• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    — Хто зніме? — ляснуў зубамі воўк.
    — Гаспадар гэтага каня.
    — He можа быць! — не верыць воўк.
    — Пабачыш. На чым жарабец навязаны? — пытаецца лісіца.
    — На вяроўцы.
    Лісіца засмяялася:
    — Вось і відаць, што дурань!
    — Чаму? — падскочыў воўк.
    — Жарабец на калку навязаны.
    — He можа быць! — залыпаў воўк вачамі.
    — Хадзем пакажу.
    Прывяла лісіца яго да калка, за які быў прывязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады лісіца падбегла да жарабца, замахала хвастом. Той спужаўся ды як драпануў дахаты, толькі падковы заблішчалі. Так і прыцягнуў у пятлі ваўка да свайго гаспадара. Ну, а там з яго і шкуру знялі.
    Вярнулася лісіца ў лес, закапала авечак у мох на запас, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць.
    Ідзе мядзведзь, той, што бычка з'еў.
    — Што гэта ты, кума, жуеш? — пытаецца.
    — Мазгі. Сляпы ты, ці што?
    — А дзе ж ты іх дастала?
    — 3 галавы. I ты можаш дастаць, калі хочаш.
    Як?
    — Вельмі проста: разганіся ды стукніся галавою аб дуб — мазгі і выскачаць.
    — Дзякую ж табе, кума, за добрую параду. Так я і зраблю. A то есці даўно хочацца.
    Знайшоў ён самы тоўсты дуб, разагнаўся з усяе сілы ды і грымнуўся ў яго лбом. Тут яму і канец.
    Жук і слімак
    Максім Танк
    Пагодным летнім ранкам На лузе за сялом Сустрэўся жук аднойчы 3 рагатым слімаком.
    — Здарова! — жук вітае. — Куды, браток, ідзеш?
    I з ракавіны хатку Нашто з сабой нясеш? Абцёр слімак пот з твару, Гаворыць так жуку: — Нямала перажыць мне Прыйшлося на вяку. To сцюжа, то марозы. To навальніца, дождж, To часам у дарозе Захопіць змрок і ноч. Шукай тады начлегу Пад нейкім пад кустом... Вядуць размову гэтак I раптам чуюць — гром. Ударыў дождж краплісты, I жук пабег шукаць У засені цяністай Шырокага лістка. Але на цэлым лузе Няма страхі нідзе, I мокры, ледзь жывы ён Да слімака ідзе.
    — Пусці, браток, пагрэцца. Змок дужа на лугу, Насіць за гэта хатку Табе дапамагу.
    У ракавіне шчыльнай Вандроўнікі сядзяць. Іх нават дождж краплісты He зможа ў ёй дастаць. Але мінулі хмары, I сонца ўстала зноў.
    Жук хатку слімакову Пакінуў і пайшоў. Забыўся пра нягоды, I не наўме жуку, Што абяцаў паднесці Ён хату слімаку.
    Канец лета
    Якуб Колас
    Лецейка ты, лета! Гучна песня спета. Весела было!
    Бралі поўнай чарай Шчодрасць тваю, дары — Сонца і святло.
    Цешыла ты дзетак, Ды ласкава гэтак — Матчынай рукой: Воляй маладою, Цёплаю вадою, Чыстаю ракой, Полем і лясамі, Спевам — галасамі Ясных дзён тваіх.
    Мыла іх расою, Сонцавай касою Уцірала іх...
    .. Чарай асалоду Чэрпалі, як воду, Поўнаю, за край. Залатое лета!
    Дык прымі ж за гэта Шчырае «бывай»!
    Восень залатая
    Сяргей Новік-Пяюн
    Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінім небе тае, Мкнуць у вырай жураўлі.
    Ніткай срэбнай павуцінне ў косах сонейка блішчыць. Што за цуднае зіхценне! Што за ціш вакол стаіць!
    Я іду лясною сцежкай, Як па мяккім дыване.
    Восень з ветлівай усмешкай На спатканне выйшла мне.
    Ярка, хораша прыбрала ўсюды дрэвы і кусты I зямлю памалявала ў колер жоўта-залаты.
    Дождж і Гром
    Васіль Сухамлінскі
    х^а цёплай хмарцы спаў Дожджык. Спіць
    I ^сабе Дожджык. Падкраўся да яго Гром. v V Падкраўся да Дожджыка ды як гыркне, як раўне!
    Спалохаўся Дожджык, прачнуўся, заплакаў. Паліліся слёзы на зямлю.
    А людзі кажуць: дождж ідзе.
