Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Людзі з крыкам разбягаліся, убачыўшы Геракла з ільвінай галавою на плячах. Сам цар Еўрысфей схаваўся ад яго ў далёкі куток палаца.
— Вось я прынёс цару шкуру Нямейскага льва, — сказаў Геракл.
Але палахлівы Еўрысфей баяўся нават мёртвага льва і не адважыўся зірнуць на яго шкуру.
— Няхай Геракл возьме яе сабе, — загадаў цар.
— Дзякуй, — сказаў Геракл і забраў ільвіную шкуру з сабою.
Ён пачаў насіць яе замест плашча, і яна добра ўкрывала яго, бо ні меч, ні стрэлы не маглі прабіць яе.
Захутаўшыся ў шкуру Нямейскага льва, Геракл падаўся выконваць другі загад цара Еўрысфея.
Геракл знішчае Лярнейскую гідру Старажытнагрэцкі міф
уоепадалёку ад Аргоса распасціралася вяліI—I кае Лярнейскае балота. Чыстая і светлая > К крынічка выцякала тут з-пад зямлі, ды слабы ручаёк не мог прабіцца да ракі або мора і расцякаўся наўкол у нізіне. Вада застойвалася, зарастала мохам і балотнымі травамі, і вялізная даліна ператварылася ў балота. Яркая зеляніна, што заўсёды ўкрывала балота, вабіла да сябе стомленага падарожніка, але як толькі ён ступаў на зялёны лужок, з сыканнем і свістам выпаўзала з дрыгвы дзевяцігаловая пачвара — гідра. Яна абвівалася сваім змяіным хвастом вакол чалавека, зацягвала ў балота і прагна з'ядала.
Увечары, калі гідра, наеўшыся, засынала, ядавітае дыханне яе дзевяці пашчаў ахутвала туманам балота і атручвала паветра. Той, хто дыхаў гэтым паветрам, занядужваў, доўга хварэў і паміраў. Таму людзі баяліся набліжацца да балота і сяліцца каля гэтай страшнай мясціны.
I вось цар Еўрысфей загадаў Гераклу знішчыць Лярнейскую гідру.
Геракл выправіўся ў Лерну на калясніцы, якой кіраваў яго сябар Іялай. Калі яны даехалі да балота, Геракл пакінуў Іялая з калясніцай каля дарогі, а сам запаліў паходню і смела рушыў на балота.
Гідра тым часам была сытая і драмала. Геракл пачаў падпальваць канцы стрэл паходняй і пускаць іх у гідру. Расцвяліўшы гідру, ён прымусіў яе выпаўзці з балота. Халодным слізкім хвастом
яна абвіла левую нагу Геракла, і ўсе дзевяць галоў засіпелі вакол яго. Геракл шчыльней захутаўся ў ільвіную шкуру, якая надзейна ахоўвала яго ад звярыных зубоў і змяінага джала, дастаў меч і пачаў сячы адну за адной страшныя галовы гідры.
Але як толькі сцякала з раны чорная кроў, на месцы адсечанай галавы вырасталі дзве іншыя, яшчэ больш злосныя, яшчэ страшнейшыя. Неўзабаве Геракла акружалі, быццам жывы куст, сіпучыя галовы, і ўсе яны цягнуліся да яго, разяўляючы крывавыя пашчы.
Ён не мог скрануцца з месца — нага яго была ў кальцы змяінага хваста, рука стамілася сячы ўсё новыя і новыя галовы гідры. Раптам ён адчуў боль у левай назе і, нахіліўшыся, убачыў рака, які клюшняй учапіўся ў яго пятку.
Геракл засмяяўся:
— Двое супраць аднаго? Гэта несумленна! Бой няроўны. Цяпер і я маю права паклікаць сябра на падмогу!
I ён паклікаў Іялая, які чакаў яго ля калясніцы.
Геракл аддаў яму паходню і загадаў паліць агнём рану, як толькі меч адсячэ галаву гідры. I там, дзе пёк агонь, ужо не вырасталі новыя галовы. Неўзабаве апошняя галава гідры пакацілася ў балота. Але яна не хацела паміраць нават пасля таго, як была адсечана, і, лежачы на траве ў крыві, зыркала злоснымі вачамі і раз'юшана разяўляла пашчу. Гераклу давялося вынесці яе з балота і закапаць у зямлю, каб яна не нарабіла каму шкоды. 352
У чорнай крыві Лярнейскай гідры Геракл намачыў канцы сваіх стрэл, і яны сталі смяртэльнымі — нішто не магло вылечыць таго, у каго пацэліла такая страла.
Дзіўны дзед
Артур Вольскі
А ці байка, а ці быль — дзед набыў аўтамабіль. Хоць няма ў яго правоў, рухавік уміг завёў. Круціць руль адважны дзед — толькі пыл курыцца ўслед. Толькі ш-шыны — ш-шу-шу-шу — вылятаюць на ш-ша-шу. I папёр-р-р матор-р-р, папёр-р-р на чырвоны святлафор. Раптам міліцыянер — цоп дзядулю за каўнер:
— На сваім аўтамабілі шмат бяды вы б нарабілі! Дзе правы?
Няма правоў?
Пешкі пойдзеце дамоў!..
Дзед машыну — на шнурок ды дадому павалок: — Падару сваю машыну ўнуку я — на імяніны!..
Месяцы года
Пімен Панчанка
Сптудзень — з казкамі снежных аблокаў, Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам Беларускіх вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым мурогам, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Ліпень — з мёдам, 3 пшаніцаю — жнівень, Спелы яблычны верасень, Багаты каспгрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад.
Бацька і сыны
Леў Талстой
gan,bKa навучаў сыноў каб яны жылі ў згодзе; яны не слухалі. Вось ён загадаў прынесці венік і кажа: «Пераламайце!»
Колькі сыны ні мардаваліся, пераламаць не маглі. Тады бацька развязаў венік і загадаў ла-
маць па адным прутку.
Сыны лёгка пераламалі паасобку ўсе пруткі. Тады бацька кажа:
— Гэтаксама і вы: калі будзеце жыць у згодзе, ніхто вас не зможа, а калі будзеце сварыцца, усякі вас лёгка здолее згубіць.
Чортаў скарб
Уладзімір Караткевіч
^>нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, ©X багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.
А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. 3 чатырма лапамі. 3 адным
хвастом.
Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. I жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бя-
да.
Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. I ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы.
Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.
Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.
Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыркуноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.
I аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. I не тое, каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сваволіш? Ну, вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!
He стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а думаюць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры і страшна на двор выходзіць. Ці забярэцца ў комін, з'едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.
A то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.
Зусім не стала жьшця. Янка ішоў начаваць, нават ў холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. I вырашыў урэшце, праз гэтыя чортавыя выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. I стала б на Беларусі меней яшчэ адной сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам па дарозе цяжкія крокі.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу. Ў ступе ўперамешку Цукар і арэшкі,
Разынкі й цукеркі Ў залатой паперцы. Па шляхах, палетках Нясе Мішка дзеткам Салодкую ступу. Тупу-тупу-тупу...
Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.
Павадыр песні спяваў і граў на цымбалах. A мядзведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. I гэтым яны з мядзведзем карміліся.
— Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пераначаваць? — спытаў павадыр.
— Мне што? Начуйце, — адказаў Янка. — Толькі я ж сам на сене сплю.
— А што такое?
— Ды чорт у мяне ў хаце завёўся. Так сваволіць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах адпачывае. У коміне вые. I часам, у цёмныя ночы, нешта ў падпеччы, як жар, гарыць.
— Гэ-э, — сказаў павадыр. — He ўсе ж такія неразумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта павадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаўся?! He бывала яшчэ такога на свеце.
— To ідзі. Капусты пад'еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай ёсць, дык, калі нічога за ноч не здарыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.
Ну вось, пасёрбаў павадыр капусты, пакарміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама Bacon на ўсе насавыя загорткі.
Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць Ka-
му — не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. I вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.
Толькі глухая ноч запала — чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.
«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рэпу».
Але ж у печы цёмна, як... у печы. To чорт адСУНУЎ засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.
«Нічога, гаспадыня заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».
Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа — салодка. I пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лупшінне ды чмякаць.
Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад'есці.
Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.
— Апсік! Апсік, гадасць такая!
Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.
Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідараву казу, ды дзерці смяротным боем.
Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.
А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў, як пшаніцу прадаўшы.