Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Багаты месяц Верасень, багаты! Ён падараваў зямлі пышныя шаты. Насыпаў поўныя засекі збожжа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы. Таму і завуць яго Верасень.
Кампот
Клаўдзія Каліна
-д ^©аленькая Галя вельмі любіць памагаць 1^1 маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для кампоту.
За абедам мама сказала: «Ну, цяпер пакаштуем кампот нашай дачушкі», — і паставіла перад кожным кубак, а перад Галяй — яе любімы, з дзвюма чырвонымі вішанькамі.
Тата адпіў крыху з кубка і зірнуў на маму. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю. Паглядзела і пытаецца:
«Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» — «Так, мамачка, — адказала Галя, — вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»
Жывы голас
Алена Мімрык
<э>—у-аўлік сёння ўпершыню пайшоў з татам і I I мамай у ягады. Хораша ў лесе! Паветра v V чыстае, пахне хвояй. На розныя галасы заліваюцца птушкі. Паўлік ідзе наперадзе, пазірае па баках, любуецца лясным хараством, прыглядаецца да кожнага кусціка. убачыў чырвоную ягадку зарадаваўся і гукнуў:
— Мама! Ягадка!
Здалёк пачуўся такі ж голас: «Мама! Ягадка!» Агледзеўся Паўлік: нідзе нікога. Толькі тата і мама ходзяць побач. Паўлік пачаў збіраць суніцы — адну ў рот, адну ў кубачак. Так ішоў ды ішоў у глыб лесу. А мама ўвесь час назірала за Паўлікам, каб не заблудзіўся. Паўлік малы, яму пайшоў толькі пяты гадок, і ён ледзь бачны сярод кустоў і высокай травы, адно бялявая галоўка мільгае то тут, то там.
Хлопчык выйціаў на палянку і аж усклікнуў: «Ой, колькі суніц!» Ён прысеў і пачаў збіраць іх, расхінаючы рукамі сунічкі. Наеўся, назбіраў поўны кубачак і паклікаў маму, каб усыпаць ягады са свайго кубачка ў кошык.
— Ма-ма!
Здалёк зноў адгукнуўся нечы голас: «Ма-ма!»
— Ма-ама-а! — гучней крыкнуў Паўлік і прыслухаўся. Недзе пачулася: «А-а-а!» Хлопчык убачыў маму і супакоіўся. Значыць, яму адгукнецца тата.
— Татка-а! — паклікаў Паўлік.
— Ат-ка-а! — пачуўся далёкі голас.
Тата падышоў. Паўлік моцна прытуліўся да яго і паказаў пальчыкам:
— Там нехта ёсць.
Тата ўзяў сына на рукі і супакоіў:
— Нікога там няма. Гэта чуваць твой голас. Тваё рэха. Ты клічаш, і яно адгукаецца табе.
— А яно жывое? А ці можна яго бачыць?
— He, яно... — хацеў расказаць тата, але Паўлік раптам успомніў пра сунічную палянку.
— Хадзем вунь туды, на маю палянку, збіраць ягады. Там шмат суніц. Вялікія і салодкіясалодкія! Давай і маму паклічам. Ма-а-ма!
Недзе далёка пачулася: «А-а-ма!»
Але Паўлік ужо ведаў, хто яму адгукаецца.
Білеты ў цырк
Васіль Хомчанка
-< ^>горад прыехаў цырк. Маці дала Кастусю грошы і сказала:
— Сёння ў 12 гадзін пойдзем у цырк. Купі два білеты. Адзін мне, другі — сабе. Потым строга дадала: — Глядзі ж, не баўся.
Праз якія паўгадзіны радасны Кастусь ужо імчаўся дадому, сціскаючы ў руцэ дзве сіненькія паперкі.
Усюды ў горадзе віселі цыркавыя афішы. Каля адной з афіш Кастусь спыніўся. На ёй быў цікавы малюнак: белыя сабачкі стаялі ў рад і пярэднімі лапкамі віталі мядзведзя. Як многа цікавага ўбачыць Кастусь сёння ў цырку!
Нейкі дзядзька, праходзячы міма, штурхануў хлопчыка ў плячо.
— He бачыце, ці іпто? — сярдзіта сказаў Кастусь.
Дзядзька спыніўся, павярнуўся назад. На вачах у яго былі акуляры з сінімі шкельцамі, у руках ён трымаў жалезную кульбу.
— Прабач, хлопчык, — ціха прамовіў ён. Памацаўшы кульбай вакол сябе, дзядзька асцярожна зрабіў некалькі крокаў.
