• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    А ў тых мясцінах жыў страшны змей. У яго быў жалезны язык, вочы — як жарнавыя камяні і гарэлі агнём. Жыў ён у палацах. Тыя палацы былі зложаны з людскіх касцей.
    Падслухаў змей, што казалі браты, даведаўся, навошта салому цярушаць. Пазбіраў ён тую салому і пакідаў яе па дарозе, што ў яго касцяныя палацы вяла.
    «Будзе яна па саломцы ісці і ў мае палацы прыйдзе», — думае змей.
    Так яно і сталася.
    Праходзіць дзень, праходзіць другі, — няма братоў. I трэці дзень мінуўся, а іх няма.
    На чацвёрты дзень сабралася Ясаня ў дарогу братам есці несці. Узяла яна хлеба, стравы і пайшла.
    Ідзе яна ды ідзе, на саломку прызіраецца. A дарога ўсё глыбей у лес забірае. Лес цёмны, глухі, нават і неба не відаць. Ідзе Ясаня, і страшна робіцца ёй. «Куды ж так далёка зайшлі яны?» — 342
    думае дзяўчына. Вось пад вечар падыходзіць яна да касцяных палацаў ліхога змея. Паглядзела Ясаня, і сэрца яе замерла ад страху: вакол чалавечыя косці ляжаць. Што ж тут рабіць? Кінулася яна бегчы назад. Бяжыць яна, бяжыць, ажно чуе — гудзе штосьці. Азірнулася — змей даганяе!
    Схапіў яе змей і ў свае палацы нясе.
    — Я цябе даўно чакаю, — кажа змей. — Цяпер ты будзеш жыць са мною — ты будзеш маёю жонкаю.
    Плакала, прасілася Ясаня, каб пусціў яе змей, але просьба не памагла.
    Браты чакаюць яе на чацвёрты дзень. Чакалі, чакалі, ды так і не дачакаліся. Пайшлі яны дадому.
    — Чаму ж вы, — кажуць бацькам, — не прыслалі яды?
    Напалохаліся бацькі:
    — Як не прыслалі? Хіба ж не было Ясані?
    Спалохаліся і браты: напэўна, з Ясаняю ліха налучылася.
    — Пайду шукаць яе, — кажа старэйшы брат.
    Сабраўся і пайшоў. Ідзе ён ды ідзе па той дарозе, што саломаю пацярушана, ды не прыкмеціў, што гэта не тая дарога, кудою ён з братам ішоў, і дайшоў да касцяных палацаў. Сустракае сястру.
    — Куды ж ты, братка, зайшоў? — пытае яго Ясаня. — Тут страшны змей жыве. Зесць ён цябе. Удякай ты адгэтуль хутчэй!
    — Калі ўцякаць — уцякайма разам, — кажа ёй брат.
    — He, братка: ён чуе мой дух — дагоніць і зловіць нас. А адзін ты, можа, уцячэш.
    Толькі што яна так сказала, чуюць — як загудзе нешта, ды так моцна, што аглушыла іх. Глядзяць — аж то змей ляціць.
    — Гэта мой брат прыйшоў да нас, — кажа Ясаня змею.
    — Добра, — кажа змей, — вядзі ж ты яго да мяне ў госці.
    Увайшлі ў палацы.
    — Ну, жонка, — гаворыць змей, — дай нам пасмакаваць бобу жалезнага.
    Прынесла Ясаня жалезнага бобу. Змей як пачаў есці гэты боб, дык аж іскры пасыпаліся, а той, небарака, узяў адну бабінў ды ледзь быў зуба сабе не паламаў. Пажаваў дый выплюнуў з рота бабіну.
    Як закрычыць тут змей:
    — Ты што ж гэта дабром маім пагарджаеш? Я ем, а ты не можаш? Чым ты лепшы за мяне?
    Сядзіць бедны госць, баіцца зварухнуцца.
    — Хадзем пакажу маё багацце!
    Вывеў змей свайго госця на двор і павесіў яго на варотах, а потым прыйшоў да Ясані і кажа:
    — Жонка! Я павесіў твайго брата, бо ён не хацеў есці майго бобу.
    Залілася Ясаня горкімі слязамі, але бядзе памагчы нічым не магла.
    Праз дзень ці праз два выйшла Ясаня на дарогу, бачыць — другі брат ідзе, шукаючы яе.
    Такая ж самая доля напаткала і другога брата.
    Чакаюць бацькі сыноў дзень, чакаюць другі... Так чакалі з тыдзень, а іх усё няма.
    Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспадара па ваду. Бачыць яна — коціцца па дарозе 344
    гарошак. Падняла яна яго, паглядзела ды і з'ела. I вось якая сталася з ёй праява. Пачула яна, што той гарошак стаў у ёй расці. А тыдні праз два нарадзіўся ў яе сын. I такі прыгожы ды такі вялікі, што проста дзівота! А як толькі нарадзіўся ён, дык зараз жа і закрычаў:
    — Мама! Дай мне есці!
    А голас такі грубы-грубы, што ўсе папалохаліся.
    Расце той хлопец не па днях, а па часінах, і за месяц вырас такі вялікі, ды яшчэ з барадою, ажно бацька яго баяўся. Думалі, думалі, як назваць яго, якое імя даць. I назвалі яго Гарошак.
    Праз нейкі час кажа Гарошак бацьку:
    — На табе, тата, шпільку, завязі яе да каваля, няхай выкуе з яе булаву на сем пудоў.
    Бацька думае сабе: «Ось дурны які хлопец: хоча, каб са шпількі яму зрабілі булаву на сем пудоў». Але сказаць аб гэтым сыну пабаяўся. Паехаў у горад, купіў сем пудоў жалеза, завёз да каваля.
    — Зрабі ты, — кажа, — булаву каб яна важыла сем пудоў.
    Каваў, каваў каваль булаву, ледзь выкаваў. Ускацілі на воз булаву. Прывозіць яе бацька дадому.
    — На, — кажа, — сынок, табе булаву.
    I скаціў яе на зямлю.
    Узяў Гарошак тую булаву адною рукою ды як шыбануў яе ўгору, ажно яна ў небе схавалася.
    Шпурнуў ён гэтую доўбню, пайшоў у хату, паснедаў, з бацькам пагутарыў.
    — Ну, хадзем, бацька, на двор, зараз булава вернецца.
    Выйшлі за хату на поле. Паглядзеў Гарошак у неба.
    — Бач, тата: вунь булава ляціць!
    He паспеў бацька зірнуць, а булава калі загудзе! Падставіў Гарошак калена. Як стукнецца аб калена булава! Трах — і пераламалася папалам. Пакруціў Гарошак галавою.
    — Ты, мусіць, тата, не з тае шпількі булаву зрабіў.
    Паехаў бацька зноў у горад, купіў сем пудоў жалеза і зноў завёз яго да каваля. Выкаваў каваль новую булаву.
    Прывёз яе бацька дамоў.
    Шпурнуў яе Гарошак угору, падставіў калена — булава толькі трошкі пагнулася.
    — Ну, гэта булава добрая, — кажа Гарошак, павесялеўшы. — Цяпер жа, тата, пайду сястру шукаць.
    Доўга не думаючы, узяў Гарошак булаву і пайшоў проста да змея.
    Пачуў змей вялікую сілу. Выскачыў на дарогу насустрач Гарошку. Зірнулі яны адзін на аднаго і маўчаць, як бы напужаліся адзін аднаго. Недалёка і Ясаня стаіць. Гарошак здагадаўся, што гэта сястра яго.
    Нарэшце кажа змей Гарошку:
    — Хадзем, браце, зямо трохі бобу.
    Пайшлі ў палац, садзяцца за жалезныя столікі. Як толькі сеў Гарошак за свой столік, дык гэты столік так і пасыпаўся. Здзівіўся змей і яшчэ больш спалохаўся. Падаў госцю другі столік, яшчэ мацнейшы. Але і той сагнуўся пад 346
    Гарошкам. Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль увесь не з'елі.
    Змей аж пачырванеў, так яму моташна стала, што знайшоўся чалавек, яшчэ дужэйшы за яго. Круціўся ён, круціўся, а потым кажа:
    — Хадзем, брат, агледзім маё багацце.
    — Хадзем.
    Прыходзяць у гумно. Гумно вялікае. Ад сцяны сцяны не ўбачыш. Ток выкладзены меддзю. Страха на жалезныя пруты апіраецца. А на гэтых слупах вісяць два чалавекі, даўно нежывыя.
    — Што гэта за людзі ў цябе вісяць? — пытае Гарошак.
    — Браты маёй жонкі, — адказвае змей.
    Затросся Гарошак ад злосці і гневу.
    — Ах ты, паганец, змяіная твая душа! To ж ты маіх братоў павешаў! — загрымеў Гарошак ды як хапіў рукамі змея, як здушыў яго ды як стукнуў дык змей па пояс уляцеў у медны ток — і дух з яго вон.
    Вярнуўся Гарошак дадому і сястру прывёў.
    Пажарныя сабакі
    Леў Талстой
    Вывае часта, што ў гарадах на пажарах застаюцца дзеці ў дамах і іх нельга выцягнуць, бо яны ад спалоху схаваюцца і маўчаць, а праз дым іх нельга ўбачыць. Для гэтага ў Лондане прывучаны сабакі. Сабакі гэтыя жывуць з пажарнымі, і калі загарыцца дом, дык пажарныя пасылаюць сабак выцягваць дзяцей. Адзін такі
    сабака ў Лондане выратаваў дванаццаць дзяцей: яго клікалі Боб.