    Умываюцца поле і луг. Умываюцца пшаніца і трава. Выплакаўся Дожджык — перастаў дождж.
    Хлеб
    Максім Танк
    Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
    Аж Хлеб не вытрымаў і так
    Азваўся: — Што бядуеш?
    Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
    — Ну што ж, пабачым, хто — каго! — Той запярэчыў строга I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
    I сам пашкандыбаў далей.
    Нішто не муліць плечы.
    Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
    Настаў і час перакусіць.
    Успомніў Хлеб Вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
    Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі.
    Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца хлеба крошкі.
    Цяпер і сам сабе не рад. He спіцца, не ляжыцца.
    Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца?
    Устаў Вандроўнік і брыдзе —
    Ідзе пад зорным небам На месца памятнае, дзе Ён пасварыўся з Хлебам.
    О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
    I Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
    Саўка за сталом
    Эдзі Агняцвет
    Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
    Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.
    — Ну і што ж?
    Ляжаць — хайляжаць, іх не буду чапаць.
    Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
    3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой.
    Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
    Відэлец не ўцерпеў:
    — За цэлы мой век
    Мне трапіўся першы такі чалавек!
    Ускочыла лыжка
    I ну рагатаць:
    — Хі-хі, ха-ха-ха, Ён дурненькі, відаць!
    Саскочылі разам яны са стала — Ніякая сіла спыніць не магла.
    Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй. Збянтэжыўся Саўка: — Чакайце, э-гей!
    Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць.
    — Хі-хі, ха-ха-ха! — толькі лыжкі рагочуць.
    Жывы капялюш
    Мікалай Носаў
    Капялюш ляжаў на шафе, коцік Базыль сядзеў на падлозе ля шафы, а уладзя і Вадзік сядзелі за сталом і расфарбоўвалі малюнкі. Раптам ззаду нешта пляснулася — упала на падлогу. Яны азірнуліся і ўбачылі на падлозе ля шафы капялюш.
    Уладзя падышоў да шафы, нахіліўся, хацеў падняць капялюш — і раптам як закрычыць: — Ай-яй! — і бягом убок.
    — Чаго ты? — пытае Вадзік.
    — Ён жы-жы-жывы!
    — Хто жывы?
    — Ка-ка-капялюш.
    — Што ты, хіба ж капеі іюшы бываюць жывыя?
    — Паглядзі сам!
    Вадзік падышоў бліжэй і стаў глядзець на капялюш. Раптам капялюш папоўз проста на яго. Вадзік як закрычыць:
    — Ай! — і скок на канапу.
    Уладзя за ім.
    Капялюш вылез на сярэдзіну пакоя і спыніўся. Хлопцы глядзяць на яго і трасуцца ад жаху. Тут капялюш павярнуўся і папоўз да канапы.
    — Ай! Вой! — закрычалі дзеці. Саскочылі з канапы і бягом з пакоя. Прыбеглі на кухню і дзверы за сабой зачынілі.
    — Я п-п-п-пайду! — кажа Уладзя.
    — Куды?
    — Пайду да сябе дадому.
    — Чаму?
    — Капелюша баюся. Я ўпершыню бачу, каб капялюш па пакоі хадзіў.
    — А можа, яго хто-небудзь за вяровачку цягае?
    — Дык схадзі паглядзі.
    — Хадзем разам. Я вазьму клюшку. Калі ён да нас палезе, я яго клюшкай трэсну.
    — Чакай, я таксама клюшку вазьму.
    — Але ж у нас другой клюшкі няма.
    — Тады я вазьму лыжны кіёк.
    Яны ўзялі клюшку і лыжны кіёк, прачынілі дзверы і зазірнулі ў пакой.
    — Дзе ж ён? — пытае Вадзік.
    — Вунь там, ля стала.
    — Зараз як трэсну яго клюшкай! — кажа Вадзік. — Хай толькі палезе бліжэй, валацуга такі.
    Але капялюш ляжаў каля стала і не рухаўся.
    — Ага, спалохаўся! — узрадаваліся хлопцы. — Баіцца лезці да нас.
    — Зараз я спужаю яго, — сказаў Вадзік.
    Ён пачаў грукаць па падлозе клюшкай і крычаць:
    — Гэй, ты, капялюш!
    Але капялюш не рухаўся.
    — Давай набяром бульбы і будзем у яго бульбай страляць, — прапанаваў Уладзя.
    Яны вярнуліся на кухню, набралі з кошыка бульбы і пачалі ёю шпурляць у капялюш. Шпурлялі, шпурлялі, урэшце Вадзік пацэліў. Капялюш як падскочыць угару!
