсць на свеце пунсовы-пунсовы мак, які квітнее на зялёным лузе; што ёсць бялюткі рамонак з залацістай сярэдзінай; што сонца ўдзень аранжавае, а ўвечары — малінавае. Яны любаваліся прыродай, многае спазнавалі і ўсё запаміналі.
    Аднойчы мастакі падняліся на вяршыню самай высокай гары. Адтуль было відаць усё навокал: і рэкі, і лясы, і лугі — увесь шлях, які яны прайшлі. Залюбаваліся мастакі і пачалі марыць:
    — Ах, як бы я хацеў намаляваць мак! — сказаў адзін.
    — А я — сонца! — сказаў другі.
    — А я — дзьмухавец! — сказаў трэці.
    — А я — лісточак! — сказаў чацвёрты.
    — А я — неба! — сказаў пяты.
    — А я — званочак! — сказаў шосты.
    — А я — фіялку! — сказаў сёмы.
    I як толькі яны гэта сказалі — на небе ўзнікла вясёлка. убачылі мастакі вясёлку — і вачам сваім не паверылі.
    — Ах, якія фарбы! — уздыхнулі яны.
    — Я бачу фарбу, як мак! — сказаў адзін.
    — А я — як сонца! — сказаў другі.
    — А я — як дзьмухавец! — сказаў трэці.
    — А я — як лісточак! — сказаў чацвёрты.
    — А я — як званочак! — сказаў шосты.
    — А я — як фіялку! — сказаў сёмы.
    I раптам адзін канец вясёлкі апусціўся каля самых ног мастакоў I яны ўбачылі сем каляровых дарожак.
    Чырвоную, як мак.
    Аранжавую, як сонца.
    Жоўтую, як дзьмухавец.
    Зялёную, як лісточак.
    Блакітную, як неба.
    Сінюю, як званочак.
    Фіялетавую, як фіялка.
    — Ура! — закрычалі мастакі. — Нарэшце мы знайшлі фарбы!
    Кожны выбраў сабе любімую дарожку і пайшоў па ёй. Прайшлі мастакі па ўсёй вясёлцы. I адразу ж пачалі маляваць. Ім не цярпелася даведацца, якога колеру фарбы ў іхніх вядзерцах.
    Узялі мастакі вялікі ліст паперы, і кожны па чарзе правёў па ім лінію сваім пэндзлікам. Атрымалася яркая, сямі колераў вясёлка. Мастакі былі шчаслівыя. Цяпер яны маглі намаляваць усё, пра што марылі.
    А што сталася з вясёлкай? Яна знікла. Таму што аддала ўсе свае фарбы. А калі пойдуць яе шукаць іншыя мастакі, яна зноў з'явіцца і аддасць ім свае новыя фарбы.
    Жыў-быў вожык
    ЯнкаБрыль
    хпашага вожыка тата злавіў у лесе і прынёс у |—|'кішэні дахаты. Спачатку вожык ляжаў як V V клубок. Як паклалі яго ў кутку, пад маім ложкам, так ён і ляжаў. Я наліў яму ў сподачак малака. А вожыку хоць бы што. Тады я лёг побач з ім на падлозе і пачаў назіраць.
    На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.
    — Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
    I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася. Заварушылася і пачало вось гэтак
    чмыхаць:
    — Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
    А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
    — А што, не гаварыла я, — сказала мама. — He палохайце яго, дык ён і малако пачне хляб-
    таць.
    I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. He так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае. Вожык тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупцікам.
    А за тое, што ён перастаў нас баяцца, я ніколі не забываўся даваць яму есці.
    Але не было з кім Тупціку пасябраваць. I стала сумна ад гэтага. Каб развесяліць вожыка, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў на падлозе. А вожык падышоў да люстэрка, наставіў лычык, паглядзеў і надзьмуўся, каб настрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны разам зрабілі:
    Пых!
    Мы засмяяліся — і тата, і я, а Тупцік паглядзеў, асцярожненька дакрануўся лычыкам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.
    I мы занеслі Тупціка ў агарод. Яму цяпер весела, добра на волі.
    Дзядуля і яблынькі
    Яніс Райніс
    Садзіў дзядуля Маленькія яблынькі, Пыталіся дзеці: «Ці скора яблыкі?» «Чакайце, дзеткі, Дзевяць вёсен, Дзевяць летаў, Дзесятую восень». «А сам, дзядуля, Ці дачакаешся?» «Не я дачакаюся, Дачакаюцца іншыя, Дачакаюцца іншыя, Дзякуй скажуць».
    Паравоз
    Юльян Тувім
    Стаіць і гудзе паравоз на пуцях, Важкі, вялізны, мазутай прапах, Алей, як пот, на баках.
    Стаіць і сапе, Пырскае, чмыша, Жарам пякельным I параю дыша: Бух — як горача!
    Ух — як горача!
    Пуф — як горача!
    Уф — як горача!
    Да паравоза
    Вагоны падалі
    Дужа цяжкія — 3 жалеза і сталі.
    Поўна народу У кожным вагоне.
    У першым, другім — Каровы ды коні.
    А ў трэцім, у спальным, Точачы лясы, П'юць пузачы
    I ўмінаюць кілбасы.
    Чацвёрты, таварны, Поўны бананаў.
    А ў пяты пагружаны Шэсць фартэп янаў.
    У шостым вагоне Цяжкая гармата: Рэйкаю кожнае Кола падцята.
    У сёмым —
    Дубовыя крэслы і шафы, У восьмым — мядзведзь I чатыры жырафы. Дзевяты займаюць Таўшчэзныя свінні. Куфры ў дзесятым, Кубёлкі і скрыні.
    Вагонаў усіх
    Да паўсотні, няйначай, А што там у кожным — Я не пабачыў.
    Але, каб прыйшлі сюды Сотні атлетаў I кожны з іх, З'еўшы па сотні катлетаў, Як трэба, з апошняе сілы Напяўся — Цяжар гэты з месца б Ніяк не падаўся!
    Раптам — свісток! Потым — гудок! Пара — бух!
    Колы — у рух!
    Спачатку, — Нібы чарапаха, Памалу
    Пайшоў паравоз, Угінаючы шпалы, Залязгалі буферы Лязгам вясёлым, I круціцца, круціцца Кола за колам, Высока, далёка Дым чорны клубіцца. Цягнік наш па рэйках Стукоча, імчыцца. Куды ён? Куды ён? Куды ён? Наўпрост! Па рэйках, па рэйках, Па рэйках, праз мост, Праз поле, тунелі, Праз лес, праз гару Спяшаецца:
    Трэба прыйсці у пару! Грукоча, стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та... Гладка так, лёгка Імчыцца удаль, Быццам бы коціцца Мячык — не сталь, Быццам не волат
    Агромністы, важкі — Цацка дзіцячая 3 лёгкае бляшкі.