«Сляпы», — здагадаўся Кастусь. Сляпы ішоў проста ў лужу.
— Дзядзька, вада там! — крыкнуў Кастусь.
Сляпы збочыў управа і наткнуўся на паркан.
— Паркан! — зноў крыкнуў хлопчык. Ён падбег да сляпога, узяў яго за руку, вывеў на дарогу і спытаў:
— Вам далёка ісці?
— На вакзал.
— О! — здзівіўся хлопчык. — Як жа вы дойдзеце?
— Як-небудзь.
He выпускаючы рукі сляпога, Кастусь вёў яго спачатку па тратуары, потым па скверы. А калі дайшоў да плошчы, Кастусь спыніўся. Тут яму трэба было зварочваць дадому, а дарога на вакзал ішла налева.
— Я, дзядзька, сёння ў цырк пайду, — сказаў Кастусь, — мяне мама чакае. Бывайце.
— Бывай. Дзякуй табе.
Кастусь пабег. Ужо ля самага дома ён азірнуўся і ўбачыў, што сляпы стаіць на тратуары і ніяк не асмельваецца перайсці плошчу. Машыны ішлі ды ішлі бясконцым патокам. Грузавыя і легкавыя, тралейбусы і аўтобусы. А сляпы ўсё стаяў і нецярпліва пастукваў кульбай. «Ён адзін не пяройдзе, — падумаў Кастусь, — трэба дапамагчы».
Кастусь падбег да сляпога і зноў узяў яго за РУКУ-
Сляпы пазнаў хлопчыка, моўчкі кіўнуў галавой і пакрочыў следам за ім.
На лузе
Якуб Колас
Добра ў лузе ў час палудны! Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст, Ў яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
Год і яго род
Ларыса Геніюш
Год стары дзяцей склікае, Ён да ўсіх пытанні мае. Сеў паважна ў крэсла: — Што, вясна, прынесла? — Я прынесла травы, кветкі, Птушак у неба, рыбу ў сеткі. — А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад, колькі трэба, ўсе зграбаю сенажаці.
He сяджу ніколі ў хаце.
Людзям — збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд. — Я, татуля, твая восень,
Змалаціла ўсё калоссе. Ў садзе яблыкі паспелі, Птушкі ў вырай паляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала. — Я, зіма, работу маю: Дол абрусам засцілаю, Я дні-ночы на хаду Пражу белую праду. Едзе сын, Новы год — Вось і ўвесь дзядулеў род.
Як ён завецца?
Вольга Іпатава
Як ён завецца, Гэты хлапчук? He хоча памыць ён Hi шыі, ні рук. Цукеркі і цацкі Сабе ён грабе, Нікога не любіць, А толькі сябе.
Сяброў ён не мае, Кніжкі — ірве.
А што не па ім — Як бычок зараве. Затупае ножкамі, Вырвецца з рук. Ці ведаеш, як той Завецца хлапчук?
Кася
Дарота Гельнэр
Гуляе Кася вуліцай, ідзе сабе па свеце, і рыжанькія косачкі ёй развявае вецер.
Раптам чуецца з падворка: — Кася ты альбо вавёрка?
Кася —
рыжая чупрынка? — He вавёрка я — дзяўчынка, — кажа Кася, — ды па дрэвах, як вавёрка, лажу я, скачу па ўзгорках і люблю збіраць арэшкі наўзамен за дзве усмешкі... Таму раскажы недасведчаным, што бачыў вавёрку з заплечнікам.
Робін-Бобін
Англійская народная песенька
Робін-Бобін, ненаеда, сяк-так лёгенька паснедаў: з'еў тры рэшаты аладак, барана, свіны азадак, тры валы, чатыры гускі
ды цяля замест закускі. Пернікаў з асьміну мерку праглынуў, як слон цукерку, з'еў яечні скавародзен і гаворыць, што галодзен!
Слон
Артур Вольскі
Вось і ён, вось і ён — слаўны слон, магутны слон!
Нібы шэрая гара, ён стаіць сярод двара.
А навокал і гамоніць, і смяецца дзетвара.
Ледзь прабіўся скрозь гурму, каб частунак даць яму.
— Абаранка хочаш? На!
He шкадую для слана. На далёкай на радзіме
ты ж не ласаваўся імі.
Там,
у джунглях, безупынна працаваў ты, як машына.
На сабе цягаў бярвенне, вырываў
з зямлі карэнне, каб на месцы тым былі
ураджайныя палі.
