Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
— Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!
I пачаў ён вучыць ваўка:
— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць...
— Тады і хлеб будзе?
— He, браце, пачакай. Потым трэба забаранаваць...
— I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.
— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць...
— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.
— He яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець...
— Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер то ўжо я наемся хлеба ўволю!
— Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток...
— I есці хлеб буду?
— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын завезці ды мукі намалоць...
— I ўсё?
— He, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.
— I спячэцца хлеб?
— Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку.
Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:
— He! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.
— Ну што ж, — кажа касец, — калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.
Пайшоў воўк на выган. убачыў каня:
— Конь, конь! Я цябе з'ем.
— Што ж, — кажа конь, — еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.
— I то праўда, — згадзіўся воўк.
Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы...
Перакуліўся воўк ды ходу.
Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з'есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:
— Гусі, гусі! Я вас з'ем.
— Што ж, — адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.
— Якую? — пытаецца воўк.
— Паспявай нам, а мы паслухаем.
— Гэта можна. Спяваць я мастак.
Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.
Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым.
Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну, — з'ем!»
Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Наглядзеў
воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:
— Баран, баран, я цябе з'ем.
— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.
— Дзякуй за параду, — сказаў воўк. — Так і зробім.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.
Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае:
— Цікава: з'еў я яго ці не?
А тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты. Пачуў ён ваўковы словы і кажа:
— 3 есці не з'еў, але паспытаў лёгкага хлеба.
He сілай, а розумам
Беларуская народная казка
Лдзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь.
— Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца!
Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон!
— Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу.
— А як глядзець будзем? — пытаецца мядзведзь.
Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа:
— Калі раздзярэш гэты пень лапаю, — значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду барукацца.
Ну, мядзведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў расколіну. А чалавек тым часам трах абухом па кліне — той і выскачыў.
Тут пень і сціснуў мядзведзеву лапу, як абцугамі.
Раве мядзведзь, танцуе на трох лапах, але ні расшчапіць пень, ні вырвацца з яго не можа.
— Ну што, — кажа чалавек, — будзеш барукацца са мною?
— He, — енчыць мядзведзь. — He буду.
— Вось бачыш, — сказаў чалавек. — He толькі сілаю барукацца можна, а і розумам.
Убіў ён клін назад у пень, мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкі.
3 таго часу ён і баіцца сустракацца з чалавекам.
Лісіца-хітрыца
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:
— Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?
Баба замахала рукамі:
— Што ты, дзед, надумаўся? Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зернетка і прынесла бабе. Дзед кажа:
— Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку.
Паглядзела старая на бобінку:
— Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бобінкі? Я для яе і гаршка не падбяру. Давай лепш пасадзім яе. Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог.
— Дзе ж мы яе пасадзім? — пытаецца дзед.
— На полі.
— На полі яе варона выдзеўбе...
— Дык на двары.
— На двары яе курыца выграбе...
— Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палаткамі*.
— Добра, — згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палаткамі.
Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаткі.
— Што, баба, рабіць будзем? — пытаецца дзед.
— Трэба палаткі разбіраць.
Дзед разабраў палаткі, а бобінка як расці ды расці — дарасла да столі.
— Што, баба, рабіць будзем? — зноў пытаецца дзед.
— Трэба столь разбіраць.
Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды расці — дарасла да сграхі. Дзед і страху разабраў
Выглянула бобінка на свет і давай расці яшчэ весялей. Дарасла аж да неба.
* Палаткі — даўней у хаце насціл з дошак спаць.
Узяў тады дзед торбу, палез па сцябле да неба, абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад. Зарадавалася баба: цэлую торбу бабовых струкоў прынёс дзед.
— Ну, цяпер то мы ўжо наямося пірага.
Палузала баба струкі, высушыла боб на печы, змалола і рашчыніла ў дзяжы цеста на пірог. Цеста як расці ды расці — з дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзіла пірагом, размалявала рознымі ўзорамі, каб прыгожы быў, ды ў печ. А пірог як расці ды расці — з печы на прыпечак палез. Адсланіла баба засланку, a ён — скок на хату, з хаты за парог — і ўцёк...
Кінуліся дзед з бабай даганяць пірог. Ды дзе там! Так і не дагналі.
Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму рыжая лісіца-хітрыца. Схапіла яна пірог, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла з пірагом да пастушкоў. Знайшла пастушкоў у полі і кажа:
— Пастушкі, пастушкі, дайце мне бычкатрацячка, а я вам дам за гэта пірог.
Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоўценькая скарынка аж блішчыць, так і хочацца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і аддалі лісіцы бычка-трацячка.
— Толькі ж, глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку, — кажа лісіца.
Села яна на бычка вярхом і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з'ямо па кусочку!» Разламалі пірог, a там — адны шышкі яловыя... Падманула іх хітрая лісіца!
Едзе лісіца на бычку бачыць — на дарозе пустая павозка стаіць, а недалёка чалавек арэ.
Падкралася яна цішком да павозкі, запрэгла ў яе бычка-трацячка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей, пугай бычка паганяе.
Прыехала ў лес. Насустрач ёй воўк ідзе. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.
— Куды, кума, едзеш? — пытаецца.
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царсгва.
— Чаго?
— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць...
— А бараны ў тым царстве ёсцека? — аблізнуўся воўк.
— Ды іх там хоць гаць гаці!
— А лісічка, а сястрычка, вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост.
— Што адзін хвост везці, садзіся ўвесь ты.
Сеў воўк. Едуць далей. Сустракаюць мядзведзя.
— Куды, куды едзеце?
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства...
— Чаго?
— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць, — адказвае лісіца.
— Там, кажуць, бараноў хоць гаць гаці, — падтаквае ёй воўк.
— А мёду там многа?
— Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць!
Мядзведзь зарадаваўся:
— To вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвязіце.
— Што адну лапу везці, садзіся ўвесь ты.
Уселіся ўтраіх, едуць далей. Аж раптам зламалася аглобля.
Лісіца кажа мядзведзю:
— Схадзі, куме, прынясі аглоблю.
Пайшоў мядзведзь у гушчар, знайшоў вывернутую елку і прывалок да воза. убачыла лісіца, крыку нарабіла:
— Ах ты, мядзведзішча, ах ты, дурнішча, ці ж гэта лясіна для аглоблі!
I да ваўка:
— Схадзі, куме, прынясі тонкую аглоблю.
Пайшоў воўк і прынёс крывы яловы сук. Лісіца і на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аглоблю.
Тым часам мядзведзь з ваўком з'елі бычка-трацячка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды пайшлі сабе пасміхаючыся. Вярнулася лісіца, бачыць — ні ваўка, ні мядзведзя, толькі бычок стаіць. Прыладзіла яна аглоблю, села ў павозку, махнула пугаю на бычка, а той — брык — і паваліўся. Паглядзела лісіца на бычка і аб усім здагадалася.
— Пачакайце ж вы ў мяне! Я вам гэтага не дарую! — пагразіла яна ваўку і мядзведзю ды пайшла сваёю дарогаю.
Шмат часу ішла, а ў дарозе ўжо і восень яе застала. Сустракае ваўка, таго, што з'еў бычка.
— Добры дзень, кум! Як маешся?
— Дрэнна, — кажа воўк. — Нешта азяб на дажджы, аж увесь калачуся. Зуб на зуб не трапляе.
— To трэба новы кажух пашыць, — раіць лісіца.
— Праўду, кумка, кажаш, — згадзіўся воўк.
Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес.
— Хопіць на кажух? — пытаецца ў лісіцы.
— Мала, — кажа лісіца.
Прынёс воўк яшчэ адну авечку:
— Цяпер хопіць?
— He, яшчэ адну трэба.
Воўк і трэцюю прывалок.
— Ну, а цяпер, — кажа лісіца, — трэба краўца шукаць.
— Дзе ж мне яго шукаць, кумка?
— Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.
Прывяла лісіца ваўка на луг. Там, у кустах, на прывязі жарабец пасвіўся.
— Вунь ён, кравец!
Воўк зарагатаў:
— Гэта не кравец, а жарабец! He, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала.
Лісіца пакрыўдзілася:
— Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Я была разумнай і буду, а ты быў дурань, дурнем і застанешся.
Тут ужо і воўк пакрьгўдзіўся, аж узлаваўся:
— Паглядзім яшчэ, хто з нас разумнейшы!
— He хваліся загадзя, — кажа лісіца, — лепш паглядзі, як зараз з цябе шкуру знімуць.