    Аднаго разу загарэўся дом. I калі пажарныя пад'ехалі да яго, ім насустрач выбегла жанчына. Яна гшакала і гаварыла, што ў доме засталася двухгадовая дзяўчынка. Пажарныя паслалі Боба. Боб пабег па ўсходках і схаваўся ў дыме. Праз пяць хвілін ён выбег з дома і ў зубах за сукенку нёс дзяўчынку. Маці кінулася да дачкі і плакала ад радасці, што дачка была жывая. Пажарныя ласкава гладзілі сабаку і аглядалі яго, ці не абгарэў ён, але Боб ірваўся зноў у дом. Пажарныя падумалі, што ў доме яшчэ ёсць што-небудзь жывое, і пусцілі яго. Сабака пабег у дом і хутка выбег з нечым у зубах. Калі народ разгледзеў тое, што ён нёс, дык усе рассмяяліся: ён нёс вялікую ляльку.
    Першы подзвіг Геракла
    Старажытнагрэцкі міф
    ^>жо даўно жыхары Нямеі скардзіліся, што нельга пасвіць жывёлу на лугах каля леQ/ су, што ў лесе ні прайсці ні праехаць і нават у дамах нельга спаць спакойна: вялізны леў жыў у Нямейскім лесе, і кожны дзень то авечка з чарады, то дзіця, то мірны падарожнік з дарогі знікалі бясследна.
    Нават смелы воін з мячом і шчытом не вы-
    ходзіў жывым з Нямейскага лесу, таму што зброя была бяссільная супраць лютага льва — ні дзіда, ні стрэлы не маглі прабіць яго шкуру і нават востры меч не мог пашкодзіць яму.
    — Гора нам! — гаварылі нямейскія сяляне. — Хутка ўвесь наш край будзе спустошаны.
    Багіня Гера, заступніца цара Еўрысфея, навучыла яго, каб ён загадаў Гераклу забіць Нямейскага льва.
    Геракл прыйшоў у Нямею і пачаў распытваць людзей, што жылі каля лесу, ці далёка логава льва і як яго знайсці.
    Але ніхто не хацеў казаць яму дарогу, ніхто не адважваўся ісці разам з ім.
    — Леў сам знойдзе цябе, варта табе толькі зайсці ў лес, — гаварылі людзі і з жалем пазіралі на маладога героя — яны не верылі, што ён зможа перамагчы страшнага звера.
    Геракл адзін падаўся ў лес. Высокія дрэвы абступілі яго з усіх бакоў і здзіўлена гайдалі вяршалінамі, кусты чапляліся за яго, каб затрымаць, птушкі крычалі, каб напалохаць яго, але ён ішоў уперад і шукаў на зямлі сляды звера.
    Ішоў ён нядоўга і раптам пачуў непадалёку глухі рык ільва і пайшоў проста на яго. Леў таксама пачуў ворага і зароў так, што ўвесь лес задрыжаў. Леў зрабіў некалькі скачкоў і апынуўся перад Гераклам. Велічна спыніўся ён насупраць героя, злосна зіркаючы вачыма, б'ючы сябе хвастом па баках і дзіка равучы. Геракл не разгубіўся, хутка падняў лук і пусціў стралу проста ў вока льву. Леў злосна матнуў галавой і лапай змахнуў стралу, нібы саломінку. Потым прысеў, як кот, і скочыў, узняўшы лапу, каб раздушыць смельчака. Геракл ухіліўся і цяжкай дубінкай з усяе сілы стукнуў ільва па калматай галаве. Але дубінка адскочыла, не зрабіўшы нават драпіны льву, і
    выпала з рук Геракла. Леў зноў паматаў галавой, працягла і моцна пазяхнуў і раптам, нібыта яму ўсё абрыдла, павярнуўся, пабег назад у глыб лесу і знік.
    Геракл пайшоў за ім.
    Неўзабаве ён убачыў уваход у пячору. Геракл кінуў лук і стрэлы і зайшоў у пячору. Там было цёмна, і Геракл вобмацкам прабіраўся наперад. Раптам леў скочыў яму на грудзі і хацеў разарваць яго, але Геракл схапіў звера аберуч за горла, сціснуў яго шыю, быццам жалезнымі абцугамі, і задушыў
    Леў быў такі вялікі і цяжкі, што Геракл не мог падняць яго.
    Тады ён злупіў з ільва шкуру разам з галавою, надзеў яе на сябе і пайшоў у Мікены.