Шмат на свеце ты пажыў, шмат ты людзям паслужыў.
Можаш бавіць
час цяпер, нібы той пенсіянер...
Абаранак, несумненна, і слану — смачней за сена.
Ён бярэ ўжо дваццаць трэці...
— Апетыт! — смяюцца дзеці.
Кенгуру
Артур Вольскі
Кенгуру, кенгуру спрытна скача угару.
I ўгару, і ўдаўжыню — я яго не даганю...
Паглядзі: ў кенгуркі-маткі торба ёсць на жываце.
Там жывуць кенгураняткі ў цеплыні ды ў цеснаце.
Кенгурыха, кенгурыха, ну чаго сядзець ім ціха? Ты маленькіх не няволь, пагарэзаваць дазволь!
А яна глядзіць з дакорам, нібы кажа:
— Як не сорам?!
Па абедзе, як і ў вас, у маленькіх — ціхі час.
Коні-поні
Артур Вольскі
Эх, якія коні — маленькія поні!
Падбярыце хутчэй мнеканя — ды гарачэй!
Цок-цок — капыточкі. Ток-ток — малаточкі.
Б'юць усе чатыры ў лад.
Еду, нібы на парад.
Бегемоты, насарогі, саступіцеся з дарогі!
I жырафы,
33S
і паўліны — на «зважай!» стаяць павінны!
Вось і грозны цар звяроў.
Я кажу яму: Здароў! Загадай, каб заасад дружна выйшаў на парад...
Раптам чую: — Скончан круг!
Забіраюць лейцы з рук.
— Пакатаўся, Дарагі, хай катаецца другі.
Ах, якія коні — маленькія поні!
Зайздросны сабака Аляксандра Смоліч
Вег Лыска па кладцы цераз рэчку, а ў зубах нёс кавалак мяса. Калі гляне, аж у вадзе другі такі самы сабака і таксама нясе кавалак мяса. Стала Лыску зайздросна; кінуўся ў рэчку адбіраць тое мяса, а сваё з зубоў выпусціў і згубіў.
Азбука
Юльян Тувім
3 печы азбука упала, Пакацілася, Тое-сёе паламала, Развалілася:
I — згубіла крапку, Л — адбіла лапку.
В — схуднела трошкі, A — звіхнула ножкі.
О — перапужалася, На два С распалася.
Т — свой дах згубіла, Ж — крыло адбіла.
Б — угнула пуза, Ю — шукай між друзу.
С — канцы свае звяло, Выдае сябе за О.
Скакалка
Юльян Тувім
— Калі б козка не скакала, Дык і ножкі б не зламала. — Праўда!
А калі і не скакала, Дык жыццё нямілым стала.
Праўда?
Бо сваволіць вельмі люба,
Без свавольства — проста згуба, Ціха...
Калі сёння не паплачаш, Дык і заўтра не заскачаш. Ліха!
Як палохаюць, малеча, Што ў гульні сябе калечаць Козы —
Дык перш-наперш ты паслухай, А пасля скажы на вуха Прозай:
— А от я знаю, можа, дваццаць козачак, што ад ранку да вечара скакалі, і нічога з імі не сталася, здаровыя, вясёлыя, зноў яны сабе скачуць ды скачуць! Галоўнае, каб не баяцца! Гэтак скакаць, каб нічога не сталася! Бо інакш, што за жыццё было б? Праўда?
I скачы, колькі табе хочацца!
Хай дарослыя бачаць, як гэта робіцца!
Гарошак
Беларуская народная казка
7- ыў калісь на свеце адзін гаспадар з жонГТП каю. Былі ў іх два сыны і адна дачка. <Э-*-®Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлопцы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без работы, а калі дома работы не было, то хадзілі ў чужыя землі.
Яшчэ больш цікавая была іхняя сястра. Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчыну. I звалася яна Ясаня.
Адзін раз улетку, парабіўшы дома работу, задумалі браты пайсці ў заработкі.
— К.алі мы не вернемся праз тры дні, — сказалі браты, — то няхай нам Ясаня прынясе есці.
— А як жа я вас, браткі, знайду? Куды мне есці прыносіць? — спытала Ясаня братоў ужо на двары.
— Мы будзем салому па дарозе церушыць. Па гэтай саломцы і знойдзеш ты нас.
Развіталіся яны з бацькамі, з сястрою. Ідуць браты, саломку па дарозе раскідваюць, прыгаворваючы:
— Будзе наша Ясаня ісці і не саб'ецца з дарогі,