    — Мяў! — закрычала нешта.
    Бач, з-пад капелюша высунуўся шэры хвост, потым лапа, а потым і сам коцік выскачыў.
    — Базылёк! — усцешыліся дзеці.
    — Пэўна, ён сядзеў на падлозе, а капялюш на яго з шафы ўпаў, — здагадаўся Уладзя.
    Вадзік ухапіў Базылька і давай яго абдымаць.
    — Базылёк, міленькі, як жа ты пад капялюш трапіў?
    Але Базылёк нічога не адказваў. Ён толькі фыркаў ды жмурыўся ад святла.
    Чарадзейныя словы
    Валянціна Асеева
    -Д ^©аленькі дзядок з доўгай сівой барадой ся1^1 дзеў на лаўцы і парасонам крэсліў нешта на пяску.
    — Пасуньцеся, — сказаў яму Паўлік і прысеў на край.
    Дзядок адсунуўся і, зірнуўшы на чырвоны, злосны твар хлопчыка, сказаў:
    — 3 табой штосьці здарылася?
    — Ну і хай сабе! А вам якая справа? — скоса паглядзеў на яго Паўлік.
    — Мне ніякай. А вось ты толькі што крычаў, плакаў, сварыўся з некім...
    — Дзіва што! — злосна буркнуў хлопчык. — Я хутка зусім уцяку з дому.
    — Уцячэш?
    — Уцяку! Праз адну Ленку ўцяку. — Паўлік сціснуў кулакі. — Я яе толькі што траха не адлупцаваў як след! Ніводнай фарбы не дае! А ў самой колькі!
    — He дае? Ну, праз гэта ўцякаць не варта.
    — He толькі праз гэта. Бабуля за адну моркаўку з кухні мяне прагнала... проста анучай... анучай...
    Паўлік засоп ад крыўды.
    — Нічога! — сказаў дзядок. — Адзін насварыцца, другі пашкадуе.
    — Ніхто мяне не шкадуе! — крыкнуў Паўлік. — Брат на лодцы едзе катацца, а мяне не бярэ. Я яму кажу: вазьмі лепш, усё роўна я ад цябе не адчаплюся, вёслы сцягну, сам у лодку залезу!
    Паўлік стукнуў кулаком па лаўцы. I раптам змоўк.
    — Што ж не бярэ цябе брат?
    — А чаму вы ўсё пытаеце?
    Дзядок разгладзіў доўгую бараду.
    — Я хачу табе дапамагчы. Ёсць такія чарадзейныя словы...
    Паўлік разявіў рот.
    — Я скажу табе гэтыя словы. Але памятай: гаварыць іх трэба ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы таму, з кім гаворыш. Памятай — ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы...
    — А якія словы?
    Дзядок нахіліўся да самага вуха хлопчыка, мяккая барада яго дакранулася да Паўлікавай шчакі. Ён прашаптаў нешта і гучна дадаў:
    — Гэта чарадзейныя словы. Але не забудзь, як трэба гаварыць іх.
    — Я паспрабую, — усміхнуўся Паўлік, — я зараз жа паспрабую!
    Ён усхапіўся і пабег дадому.
    Лена сядзела за сталом і малявала. Фарбы — зялёныя, сінія, чырвоныя — ляжалі перад ёю. Убачыўшы Паўліка, яна адразу ж згрэбла іх у кучу і закрыла рукой.
    «Падмануўдзед! — зпрыкрасцюпадумаўхлопчык. — Хіба такая зразумее чарадзейныя словы?..»
    Паўлік бокам падышоў да сястры і пацягнуў яе за рукаў. Сястра азірнулася. Тады, гледзячы ёй у вочы, ціхім голасам хлопчык сказаў:
    — Лена, дай мне адну фарбу... калі ласка...
    Лена шырока расплюшчыла вочы. Пальцы яе разняліся, прымаючы руку са стала, яна збянтэжана прамармытала:
    — Як-кую табе?
    — Мне сінюю, — нясмела сказаў Паўлік.
    Ён узяў фарбу, патрымаў яе ў руках, пахадзіў з ёю па пакоі і адцаў сястры. Яму не патрэбная была фарба.
    Ён думаў цяпер толькі пра чарадзейныя словы.
    «Пайду да бабулі. Яна якраз абед гатуе. Прагоніць ці не?»
    Паўлік адчыніў дзверы на кухню. Бабка здымала з патэльні гарачыя піражкі.
    Унук падбег да яе, абедзвюма рукамі павярнуў да сябе чырвоны, маршчыністы твар, заглянуў У вочы і прашаптаў: