• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    Але тут як падзьме з поўначы холадам, як сыпане ў вочы снегам...
    — Гэта старэйшая сястра да мяне ў госці едзе! — кажа Сакавік і выходзіць сустракаць багатую сястру.
    Імчыць багатая сястра ў срэбных санях, на белых конях, дарогу снегам засыпае.
    Ды толькі халодная ды ганарыстая яна, не ўсміхаецца брату, слова прыветнага не вымавіць.
    Зірнула старэйшая сястра на сінія пралескі, якія распусціліся на праталінах, і дыхнула на іх марозам. He любіла багатая сястра беднай, ні яе кветак, ні птушак, ні песень.
    — Зараз я буду гасцяваць у брата Сакавіка! — грозна закрычала яна на малодшую сястру.
    Пакрыўдзілася малодшая сястра, села ў свой зялёны вазок і паехала. Але недалёка ад'ехала, бо вырашыла не саступаць старэйшай сястры.
    Яшчэ не адгасцявала старэйшая сястра, як малодшая вярнулася. I ад яе ўсмешкі гарачэй прыгрэла сонейка, расцвілі зноўку краскі.
    I хоць злавалася старэйшая сястра, дыхала марозам, сыпала снегам, усё дарэмна — малод300
    шая сястра гасцявала ў брата Сакавіка, аж пакуль старэйшая не паехала дадому на поўнач.
    Вось таму і кажуць, што ў Сакавіка кіпіць, як у гаршку: то сонейка прыгрэе, ручайкі пацякуць, першыя птушкі з выраю прыляцяць, першыя пралескі расцвітуць, то раптам марозам дыхне, снег падае... Гэта да Сакавіка ў госці сёстры завітваюць: Вясна і Зіма.
    Красавік
    Клаўдзія Каліна
    Ді ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
    Ды таму, піто Красавік — мастак.
    Быў час, калі Красавік самы першы раз прыйшоў на зямлю. I не спадабалася яму пасля зімы пажоўклая трава, шэрае неба, чорная зямля... I рашыў ён усё-ўсё перафарбаваць.
    Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-наперш памаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім белыя-бялюткія аблокі. Затым перамаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазнуў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, a па тых лугах-мурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... I якіх толькі красачак не зявілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць.
    — Ну, а цяпер падамся ў лясы, — сказаў Красавік, — гляну, што там трэба падмаляваць.
    I падаўся ў лес.
    — Эгэ-гэ-гэ! — загукаў ён. — Сосны, яліны! Вольхі, асіны! Дубы, ясені! Ліпы, клёны, бярозы! Усе, хто зможа, ідзіце да мяне!
    I пайшлі да Красавіка дрэвы, а ён каму чырвоны камель намалюе, каму жаўтаваты, каму карычневы, шэры, чорны, срабрысты... Амаль усе фарбы вымаляваў, аж стаміўся. А тут прыбегла да яго Бярэзінка, задыхалася, ледзь стаіць з апушчаным веццем.
    Глянуў Красавік, а ў яго ўсяго толькі адна белая фарба асталася.
    —	Будзеш белаю, — кажа Бярэзінцы.
    —	Няхай белаю, толькі не чорнаю... He хачу быць чорнаю!
    А да гэтага Бяроза чорнаю была.
    Пачаў Красавік маляваць Бярозу ў белы колер, але фарбы не хапіла, дык сям-там чорныя лапікі асталіся.
    Адышоўся, глянуў на сваю работу: стаіць сярод чырвоных сосен ды шэрых ялін белая-бялюткая Бярозка, нібы тая дзяўчынка ў белай сукеначцы.
    I такая яна стала прыгожая, што Красавік ажно засмяяўся. Адклаў ён убок свае фарбы і пэндзаль, выразаў з вербалозу дудку, сеў пад Бярозаю ды зайграў.
    I так прыгожа, што ў Бярозы аж слёзы пакаціліся.
    I цяпер, бывае, вясною сядзіць Красавік пад Бярозкаю і грае на дудачцы. Пайдзіце ў вясновы лес, прыслухайцеся, можа, і сустрэнецеся з Красавіком. I на Бярэзінку паглядзіце... Стаіць яна, апусціўшы вецце, слухае песню Красавіка, і часам капне на зямлю празрыстая бярозавая слязінка.
    Але бярозавыя слёзы не салёныя, а салодкія, бо плача яна не ад гора, а з радасці.
    Коцікі
    Кастусь Цвірка За вёскай, ля балоцінкі, ў галлі вярбы старой, Маленечкія коцікі Хаваліся зімой.
    Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы He чулі нават іх.
    Салодка спалі ў коўдрачках, Чакаючы вясну.
    Прыгрэла сонца шчодрае — Збудзіліся ад сну.
    Паскідвалі ўсе чысценька Адзежыны з сябе
    I, жоўтыя, пушыстыя, Паселі на вярбе.
    Пралеска
    Вера Вярба Белыя бярозы Спалі на узлеску, А сваю галоўку Узняла пралеска. Тоненькую ножку 3-пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела.
    А снягі наўкола — Hi канца, ні краю.
    Страшна стала кветцы: — Я адна — жывая!
    Кажа зверху сонца: — Зорачка лясная,
    3 новым нараджэннем Я цябе вітаю!
    Белыя бярозы
    Разам зашапталі:
    — Мы цябе, пралеска, ўсю зіму чакалі.
    I старая елка Голасна ўздыхнула: — Вясна надыходзіць, А зіма мінула.
    На вербніцу
    3 народнага
    He я б'ю, вярба б'е!
    За тыдзень — Вялікдзень! Хвора ў лес на верас, А здароўе ў косці.
    Будзь здароў як вада, А расці як вярба!
    Будзь багат як зямля, Будзь вясёл як пчала!
    Жаўна
    Васіль Вітка
    Чорны дзяцел здаўна Называецца — жаўна.
    У чорнага волата — Магутнае долата.
    Дзеўбане ў сасновы сук — Па ўсім лесе пойдзе грук. Ён не думае пра спевы — Чорны дзяцел лечыць дрэвы.
    Першы гром
    Якуб Колас
    Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.
    Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
    Гай страсянуўся, дрыгнула поле, Долы той гук паняслі.
    Ў гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
    Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
    Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор.
    Бусел
    Васіль Вітка
    Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер, Па траве павалачыў, ў канаве намачыў, Вострым носам дзеўбануў, ўздыхнуў і — праглынуў.
    Вожык
    Язэп Лёсік
    -і -і і трымалі вы калі-небудзь вожыка? Калі 1 I не, то папрабуйце. Гэта вельмі цікавае -^-Дстварэнне, а калі ёсць у хаце мышы, дык будз@ вялікая карысць, бо вожык умее лавіць мышы лепш за ката.
    Дзікі вожык спачатку баіцца чалавека, але потым прывыкае ды пачынае жыць у хаце, як кот ці сабака. Улетку вожык есць жукоў конікаў, чарвякоў; узімку ловіць мышы, любіць булку з малаком, есць і садавіну, а калі няхват гэтага корму, то будзе есці ўсялякае мяса.
    Усю зіму вожык, калі жыве на волі, спіць, закапаўшыся дзе-небудзь у мох. Сон гэты, як відаць, патрэбен вожыку, бо калі не даць яму заснуць, то ўлетку ён хварэе, а часта і здыхае. Дзеля гэтага яму трэба даць заснуць хоць на адзін месяц.
    У няволі вожык можа пражыць некалькі гадоў, калі яго добра даглядаць. Нядобра толькі трымаць вожыка ў хаце дзеля таго, што ён цэлую ноч шныпарыць па хаце ды не дае спакойна спаць. Але часамі ўдаецца адвучыць яго ад гэтага, толькі нельга стрымаць вожыка ў месячную ноч: тады ён робіцца вельмі рухлівым, трывожыцца ды бегае па хаце.
    Раніца вясною
    Якуб Колас
    Ціха ў полі, ціха ў лесе, Ані шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок.
    На усходзе бляск агністы Літым золатам дрыжыць, Слуп высокі, прамяністы Роўным полымем гарыць.
    Тонкіх хмарак валаконцы Сталі хораша ў радок, Як бы ўюць яны для сонца 3 тых валоканцаў вянок. Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаёк, А высока ў паднябессі Льецца звонкі галасок.
    Наша матулька
    Ніл Гілевіч (з К. Вялічкава)
    Ад калыскі-люлькі ўтульнай Дзень і ноч — па гэты час — Наша мілая матулька Клапацілася пра нас. Малаком усмак паіла, Укладала песняй спаць, Роднай моваю вучыла Словы добрыя казаць.
    Я і мама
    Георгі Качахідзе
    He пайду гуляць я сёння: Мама хворая мая.
    Ёй ніхто на белым свеце He паможа лепш, чым я. Клапачуся я, і мама Кажа:
    — Стала мне лягчэй.
    Ад тваёй увагі шчырай Я папраўлюся хутчэй.
    Нарадзіўся Божы Сын
    Артур Вольскі
    Промень зоркі 3 неба ліўся ў цішыню начных далін. Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын!
    Ён грахі людзей адкінуў у той самы цяжкі час, калі гінуў, калі гінуў на Галгофе дзеля нас.
    Але смерць над Ім не ўладна.
    Ён узнёсся, уваскрос. I спяваем мы суладна:
    — Наш Гасподзь — Ісус Хрыстос!
    Промень зоркі запаліўся самай радаснай з навін: — Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын!
    Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Рэд'ярда Кіплінга)
    Гэта толькі цяпер у слана ёсць хобат. А раней, даўным-даўно, ніякага хобата ў слана не было. А быў толькі нос велічынёю з чаравік. Гэты нос матляўся ва ўсе бакі і толькі перашкаджаў слану.
    I вось з такім вялікім носам, як чаравік, жыў у Афрыцы каля рэчкі Лімпапо маленькі Слонік. Ён быў вельмі цікаўны, усё хацеў ведаць і ўсюды соваў свой нос.
    У сваёй цёткі Страўсіхі ён пытаўся, чаму ў яе такія кароткія крылы, у дзядзькі Жырафа — чаму ў яго такая доўгая шыя, у сваёй другой цёткі, Бегемоціхі, ён пытаўся, чаму яна такая тоўстая, у дзядзькі Павіяна — чаму ён такі валасаты.
    Слонікавы дзядзькі і цёткі злавалі на яго, гэтага назолу і прыставалу, і давалі яму хто кухталя, хто грымака...
    Але гэтыя кухталі і грымакі не адбівалі цікаўнасці ў Слоніка: ён усё абнюхваў, абмацваў і пытаўся: «А чаму так?»
    I вось аднойчы захацелася Слоніку даведацца, што есць на абед Кракадзіл. Ён запытаўся: «Дзядзька Павіян, цётка Страўсіха, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?»
    — Ц-ш-ш-ш! — зашапталі ўсе дзядзькі і цёткі і зноў пачалі лупцаваць Слоніка, гэтага назолу і прыставалу.
    Пабег Слонік да мудрай птушкі Калаколы і пытаецца: «Цётка Калакола, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?» I сказала яму птушка Калакола: «Бяжы да берага соннай, зялёнай ракі
    Лімпапо, там у зялёнай вадзе і жыве Кракадзіл. Ён табе сам скажа...»
    «Бывайце! — сказаў Слонік сваім дзядзькам і цёткам. — Я іду да соннай, зялёнай ракі Лімпапо. Так мне сказала мудрая птушка Калакола. Я сам запытаю Кракадзіла, што ён есць на абед».
    I вось ідзе Слонік дзень, ідзе два, ідзе праз лес, ідзе праз горы і нарэшце бачыць зялёную, мутную, сонную раку Лімпапо. Каля соннай ракі бачыць Слонік шмат звяроў. Падышоў Слонік бліжэй. Бачыць: усе звяры спяць. Штурхануў Слонік сваім вялікім, як чаравік, носам Змея, разбудзіў і пытаецца: «Скажыце, калі ласка, дзе тут жыве Кракадзіл?» Раззлаваўся Змей, бо вельмі хацеў спаць, ды як дасць хвастом Слоніку па носе. «I тут б'юцца!» —пакрыўдзіўся Слонік. He можа даць рады, да каго падысці, бо не ведае, як выглядае Кракадзіл.
    Пайшоў Слонік прэч ад Змея. Змей абкруціўся каля дрэва і зноў заснуў.
    Ішоў-ішоў Слонік уздоўж рэчкі Лімпапо, стаміўся, захацеў адпачыць. убачыў вялізнае бервяно, што тырчала з вады і даставала да пясочку на беразе. Сеў Слонік на бервяно, а яно заварушылася, міргнула адным вокам, міргнула другім. He ведаў Слонік, што гэтае доўгае зялёнае бервяно — Кракадзіл. «Скажыце, калі ласка, ці не ведаеце вы, дзе тут жыве Кракадзіл?» — запытаў Слонік у бервяна з вачамі.